Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
З'явілася ў іх пісьменнасць — прыкмета асветы і цывілізацыі. Стрэслі з сябе невуцтва: пакінулі забабоны і прымхі; адукавалі свае норавы і звычаі— сталі еўрапейцамі ва ўсім. Што ж сталася з крывічамі і дрыгавічамі, людзьмі беларускімі? Яны адсталі ва ўсім ад сваіх велікарускіх братоў: не рассталіся са сваімі забабонамі, нічаму не навучыліся. Іх літаратура і пісьменнасць — гэта народныя казкі, паданні і павер'і. Яны жывуць дагэтуль жыццём старажытнарускім, простым, неадукаваным. Гавораць на той жа мове славяна-рускай, на якой некалі гаварылі першабьпныя рускія славяне, якія жылі асобнымі плямёнамі, што складалі адну і адзіную Русь! Норавы і звычаі, паданні і павер'і, казкі і аповесці аддаюць міфалагічнай старажытнасцю. У Беларусі дагэтуль захоўваюцца ў вуснах народа казкі і паданні аб прыгодах фантастычных герояў, князёў і царэвічаў, нябачных духаў і цудоўных сілах—здзяйсняюцца святы і ігрышчы побыту язычніцкага. Гэта таму, што цяперашняя Беларусь некалі была сэрцам славяна-рускіх язычніцкіх вераванняў, дзе ў гонар бостваў узводзіліся куміры. Вядома, з увядзеннем хрысціянскай веры ідалы і капішчы знішчаны, але паданні, якія захоўваліся ў народзе, не маглі знішчыцца, вуснае паданне не пераставала захоўваць у народзе ўспамін аб вераваннях продкаў. Гэтаму спрыяла і тое, што хрысціянства не ў адначассе зацвердзілася ў сэрцы старажытнай Русі, а паступова. Гэта значыць, паданні знаходзілі сабе апору ў язычніцкіх вераваннях суседніх плямёнаў славянскіх і, такім чынам, жыхары цяперашняй Беларусі, будучы хрысціянамі, усё яшчэ мелі магчымасць захаваць паняцці і паданні аб жыцці язычніцкім. Прайшло некалькі стагоддзяў пасля сцвярджэння хрысціянства ў Беларусі, а паданні аб духах, таямнічых сілах, ведзьмах, выклятых людзях, русалках, пярэваратнях і іншых страшыдлах не згладзіліся, але з плынню часу толькі ўвасобіліся ў паэтычную выдумку і прынялі маляўнічы каларыт у вуснах апавядальніка.
Такая Беларусь у цяперашні час! I таму не можа не звяртаць на сябе ўвагі адукаванага рускага чалавека, які жадае пазнаёміцца са старажытным побытам сваіх аднапляменных братоў. Нас цікавяць паданні і вераванні старажытных грэкаў і рымлян, мы пішам аб іх норавах, міфалогіі, мове, нават баляваннях і абедах; чаму ж не пісаць аб роднай Беларусі, якая так багата сваімі самабытнымі норавамі, міфалогіяй, мовай і, нарэшце, ігрышчамі і святамі?
Жадаючы пазнаёміць чытаючую публіку з Беларуссю ў фантастычных павер’ях, я вырашыў скласці шэраг артыкулаў, якія характарызуюць сучасны побыт беларускага народа, яго падання і казкі, і нават саму мясцовасць Беларусі. Вядома, тут я буду мець на ўвазе выключна просты люд.
Пры гэтым лічу патрэбным зазначыць, што пад Беларуссю я разумею губерні: Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую і частку Смаленскай. Пры кожным артыкуле будзе адзначана, у якой з гэтых губерняў захоўваецца тое або іншае паданне або аповед.
У склад опйсаній увойдуць нарысы мясцовасцяў, нораваў і выявы жыцця беларусаў; у склад сказок — фантастычныя паданні аб духах, зданях і ведзьмаках.
БЕЛАРУСКІ КІРМАШ
Па ўсіх дарогах, якія вядуць да мястэчка, цягнуцца незлічоныя шэрагі фурманак і калёс з вясковымі таварамі, прызначанымі для продажу. Розных формаў і велічынь вазы з жывымі кабанамі, курамі, гусакамі і індыкамі, крытыя і някрытыя брычкі, нашпігаваныя подпанкамй, эканомамі і пісарчукамі. Палатняныя буды, начыненыя процьмай яўрэяў з бруднымі яўрэйкамі і іх дзецьмі, і напрыканцы — арыгінальныя облупйцы (адмысловай прылады і фасону калёсы з луб’я), на якіх сядзяць паробкй (мужчыны) і маладзіцы, хлопцы і дзеўкі ў святочных уборах.
