Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
вы XIX стагоддзя, а самымі цікавымі мне бачацца раскіданыя ў іх дыяменты вуснай народнай творчасці. Песні, танцы, абрады, прымаўкі, малавядомыя ў этнаграфічнай літаратуры, патрабуюць уважлівага вывучэння і ніколі не страцяць сваёй каштоўнасці.
Невялікі артыкул аб ваўкалаках з «Белорусскнх народных повернй» пазней перарастае ў Шпілеўскага ў грунтоўную працу «Нсследованне о вовколаках на основаннн белорусскнх повернй»4). У гэтым творы, як, дарэчы, і ў многіх іншых, аўтар выступае гарачым патрыётам Беларускага краю і звяртаецца да навуковай грамадскасці Расіі з заклікам да вывучэння вуснай паэзіі беларусаў: «Беларусь такая багатая паданнямі, легендамі, прымхамі і забабонамі, што, ведаючы пра ўсё гэта. міжволі пашкадуеш, чаму да гэтага часу нашы вучоныя не хочуць звярнуць увагі на гэты край і вывучыць яго ва ўсіх галінах айчыннай старасветчыны... На старонках нашых часопісаў пастаянна з’яўляюцца розныя даследаванні пра старажытныя Афіны і Рым, строі, звычаі і нават пра баляванні іх жыхароў... А старажытнасці Заходняй Расіі, асабліва Беларусі, як быццам лічацца амаль нічога не вартымі... He ведаю, чым растлумачыць такую абыякавасць нашых вучоных да Беларусі»5).
Аднак і тут Шпілеўскі зноў піша аб гістарычнай выключнасці беларусаў, аб нейкім асаблівым шляху іх развіцця; у беларускіх легендах ён бачыць сляды ўцалелых да гэтага часу родавых адносін. А багатая фантазія дазваляе яму, спасылаючыся на Герадота, лічыць неўраў продкамі беларусаў, сцвярджаць, што беларуская мова пайшла ад «гетского наречйя» і што Авідзій некалі жыў у пячоры на высокай гары каля цяперашняга горада Пінска. Такімі вось антынавуковымі пастулатамі Шпілеўскі псаваў уражанне ад цікавай працы.
«Нсследованне о вовколаках...» Шпілеўскі напісаў ужо ў Варшаве, дзе з 1847 па 1853 год ён працуе выкладчыкам славеснасці ў павятовым духоўным вучылішчы. Ён піша: «.. .пераехаўшы ў Варшаву па прызначэнні ўрада, я прысвяціў сябе далейшым і канчатковым пошукам беларускіх старажытнасцяў»б).
Варшаўскі перыяд у біяграфіі Шпілеўскага найменш даследаваны. Дзе і як ён шукаў «беларускія старажытнасці», якімі літаратурнымі і навуковымі крыніцамі карыстаўся? Можна толькі меркаваць, што адной з асноўных крыніц збірання беларускага фальклору былі яго падарожжы па роднай Беларусі, куды ён кожны год ездзіў на адпачынак да бацькоў. 1 іменна з апісання свайго падарожжа на дыліжансе з Варшавы пачынае сваю чарговую кнігу «Путешествне по Полесью іі Белорусскому краю», якую потым назавуць яго візітнай карткай. Як слушна заўважыў Г. В. Кісялёў, які адкрыў чытачам асноўныя біяграфічныя звесткі аб Шпілеўскім: «Для многіх гэта была ардынарная турботная паездка, для яго — падарожжа, гэта значыць нешта няспешнае, засяроджанае, узнёслае па мэтах і душэўным настроі»7).
У нашым імклівым жыцці, калі ў час паездак за вокнамі вагонаў або аўтобусаў мільгаюць назвы населеных пунктаў, мы не бачым і сотай часткі таго, што бачыў падарожнік XIX стагоддзя. А калі яшчэ гэты падарожнік глядзеў на Божы свет вачамі чалавека, улюбёнага ў бацькаўшчыну, ён мог данесці да чытачоў самыя тонкія перажыванні свайго гарачага capita. Іменна такім падарожнікам быў Павел Шпілеўскі. Кожная паездка на родную Міншчыну абвастрала цёплыя лірычныя пачуцці ад сустрэчы з радзімай. «Па дарозе мне сустракаліся знаёмыя твары і ўборы, чулася родная беларуская мова, якая... шчаслівыя часы!.. некалі ў гады маленства і дзяцінства гучала ў вушах маіх, калі добрая бабуля-няня закалыхвала мяне фантастычнымі казкамі пра шапку-невідзімку, пра заклятых князёў і князёўнаў, пра бабу-ягу — касцяную нагу...
