Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
падставе яны ставяць улетку вулеі на тым баку, куды кідалася іюлымя. Вядома, што ў нас мужычкі ставяць вулеі ў лесе на дрэвах, рэдка хто ставіць ля хаты: у садзе або ў агародзе.
* * *
У дзень Вадохрышча маладыя хлопцы запальваюць у царкве свечку і падсмальваюць сабе валасы на скронях. Аднойчы здарылася мне самому бачыць гэты звычай.
— Для чаго гэта ты робіш? — спытаў я хлопца.
— Гэта на тое, што Хреіцосскій (Вадохрышчанскі агонь) цепло даець нам грешным, іцасце, розум й звыкленеробйць IIany (гэта для таго, каб Вадохрышчанскі агонь даў нам грэшным шчасце, розум і ахвоту выконваць загады пана памешчыка).
Акрамя таго некаторыя дадаюць, што ад гэтага агню іх валасы робяцца прыгажэйшымі, так што з самых рудых быццам бы зробяцца чорнымі: «Шерсцйнне робыць прнгожей, йз рыжаго переробляець на чёрное, штоб дзевкй полюбйлй».
* * *
На першы дзень Светлага Уваскрэсення Хрыстова (Вялікадня, Вялік-дзень) дзяўчаты карагодам збіраюцца на вуліцу, бяруцца за рукі і становяцца ўпоперак вуліцы: частка — з аднаго канца вуліцы, астатнія — з іншага, так што перагароджваюць вуліцу на абодвух яе канцах. Стаўшы такім чынам, яны пачынаюць спяваць песні, як бы пытаючы адзін аднаго:
Одна часть: ВолодарьВолодарночку,
Отчннн да варотачкн!
Другая'. А хтож нз за ворот клнче?
А хтож нз за ворот клнче?
Первая: Панскіе служечкн!
Панскіе служечкн!
Другая'. А штож да за дар даеце?
А штож да за дар даеце?
Первая'. Каня вороного
В золото убраного.
Другая'. А хтож да на том кане?
А хтож да на том кане?
Первая'. Молодый Паннч!
Молодый Паннч!
Другая'.
\ кудыж ён паедзе? А кудыж ён паедзе?
Первая:
В поле ратноеВ поле ратное.
Другая:
А чагож ён паедзе? А чагож ён паедзе?
Первая'.
Варягув Варягу бнцн2.
Варягув Варягу бнцм.
Другая'.
А штож да за дар ему? А штож да за дар ему?
Первая'.
Красную Панну.
Красную Панну.
Ёсць яшчэ адзін напеў паміж простымі дзяўчатамі. Гэты напеў хатні: яны вельмі часта ўжываюць яго. Тутраспавядаецца аб тым, як быццам бы адна маці мела такога дурнога сына, што калі пасылала яго ў Пецярбург, то ён заўсёды вяртаўся да яе за парадамі. Вот он:
Пашов Васчлйнка, Пашов Космылннка До Пйцера гарада — Трн сакеры за поясом Н тапор у руках. Шов ён шов, Аж й нашов:
Людзй боб малоцяць, Людзй боб малоцяць. Это ён узявшч, Шапочку знявшй Богу помолйвся, По хрнсцнвся (й сказав): «Дай вам Боже — с гэтой добрыны Сто бочак мякйны А решето бобу, А решето бобу».
Бйлй его 6йлй,
Ледва не забнлн.
Узялн за хвост, Выкннулн за плот. Возвраіцается домой к матерй co слезамй:
Он: Мацн мая, мацн, Мацн Васнлнха, На што мене вучнла На ўсякое лнхо? Мать\ Сынку мой, сынку! Сынку дурншце!
Чнж я цябе ўчнла На ўсякое лнхо? Було цябе ўзяцн, Шапочку зняцнПохрніцнтся, Помолхнтся (н сказать): «Дай вам Боже з гэтаго добра ІДасьця, долю й коннкн патомнца, й колёсы поломнца».
Опять отправйлся.
йашов Васнлннка, йашов Космылпнка До Пнцера-гарада, До Пнцера-гарада. Тры сакеры за поясом й тапор у руках.
Шов ён шов, Аж н нашов: Людзн мертваго ховаюць, Людзп мертваго ховаюць. Это ён узявшн, Шапачку знявшн, йохрнсцнвся, Помолнвся (н сказал); «Дай вам, Боже, з гэтаго добра, ІЦасьце, долю, й коннка потомнца, й калёсы поломнца!»
Бйлй его, 6йлй, Ледва не забчлч. Узялй за хвост, Выкннулн за плот. Опять домой.
Он: Мацч мая, мацй, Мацн Васчлчха.
На што мене вуччла На ўсякое лйхо?
Мать'. Сынку мой, сынку! Сынку дурнйіце!