Да дзевяці гадзін увесь пляц мястэчка, ад адной карчмы да другой, напаўняецца народам. Незлічоныя вазы чапляюцца коламі адзін за другі, так што нельга прайсці паміж імі, асабліва блізу карчмы, дзе раннія госці паспелі штосьці прадаць і ўжо запіваюць магарычй і робяць сяброўскія почесткй (пачастункі). Пачынаецца шум...
Да поўдня шум павялічваецца, 3 усіх бакоў раздаюцца галасы людзей і гукі жывёл. Там мужык спрачаецца з яўрэем; побач баба лае яўрэйку; далей рыкае вол; тут іржэ конь; дзесьці рохкаюць і віскочуць звязаныя на вазах кабаны; паўсюль мыкаюць, бляяць авечкі і бараны. Якая разнастайная сумесь фізіяномій, асоб, галасоў, гутарак, характараў, гарнітур і галаўных убораў!
Вось яўрэі з вагамі на плячах, быццам з нейкай зброяй, шморгаюць між фурманкамі і вышукваюць на вазах лён, грыбы і воск. Вось — беларусцы ў белых свйтах з чырвонымі паясамі, з калйпюю (скураной кайстрай), креснвом (вогнішчам) і папушею цюцюну (скруткам ліставога тытуню) на баку, і вечнай люлькой (кароценькая трубка) у зубах, якая дыміцца пад носам і час ад часу тухне, збіраюцца ў кружок і робяць складчыну на абедную папойку. Вось пйлйпоны (так завуцца разносчыкі насення агуркоў, морквы, кветак і інш.) у высокіх лямцавых капелюшах і велізарных ботах, якія рэзка вылучаюцца ў натоўпе сваім ростам і адзеннем, узяўшыся пад рукі, радзяцца, як бы надурыць аканома або пісарчука кепскім насеннем. Вось ходзяць з канца ў канец брудныя, абарваныя, прагныя яўрэйкі. Беларускія маладзіцы ў хустках, з усмешкаю на вуснах і з курамі ў руках. Паміж імі прабіваюцца цыгане з чорнымі, растрапанымі валасамі. А вось, нарэшце, ганарліва выступаюць займальныя пярэстыя постаці аканомаў, у вушастых шапках, у шерачковых (з шэрага сукна) сурдутах, з бярозавымі палкамі ў руках. I ўсё гэта, ад пернікаў і абаранкаў да вазоў і коней, рухаецца, хвалюецца, пераходзіць з месца на месца. Усюды звіняць грошы. На тварах намалявана прага карысці, надзея таннай куплі або захапленне ўдалым продажам.
Сярод рынку ў шатрах з палатна, а часцей з рагожы, русскіе купцы развешваюць красныя тавары, якія прывабліваюць пагляды беларусянак. Тут маладзіцы прагнымі вачамі пазіраюць на яркія хусткі і агністага колеру паркалі, і вось — развязваюць вузельчыкі хустак з грашыма для куплі недарагога ўбору коштам у некалькіх прададзеных курэй або ўкормленага цяляці.
Па суседстве з рускімі купцамі размясціліся і хітраватыя яўрэйкі са сваімі маленькімі крамкамі. Нягледзячы на крык і гам з усіх бакоў, яны пастаянна зазываюць да сябе ўсіх мінакоў, надакучаюць ім прапановай сваіх дробных тавараў, цягнуць кожнага за рукі і за крысы сукенак, б’юцца, гандлююцца і разам з тым — паспяваюць даваць пакупнікам рэшту.
Крамы рускіх і яўрэяў побач, але малойцы і дзяўчаты ідуць да яўрэяў. О! Яўрэй валодае прыцягальнымі сродкамі. Ён добра ведае чалавечае сэрца. Ен вывучыў яго разам з Талмудам пад кіраўніцтвам бацькі, а таму ведае ўсе шырокія і вузкія шляхі да яго. Ён умее неяк асабліва завабіць і пера-
канаць мужычка купіць менавіта ў яго. Зазываючы такім чынам прасцяка, ён лашчыць яго і галубіць, называе пяшчотнымі словамі, расхвальваючы свае тавары. Вабіць вочы, вабіць сэрца і дурыць галаву бедняка. Той купіў нейкую дрэнь у яўрэя, а спытаеце, для чаго, дык ён і сам не адкажа на гэта, а, між тым, ніяк не ў сілах выстаяць супраць спакушэння яўрэйскіх перакананняў
Паслухайце, як хвалебна ўмее яўрэй закрануць мужыцкае самалюбства.
