• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    Нагадаю, што Шпілеўскі словы беларускага паходжання выдзяляў курсівам і стараўся перадаць з усімі арфаэпічнымі асаблівасцямі роднай мовы, у кнізе мы пакідаем усе яго выдзяленні.
    Найбольш складанай для перакладчыка з’яўляецца перадача тэкстаў песень, бо пры прывядзенні фальклорнага твора да сучаснага правапісу парушаюцца асаблівасці вымаўлення, уласцівыя для пэўнага рэгіёна. У ідэале тэксты песень трэба было б даваць у два слупкі: злева— тэкст Шпілеўскага без усялякіх змяненняў, а справа — тэкст, прыведзены да сучаснага правапісу. Сваю галоўную задачу як перакладчыка я бачу ў папулярызацыі творчасці Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага і гэтае выданне лічу навукова-папулярным, таму пры перадачы песень і слоў беларускага паходжання я захоўваю ўсе асаблівасці тэкстаў Шпілеўскага, алеў, ер — даю ў сучасным правапісе.
    Каментарыі аўтара пазначаны арабскімі лічбамі (’), а каментарыі перакладчыка — арабскімі лічбамі з дужкай (°). Яны змешчаны ў канцы кнігі.
    Псеўданімы і крыптанімы П. М. Шпілеўскага: Эгнлевскнй, Древлянскнй, П. Древлянскнй, П. М. Древлянскнй, Знакомый человек, Барон Нкс, П. Ш., П. Ш-ій.
    Асноўнымі крыніцамі для перакладаў паслужылі наступныя працы:
    1.	Археологнческая находка // Санкт-Петербург. ведомостн. — 1857. — № 18.
    2.	Белоруссня в характернстнческнх огшсаннях н фантастнческнх поверьях // Пантеон. -—-1853, т. 8, кн. 4, с. 71—73, 83—96; т. 9, кн. 5, с. 1—20; т. 9, кн. 6, с. 19—34; т. 10, кн. 7, с. 21—56; 1854, т. 15, кн. 5, с. 31—44; кн. 6, с. 47—68; 1856, т. 25, кн. 1, с. 1—30; т. 26, кн. 3, с. 1—9.
    3.	Белорусскне народные поверья // ЖМНП. — 1846, кн. 2, с. 4—25; 1852, кн. 4, с. 85—125; 1852, кн. 3, с. 37—68.
    4.	Белорусскне пословнцы: Сборннк П. Шгшлевского // йзв. ОРЯС. — 1853. — Т. 2. — С. 173—192. Также: отдельное нзданне.— СПб., 1853. — 26 с.
    5.	Волочобннкн в Внтебской губерннн // Рус. дневннк. — 1859,—№101.
    6.	Волшебные яблокн // Маяк. — 1844. — Т. 17, кн. 34. — С. 76—80.
    7.	Дневннк знакомого человека//йллюстрацня. — 1858— 1859.
    8.	Западнорусскне очеркн // йллюстрацмя. — 1858, т. 2, № 43—44; 1859, № 52, с. 22—23; № 55, с. 73—75; № 59, с. 134—135.
    9.	йсследованне о вовколаках на основаніш белорусскнх повернй // Москвнтяннн. — 1853. — Т. 2, № 5. — Отд. 3. — С. 1—30.
    10.	Народные пословнцы с обьясненнем пронсхождення н значення нх // Москвнтяннн. — 1852. — Т. 4, № 16. — Отд. 3, —С. 125—136.
    11.	Мозыріцііна. (йз путешествнй по Западнорусскому краю) // Архнв нстор. н практ. сведеннй, относяіцнхся до РосСШІ. — 1859. — Кн. 3. — Отд. 2. — С. 1 —49.
    12.	Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. —
    СПб., 1858, —242 с.
    БЕЛАРУСКІЯ ПАВЕР'І
    Няўдзячны мужык. Адзін мужык знался (быў знаёмы) са змеем, які насіў яму ўсякі дзень грошы, так што той мужык слыў багацеем на ўсю вёску. Калі змей нанасіў даволі грошай мужыку, то той ужо не з такою ласкаю прымаў і частаваў яго. Але аднойчы ён нават зусім не прыняў і не пачаставаў змея. Справа вось у чым. Змей дамовіўся дастаўляць мужыку грошы, вядома, па-сяброўску, але з тым, каб ён усякі раз гатаваў для яго яечню, так што калі б мужык і сышоў куды са двара, то ўсё-ткі ён павінен быў паставіць яечню хоць на двары, на стрехе (даху).
