Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Заплёўшы косы, баяркі кладуць на галаву нявесты вянок з кветак і потым разам з баярамі скачуць вакол нявесты. Затым маці здымае вянок і кідае ў печ. Нявеста плача. Баяркі расплятаюць ёй косы і спяваюць:
Да красная такая-то\ Калн с цебе тое было,
Штоб ты служкн наймала, Русу косу разплятацн, Слезкн свае разлнвацв? Да дзевачкн-сястрмцы!
Да цяпер той дзень настав,
Што да мене мнлый прнстав, Русу косу расплятацн, Слёзкн мае разлнвацн.
Нявеста плача, таму што расплятанне касы значыць развітанне з дзявоцкім жыццём. Зрабіўшыся замужняю жанчынаю, яна не можа насіць касу, а хавае пад каптуром незаплеценыя, нярэдка абстрыжаныя валасы. Расплятанне касы ў засцянкоўцаў тое ж, што ў сялян дзявочнік.
На расплятанне касы жаніх і баяры выходзяць3. ГІры нявесце застаюцца сяброўкі і баяркі. Праз некалькі хвілін адзін з баяраў прыносіць нявесце ад імя жаніха розныя падарункі: хусткі, стужкі, чаравікі і, калі багаты, шлюбную сукенку. Нявеста, у сваю чаргу, пасылае жаніху шапку з сіняга сукна, прыбраную стужкамі і кветкамі. Часам баярын з падарункамі пераапранаецца ў жанчыну і ў такім выглядзе з'яўляецца да нявесты. Нявеста здымае з яго жаночую сукенку і пакідае ў сябе. Такі пасланец завецца мачугой.
Па выхадзе баярына нявеста і яе сяброўкі ўвесь вечар спяваюць песні і варожаць.
Ад расплятання касы да вяселля, звычайна, праходзіць тыдзень, а часам і два. На працягу ўсяго гэтага часу нявеста не заплятае косы, а з распушчанымі валасамі, пакрытымі хустачкай, праводзіць дні і вечары са сваімі сяброўкамі. У такім выглядзе нявеста застаецца і пры жаніху, які абавязаны з'яўляцца да яе ўсякі вечар з якім-небудзь падарункам.
Нарэшце надыходзіць дзень вяселля, большаю часткай нядзельны або святочны. У залежнасці ад матэрыяльнага стану родных нявесты вяселле бывае або так званае печеное (печанае вяселле), гэта значыць, багатае, з рознай смажанінай і іншымі стравамі, якія складаюцца з мяснога, вяндліны, каўбас, а таксама сушаных яблыкаў, арэхаў і мёду. Або вареное, г. зн. не вельмі багатае, на якім бываюць толькі рознае варыва, а з мяснога гатуецца самая дробязь. Але як першае, так і апошняе суправаджаюцца музыкай. Адрозненне ў тым,
што на першым бывае некалькі музыкаў, а на другім, большай часткай, адзін, рэдка два. Акрамя таго печанае вяселле працягваецца звычайна некалькі дзён, нярэдка нават цэлы тыдзень, а варанае — два-тры дні. На першае з'язджаюцца госці з розных суседніх і аддаленых акруг, а на другое збіраюцца толькі знаёмыя родных жаніха і нявесты, якія жывуць у адным з імі засценку.
У дзень вяселля прыходзяць у хату нявесты чатыры або шэсць сябровак, боярок (часам і больш, але заўсёды цотным лікам), і сустракаюць маладую, акружаную рознымі матронамі, наступнай песняй:
Ой, свет, свіітаець
Наша такая-пю з двара з’ежджаець;
А у яё браценька ключов пытаець: — Гдзе ты такая-то ключн падзела? — Я табе, браценька, да не ключннца, Чужому татку буду ключняца.
Затым сяброўкі-баяркі сыходзяць з нявестаю ў асобны пакой і там праводзяць час у гутарках і варажбе. У гэты час прыязджае адзін са старшых бояр і паказвае нявесце падарункі жаніха, якія складаюцца з кашулі тонкага палатна, чаравічак і чырвоных стужак для галаўнога ўбору. Баяркі прымаюць падарункі і ад імя нявесты перадаюць баярам падарункі для жаніха, якія складаюцца з белай шыйнай хусткі і шапкі з рознакаляровымі стужкамі.
