Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
Зашумев каравай у дзяжй.
Да чаму яму не пячнся: Харошая учнняла, Румяная мяснла Госпада Бога праснла, Каб наш каравай удався, Каб наш каравай красен спёкся, Каб наша NN (такая-то) весела была. А ннхто не ўгадае, Што ў нашнм каравае: Дзевяцн пудов мука, Васьмн каров масла, А яец павтараста.
3 суботы на нядзелю
Сабралася NN (такой-то) радзнна (родные), Зняслнж яны сем снт мукн на каравай.
Хвала ж Богу! Вялнкн будзе каравай. Зняслнж яны сем дзежак масла на каравай. Хвала ж Богу! Пушан будзе каравай.
Зняслнж яны сем снт яец на каравай. Хвала Богу! Румян будзе каравай.
Хвала ж Богу! Добра спячетца наш каравай!
(Акрамя гэтай, спяваюць і іншыя песні.)
Калі караваі спякуцца, вымаюць перш кроскі і адкладаюць іх убок. Потым вялікія караваі кладуць на вечку ад дзяжы і, спяваючы песні, пераносяць у клець, дзе гаспадары частуюць тых, хто працаваў, мёдам і прысмакамі.
У адзін і той жа час і ў такой жа колькасці выпякаюцца караваі і ў хаце бацькоў жаніха.
Жаніху, звычайна, даюць вестку, калі папякуцца караваі ў нявесты, і вось ён з дружынай адпраўляецца да яе.
Перад выхадам прыгожа апранутага жаніха3 саджаюць на скрынку з жытам. Хросная маці састрыгае яму валасы на макушцы, а сястра падсмальвае іх на патыліцы васковай свечкай. У гэты час свацці спяваюць:
Сабрався раёчак Да ў цёмны куточак, Хочець палецець на шнрые бары.
На жовтые цветы, На салодкіе мяды. Сабрався NN... з сваей дружннай: Хочець іон паехаць Тёсьценку зваеваць (Такую-то NN...) к сабе ўзяць.
Затым уся дружына на некалькі хвілін садзіцца за стол і, узяўшы па лусце хлеба з соллю, адпраўляецца насустрач свату. Мужчыны садзяцца на коней, а жанчыны змяшчаюцца на вазах. Маці жаніха апранае вывернуты кожух, тры разы абыходзіць вакол коней і сыпле на ўсіх аўсом датуль, пакуль старшы дружка не прагоніць яе пугай. Дарогай свацці спяваюць песні.
Пасярод вёскі на кані дружыну сустракае сват, і яны ўсе разам з песнямі пад'язджаюць да хаты нявесты. Іх сустракае на парозе частка нявесцінай дружыны.
Выкуп нявесты
У той час як адна частка нявесцінай дружыны сустракае дружыну жаніха, другая, якая складаецца з самой нявесты, бальшанак, сябровак і яе брата, застаецца ў пакоі. Нявеста садзіцца на лаву са старшай бальшанкай. Са святліцы выходзіць брат нявесты (старшы дружка) з жытнім пірагом, каўшом вады, бярозаваю галінкаю і, пакланіўшыся сястры, акрапляе яе галаву вадой, а пірог кладзе ля яе ног. Бальшанка накідвае на яе хустку. Нявеста плача. Потым дружка бярэ яе за руку і вядзе на посад (г. зн. у кут пад абразы), дзе, сказаўшы тры разы: «3 намі Бог! Бацька і маці, родныя і блізкія суседзі, старыя і бабкі, дзеткі і ўсе добрыя людзі! Дапамажыце нявесце памаліцца», — падыходзіць да дзвярэй і акрапляе вадою дружыну жаніха. Сват адказвае на гэта: «Божа, блаславі!» А нявеста, стоячы ля парога ў абдымках бальшанкі, скрозь слёзы кажа: «Добры вечар людзям добрым, жонкам верным, дзеткам маленькім! Суседачкі мае! Прыходзьце да мяне на вяселле». Затым кідаецца ў ногі маці, прыпяваючы: «Мамачка мая! Блаславі мяне на посад сесці, на Божае месца пад высокім акном, пад нябесным покрывам, дзе Бог паказаў, дзе людзі загадалі». Дзяўчаты спяваюць тое ж самае.