    Аднойчы мужык для выпрабавання задумаў зусім не частаваць змея. Таму, выходзячы з хаты, ён нават не прыгатаваў для яго яечні. Змей прыляцеў, кінуў праз комін мяшок грошай і, у чаканні пачастунку, узвіўся над дахам хаты. Але чаканне яго было дарэмным: ён не дачакаўся яечні і са злосцю паляцеў.
    На наступны дзень уся вёска спяшалася на дапамогу багатаму мужыку. To быў самы жудасны нязгасны пажар.
    Усе намаганні сялян, якія збегліся на дапамогу, засталіся дарэмнымі. Багацей зрабіўся бедняком.
    Пярун. Просты народ яшчэ дагэтуль помніць імя Перуна — старажытнейпіага кіеўскага язычніцкага вярхоўнага бога. He гаворачы ўжо аб тых клятвах, праклёнах, у якіх ужываюць імя Перуна, так напр.: шпюб цябе Перун узяв (каб цябе Пярун узяў, забраў да сябе, забіў), штоб Перун цябе треснув (каб цябе Пярун забіў). Варта згадаць аб вераванні простага народа адносна грому.
    Так, калі загрыміць гром, то мужыкі, і старыя, і малыя ляцяць стралою ў свае хаты, прамаўляючы: «Ай, Пярун заб'е!» Па іх меркаванні — гэта Пярун (бог) раз'язджае па небе і, дзе ўбачыць, што людзі беззаконнічаюць, разбівае скалы (малыя нябёсы) і праз гэта месца наводзіць на зямлю агонь-маланку. Акрамя таго кажуць: «Гэта Пярун пускае стралу з неба». Тамуто і ў будынках, куды яна трапляе, шчыліны сапраўды такія ж, якія бываюць толькі ад стрэл. Зрэшты, яны не вераць, што гэты агонь, па-нашаму маланка, такі моцны, як звычайны агонь. Гэта толькі напамін чалавеку пра абавязкі перад Богам.
    Карагод. У дзень вялікапакугніка Георгія пякуць вялікі круглы пірог, упрыгожваюць яго рознымі кветкамі, якія толькі можна мець у гэты час. Потым збіраецца карагод маладзіц, выбіраюць прыгожага хлопца, апранаюць яго ў зеляніну і даюць яму гэты пірог несці на галаве. Падчас іх шэсця выбраны хлопец ідзе наперадзе з паходняй, за ім рухаецца карагод маладзіц, якія прытанцоўваюць і спяваюць нейкую' песню, дзе згадваюць св. Георгія. За імі, нарэшце, ідуць старэйшыны вёскі.
    Калі прыйдуць на засеяную ніву, то з урачыстасцю і напевамі тры разы абыходзяць вакол яе. Потым старыя раскладваюць у вялікім крузе агонь, пакідаючы пасярэдзіне пустое месца. Падчас гарэння знічу (якое нагадвае язычніцкае запальванне знічу ў дубравах і гаях) хлопец і дзяўчаты з дзіцячай замілаванасцю стаяць і глядзяць на гэты абрад. Затым старыя здымаюць з галавы хлопца пірог і кладуць яго на пустым месцы ў крузе агню. Дзяўчаты ж у гэты час кідаюць жменяй жыта або, наогул, якое-небудзь збожжа— таксама з прыпевамі! Пасля ўсе садзяцца вакол агню, пачынаюць пасвойму баляваць. Нарэшце, разыходзячыся, бяруць пірог і дзеляць яго на ўсіх.
    Каляда. Напярэдадні Новага года апранаюць чатырох мужчын: двух па-старэчаму — прыладжваюць ім сівыя валасы (з ільну) і бараду, а іншых двух — па-юначаму, начапляюць махроў, чырвоных стужак і інш. Першых двух накрываюць доўгім покрывам, а іншых двух, не накрываючы, пакідаюць так. Як з першых двух, так з двух другіх адзін апрануты багата, на галаве мае вянок з поўнага жыта, кішэні яго свнткй (верхняя вопратка) дапаўна набіты розным збожьем і добром. А другі з тых і з іншых у абарванай свйтке, на галаве таксама вянок, але ўжо з адной саломы, кішэні яго пустыя.
    Абраныя для цырымоніі водзяць гэтых чатырох мужчын па вёсцы і тых двух, што з гюкрывам, уводзяць у кожную хату, а іншых двух пакідаюць ля варот. Зайшоўшы ў хату, прадстаўляюць гаспадару права выбраць каго-небудзь з гэтых двух старых з покрывам. Калі гаспадар (не ведаючы, зразумела, нічога) выпадкова вылучыць таго, які з вянком з поўнага жыта і багата прыбраны, то карагод маладзіц і хлопцаў пасылаюць гэтага вылучанага да тых дваіх, каб адзін з іх — той, што з вянком з поўнага жыта, у багатай свйтке і з набітымі кішэнямі, — прыйшоў у хату гаспадара без покрыва, радуючыся такому яго выбару. Як толькі той увойдзе ў хату, то, звяртаючыся да гаспадара з прывітаннем, усе спяваюць наступную песню:
    Да вжеж тут будзе ІЦасьце, усяка доля, Бо ў ёго на грудзех Усё, што Боська воля.