Чйж я цябе ўчйла На ўсякое лчхо? Было цябе взяцй, Шапачку зняцй, Похрйсцнтся, Помолйтся (й сказать): «Дай вам, Боже С эттыя беды 14 конйков нетомчцы, 14 калёс не ламнцы».
Опять отправляется.
Пашов Васйлчнка, Пашов Касмылчнка До Пйцера-гарада.... 	нашов: Там людзй дзйця хрнсцяць, Аж там людзй дзйця хрмсцяць. Это ён узявшч, Шапочку знявшй, 	похрйстйвся (й сказал): «Дай вам, Боже, с гэтыя беды 14 конйков нетомйцч, 14 калёс не ламнцй!»
Бйлй яго 6йлй, 	за плот. Возвраіцается домой.
Он: «Мацч моя, мацч Мацч Васйлчха!
На што мене вучнла...» Мать\ «Сынку мой, сынку! Сынку... похрнсцнвса...
(н сказаць); «Дай вам, Боже, з гэтаго добра Радосць н пацеху, Здоровье іі болей Гэтой радосцн!»
Опять в дорогу.
Пашов Васшшнка...
	нашов:
Аж там людзн пажар тушатсь, Аж там людзн пажар тушатсь. Это ён узявіші...
	похрнсцнвса, (н сказал): «Дай вам, Боже, с гэтаго добра Радосць н пацеху, Здоровье н болей Гэтой радосцн!» Бнліі его бшш...
	за плот.
Опять домой.
Он: «Мацн моя — мацн... 	 лнхо».
Мать'. «Сынку мой, сынку, Сынку дурншце, А лезь же ты за печшце Сынку н Космылннку!»
Н глупый сын болееуже не отправлялся в Пнтер^.
ЧАРАДЗЕЙНЫЯ ЯБЛЫКІ
Беларускае павер'е
У некаторым царстве жылі-былі кароль і каралева: у іх былі тры прыгажуні дачкі — дзве разумныя, а трэцяя — дурнічка.
Аднойчы кароль і каралева кудысьці з'ехалі, пакінуўшы дочак пад наглядам іх карміцелькі. У гэты час прыходзіць у хату караля нейкі жабрак і просіць сабе міласціны. У руках у яго быў шкляны яблычак. Слуга вымае яму грошай, але ён не бярэ іх. «Няхай мне прынясець сама старшая каралеўначна», — сказаў ён слузе. Слуга сышоў і замест яго хутка з'явілася прыгажуня каралеўна з грашыма. Каралеўна дала жабраку грошай і хацела ўжо пайсці, але, заўважыўшы ў руках жабрака чырвоненькі яблычак, стала прасіць яго аддаць ёй.
— Вазьмі ж, каралеўначна, ды злаві гэто яблычко, як я падкіну яго, — дак яно тваё будзе.
— Ну, добра, — адказала каралеўна.
Тады жабрак кінуў яблык на другі бок хаты. Каралеўна пабегла за яблыкам — і ўжо больш не вярнулася. На другім баку хаты чакалі яе тры разбойнікі, таварышы ўяўнага жабрака. Убачыўшы каралеўну, яны схапілі яе і адразу ж павезлі з сабой у лес. 3 імі знік і жабрак. Марнымі былі пошукі карміцелькі і ўсёй дворні. Старэйшая каралеўна знікла. Вось прыязджаюць кароль і каралева, рассылаюць усю дворню, турбуюць усё каралеўства, але дарэмна — аб каралеўне ні слуху ні духу.
Паміж тым разбойнікі з каралеўнаю даўным-даўно былі дома. Увёўшы каралеўну ў велічныя палацы (пакоі, дзе бліскацела золата ды срэбра), яны сталі суцяшаць яе рознымі забавамі. Доўга яна плакала, але нарэшце супакоілася, бачачы, што тут лепей і весялей, чым дома. Асабліва ёй быў даспадобы багаты сад, дзе былі розныя дрэвы з залатымі і срэбнымі яблычкамі і дзе ў маленькай альтанцы ніколі не змаўкала нябачная музыка. Каралеўне нават спадабаўся яе пераезд.
Залюляўшы сваю новую госцю, разбойнікі па-ранейшаму пачалі збірацца на здабычу. Але перад ад'ездам яны зрабілі ёй некаторыя перасцярогі. «Вось табе яблычко, гуляй з ім. Вось табе жывучая і гаючая вада, калі як часам парэжашся. Усюды хадзі, гдзе захочаш, толькі не хадзі ў гэтую хатачку, гдзе іг-
раець музыка і ў каторай замок заматан шнурком. Усюды еш усё, што захочаш, толькі не еш гэтых яблыкаў, што растуць на шкляной яблынцэ».
