Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
А дзяўчына-нявеста прыносіць чарку або драўляны кубачак і з паклонам падае свату. Сват чэрпае з міскі гарэлку і п'е за здароўе нарачонай нявесты, тая — за здароўе бацькі, бацька — за здароўе сваёй жонкі, жонка — за здароўе сваячак, сваячкі — за здароўе сябровак нявесты, а тыя — за здароўе чэлядзі. Потым закусваюць. Парожнюю міску з прыбаўкай у некалькіх манет гаспадыня ўкручвае ў ручнік і аддае свату, які, раскланяўшыся ва ўсе бакі, адпраўляецца дадому.
Тым заканчваюцца малыя запоіны, пасля якіх вяселле можа і не адбыцца. Але ў выпадку калі нявеста або яе родныя задумалі адмяніць вяселле пасля большйх запойн, то абавязкова павінны выплаціць свату выдаткі. Следствам парушэння дадзенага слова пасля вялікіх запоін бывае вечная нянавісць і варожасць родных жаніха да родных нявесты.
Але калі няма падставы парушаць дадзенае слова пасля малых запоін, то ўвесь час ад малых да вялікіх запоін праводзяць у гулянках. Нявеста карыстаецца асаблівымі ласкамі і павагай родных. Бацькі запрашаюць да дачкі дзвюх яе сябро-
вак, якія неадлучна знаходзяцца пры ёй і спяваюць песні да самых пераносін. Гэтыя сяброўкі завуцца бальшанкамй.
Вялікія запоіны
Праз тыдзень пасля малых запоін бываюць большія, або так званая велйкая-гарелка. Тут ужо сват прыязджае з нарачоным жаніхом, які прывозіць бйклагу (драўляная пасудзіна, накшталт малой бочачкі) гарэлкі. На гэтую цырымонію, акрамя родных, збіраецца некалькі старонніх асоб, пераважна старых, для смотра й оценкй женйха. Увечар падаюць вячэру з гарачых страў. Усе садзяцца за стол, акрамя жаніха, які стоячы частуе гасцей сваёю гарэлкай. Пасля вячэры маці нявесты ўкручвае пустую біклагу з некалькімі срэбнымі манетамі ў ручнік і вяртае жаніху. Затым усе разыходзяцца1.
У наступную пасля вялікіх запоін нядзелю бацька нявесты адпраўляецца ў бліжэйшае мястэчка для закупу вясельных убораў для дачкі. Па вяртанні яго, калі ён уваходзіць з набыткамі ў пакой, бальшанкі сустракаюць яго рознымі песнямі, у якіх гаворыцца або аб стане сэрца закаханай дзяўчыны, або аб вартасцях жаніха, або ж аб тым і другім. Вось адна з іх:
Мйжн новых клетачак Сцежачкн памяцёны; Хтож нх там памятав? NN (такая-то) памятала; Яна к сабе гасьцей ждала: Да ждала не даждала, Да ў татулькн пытала: «Да татулька родненькн! Ты ўчора на таргу быв, Цн ня ввдзнв NN (такого-то)?» — Да, дзецятка родная! Хоць вмдзнв — не знаю. «Якжа яго ннпазнацн? Сам-сём паязджая, Пад мм коннк брбя, Капытбм землю крбя; Вушкамн всё чуя, Вочкамн звезды лнча».
— Правда, учбра на таргу я бывав, Я табе вяночак старгавав, Да з руты, да з мяты, Да з белай лялен, Да з чнрвонай паперы, Што нн дожджнк яго не замоча, Да нн сонца яго ня зсупіа, Да нн ветрнк яго не звея;
Ветрнк павея — лялёя;
Сонца прнгрея — іон спея; Дожднк пакрбпе — пазлбце.
У прамежках між вялікімі запоінамі і змовйнамй нявеста займаецца лёгкімі работамі: вышывае чырвонымі ніткамі ўзоры на рукавах і каўнярах сваіх кашуль, тчэ вясельны абрус і рыхтуе паяскі. Ёй дапамагаюць бальшанкі і спяваюць песні.
Змовіны (змова)
На пяты дзень пасля вялікіх запоін раніцай бываюць змовйны, на якія, па асабістай просьбе нявесты з бальшанкамі, збіраецца ледзь не ўся вёска, не кажучы ўжо аб тым, што прыходзяць і прыязджаюць з самых аддаленых сёлаў усе родныя нявесты з малымі дзецьмі. Таму што бацька і маці нявесты занятыя рознымі нарадамі са сватам і сваццямі, то на родных ляжыць абавязак клапаціцца аб размяшчэнні і частаванні гасцей і падтрыманні гутаркі паміж імі. На нарадах угаворваюцца: колькі запрасіць на вяселле гасцей, як іх частаваць, якую набраць дружыну на вяселле для жаніха, колькі пячы короваев і колькі каму раздаць падарункаў.