— Ны! — кажа ён лісліва беларусянцы. — Няўжо ты прападзеш, збяднееш, калі купіш. Ай-вэй! Такая дробязь! Ды ваша аканомка купляла гэты ж сыц (сіцец) і куды даражэй заплаціла. Гэта я табе так танна саступаю, па знаёмстве, да — душй! Майнемонес! Каб я прапаў, калі лгу! Са стратай саступаю, насамрэч, са стратай. Таму толькі саступаю, што рэшткі. Паслухай мене, кабета, не адыходзь. Ну, што? Ай-вай! Няўжо ж ты не можаш мець таго, што і твая аканомка? Эх-вэй! Ды ты і не пазнаеш сябе, як апранешся. Ну-ну! Бяры! Я ўжо адрэзаў. Вось! Насі на здароўе, галубка.
— Ды ў мяне і грошай няма, — з паўплачам адказвае маладзіца, яшчэ не паспеўшы збыць прывезеных тавараў.
— Ну, дык што ж? Прывядзі цяля або дзясятак курэй: я ўсё вазьму. А з падушным можаш пачакаць, яшчэ паспееш сабраць. Ай-вай! Прадай кароўку, будуць грошы і на падушнае.
I маладзіца цягне дзясятак курэй і вяртаецца дадому з чырвоным паркалем, але без грошай, забываючы ў захапленні, што ёй заўтра трэба прадставіць аброк за хворага мужа.
Трохі далей, у велізарным адчыненым куфры, навалена мноства світ, бурак і плашчоў. Хлопцы ўсё гэта разглядаюць, штосьці прымяраюць і шчэраць зубы, слухаючы спакуслівыя пахвалы яўрэя-прадаўца. Аднаму з хлопцаў вельмі спадабалася белая світка з сінімі снуркамі на каўняры. Ён ужо надзеў яе, гандлюецца каля дзвюх гадзін. Яму вельмі хочацца купіць світку, ды яўрэй-шэльма дапетрыў, у чым справа, і заламаў вялікую цану, а ў дадатак, як назло, распісвае, хваліць цудоўную світку.
— Слаўная світка! — разважае ў душы хлапчына, чухаючы патыліцу: — Трэба купіць!
Яўрэй нібы пабываў у душы яго і давай яшчэ больш завабліваць хлопца.
— Ну вось! Ну вось! — кажа яўрэй, гладзячы і світку, і хлопца. — Зусім другі чалавек! Ды ты хату купіш, а не адзёжыну. А як гладка, а як крэпка! He зносіш за стагоддзе, дзецям, унукам застанецца. Які прыгожы дзяцюк! А-вэй! Ну што, ты яшчэ гандлюешся? Я і так за бесцань саступаю такую слаўную адзёжку. Таму толькі, што ты стары мой знаёмы. Ну-ну! Бяры ды плаці!!.
Вымае хлопец грошы і плаціць за світку апошнія рублі...
Яшчэ далей — воз з кожухамй, а за ім другі, на якім узвышаецца доўгая тычка з параю чорных і змазаных дзёгцем чоботов (велізарныя боты з халявамі па калена). Тут ужо ўзіраюцца і пазяхаюць так званыя шеракй, гэта значыць, тыя ж мужыкі, але крышку памытыя і абстрыжаныя, у шапках з брылём. Яны адважна падыходзяць да гэтага воза і, не купіўшы нічога, падморгваюць купцу, жмурачы правае вока. Гэта ўжо, у некаторым родзе, кірмашовыя жартаўнікі.
А вось вялізная, імправізаваная на сцяне карчмы крама з незлічонымі суконнымі і рыпсавымі шапкамі, без брылёў і з брылямі, з плісавымі аколышкамі і вушамі па баках. Абарваны яўрэй, мармычучы нешта сабе пад нос, паходжвае перад сваім таварам узад і ўперад і штохвілінна стрэсвае пыл з сіметрычна развешаных на драўляных калках разнастайных прадметаў свайго гандлю. Вось падыходзяць парамі маладыя хлопцы і аблізваюцца пасля з'едзенага кавалка сала. Адны стаяць у сваіх старых сермягах або нават, нягледзячы на лета, у кажухах, развесіўшы губы. Другія прымерваюць выбраныя шапкі, разглядаюць швы, снуркі, матузы і падроблены пліс. Усміхаюцца, дзівуюцца, раюцца паміж сабой і, купіўшы, нарэшце, шапку по-душе, адыходзяць на пляц і, падпёршы адной рукой бок, другой пастаянна папраўляюць на галаве пакупку і аглядваюцца: ці не глядзяць на яго абноўку маладзіцы і красныя румяныя дзяўчаты, ці не любуецца яго шапкай увесь шаноўны кірмаш?