Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
БЕЛАРУСЬ УАБРАДАХ ІКАЗКАХ
Светлай памяці
Г В. Кісялёва прысвячаю...
П. М. Шпілеўскі
БЕЛАРУСЬ
У АБРАДАХ ІКАЗКАХ
Пераклад з рускай
Мінск «Літаратура і Мастацтва» 2010
УДК 39(=161.3)
ББК 65.3(4Бен)
Ш83
Пераклад з рускай мовы Аляксандра Вашчанкі
Шпілеўскі, П. М.
Ш83 Беларусь у абрадах і казках / П. М. Шпілеўскі ; пер. з рус. Аляксандра Вашчанкі. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. —304 с.
ISBN 978-985-6941-92-7.
Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу перакладаў выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка, этнографа, краязнаўцы, фалькларыста, журналіста і тэатральнага крытыка Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага, які ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народа і спрыяў папулярызацыі фальклорнаіі спадчыны беларусаў сярод адукаваных чытачоў. Яго творы былі раскіданы па старонках расійскай перыёдыкі сярэдзіны XIX стагоддзя і зараз, праз паўтара стагоддзя, упершыню надрукаваны ў роднай пісьменніку Беларусі.
Творы Паўла Шпілеўскага належаць да залатой скарбонкі беларускай этнаграфіі, фальклору і краязнаўства, таму яны будуць цікавыя не толькі навукоўцам, а і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю і вуснай народнай творчасці беларусаў.
УДК 39(=161.3)
ББК 65.3(4Бен)
ISBN 978-985-6941-92-7 © Шпілеўскі П. М„ 2010
© Вашчанка А. П., пераклад на беларускую мову, 2010
© Афармленне. РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2010
АД ПЕРАКЛАДЧЫКА
Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу перакладаў выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка, этнографа, краязнаўцы, фалькларыста, журналіста і тэатральнага крытыка Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага. Гэтыя творы былі раскіданы па старонках расійскай перыёдыкі сярэдзіны XIX стагоддзя і зараз, праз паўтара стагоддзі, упершыню сабраны ў адной кнізе. Шпілеўскі не пісаў на роднай мове, бо ў тыя змрочныя часы не існавала беларускай літаратурнай мовы, але народныя песні, прыказкі, прымаўкі, якія ён ужываў у сваіх творах, заўсёды выдзяляў курсівам і перадаваў з усімі арфаэпічнымі асаблівасцямі роднай мовы.
Павел Міхайлавіч Шпілеўскі нарадзіўся 12 лістапада (31 кастрычніка па старым стылі) 1823 года ў вёсцы Шыпілавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Любанскі раён Мінскай вобласці) у сям’і праваслаўнага святара Міхаіла Іванавіча Шпілеўскага і яго жонкі Еўдакіі Васільеўны. У сям’і, па дадзеных за 1843 год, было сямёра дзяцей. Па тых часах— звычайная сям’я. Дакументы захавалі нават імя няні будучага пісьменніка. Гэта прыгонная сялянка Слуцкага Траецкага манастыра, якому належала вёска Шыпілавічы, Агата Касьмінава. Яна была цудоўнай апавядальніцай, і іменна з яе
вуснаў маленькі Павел пачуў першыя беларускія народныя казкі і песні. Як важна, каб у кожнага дзіцяці ў маленстве была свая Арына Радыёнаўна, бо з чыстых крыніц вуснай народнай творчасці нараджаюцца будучыя Пушкіны і Купалы.