Пачуўшы даўно знаёмую мне беларускую гаворку, я мімаволі спыніўся і, здавалася, удыхаў у сябе гукі меладычнай пявучай мовы, што чуліся ў паветры; у душу маю вось так і прасіліся водгаласы слоў, што вымаўляюцца, па звычцы беларусцаў, нараспеў, працяжна»8’.
«Путешествне...», нягледзячы на тое, што гэтая кніга насычана як гістарычнымі, так і этнаграфічнымі звесткамі, можна назваць энцыклапедыяй краязнаўства Беларусі nep-
шай паловы XIX стагоддзя. Брэст, Белавежская пушча, Кобрын, Палессе, Клецк. Нясвіж, Слуцк, Шчорсы, Мір, Мінск і Мінская губерня, Заслаўль, Лошніца, Барысаў, Ігумен — вось няпоўны пералік гарадоў, мясцін і населеных пунктаў, аб якіх падрабязна расказаў Шпілеўскі.
Па багацці і разнастайнасці звестак аб Беларусі «Путешествне...» не мае сабе роўных не толькі ў дарэвалюцыйнай краязнаўчай літаратуры. але і да нашага часу застаецца выдатным літаратурным помнікам сваёй эпохі.
Трэба зазначыць, што жанр падарожжа быў папулярным ва ўсе часы як у літаратараў, так і ў чытачоў. Аддаў яму належную ўвагу і Шпілеўскі. Артыкул «Мозыршнна»9) з’явіўся працягам апісання падарожжа па родным краі. Мазыр, Петрыкаў, Тураў, Давыд-Гарадок, іх гісторыя і сучасны побыт, род заняткаў мясцовых жыхароў, іх звычкі і строі, легенды і паданні — усё гэта цікавіла пісьменніка.
Вось што ён піша аб цяжкім жыцці простага люду: «Каб яшчэ больш упэўніцца ў атупенні мазырскага народа, трэба зазірнуць у яго бедныя хаты, па большай частцы, курныя, пабудаваныя без усялякіх зручнасцяў і неабходных гаспадарчых прылад. Мазырскі селянін цясніцца са сваёй сям’ёй, з хворымі дзецьмі ў адным пакоі, які асвятляецца лучынай ледзь не поўны дзень, таму што, нярэдка, у хаце маецца толькі адно маленькае акенца.
...Нельга не пашкадаваць, што гэты добры, сумленны, рэлігійны народ, прывязаны да радзімы, які жыве ў багатым краі, шчодра надзеленым ад прыроды ўрадлівай глебай, жыватворным кліматам, цудоўнымі пашамі і векавымі лясамі, пакінуты на волю лёсу і не знаходзіць сімпатыі ў сваіх уладальнікаў»10’.
Як бачым, ад залішняй ідэалізацыі сялянскага жыцця з цягам часу Шпілеўскі прыходзіць да апісання суровай рэчаіснасці.
Я б назваў Паўла Шпілеўскага адным з першых беларускіх пісьменнікаў-эколагаў. Ён узвышаў свой голас супраць бязлітаснай высечкі векавых лясоў, знішчэння баброў і іншых звяроў, бескантрольнай лоўлі рыбы. I ўзвышаў нездарма:
праз 150 гадоў у беларускіх рэках няма ні бялуг, ні асятроў, ні сцерлядзі, пра якіх узгадваў пісьменнік, а векавых дубоў захаваліся адзінкі...
Але вернемся да біяграфіі пісьменніка. У чэрвені 1852 года ён звальняецца Мінскай кансісторыяй у свецкае званне і са снежня 1853 года ўладкоўваецца на працу пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце Санкт-ІІецярбурга, дзе жыла нейкая радня Шпілеўскіх. Павел Міхайлавіч быў памочнікам прафесара польскай мовы Дуброўскага. Задача маладога выкладчыка была ў тым, каб практыкаваць у польскай мове студэнтаў, якіх спецыяльна рыхтавалі для Варшаўскай навучальнай акругі. Шпілеўскі кватараваў пры інстытуце і быў сваім чалавекам сярод студэнтаў, якія паважалі яго як літаратара. Да гэтага часу адносіцца яго знаёмства са студэнтам Дабралюбавым, ад якога ён даведваўся пра літаратурныя навіны паўночнай сталіцы.