На змовіны перш за ўсіх прыходзяць або прыязджаюць родныя нявесты, затым староннія. Нарэшце з'яўляюцца сват і жаніх са сваёю дружйною, якую складаюць: тры свацці, адна — хросная маці, а іншыя дзве — сёстры або яго сваячкі. Два дружка (шаферы), з якіх старшій— яго брат, а младшій — музыка (г. зн. скрыпач або, наогул, музыка). Чатыры паддружка, або наместнйка, і, нарэшце, хросны бацька, які ўводзіць жаніха ў пакой пад руку і садзіцца з ім за стол,
не чакаючы запрашэння гаспадароў. Сват нясе гарэлку і розныя халодныя закускі для ўсёй грамады, а жйтнйк (жытні пірог) — для бабкі нявесты (калі бабкі няма ў жывых, то яе Meena займае дачка або бліжэйшая сваячка).
Пры ўваходзе жаніха бальшанкі, трымаючы нявесту за рукі, спяваюць:
Пріехалн заручннкн
Чаму яны без дудачкн?
NN (такая-то) ня ўдовачка
Захочець пагуляць,
Таткав двор равнаваць
Ножкамі, астрожкамн, Чорнымі чабатамн 3 маладымн дзецюкамч.
Тут музыка пачынае іграць, а бальшанкі зноў спяваюць:
Ат-жё-ж табе, галубок, Уведзёна галўбка.
Калн её любншь, дай пнрог!
Жаніх падае нявесце пірог.
Калн ня любншь, то вон за парог! He хвалнся, што ў нас быв, Што нашай NN (такой-то) ня злюбнв.
Нявеста кланяецца ўсім у ногі, бальшанкі паднімаюць яе. ГІотым падыходзіць да адной з молодйц (маладая замужняя жанчына) і просіць прыняць яе пад сваё заступніцтва.
Пасля гэтага ўсе садзяцца. На першым месцы — жаніх; побач з ім — сват і дружкі. Далей — бацька і маці нявесты; яшчэ далей — хросныя бацька і маці жаніха і, нарэшце, свацці. На процілеглым баку стала, насупраць жаніха — нявеста. Супраць свата — старшая бальшанка. Супраць старшага дружкі — малодшая бальшанка; супраць музыкі або малодшага дружкі — маладзіца, і г. д. Пачынаюцца пачастункі. Сват налівае гарэлку і п'е за здароўе маці нявесты. Маці, выпіўшы, накрывае чарку белай хусткай і перадае свату, які, схаваўшы
хустку, п'е за здароўе нявесты. 3 такой жа хусткай нявеста падае чарку і малодшаму дружку, які п'е за здароўе маладзіцы, а тая — за здароўе жаніха. Жаніх — за здароўе старшай бальшанкі, тая — за здароўе музыкі і падае яму пояс нявесцінай работы. Музыка перадае чарку нявесце, якая п'е за здароўе свата. Той — за здароўе яе бацькі, бацька — за здароўе жаніха. Жаніх — за здароўе свайго хроснага бацькі, той — за здароўе маці нявесты. Маці нявесты — за здароўе хроснай маці жаніха; тая — за здароўе бабкі, а бабка — за здароўе сваццяў.
Затым маладзіца расцілае на стале белую хустку: жаніх і нявеста кладуць на яе пярсцёнкі. Бальшанкі і дружкі паднімаюць хустку з пярсцёнкамі і апускаюць яе перш над галавою жаніха, а потым над галавою нявесты. Усе ўстаюць. Бацька і маці, падняўшы ўверх рукі, прамаўляюць: «Божа, блаславі! Дай, Госпадзі, ім шчасце і добрую долю!» Маладзіца надзявае пярсцёнак нявесты на палец жаніха, а сват — пярсцёнак жаніха на палец нявесты. Услед за гэтым маладзіца дорыць нявесце чаравікі. Нявеста спачатку не прымае, але калі сват скажа: «Я бы не раіў грэбаваць гэтым дабром. Спатрэбяцца чаравічкі для тваіх беленькіх ножак!», — як бы нехаця бярэ і перадае старшай бальшанцы, прычым, адвярнуўшыся да сцяны і закрыўшы вочы рукамі, плача. Бальшанкі спяваюць:
He сядзн, красачка, бокам:
Гета табе нн знарбкам; Сядзь сабе прасцюсенька, Будзе табе мнлюсенька!..
