Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
— Ну, цяпер што хочаш прасі ў нас, — сказалі на наступны дзень разбойнікі каралеўне, — за тое, што паслухала нас.
— Аднясіце заўтра, — сказала каралеўна, — маім бацькам гостйнец, які я жадаю паслаць ім у зачыненым куфры. Сёння я яго прыгатую.
Разбойнікі пагадзіліся і адправіліся на здабычу.
Тады каралеўна-дурнічка пайшла на хітрасць. Зрабіўшы з цеста чалавечую фігуру, яна паклала яе на пасцель і накрыла коўдрай. Куфар жа напоўніла залатымі і срэбнымі яблыкамі, а наверсе паклала запіску, паведамляючы ў ёй бацькам, што гэта тыя самыя разбойнікі, якія зарэзалі яе сясцёр і якія трымаюць у сябе склеп з мёртвымі целамі людзей. А між тым сама адправілася ў шлях на ўсю ноч.
У гэты дзень разбойнікі, як на тое, вярнуліся вельмі позна. Яны ляглі спаць без вячэры і на наступны дзень раніцай адправіліся да караля з куфрам. Праз ноч каралеўна-дурнічка паспела дайсці да хаты і аб усім апавясціла бацькоў. Адолеўшы частку дарогі, разбойнікі вырашылі паглядзець, што такое пасылае каралеўна бацьку. Разбіваюць куфар, бачаць запіску, чытаюць і разумеюць, што яны ледзь самі сябе не выдалі жывымі на смерць. Кідаюць куфар і вяртаюцца дахаты.
Але кароль ужо ведаў аб усім і адразу ж паслаў сваіх людзей да разбойнікаў. Разбойнікі былі схоплены і пасаджаны ў вязніцу, але на другі дзень іх там ужо не стала. 3 імі знік і іх цудоўны палац і прыгожы сад°.
НАРОДНЫЯ ПРЫКАЗКІ 3 ТЛУМАЧЭННЕМ IX ЗНАЧЭННЯ 1 ПАХОДЖАННЯ
Здаецца, не лішнім будзе ў наш час, час гісторыка-археалагічнага накірунку ў Расіі, пазнаёміць рускіх чытачоў з народнымі прыказкамі, большая частка якіх па сваім паходжанні адносіцца да вельмі глыбокай старажытнасці, нярэдка язычніцка-славянскай, а па якасці і значэнні ўяўляе тып самай трапнай і тонкай дасціпнасці.
Дагэтуль у нас не было сістэматычных тлумачэнняў родных прыказак, таму буду лічыць найвялікшым шчасцем для сябе, калі гэтай сваёй пасільнай працай зраблю добры пачатак і знайду ў аматараў роднай даўніны спагаду да гэтай цяжкай ітрацы. Кажу, цяжкай, таму што многія з прыказак маюць паходжанне йсторйческое і аллегорнческое і таму, каб, па магчымасці, растлумачыць іх дакладна, необходймо быць знаёмым з лёсам, звычаямі, забабонамі і духам пэўнай мясцовасці.
На падставе гэтага падзелім прыказкі на два разрады. Да першага варта аднесці прыказкі йспюрйческія, гэта значыць такія, пачатак якім даў які-небудзь старажытны звычай, незвычайная падзея, нават, часам, проста смешны выпадак. Да другога — аллегорйческія, г. зн. такія, у якіх праз вобразы жывёл або розных рэчаў паказаны недахопы, слабасці і памылкі людзей ва ўсіх галінах іх хатняга і грамадскага побыту.
У прадстаўленых тут прыказках чытач знойдзе і першыя, і другія.
1) Як камень у воду
Пропал, йсчез, как камень, брошенпый в воду...
Прыказка гэтая, уласна, азначае беззваротную страту чагонебудзь; у пераносным сэнсе — вечнае забыццё аб нанесенай абразе або крыўдзе, спыненне гневу або нянавісці; незлапамятнасць, пасля якой варта пачынаць сяброўства. Для лепшага разумення гэтай прыказкі прывядзём яе поўнасцю, у сувязі з акалічнасцю, якая спарадзіла яе. Каб памірыць двух ворагаў, старыя ўгаворваюць іх забыцца на абразы і кажуць: «Пакіньте гневатца, нехай іено усе, што было, згіне марне, пропадзе, як той камень у вадзе». («Кіньце гневацца, няхай яно ўсё, што было, згіне марна; прападзе, як той камень у вадзе»),
З’яўленне гэтай прыказкі адносіцца да самай старажытнай эпохі славянскага язычніцтва. Вядома, што старажытныя славяне прадпрымалі вайну або аб'яўлялі мір ворагам толькі з дазволу сваіх багоў (ідалаў), да якіх звычайна звярталіся ў такіх выпадках жрацы'. У залежнасці ад волі багоў, народ ваяваў або мірыўся2. У выпадку міру славянскія правадыры запрашалі ворагаў на бераг мора або ракі. Калі апошнія з'яўляліся на ўмоўленае месца, першыя выступалі наперад і бросалй камнй в воду\ чым паказвалі сваю згоду на мір, г. зн. пагаджаліся забыцца аб варожасці, як аб камянях, кінутых у ваду. Тое ж самае рабілі і запрошаныя ворагі; затым падавалі адзін аднаму правую руку і клалі ля ног ідала камнй, зброю і грошы4.