    Потым, звяртаючыся да прыбранага хлопца:
    Ой ты, богацько каледа!
    Дзякуй цябе за твое дабро; Бо вжеж наша череда, Штоб было ў госьця (гаспадара) повно гумно.
    Калі ж гаспадар вылучыць, насупраць, абадранага хлопца, то, не пасылаючы ўжо да варот, пакідаюць яго тут жа. Потым, зняўшы покрыва, звяртаюцца да хлопца і спяваюць:
    йдзн, ндзн, ты наш старенькм, Ты нам нн як не взнадобенькн. Як ты спаткаешься там з нм. Нехай ён вернется туды к свонм. Нам треба той другій, Штоб дав нам повны коробы.
    Загаворванне хворых зубоў. Па вёсках ёсць так званыя знахарй-целйтелй (тыя, хто валодае сакрэтамі лячэння). Да ліку гэтых знахароў належаць і знахарй-целйтелй от зубов. Вось як яны лечаць. Знахар бярэ хворага з собою на раздарожжа, (але гэта толькі няйначай як у поўню), паварочвае хворага да маладога месяца (маладзіка) і пачынае гутарыць з месяцам — зразумела, уся гэтая гутарка ціхая — шэптам:
    Знахарь'. Новы, новы месячку,
    Чп ты быв на небечку?
    Будто бы месяц отвечает — но сам же знахарь:
    Быв -
    Бог не крыв.
    Знахарь за себя\
    А чн есть же людзн там?
    За месяца:
    Есць — я вндзев сам.
    Знахарь за себя:
    Чн баляць в нх зубы?
    За месяца:
    He — мой любы!
    Знахарь: Hex у цебеж не боляць,
    Звяртаючыся да хворага: А як в нх седзяць!
    (Дакладна да слова)
    Вядома, такое лячэнне несапраўднае, але хворы заўсёды сцвярджае, быццам бы пасля такіх гйептаній знахара зубы перастаюць балець.
    * * *
    Пачынаючы ад Ражства Хрыстова да Новага года, просты люд не варыць зацйркй (рэдкай поліўкі з якой-небудзь мукі —
    зацёртай). I вераць, што калі хто адважыцца затйраць зацйрку, то ў таго рука затрэцца.
    * * *
    Напярэдадні Новага года маладзіцы карагодам збіраюцца ў адну хату і размаўляюць там да поўначы. Апоўначы ідуць за сяло, несучы кожная свой абутак —лапаць (з лыка) або чаравік. Тут кожная з іх кідае свой абутак у розныя бакі і глядзіць, куды ён паляціць. 1 веряпг. калі якая-небудзь з дзяўчат на наступны дзень знойдзе свой лапаць або чаравік, то тая яшчэ застанецца ў дзеўках на гэты год, а якая не знойдзе, то той ужо не сыіцет дома мацй, гэта значыць — яе возьмуць замуж.
    * * *
    В день новаго года дзяўчаты пякуць вялікі блін. Спёкшы, яны карагодам ідуць у хлев, дзе трымаюць скаціну. Кожная з маладзіц упоцемку адломвае частку бліна і дае жывёліне, якая першай трапілася. Потым уваходзіць другая з агнём і разглядаюць: якога полу жывёліна — бык або карова? I верят\ калі маладзіца дае частку бліна быку, то выйдзе замуж, а калі карове, то застанецца ў дзеўках.
    * * *
    У дзень Вадохрышча не едят под дымом, гэта значыць, у хаце да самага вечара не паляць у печы, таму і дыму няма, а ўвечары, калі запаляць у печы, нельга есці да таго часу, пакуль не выгараць дровы, пакуль ёсць дым. Калі ж выпаляць у печы, то гаспадар хаты перад тым, як усе садзяцца есці, сыпле на сярэдзіну і ў кожны з чатырох кутоў хаты рознае збожье. Скончыўшы такую цырымонію, гаспадар і ўся сям'я садзяцца за багата прыбраны стол і вячэраюць.
    * * *
    У дзень Вадохрышча дзяды запальваюць саламяныя факелы і ідуць з імі на вольнае паветра. Трымаючы паходню роўна і нерухома, яны назіраюць: куды кідаецца полымя і куды ляцяць яго іскры. Н верят: у які бок кідаецца полымя або ляцяць іскры, адтуль прыляцяць да іх пчолы. На гэтай жа