У красавіку 1855 года пакаёвы наглядчык Шпілеўскі быў пераведзены на пасаду настаўніка школы пры экспедыцыі нарыхтавання дзяржаўных папер, дзе і працаваў прыкладна да 1858—59 гадоў. А потым быў нялёгкі хлеб журналіста.
Асобнае месца ў творчасці Шпілеўскага займаюць «Западнорусскне очеркн»11’. Гэта шэсць белетрыстычна-этнаграфічных нарысаў, якія маюць усе адметныя рысы сапраўдных апавяданняў і да таго ж цікава ілюстраваны мастаком Паўлам Аненскім. Нарыс «Краснослупскнй комнссар н мужнк Аксён» апявае добрага пана Коржыка, які пазбавіў мужыка Аксёна і яго аднавяскоўцаў ад прыгнёту камісара з «гаворачым» прозвішчам Хапункевіч. «Кум н кума», «Ребе-Хапм н Кузьма-бобыль» і «Арендарь Пейсах» носяць яўнае адценне антысемітызму. А вось нарысы «Дударь» і «Пннчукн», напісаныя дабротна і майстравіта, заслугоўваюць да сябе большай увагі беларускага чытача. Цікава, што ў «Дударе» Шпілеўскі адным з першых этнографаў дае не толькі апісанне такога сакральнага для беларусаў музычнага інструмента як дуда, але і падрабязна спыняецца на асобах дудароў, асабліва на постаці апетага ў паданнях дудара Петруся па мянушцы Красны Сіротка.
Пісьменнік пакінуў пасля сябе даволі важкую літаратурную спадчыну, але ёсць дзве галоўныя працы, якія атаясамліваюцца з прозвішчам Шпілеўскага. I калі першую — «Путешествне по Полесью н Белорусскому краю» — можна смела назваць энцыклапедыяй краязнаўства Беларусі першай паловы XIX стагоддзя, то другая — «Белоруссня в характермстнческнх оппсаннях н фантастнческнх поверьях» — энцыклапедыя беларускага фальклору. Яна складаецца з 17 артыкулаў, якія з 1853 па 1855 год друкаваліся ў санкт-пецярбургскім часопісе «Пантеон». Ужо адны іх назвы паказваюць, што гэта самае поўнае на той час апісанне каляндарных звычаяў, абрадаў і чарадзейных казак беларусаў. Самае каштоўнае ў гэтай працы — этнаграфічныя нарысы, бо ў чарадзейных казак, якія аўтар называе паданнямі, адзін апавядальнік — сам Шпілеўскі.
Апошнія гады жыцця Павел Шпілеўскі цалкам аддаў журналісцкай дзейнасці. Ён супрацоўнічаў з часопісам «Театральный й музыкальный вестннк», дзе шэраг артыкулаў прысвяціў мінскім тэатрам. Свой вялікі праект «Дневннк знакомого человека» — летапіс культурнага і грамадскага жыцця Санкт-Пецярбурга і часткова Расіі — Шпілеўскі пачаў у часопісе «Сын Отечества» і потым у 1858—59 гадах прадоўжыў у «Нллюстрацнн», куды ў якасці штатнага супрацоўніка яго запрасіў галоўны рэдактар У. Р. Зотаў. Выданне вызначалася цудоўнымі ілюстрацыямі і гравюрамі, якія рабілі лепшыя расійскія мастакі, але ідэйная накіраванасць часопіса вагалася паміж дэмакратыяй і лібералізмам. Такімі ж эклетычнымі былі пагляды як Зотава, так і самога Шпілеўскага. У сваім «Дневннке знакомого человека» Шпілеўскі заўсёды знаходзіць месца, каб апісаць навіны з роднай Беларусі, якія прыходзілі ад яго ўдзячных землякоў-чытачоў.
Памёр Павел Шпілеўскі 17 кастрычніка 1861 года, крыху не дажыўшы да свайго 38-годдзя. Толькі праз працяглы час у пецярбургскім «Месяцеслове» з’явіўся без подпісу кароткі некралог на смерць пісьменніка. Біяграфія Шпілеўскага захавала шмат белых плям: мы не ведаем яго сямейнага стану і месца
пахавання, не захаваўся ягоны партрэт. Тут справа за руплівымі даследчыкамі і літаратуразнаўцамі.
Асноўная заслуга Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага мне бачыцца ў тым, што ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі ён адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народа, захаваў для нас перліны вуснай народнай творчасці беларусаў і спрыяў іх папулярызацыі сярод адукаваных чытачоў.