Спачатку такі абрад, як святы, быў справай грамадскай, так сказаць — дзяржаўнай; пасля ператварыўся ў хатні, паўсядзённы, сямейны звычай... Пасварыўшыся паміж сабою, два сямействы выступалі адзін супраць другога з камянямі ў руках; але, у выпадку прымірэння, падавалі адзін аднаму
правую руку, цалаваліся і мяняліся камянямі. Потым, вяртаючыся дадому, падыходзілі да студні і кідалі туды камяні, прыгаворваючы: «Каб канула наша варожасць, як кануць гэтыя камяні на дно студні». Такі звычай дагэтуль захоўваецца ў Малдавіі, Валахіі і Сербіі5. Падобны звычай ёсць у Галіцыі, Герцагавіне і ў Гарадзенскай і Ковенскай губернях. Здараецца не раз, што раздражнёныя супраць свайго головы, старосты або нават аканома, людзі збіраюцца для нарады паміж сабой і, набраўшы камянёў, адпраўляюцца пабіць нялюбага ім подпанксг, але, сустрэўшы па дарозе якую-небудзь непрыязную жывёлу або птушку, пачуўшы выццё сабакі, дзіўнае мыканне каровы або вала (усё, што, па іх разуменні, прадвяшчае няўдачу), вяртаюцца дадому6 і кідаюць камяні ў студню, прыгаворваючы: «Нехай jeno прападзе з каменему вадзе» (г. зн. Бог з ім! Даруем яму!). ІДі не таму студні ў некаторых неспакойных гаспадароў да таго бываюць закіданыя камянямі, што іх трэба чысціць ад гэтых знакаў частых сварак? Чаму ж і не зрабіць такой здагадкі аб гэтых камянях?.. Як бы тое ні было, але прыказка як камень у воду ўзнікла ад старажытнага славянскага звычаю (абраду) заключаць мір пасродкам кідання камянёў у ваду... Хоць сам звычай абрадавага прымірэння згладзіўся на працягу гэтулькіх стагоддзяў і асабліва стагоддзяў хрысціянскіх, але памяць аб ім захавалася ў гэтай прыказцы.
2) Вырвався, як шляхціц з Канапель
Выскочйл (обозвался), как шляхтйч йз Конопель...
Прыказка гэтая мае наступнае значэнне: «Не ведае, у чым справа, а спрачаецца, пярэчыць». Паходжанне яе гістарычнае.
Трэба ведаць, што слова Конопель паходзіць не ад конопля — расліны, а ад вёсачкі або засценка7 Коноплй8. Паданне кажа, што ў гэтым засценку жыў нейкі багаты шляхціц, які не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, а толькі знаў грошй добывать (грошы нажываць). Як багаты, ды яшчэ неадукаваны, ён ні ў што ні ставіў сваіх суседзяў, нават некаторых знакамітых памешчыкаў, сучасных магнатаў, у тым ліку і вядомага Карла Радзйвйла (Panie kochanku!). Даведаўся аб гэтым ганарлівы ваявода віленскі, уладальнік Нясвіжа, Койданава і Клецка і захацеў правучыць невука шляхціца. Для гэтага склікаў хатні ня-
свіжскі сеймік, на які запрасіў усіх сваіх багатых суседзяў-памешчыкаў, у тым ліку і шляхціца з Канапель. Шляхціц ледзь не звар’яцеў ад такой радасці: запрашэнне на княжы сейм пасяліла ў душы яго яшчэ больш пыхі. Ён не ведаў, як прыбрацца на сеймік: наўючыў на сябе ўсе свае залатыя і срэбныя рэгаліі, запрэг шасцярнёю дапатопную каўчэгападобную калымагу і ў такім выглядзе адправіўся ў Нясвіж... He абышлося без смеху, калі ён з'явіўся на княжым двары. Калі шляхціц увайшоў у залу, дзе быў прызначаны сеймік, яго сустрэў лакей і сказаў, што ўжо ўсе месцы занятыя; але канаплянін, ніколькі не збянтэжыўшыся ад такой навіны, пацягнуўся наперад і, убачыўшы нікім не занятае першае месца, прызначанае для Радзівіла, бесцырымонна ўсеўся на яго. Усе прысутныя са здзіўленнем паглядзелі на дзёрзкага шляхціца, але, папярэджаныя Радзівілам, ні слова не сказалі яму і толькі ўсміхнуліся ў