Бацька Паўла, Міхаіл Іванавіч Шпілеўскі, вызначаўся дзёрзкім норавам, не заўсёды выконваў загады кансісторыі, і таму яго часта пераводзілі на новыя месцы службы. Пасля Шыпілавіч быў Ігумен (з 1923 года — Чэрвень), а потым Лошніца, што на Барысаўшчыне. Дзякуючы гэтым пераездам, Павел ужо ў дзяцінстве добра пазнаёміўся з рознымі куточкамі Цэнтральнай Беларусі, куды ён прыязджаў да бацькоў на канікулы. Вось што ён пісаў пра тыя шчаслівыя часы: «Мне ўспомніліся тыя цудоўныя дні, поўныя невыказнай весялосці, зразумелай толькі таму, хто сам гэта адчуў. Дні, у якія я спяшаўся з губернскага горада на канікулы ў аддалены павет і мог з поўнай свабодай раз’язджаць па вёсках і сёлах, дзе па якойсьці трапяткой неўсвядомленай ахвоце да вывучэння народных павер’яў і казак прыслухоўваўся да гукаў гарманічнай, пявучай роднай мовы, запісваў словы і аповеды з вуснаў сялян — дамарослых баянов і знахареіі, прабіраўся ў беларускія хаты і клетй, знаходзіў задавальненне гутарыць за сціплай вясковай трапезай з сівавалосымі старымі і маршчыністымі бабулямі... Што цягнула мяне туды, у гэтыя хаціны бедных людзей? He ведаю... Я любіў гэтых добрых людзей, я знаходзіў уцеху ў іхняй павольнай, лянівай гаворцы, у іх песнях, прыказках і прымаўках. Мне было весела жыць з імі, дзяліцца чыстым захапленнем іх душ. Мне не хацелася пакідаць іх хат, мне шкада было развітвацца з іх кутамі, дзе я пачуў столькі дзівосаў і цудаў пра заварожаных князёў і зачарованных князёўнаў, пра недаступныя скарбы і пачвар. што іх пільнуюць, пра чароўныя лёхі і знахароўведзьмакоў... Колькі новага, чаго нельга даведацца за школьнай лаўкай, я спасціг у гэтым народным вучылішчы, багатым разнастайнымі прадметамі і навукамі аб роднай зямлі і мове, аб старажытным жыцці-быцці продкаў, дзядоў, аб пераваротах у розныя эпохі гісторыі Заходняй Русі.
1 я забываў з імі пра губернскі горад, пра таварышаў па школе, пра знаёмых і нават сваякоў. Я жыў з імі, я рос сярод іх»0.
У тыя часы дзеці святароў звычайна ішлі па слядах сваіх бацькоў, таму Павел Шпілеўскі ў 1837 годзе паступае ў Мінскую семінарыю. У ліку лепшых выпускнікоў семінарыі ён быў рэкамендаваны для паступлення ў Пецярбургскую духоўную акадэмію, дзе вучыўся з 1843 па 1847 год. Акрамя багаслоўскіх навук ён вывучаў філасофію, царкоўную і агульную славеснасць, матэматыку, фізіку, царкоўную і агульную гісторыю, яўрэйскую, грэчаскую, лацінскую, нямецкую і французскую мовы. Кандыдат багаслоўя Павел Шпілеўскі атрымаў грунтоўную падрыхтоўку, асабліва па мовах, што потым дало яму магчымасць выкарыстоўваць у сваіх працах розныя іншаземныя крыніцы.
У двух нумарах часопіса «Маяк» за 1844 год (тт. 16, 17) былі змешчаны дзве публікацыі: «Белорусскне поверья» і «Волшебные яблокн», падпісаныя прозвішчам Эгнлевскнй. Пад гэтым псеўданімам адбыўся літаратурны дэбют Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага, на той час — студэнта другога курса Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У іх акрэсліўся асноўны накірунак творчасці будучага пісьменніка, фалькларыста, этнографа і журналіста — збіранне і вывучэнне вуснай народнай творчасці і міфалогіі беларусаў.
«Белорусскне поверья» складаюцца з невялікіх нарысаў, прысвечаных каляндарным святам, звычаям, замовам, прыкладам вуснай народнай творчасці і апісанню персанажаў міфалогіі беларусаў. Асноўная частка гэтага матэрыялу была пазней выкарыстана аўтарам пры публікацыі «Белорусскнх народных поверьев»21.
Мы ведаем пяць чарадзейных казак у запісах Шпілеўскага: «Сестра чаровнпца», «Медвежье ушко», «Волшебный цветок», «Золотая шука», «Глебушкнны слезкн» («Белоруссня в характернстнческнх опнсаннях н фантастнческнх гюверьях».— Пантеон, 1853—56 гг.). Іх асаблівасцю з’яўляецца тое, што яны літаратурна апрацаваныя, а магчыма,
і часткова дапісаныя самім пісьменнікам. Тое ж характэрна і для «Волшебных яблок» Эгілеўскага, але разбойнікі ў гэтай казцы размаўляюць на чыстай беларускай мове! I гэта вельмі цікава, таму што, на жаль, пазней Шпілеўскі перайшоў да поўнай літаратурнай апрацоўкі казак. Апранаючы простую сялянку-казку ў шаўкі літаратурнай мовы, ён хацеў узняць якасць вуснай народнай творчасці беларусаў да ўзроўню мастацкай літаратуры, што, наогул, было характэрна для многіх прадстаўнікоў рамантычнага падыходу да фальклору. Да разумення, што лепшае — аўтэнтычнае, трэба было яшчэ расці і расці...