Вяселле звычайна пачынаецца гадзіны ў дзве-тры, а часам і ў поўдзень. За гадзіну або за дзве да гэтага баяркі прыступаюць да апранання нявесты. Убор засцянковай нявесты залежыць ад багацця яе родных. Па большай частцы ён падобны на сялянскі. Вядома, бываюць выключэнні. Засцянкоўцы, так званыя шляховые, г. зн. тыя, якія жывуць на большой дороге і крыху адукаваныя. У іх вопратка амаль гарадская: жанчыны носяць, сукенкі і капялюшыкі; мужчыны — сурдуты і нават капелюшы. Зрэшты, такіх засцянкоўцаў вельмі мала. У нявесты гэтага класа беларускага народа вясельны ўбор бывае наступным: валасы збіраюць назад у косы, якія, роўна як і ўвесь верх галавы, упрыгожваюць стужкамі і (калі гэта бывае ўлетку) незлічонымі кветкамі. На шыі вісіць некалькі шнур-
коў буйных пацерак, каралаў і шклярусу; тонкая кашуля з вялікім каўняром, аблямаваным плоевымі фалборкамі1’, і шырокімі рукавамі, перацягнутымі ля самой кісці рукі стужкамі. Сукенку замяняюць кофтачка або корсет, нярэдка з шаўковай і нават парчовай матэрыі, і андарак, або спадніца, заўсёды шаўковая або кісейная, упрыгожаная рознакаляровымі стужкамі, шнуркамі і галунамі. Часам паверх спадніцы апранаюць белы фартушок. Зверху накідваюць сіні суконны кафтан са станам і частымі фалдамі ў стане; чаравікі на абцасах і, нярэдка, з падкоўкамі.
Падчас апранання баяркі даволі жаласна спяваюць, так што нявеста мімаволі заслухаецца падобным напевам і нярэдка горка плача. Вось узор гэтых песень:
Ужеж ты, дзевачка, намн пагардзнла, Іідзешь да мужа — радзйца;
А-й заставляеш матку, што цябе кармнла;
Ужеж-тка ты не будзеш дзявнца!
Ня будзеш з намн жартав стролць, Да церквй Божай разам же хадзйць: Бяда табе-тка будзе серце асвонць 14 крйвду ад чужйх знасйць... Калй-ат снег у полй забелее, За кудзеляю ня пойдзеш з намл, Спеваць ня будзеш, калй на серце ня веселее... 14 бавйць дружак жарткамй...
Чй свята, чй недзельковаць —
Ня будзеш з намн гарцаваць!
Ба мусйш дома гаспадараваць
14 малые дзецй пйльнаваць.
Штож нам робйць, штож нам робйць?
А зязюлечка^ ж ты наша?
Радыб вашець выневолнць, Да даремна будзе праца... Штож нам робйць, што ж нам робйць, Любенькая сеструнёчка?
Думаеш-жа нам ня шкодзйць, Што цябе (у нас) не астанецца?.. Штож нам робнць. штож нам робчць?
Апрануўшы нявесту, баяркі заводзяць яе ў пакой, дзе матроны садзяць яе пасярод пакоя на лаве, накрытай іржаным снапом. Ля лавы ставяць посуд з вадой. Нявеста разам з баяркамі спявае сваёй маці:
Сеяла такая-то долю, Седзячн над вадою: Ой, плывн ж ты, доля, з вадою, Я паплыву з табою.
Там мы адпочнем
Да-й — лнст да мамы пошлем. Хай же мама знае, Што маме жалу дае, He научмвшп мяне Вселькай работы.
He ад прншлай заботы. Научаць мяне людзн Тагды матце жаль будзе...
Да гэтага часу імкнецца прыехаць жаніх з баярамі. Іх сустракае бацька нявесты.
Жаніх-засцянковец, звычайна, апранае цёмнаабо светлашэры (шарачковы) сурдут са станам, аблямаваным бясконцымі зморшчынамі, і такія жа панталоны, спушчаныя паверх ботаў. Сурдут большаю часткай бывае спярэсчаны металічнымі гузікамі і дзе-нідзе, асабліва на каўняры, сінімі гаруснымі снуркамі. Шапка або капялюш, як вышэй заўважана, упрыгожваецца стужкамі. Шыйная хустка белая.
Разам з жаніхом уваходзіць часам і яго бацька (калі ёсць). Баяры апранутыя амаль так, як і жаніх, толькі ў іх не бывае стужак на шапках. Затое ўсе яны маюць у руках па вялікай чырвонай хустцы і ручніку праз плячо. Ручнікі гэтыя нярэдка вышываюцца ўзорамі з рознакаляровай шэрсці.