Каралеўна, здавалася, вырашыла выканаць загады. Але ледзь яны ад'ехалі, як ёю авалодала цікаўнасць, што за смак тых яблыкаў, якія забаранілі ёй есці, і што за музыка ў той хатачцы, куды ёй не дазваляюць хадзіць. Першы раз яна стала нудзіцца, што бачыць рэч і не можа мець яе, мае сродкі набыць рэч і не мае магчымасці займець яе. Доўга яна не рашалася, нарэшце-такі цікаўнасць узяла верх.
Зрывае яблычак са шкляной яблыні, але тут жа і прадвесце пакарання за цікаўнасць жаночую: яблыня разбілася дашчэнту ад яе неасцярожнасці. Няма чаго ёй рабіць. Каралеўна толькі чакала хвіліны свайго прысуду.
Вось вяртаюцца ўвечары разбойнікі.
— Ну, што ж, ці паслухала нас? — запыталіся яны. Але ў адказ былі слёзы. На наступны дзень старэйшая каралеўна заплаціла за гэта жыццём. Разбойнікі зарэзалі яе, а цела пасеклі на часткі.
Прайшло некалькі месяцаў з часу выкрадання старэйшай дачкі і ўжо ўсё некалькі супакоілася ў двары караля. Кароль зноў кудысьці з'язджае адзін, без жонкі. Вось з'яўляецца зноў жабрак: у яго ўжо быў срэбны яблык. Зноў слуга выносіць яму міласціну, але ён не прымае яе і просіць, каб сярэдняя каралеўна вынесла яму міласціну. Тая ж сцэна. Каралеўна выносіць яму грошы, бачыць срэбны яблычак і просіць яго ў жабрака.
— Вазьмі ж, каралеўначна, ды злаві гэто яблычко, як я падкіну яго, — дак яно тваё будзе.
Каралеўна пабегла за яблыкам — і ўжо больш не вярнулася.
Зноў тая ж турбота, тыя ж пошукі — усё дарэмна. Дарма кароль, прыехаўшы, трывожыў усё сваё і суседняе каралеўства.
Яе лёс быў той жа, як і старэйшай. Разбойнікі далі ёй срэбны яблык для забавы і забаранілі зрываць яблыкі са срэбнай яблыні і ўваходзіць у чароўную хату, а самі адправіліся на разбой.
Паміж тым каралеўна пацікавілася, што робіцца ў хаце. Уваходзіць, але якім было яе здзіўленне, калі яна ўбачыла, што ўся хата напоўнена бочкамі крыві і целамі людзей. Яшчэ больш ашаламілася, калі ўбачыла ў адным посудзе пасечаныя часткі цела сваёй сястры. Яна нагнулася паглядзець, але, на вялікае няшчасце, яе срэбны яблык выпаў з-за пазухі ў бочку з кры-
вёй. Выняўшы яго, яна не магла змыць крыві. Яе напаткала доля старэйшай сястры, калі разбойнікі, прыехаўшы, убачылі яе яблык у крыві.
Прайшло колькі часу пасля знікнення сярэдняй каралеўны. Здарылася каралю зноў кудысьці з'ехаць. Зноў з'яўляецца жабрак. Зараз ужо ў яго залаты яблык. Па яго просьбе выйшла малодшая каралеўна з міласцінаю. Ёй спадабаўся залаты яблык, і яе таксама схапілі і павезлі.
Каралеўна ў хаце разбойнікаў. Разбойнікі сталі лашчыць яе, як і першых дзвюх сясцёр. Праз некалькі дзён яна супакоілася. Разбойнікі адпраўляюцца на здабычу і робяць ёй тую ж перасцярогу. Але малодшая сястра-дурнічка і без таго была асцярожней за сваіх сясцёр. Паклаўшы свой залаты яблык у пакоі пад падушкай, яна адправілася ў хату. Бачыць пасечаныя целы сваіх сясцёр, але не палохаецца. Яна адразу ўспомніла аб гаючей і жйвучей вадзе і пабегла за ёю. Прынесла і спачатку памазала часткі цела гаючею вадою. Часткі цела зрасліся. Потым памазала жйвучею вадою, і мёртвыя целы ажылі. Няма чаго было марудзіць: ужо набліжаўся вечар. I так, расказаўшы сёстрам пра ўсе падкопы разбойнікаў, яна паказала ім дарогу дахаты і правяла за жыллё, абяцаючы хутка ўбачыцца.
Праз тры гадзіны пасля гэтага вярнуліся разбойнікі.
— Ну, пакажы нам сваё яблычко, — сказалі яны каралеўне, — ці паслухала нас?
Але яблык быў чысты, і ашуканыя разбойнікі паверылі ў бязвіннасць каралеўны-дурнічкі.