У 1845 годзе Шпілеўскі склаў «Словарь белорусского наречня», куды ўваходзіла і «Краткая грамматнка белорусского наречня». Мабыць, тады ж гэтыя рукапісныя працы былі перададзены ім у Расійскую акадэмію навук. У прадмове аўтар піша, што матывамі, заахвоціўшымі яго ўзяцца за складанне слоўніка, былі «любоў да радзімы і спачуванне землякам», а таксама імкненне пазнаёміць навуковыя колы Расіі з беларускай мовай, якая сама па сабе і створаныя на ёй пісьмовыя помнікі, вусныя паданні і легенды могуць даць даследчыкам багаты матэрыял для высвятлення асобных пытанняў мовы, гісторыі і, наогул, культуры іншых славянскіх народаў, перш за ўсё рускага, бо захоўваюць у сабе многа рэшткаў сівой даўніны. На пасяджэнні Аддзялення рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук гэтыя працы разглядаліся толькі ў красавіку 1853 года. Акадэмік Берднікаў адзначыў, што Слоўнік і Граматыка «састаўлены наскара і таму патрабуюць уважлівага перагляду». Акадэмік I. I. Сразнеўскі выказаў жаданне пазнаёміцца з рукапіснымі працамі Шпілеўскага. У слоўніку ён удакладніў тлумачэнне значэнняў некаторых слоў і на палях дапісаў каля 450 новых. Да друку працы, відаць, не былі рэкамендаваны, але ў парадку заахвочвання аўтару выдалі 60 рублёў срэбрам.
У 1846 годзе ў дадатку да «Журнала Ммннстерства народного просвеіценйя» пачалі друкавацца «Белорусскне народные поверья». Гэта, бадай, самая спрэчная праца мала-
дога аўтара, якая да гэтага часу выклікае дыспуты сярод навукоўцаў. Адны называюць яе фальсіфікацыяй, другія — самым поўным даведнікам па міфалогіі беларусаў. У прадмове Шпілеўскі піша: «Прайшло некалькі стагоддзяў пасля ўвядзення хрысціянства ў Расіі, а паданні пра багоў, духаў, таямнічыя сілы, ведзьмаў і іншых страшыдлаў не зніклі, а з цягам часу толькі ахіналіся паэтычнай выдумкай і ў вуснах апавядальніка прымалі маляўнічы каларыт. Колькі змен адбылося ў рускім народзе з часу ўвядзення хрысціянства і распаўсюджання адукацыі; колькі бедаў перанесла Русь ад манголаў, літоўцаў і іншых народаў, і нягледзячы на гэта, паданні аб вераваннях старажытных рускіх славян захаваліся амаль у першапачатковым выглядзе ў рускім народзе. Мы ўжо казалі, што ў Кіеве і, наогул, па Дняпры, дзе знаходзіліся ідалы і капішчы старажытных рускіх славян, паданні аб іх захаваліся асабліва дакладна: па рэках Прыпяці, Сожы і, часткова, па Заходняй Дзвіне, у Мінскай, Магілёўскай, часткова ў Кіеўскай, Віцебскай і Чарнігаўскай губернях»3).
Праца Шпілеўскага з’яўляецца своеасаблівым энцыклапедычным даведнікам, дзе ў алфавітным парадку дадзены апісанні 52 багоў, бостваў і духаў беларускай міфалогіі, даюцца іх характарыстыкі і знешні выгляд, прыводзяцца паданні, звязаныя з імі, і абрады іх ушанавання, а таксама прымаўкі, у якіх упамінаюцца гэтыя персанажы. Цікава, што многія з гэтых персаналіяў увайшлі ў сучасны энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія» (Мінск: Беларусь, 2004). Гэтую працу Шпілеўскага можна было б назваць сапраўдным навуковым адкрыццём: па колькасці бостваў беларускі міфалагічны пантэон выйшаў на вядучыя месцы сярод усіх славянскіх народаў. Можна было б, каб не наступныя акалічнасці: аўтар не паведамляе, дзе і ад каго ён запісаў паданні; яны не падмацоўваюцца старажытнымі літаратурнымі крыніцамі; і сюжэты большасці беларускіх язычніцкіх міфаў, якія прыводзіць аўтар, болей нідзе не зафіксаваны. I ўсё ж у «Белорусскнх народных поверьях» прасочваецца навуковы падыход да вывучэння народнай культуры, характэрны для першай пало-