Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Дай, Боже,
Табе, нябоже, (хозянн) Абсеваць, насеваць, А нам жаць, дажннаць!
Тут гаспадар накідвае на галаву багіні покрыва з дажыначнага снапа і дорыць ёй бохан пшанічнага хлеба.
Жнейкі разыходзяцца па хатах з песнямі ў суправаджэнні музыкі... Нягледзячы на тое, што музыка замораны, багіня ўсё-ткі патрабуе, каб ён разам з астатнімі дзяўчатамі правёў яе да самай хаты...
Нярэдка здараецца, што жнейкі вяртаюцца дамоў ранкам і праз гадзіну накіроўваюцца на панскую або сваю работу...
ЮР'ЕЎ ДЗЕНЬ
Народны звычаі і павер'і з выпадку гэтага дня
Юр'еў дзень ледзь не ва ўсёй Расіі карыстаецца асаблівым значэннем. Доказам служыць вядомая руская прыказка «Вось табе, бабучя, і Юр'еў дзень!» Але асабліва Юр'еў дзень паважаюць у Беларусі. Мясцовы просты люд адзначае яго святкаваннем і спевамі, у якіх згадваецца аб Юр’і. Мала таго, напярэдадні Юр'ева дня здзяйсняюцца язычніцкія абрады', якія сведчаць аб старажытных каранях гэтага дня і даюць падставы думаць, згодна са сп. Мацееўскім2, што раней, у пару славянскага паганства, дзень гэты быў вядомы пад імем Юра, або Яра. Але пасля, з увядзеннем хрысціянства, да гэтага дня прымеркаваны дзень памяці Георгія, або, як называе яго просты люд, Юр’я.
Як бы тое ні было, толькі Юр'еў дзень дагэтуль святкуецца як дзень абрадны. Народ беларускі верыць, што Юрый — апякун жывёлагадоўлі і ахоўвае хатнюю скаціну ад ведзьміных чараў і вогненных змеяў, якія высмоктваюць у кароў малако3.
Акрамя таго беларусы думаюць, што св. Юрый ахоўвае лясы, дзе пасуцца статкі, і лічаць яго апекуном лясных птушак. Але галоўная адметнасць Юр'ева дня вось у чым... У Юр'еў дзень першы раз выганяюць на пашу хатнюю жывёлу. Для гэтага загадзя імкнуцца знайсці сумленнага, сталага пастуха. Нярэдка адзін і той жа пастух абіраецца на працягу некалькіх гадоў. I такі пастух карыстаецца вялікай павагай усёй вёскі, павагай не таму толькі, што гэты пастух, звычайна, бывае дасведчаны, але таму, што ён славіцца як вядомы знахарь4. Трэба зазначыць, што гэтыя бывалыя пастухі вельмі добрыя ветэрынарныя самавукі-лекары. Ім вядомы ўласцівасці зёлак і розных
карэнняў, і таму вельмі часта яны ўдала зылечваюць скаціну, якая захварэла.
3 прычыны такой павагі пастуху імкнуцца ўсяляк і ва ўсім дагаджачь і нярэдка выконваць усе яго капрызы. I не дзіўна: яму давяраюць усю сваю скаціну — вельмі важную крыніцу сельскага харчаваішя, а мабыць, і багацця. He дагадзі чым-небудзь пастуху, ён (гаворыць беларускі народ) зачаруе тваю карову, і яна не дасць малака, загубіць цяля або подчумнт (падкурыць) авечку, і яна не дасць прыдатнай у гаспадарцы воўны. У Юр'еў дзень, адпраўляючы пастуха са статкам на пашу, уся вёска праводзіць яго на поле з асвячоным хлебам, жытам і рознымі вырабамі з мяса, таксама з сырам і вэнджаным свіным салам. Які-небудзь шаноўны стары акрапляе святою вадою ўсіх жывёл і дорыць пастуху прасвірку, дадзеную яму падчас набажэнства святаром, як дадзены на дарогу хлеб. Скаціну звычайна зганяюць у адзін двор да пастуха, і калі сыдуцца ўсе гаспадары, пастух тры разы абыходзіць са статкам вакол сваёй хаты і потым гоніць скаціну праз разабракы плот, а не праз вароты. Каля плота кідаюць замкнёны замок1’ і курыныя яйкі2), прычым назіраюць, якая з жывёлін пераступіць праз замок, а якая праз яйка, і з гэтага робяць выснову аб пладавітасці кароў і авечак, аб стане здароўя скаціны і г. д.
Гонячы статак, пастух назірае, каб не сустрэцца на палях з якой-небудзь старой. У выпадку падобнай сустрэчы пастух кідае на старую гарох і пераганяе скаціну на іншыя пашы.