душы. Адкрыўся дыспут, які даволі доўга працягваўся. He прывыкшы да падобных паседжанняў ды і не зразумеўшы, пра што там ішла размова, шляхціц задрамаў. У гэты час сакратар сейма падышоў да яго і, разбудзіўшы, спытаў: «Як ваша міласць вырашыць гэтае пытанне?» Абуджаны канаплянін скрозь сон адказаў завучанай фразай: «Ды гэтага не можа быць — я не згодзен (nie pozwalam)!..» «Як так?!» — запярэчылі тыя, што сядзелі ў першых радах. «Ды не згодзен я!.. Вось і баста!..» «Што вы, што вы? — закрычалі ледзь не ўсе, хто прысутнічаў на сейме. — Як можна не згаджацца на тое, каб дваранін меў першынство перад мешчанінам?..» «А! Ды я не чуў гэтага...» — адказаў невук. Па ўсёй зале раздаўся смех і пачуліся галасы: «Што гэта такое? Хто ён такі?.. Ці не мешчанін ён, які абараняе мяшчан і жадае выклапатаць ім першынство перад шляхтаю?..» У гэтую хвіліну з бакавых дзвярэй выйшаў Радзівіл і гучна сказаў: «Ды гэта — шляхціц з Канапель!» Усе запляскалі ў ладкі і зарагаталі, нехта закрычаў: «Вось вырваўся шляхціц з Канапель!» Беднага канапляніна вывелі з залы і гэтым зневажэннем нямала збілі з яго гонару, так што самазванец-магнат перастаў ганарыцца сваім багаццем і вырашыў на старасці гадоў узяцца за граматыку, геаграфію, арыфметыку і гісторыю...
3 тых часоў паміж шляхты пайшла прымаўка: вырвался, як шляхцйц з Канапель... Калі хто-небудзь умешваецца
ў гутарку і спрачаецца аб тым, чаго не ведае або не даслухае, у насмешку кажуць: «Вырваўся, як шляхціц-канаплянін!..»— і гэтым канфузяць выскачку больш чым лаянкай, таму што анекдот аб канапляніну вядомы амаль кожнаму застенковому шляхціцу.
У палякаў гэта прыказка існуе ў наступным варыянце: wyrwat sig jak Filip z Konopi, тут названа нават імя шляхціца, зняслаўленага на сейме9.
3) Ногй дзярець, а боты на кійку нясець
Варыянт: нос дзярець, а чабары на кручку цагнець.
Задйрает, высоко поднймает ногй (hoc), а сапогй несет (таіцйт) на палочке (на крючке).
Прыказка гэтая ўжываецца мужычкамі ў насмешку над голай застенковой шляхтай, якая па сваёй беднаце, выхаванні і адзежы амаль не адрозніваецца ад звычайных сялян, але перад імі задйрает нос... Трэба ведаць, што засцянковая шляхта ні што іншае, як збяднелыя беспамесныя дваране, рэшткі старажытнай шматлікай світы пры дварах тагачасных польскіх каралёў, удзельных канфедэрацыйных магнатаў і, наогул, багатых уладальнікаў. Быў час, калі каралі польскія або ўдзельныя магнаты (як напрыклад, Хадкевічы, Радзівілы і інш., якія мелі свае войскі, варту, целаахоўнікаў і вялі паміж сабою войны) за найменшую паслугу падчас падарожжаў, палявання і гулянак дарылі сваім улюбёнцам і паслугачам жмуткі зямлі і ўзнагароджвалі ад імя каралёў нашчадкавым дваранствам. Некаторыя з гэтых самазванцаўдваран пасля сталі багатымі і выйшлі ў шляхетныя людзі, але большая частка іх, якая не мела ні выхавання, ні адукацыі, сялілася на дармавых землях, уладкоўвалася і жыла так-сяк прыбыткамі з апрацоўкі палёў, продажы быдла, коней і да т. п. Пасля гэтыя бедныя дамарослыя дваране, або засцянковая шляхта, як іх клічуць, станам сваім зраўнялася з сялянамі, некаторыя нават сталі ніжэй за іх, бо былі вымушаны самі араць зямлю, пасвіць статкі, убіраць сенажаці, даіць кароў, капаць грады. Мала таго, у цяперашні час яны дайшлі да таго, што нават наймаюцца да багатых мужыкоў для палявых і хатніх работ. Ясна, што пры такім становішчы яны не маглі