Поезд жаніха сустракае бацька нявесты і ўводзіць у агульны пакой, дзе госці на час садзяцца, а нявеста, прыўстаўшы з месца, звяртаецца да сваіх бацькоў з наступнай песняй:
Бацечкн мае родненькіе Мнлые-прнгоженькіе! Дайце мне каня у воз, Каб мяне да шлюбку завез, —
Да на тую ropy крутую Пад церкав святую, Гдзе людзн збнраютца Госпаду Богу кланнютца, — Ннзенька м пакорненька Госпаду Богу пріемненька.
Бацька нявесты ўстае і, узяўшы яе пад руку, вядзе на двор і саджае ў незапрэжаныя калёсы. Коней абавязаны запрэгчы жаніх. Разам з нявестай садзяцца свацця і дзве баяркі. Зрэшты, поезд нявесты бывае на другім месцы. Наперадзе, звычайна, едзе музыка і іграе да самой цэрквы. За нявестай едуць іншыя баяркі. За баяркамі — поезд жанчын і састарэлых мужчын. Жаніх жа і яго баяры на конях скачуць па баках поезда нявесты. Выдатна, што і ў засцянкоўцаў, і, наогул, у беларускіх сялян вясельны поезд ніколі не ходзіць у царкву пешшу, хоць бы царква стаяла ў пяці кроках ад хаты нявесты. Едуць для большай урачыстасці. Нярэдка цягнуцца да 10 і 15 паяздоў. Дома застаюцца бацькі нявесты і жаніха.
Як толькі калёсы крануцца з месца, баяры пачынаюць рпяваць:
У недзелю рана Мора ўзыграла, Дзевчнна патанала Свайго атца жадала: «Татачка мой любы! He дай мне утапнтца, 3 гэтым морам паплытца». — Дачушка мая люба! Я да вады не смею Н плаваць ня ўмею.
У недзелю рана, Мора ўзыграла Дзевчнна патанала Сваей маткн жадала: «Матка мая любая! He дай мне згянуць, з гетым морам плынуць!» — Дачушка мая люба! Я да вады ня смею,
Н плаваць ня ўмею...
У недзелю рана Мора ўзыграла Дзевчнна патанала, Свайго мнлага звала: «Ой, мнлыж, мой любы! He дай мне морам захлынутца, На дне ў моры апенутца». — Красачка ж ты мая любая! Да я ж вады ня баюся, — Цябе вызвалю н сам не ўтаплюся Гдзе човен н весельце, — Хадзн сюды, мае серце!5
Падчас здзяйснення шлюбнай цырымоніі баяры і баяркі строга назіраюць, каб хто-небудзь з пары маладых не падняў рукі са свечкай вышэй за другога, бо думаюць, што той, хто падніме руку вышэй, будзе першынстваваць або камандаваць у сямейным побыце. У той час як пастыр здзяйсняе абрад накладання вянкоў на галовы маладых, баяркі прывешваюць ззаду да каўняроў кашуль жаніха і нявесты вянкі са свежай зеляніны (узімку з засушаных кветак, якія, звычайна, захоўваюцца ў Беларусі ў кожнай хаце). Па заканчэнні цырымоніі шлюбу баяры здымаюць гэтыя вянкі і дзеляць паміж сабою па галінцы на памяць.
Вяртаючыся дадому, уся вясельная світа спявае розныя песні і нявеста ўсякаму сустрэчнаму кідае медныя грошы. Пад'язджаючы да хаты нявесты, баяркі спяваюць наступную прыветную песню маці жаніха, якая выйшла насустрач ім з хлебам-соллю:
Адчннн, мамухна, новый двор, Вот табе нявестка, як явор.
Адчннн, мамухна, ваконца, Вот табе нявестка, як сонца. Запалн сьвечку, дзяцём на ўстречку: Першае раджонае, другое — сужонае...
Ля дзвярэй хаты світу сустракае маці нявесты з запаленаю васковаю свечкаю і, узяўшы жаніха і нявесту пад рукі, право-
дзіць у пакой і ўсаджвае за сталом, дзе размяшчаюцца і госці. Затым ідуць пачастункі і скокі пад музыку.
Роўна апоўначы матроны імкнуцца амаль сілком адвесці нявесту ў адмысловую каморку і там апранаюць ёй на галаву чепец, які, нярэдка, робіцца з багатай старасвецкай парчы. Калі ўвядуць яе ў агульную гасціную, яна здымае з галавы каптур, але на яго месца замужнія жанчыны адразу апранаюць іншыя каптуры, знарок прыгатаваныя для гэтага выпадку ў выглядзе падарункаў. Нявеста па чарзе здымае іх і хавае. Нарэшце падыходзіць жаніх і ўласнаручна апранае каптур з якой-небудзь дарагой матэрыі з галунамі, і тады нявеста не смее ўжо зняць яго.