А каб на статкі не нападалі ваўкі пастух абавязаны злавіць напярэдадні Юр'ева дня аднаго ваўка і жывога, звязанага цягнуць за собою да самага месца пашы. Просты люд верыць, што ваўкі, абнюхаўшы сляды свайго злоўленага брата, не адважацца заходзіць у тыя месцы. Калі ж пастух не можа злавіць ваўка, то павінен здабыць хоць поўсці ваўчынай і, прывязаўшы яе да вяровачкі, цягнуць па дарозе да месца пашы.
Пастух, асабліва калі ён ужо бывалы і некалькі гадоў пасе ў адной і той жа вёсцы, ведае напералік усіх жывёлін, якія пасуцца ў яго, і кліча іх ім самім прыдуманымі мянушкамі. Жывёліны да таго прывыкаюць да пастуха, што рэагуюць на малейшы яго вокліч. Таму бывалыя пастухі не маюць патрэбы ў так званых подпасычах (памагатых) і самі ўпраўляюцца з даручанымі ім статкамі.
У кожнага пастуха ёсць свае ўлюбёнцы і ўлюбёнкі: ёсць кароўка бурая або рудая, ёсць волік лысы або белабокі, ёсць овечечка, якая лашчыцца да свайго патрона. I ўсім ім дае пастух розныя ласкавыя мянушкі: каго чурочкою назаве, каго рябчйком кліча, каго куцым дражніць. Ёсць свае ласкі паміж пастухом і скацінаю, ёсць гутаркі паміж імі. Вось пастух адпачывае ля куста вербы або лістоўніцы і вабіць да сабе кароўку-пястушку. Тая з нейкім салодкім мыканнем, як да маці роднай, падбягае да пастуха і, махаючы хвастом ад радасці і жывёльнага захаплення, ліжа рукі, галаву і нават твар добрага чалавека. А чалавек уступае ў гутарку з жывёлінай, лашчачы, мілуючы яе, быццам тая разумее мову людскую, жывое слова разумнага тварэння.
I шчаслівы пастух такой гутаркай: яго лашчаць, яго любяць жывёлы — гэтыя ручныя звяры. Яны шануюць яго клопат, яго ўвагу. Яны ўмеюць па-свойму дзякаваць добраму чалавеку: хто паліжа руку, хто замыкае радасна і замахае хвастом, хто прытуліцца да яго спінай і патрэцца сваім бокам. Задаволены пастух каго накорміць перапечкай, а каму і піражка ці печыва якога паднясе.
Вечным, нязменным спадарожнікам пастуха з'яўляецца яго верны, вялікі сабака, а часам і некалькіх сабак. Сабака не адыходзіць ад пастуха ні на крок. Ён адданы яго вартавы: ляжыць з закрытымі вачыма і быццам не бачыць і не чуе нічога, але толькі гукне яго пастух, пашле яго сабраць скаціну ў адзін кружок — у тую ж хвіліну кінецца з усіх ног, разнясе загад пастуха па ўсіх ускраінах пашы і зальецца звонкім, вясёлым брэхам. Так і відаць, што ахвотна выконвае волю гаспадара.
I весела на душы ў пастуха, і не нарадуецца ён сваёй сям'і, якая сабралася вакол яго. Шчырая, прыветная ўсмешка ясна гаворыць, што ў пастуха светла, весела на душы. Шчаслівы пастух!
3 заходам сонца пастух склікае ўсю сваю сям'ю і спяшаецца дахаты ззаду за ёю. Поўныя, круглыя каровы ледзь ідуць, перавальваючыся з нагі на нагу. Валы дурэюць з баранамі, авечкі скачуць і сваволяць з маладзенькімі баранчыкамі. Усе задаволеныя, усе радыя па-свойму, па-жывёлінаму. Рады і задаволены пастух, а яшчэ больш весяліць яго верны сабака. Ён то забягае наперад і скача перад ім, то круціцца ваўчком па баках статка, то застаецца ззаду пастуха і абнюхвае нейкую сабачую траву, а потым бяжыць у запускі па слядах пастуха і зноў лашчыцца да яго, зноў ліжа яго рукі, зноў дурэе з ім.
Вось ужо некалькі крокаў засталося да вёскі, вось мінаюцца апошнія палі гаспадарскія. А насустрач пастуху трапляюцца5 красы-дзеўчыны, звонкагалосыя спявачкі.
Ідуць яны карагодам прывітаць пастуха са шчаслівым пачаткам справы і падносяць яму розныя падарункі. Хто паясок дорыць, хто оборы (штосьці накшталт вяровачак або рамянёў, якімі прывязваюць да ног лапці), хто стужачку і розныя іншыя рэчы.