Пасля трохкратнага паўтору гэтай песні жаніх бярэ за руку нявесту і ў суправаджэнні бальшанак, хроснай маці, музыкі, короваіінші і коровайнйков (г. зн. тых, хто прызначаны для заквашвання і выпякання караваяў) разам з ёю пераходзіць у светлйцў. У святліцы ўсё прыгатавана для закваскі караваяў. На драўляным крыжы стаіць дзяжа. Поруч дзежкі, на лаве, ляжыць вечка, а на ім — скрынка з мукой і вядро з вадой. Хросная маці нявесты (а калі яе няма, то якая-небудзь сталая жанчына) бярэ ў адну руку коўш вады, у другую жменю мукі і тры разы прамаўляе наступныя словы: «3 намі Бог! Бацька, маці, родныя і блізкія суседзі, старыя і бабулі, дзеткі
і ўсе добрыя людзі! Блаславіце каравай краснай дзяўчыны». Затым замешвае цеста. Каравайнікі і каравайніцы ставяць дзежку з цестам у цёплым месцы, бліз печкі. Пры гэтым дзяўчаты спяваюць песні і ўсе вяртаюцца ў галоўны пакой, дзе іх віншуюць з удалым цестам і частуюць мёдам. Потым госці расходзяцца па хатах.
Выпяканне караваяў
Увечары таго ж дня да нявесты прыходзяць дзяўчаты, сват, каравайніцы і каравайнікі. Каравайнікі бяруць дзяжу і, абнёсшы яе тры разы вакол стала, ставяць на крыжападобнай падстаўцы ля самай печы. Тут сват частуе гасцей гарэлкай, а гаспадароў — закускамі. Старэйшая каравайніца спявае:
Благославнце людзн
Блнскне суседзн Гэтаму дзнцяціі Каравай замяснць Ручкамі белёнькнмн, Персьценямн залацёнькнмн, Песнямн вяселёнькнмн!..
Маладыя маладзнцы! Песнн пець.
Удалые малайцы!
Каравай печь...
Пяць каравайніц па чарзе месяць цеста, пасля чаго закрываюць дзяжу вечкам і кладуць на яго розныя падарункі для нявесты. Нявеста паклонамі дзякуе за падарункі, а бальшанкі і іншыя дзяўчаты, прыплясваючы, спяваюць:
Каравай у дзяжм нграець Да века падннмаець, Каравайннц жндаець. Гаспадынячка нутка!
Варочайся хутка... Ужо на дваре вечар, Каравай наш на пёчах.
Пляскі і розныя песні працягваюцца да тае пары, пакуль цеста не падымецца. Тады старэйшая з каравайніц, праспяваўшы:
Заступ, Божа, з неба.
Як нам цяпер треба;
Памагав замяснць, Памажй н усадзнць — Ручкамн бялёньквмв, Персьценямм залацёнькнмн, Песнямн вяселёнькнмн...,
пачынае рабіць каравай.
Караваяў робіцца некалькі. Адзін, самы вялікі, у выглядзе паўмесяца — для жаніха і нявесты. Другі, накшталт перапёчй (плоскага пірага), для гасцей. Трэці, невялікі круглы. прызначаны выключна для бабулі. Чацвёрты, трохвугольны, для нявесты, — з ім яна ўпершыню ідзе на рэчку мыць сваю бялізну. На кожным з гэтых караваяў робяцца з цеста розныя фігуркі. Акрамя таго, робяцца маленькія караваі, якія завуцца кроскамй, для каравайніц і каравайнікаў, для дзяцей і чэлядзі. Каравайнікі садзяць караваі ў печ лапатай, а каравайніцы вынімаюць (з печы) вілкамі. Нявеста ў выпечцы караваяў удзелу не прымае.
Пакуль караваі пякуцца, дзяўчаты скачуць і спяваюць:
Хвалаж Богу, што мы дзела зрабнлн, Каравай усадзнлн, Ручкамн белёнысммн, Персьценямі залаценькнмл, Песьнямн весяленькнмн...
На дваре явар сякуць, А ў хатачку тресачкн лятуць; Кала явару тресачкн, Кала караваю маладзнчкн. Першая квятка
Наша NN... (такая-то).
Да багат яе татка, багат;
Добра пшаннца, што у навнне, Да вялнкіе стырты ў гумне, Повныя засекн ў клецп.
Падышов каравай у дзяжн,