Дружына жаніха як бы не слухае запрашэння нявесты ўвайсці ў пакой і застаецца ля дзвярэй. Тады бацька, маці і бальшанкі вядуць нявесту назад у пакой і, не зачыніўшы за сабою дзверы, садзяць яе за сталом на вывернуты кажух. Сват з сябрукамі жаніха ўваходзяць у сенцы з пірагом і тры разы кажуць: «Добры вечар свячонай хаце, хрышчонаму міру! Прыйшоў малады князь дамаладой князй: ёсць тут дзеўка заручона, каб нам была выдадзёна! Ці чулі?» Балыпанкі два разы адказваюць: «Не чулі!» Тады старшы дружка, апрануты ў вывернуты кажух, выходзіць з канчуком на сярэдзіну пакоя, кладзе на печ пірог, а на стол некалькі манет. Потым уваходзіць другі дружка і хапае нявесту за руку; бальшанкі адштурхоўваюць яго і скідаюць са стала грошы.
ГІачынаюцца спрэчкі дружак з бальшанкамі. Старшы дружка ўгаворвае бальшанак узяць грошы і выдаць нявесту. Малодшы дадае яшчэ некалькі манет і таксама хапае нявесту за руку. Бальшанкі і іншыя дзяўчаты трымаюць нявесту за ногі, рукі і за шыю, так што дружкі ніяк не могуць вырваць з іх рук нявесіу Тады старшы дружка ўдарае канчуком па стале і нявеста падае прад імі на калені.
Пачынаюцца пачастункі. Музыка з усіх сіл іграе, дзяўчаты спяваюць песні.
Прыём жаніха
Пасля гэтага ідзе прыём жаніха. Дружкі выносяць у сенцы стол і ставяць яго ля парога. За імі ідзе маці нявесты ў вывернутым кажусе з хлебам, соллю і гарэлкаю. Потым, трымаючы кубок (чарку) у руцэ, вітае будучага зяця: «Зяценьку! П'ю на цябе поўным кубкам, добрым здароўем. Што жадаю сабе, то і табе». Выпіўшы, падае жаніху. Жаніх бярэ гарэлку і вылівае цераз галаву. Так робіць два разы. Трэці раз бярэ чарку і, адпіўшы крышку гарэлкі, кідае ў чарку некалькі манет, потым аддае цешчы, якая выпівае гарэлку да дна і забірае грошы. У той жа час хросныя бацькі паднімаюць уверх загорнутыя ў абрусы караваі жаніха і нявесты са словамі: «Мой большы! Мой большы!» — і потым кладуць іх на стале адзін на другі. Каравай нявесты ўнізе, а каравай жаніха — зверху. Затым выносяць караваі ў клець.
Свацці прыбіраюць сталы і просяць гасцей у пакой. Уваходзяць: наперадзе жаніх, за ім сват, далей старыя, свацці і хлопцы. Дзяўчаты іх сустракаюць песнямі.
Затым ідуць пачастунак і скокі...
Апрананне нявесты
Нявесту саджаюць на скрынцы з жытам, пакрытай вывернутым кажухом, і, першым чынам, прыбіраюць ёй галаву. Сплятаюць дзве касы і наверсе прымацоўваюць вянок са стужак. Потым апранаюць белы падспаднічнік, такі ж, з чырвонымі аблямаваннямі, фартух, каляровы гарсэт і, нарэшце, світку з сіняга сукна. У такім уборы вядуць яе за стол і спяваюць:
(Такая-то NN) за стол ндзець
Адзёжку на плечах нясець.
Дзевачкн дружачкн,
Ня трнце адзёжкн, Ба ня тут яна справляна. Шнлн яе Кравцы немцы, Бралін сукно у Кралевцы, У Кралевцы у горадзе Прнслана дзевце моладзе.
Праз некалькі хвілін збіраюцца ў царкву.
Нявеста падыходзіць да абразоў і, стаўшы на калсні, праз слёзы спявае:
Таткав куточак
Божм дамочак!
Благаславн да шлюбу ступнць!
Калн ты благаславнш, Сам Бог благаславнць...
Потым падае ў ногі бацьку, маці, усім родным і, нарэшце, жаніху.
Усе плачуць, хто з любові да нявесты, а хто — па звычаю.
Поезд (паездка ў царкву)
Жаніх і сябрукі едуць наперадзе конна. За імі, на вазах, нявеста з бальшанкамі, далей старыя, і гэтак далей... Сядаючы на воз, нявеста кланяецца ва ўсе бакі. Поезд адпраўляецца.
Калі прыходзіцца ехаць міма млыноў, млынар прыкрывае застаўкі ў плацінах. Нявеста кідае пояс, і застаўкі адчыняюцца.
Прыехаўшы ў царкву, нявеста з сяброўкамі становіцца ля сценкі. Выходзіць святар. Жаніх, пакланіўшыся нявесце, бярэ яе за руку і вядзе да налою. Бальшанкі падсцілаюць ім пад ногі ручнік.