Пастух прыпыняецца са статкам ля самай вёскі і садзіцца разам з маладзіцамі на траве.
Дзяўчаты збіраюць на траве расу і мыюцца ёю. Потым кружацца карагодам вакол пастуха і пачынаюць куляцца.
Затым пастух устае і ўсе спяшаюцца дахаты.
Карагод дзяўчат, прытанцоўваючы, спявае наступную песню3’:
Ой, вду я на улачку, а бычкн бушуюць: Юр’я! Юр’я!.. Бычкн бушуюць...
Бычкн бушуюць, ба весну чуюць...
Юр’я! Юр’я! Ба весну чуюць...
Зашумелн речкн, леды паплылн:
Юр’я! Юр’я! Леды паплылн...
Зачарнела зямлнца, ба пааралн, Юр’я! Юр’я! Ба пааралн...
Зазелянела бероза ба папукалася...
Юр’я! Юр’я! Ба папукалася...
Завесялела дубрбва: пташкн сьпеваюць:
Юр’я! Юр’я! Пташкн сьпеваюць...
Зазелянела далнна: кветкн зацвнлй...
Юр’я! Юр’я! Кветкн зацвнлй...
Ой, выду я, выду кветкн збнраць:
Юр’я! Юр’я! Кветкн збнраць...
Кветкн збнраць, вяночкн внць:
Юр’я! Юр’я! Вяночкн внць...
Вяночкн вйць, Юр’я сыіеваць...
Юр’я! Юр’я! Юр’я сьпеваць...
Дзяўчат, якія спявалі, і пастуха са статкам гаспадар хаты (пры якім жыве пастух) сустракае конна і кідае зерневы хлеб на скаціну.
Дзяўчаты імкнуцца падхапіць хоць па зярнятку, якое потым хаваюць у сябе да таго часу, пакуль самі не зробяцца гаспадынямі, г. зн. пакуль не выйдуць замуж.
Потым яны кружайна вакол каня і, пакланіўшыся гаспадару, які сядзіць на кані, спяваюць4):
Разыграйся Юра-конйк, Залаценькй коййк!
Разбй камень капыцёйкам Прнгбжн конйк!
У том каменн ядзерка есьць...
Мйлы конйк!!
Нехай жа пастушок яго з’есьць...
Наш ты конйк!
Разыграйся Юра-конйк, Залаценькй коннк!
Разбй камень капыцейкам, Прлгожй коннк!
У том каменй тасьце есьць, Мйлы конйк!
На нашй нйвкй нехай Юра сашлёць... Ты наш конйк!
Тым заканчваецца абраднасць Юр'ева дня. Увечары ў пастуха бывае гулянка.
МАЛАДЗІКОВАЯ НЯДЗЕЛЯ
Мясцовы нарыс
Ці ведаеце вы, чытач, або, прынамсі, ці чулі, што значыць — молодйковая неделя? Я думаю, не ведаеце, калі вы ніколі не бывалі ў Беларускім краі.
Маладзіковая нядзеля — першая нядзеля пасля маладзіка, у якую здзяйсняецца богаслужэнне ў царкве або капліцы, дзе ёсць цудатворная выява Божай Маці.
Вось у гэту нядзелю ў той вёсцы або мястэчку, дзе здзяйсняецца богаслужэнне ў гонар выяўленага цудатворнага абраза, бывае вялікі збор народа не толькі з суседніх вёсак і гарадоў, але нават, нярэдка, з аддаленых губерняў Расіі. Сцякаецца народ не толькі просты, але вельмі часта так званы шляхетны, магнацкі. Усіх вабіць адно: пачуццё шчырай веры ў дапамогу Заступніцы Нябеснай. Усіх вядзе ў непраходныя лясы і глухія месцы надзея на атрыманне вылячэння ад хвароб і цяжкіх пакут. Усіх кліча туды голас сумлення, зарок, дадзены Богу падчас бязрадаснага стану душы.
Месцы, адзначаныя цудатворнай з'явай Нябеснай Заступніцы, вядомыя ў Беларусі пад назвай Проіц, або Просьч. Прошча — значыць, тое месца, у якім мы звяртаемся да Святой Заступніцы з просьбай, малітвай.
Гэтыя прошчы існуюць амаль ва ўсякім павеце, мала таго — амаль у кожнай вялікай вёсцы або мястэчку Беларускага краю.
Каб пазнаёміць чытачоў з падобнымі прошчамі, я паспрабую апісаць адну з іх. Я распавяду, як адзначаюць у Беларусі маладзіковыя нядзелі, прычым буду мець на ўвазе і апісанне той прошчы, аб якой буду казаць у прапанаваным характарыстычным нарысе.