3 царквы маладыя са сватам адпраўляюцца з паклонам да святара, і потым увесь вясельны поезд спяшаецца ў хату бацькоў нявесты.
Вяселле (вясельная гулянка)
Па вяртанні з царквы жаніха з сябрукамі садзяць на покуць, а нявесту з бальшанкамі ля печкі; падаюць маладым яечню і загадваюць ім есці адной лыжкай. Астатнім падносяць розныя іншыя стравы.
Пачынаюцца ігрышчы, скокі, паміж якімі маці садзіць да сябе на калені дачку-нявесту. Дачка спявае:
Мая мамачка,
Прнступн к стблачку К маймому словечку! Ня сына женнш. He нявестку бярёш; Меня маладзеньку аддаеш. Мая мамачка! Штож табе лягчей — Цн малую было гадаваць, Цн цяпер з сулбня аддаваць?..
Да нявесты падыходзіць жаніх і кажа: «П’ю за цябе поўным кубкам, шчырым сэрцам, добрым здороўем. Што мыслю сабе, то і табе!» П’е за яе здароўе. Нявеста адказвае: «Чужы чужанчык! Ня пій на мяне, пій сам на сябе, на сваю сястру, што для цябе сядзіць, што с табою гаворыць». Жаніх адыходзіць на сваё месца.
У гэты час дзяўчаты спяваюць песні.
Потым старшы дружка бярэ нявесту пад руку і вядзе на покуць да жаніха.
Сеўшы паміж мужам і старшай бальшанкай, нявеста спявае:
ІДяпер я села мнж шііпшйнннчку, Мнж крапнвкн: жнжка-крапнвка Пажнгаць будзець, сухн шнпшннннк сушнць будзя. А мой татачка! Аддавай н пытай:
Каб не прапбю, Каб не разббю. Калн прапбю, у карчме прапьець, Калн разббю, на дарожце забьець.
Бацька нявесты падыходзіць да жаніха і кажа: «Зяцелька! Даю табе дачку не храмую, не сляпую. Калі не будзе слухаць — вазьмі нітку, навяжы на саломку, да дай-дай! А калі і таго не паслухаець, вазьмі гуж, дай-дай гужам, каб звала мужам!»
Потым маці жаніха падыходзіць да нявесты, састрыгае ў яе валасы і кладзе на галаву тры невялікіх жмуткі ільну, а сястра жаніха кідае ў печку абстрыжаныя пасмы валасоў. Свацці здымаюць лён і, зашыўшы яго ў тканку (кавалак сукна), падаюць нявесце, якая абавязаная захоўваць гэтую тканку ўсё жыццё.
Затым апранаюць нявесце каптур (чапец). Нявеста тры разы скідвае яго з галавы — раз на печ, другі — пад лаву, трэці раз жадае выкінуць за акно, але свацці не дазваляюць і як бы сілком апранаюць каптур, а звыш каптура — наліетку (галаўны ўбор замужніх жанчын), пры гэтым спяваюць:
Хвала ж табе, Боже, надзелн (NN такой-то) чапец
Да не кндай жа яго на печ...
Улажнлн (NN такой-то) тканку,
Да не кмдай жа пад лавку;
Чарнец (NN такой-то), чарнец (брюнет)
Да улажнв ёй чапец Да на чапчнк — намётку, Прнбрав як лябёдку.
Тады бальшанкі і іншыя дзяўчаты, пляскаючы ў далоні, падбягаюць да жаніха і, б’ючы яго па руках, спяваюць:
Бярн, блазьняк, бярн, Да умей шанавацм, Дк родную мацн, Як вншаньку ў садзе,
Як пчолачку ў мядзе. У нас была работнііца, У вас будзець свавольнмца; У нас была — ткала н пряла, У вас будзець папнхайла...
Цешча падыходзіць да маладога з вечкам ад дзежкі, кладзе на яе трубку палатна, а цесць — бохан хлеба і трохі солі і, сказаўшы зяцю: «Дару цябе, дзіцятко, хлебам-соллю», — кладзе на хлеб грошы з наступнай заўвагай: «На гэта не спадзявайцеся, а раней уставайце ды адзін аднаго беражыце!»
У гэты час старшы дружка становіцца на лаву з запаленаю лучынаю ў руцэ і, махаючы ёю ў паветры, запрашае прысутных дарйть невесту. Нявеста сядзіць, закрытая наметкай, і не бачыць, хто што дорыць ёй. Адорваюць грашыма, паясамі, хусткамі, наметкамі, чаравікамі і інш.