Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Ой, дзевчнна горлнца
Да да хлопца горннтца, А хлапчнна як арёл, Як пабачнв, ажна ўмёр.
Гэты танец вельмі часта паўтараюць па жаданні хлопцаў, таму што ў час яго выканання не аднаму з іх даводзіцца пацалаваць каханую дзяўчыну, а дзяўчыне — любага хлопца.
Танец заканчваецца па жаданні дзяўчат.
Па большай частцы гэтым танцам ігрышча заканчваецца. Прычына вядомая: кожнаму хлопцу хочацца атрымаць на развітанне добраахвотны пацалунак мяркуемай нявесты ці, наогул, дзяўчыны, якая падабаецца.
Вербованец. Гэты танец носіць назву ад слова вербовать, выбіраць. Ён заключаецца ў тым, што хлопцы і дзяўчаты раздзяляюцца на дзве роўныя па колькасці паловы. Хлопцы выходзяць у другі пакой, а кожная з дзяўчат, якія застаюцца ў галоўным, так званым сборным пакоі, выбірае сабе аднаго хлопца. Дамовіўшыся такім чынам, дзяўчаты садзяцца паўкругам на лаўку і спяваюць:
У Заславлю5 славным месьце, Звербавалн хлопцав двесьце. А чым жа нх вербавалн?
Гарных жонак даравалн.
У Заславлю славным месьце, Звербавалн хлопцав двесьце: Н вайтовы, н пнсары — Все туды —от прнставалн.
Прнстань, Юрка, да вербунку, Будзеш есьцн з маслам курку, Будзеш есьцл, будзеш пнцн, Будзеш як панок хадзнцн.
Забудзь тату, забудзь маму, А сам прнстань к вербаваню! Цяпер маеш гаравацн...
Лепей з жонкай гацацн!
У час спеваў хлопцы па аднаму выходзяць з пакоя і, прытанцоўваючы, называюць якую-небудзь дзяўчыну па імені, думаючы, што яна выбрала яго. Калі хлопец адгадаў, дзяўчына ўстае і падыходзіць да яго. Зрабіўшы з ёй у танцы круг, хлопец праводзіць яе на ранейшае месца, а сам садзіцца побач з якойнебудзь іншай дзяўчынай для таго, каб падмануць наступнага хлопца, які будзе выбіраць дзяўчыну пасля яго і можа падумаць, што іменна гэта дзяўчына выбрана ім. Калі ж хлопец не ўгадае, то ўсе дзяўчаты ўскокваюць са сваіх месцаў і, хлопаючы ў далоні, выганяюць яго. Гэты хлопец з’яўляецца да той пары, пакуль не выбера тую, што яго загадала.
Калі ж усе выберуць сабе дзяўчат, то пачынаюць танцаваць нешта накшталт вальса: розніца ў тым, што не толькі мужчыны абдымаюць дзяўчат за таліі, але і дзяўчаты робяць тое ж самае. Песня працягваецца да самага заканчэння танца, які спыняецца пасля двух-трох кругоў.
Гэты танец выконваецца радзей, мабыць, таму, што ён вельмі складаны і займае шмат часу, а галоўнае — стварае вялікі крык і гоман.
Чурыла’Х Ужо само слова чурылла паказвае, што гэты танец даволі старажытны і вядзе свой пачатак ледзь не ад часоў славяна-рускага язычніцтва. Вядома, што ў славян наогул і ў рускіх славян у прыватнасці ў ліку бостваў быў Чурбог — дух, які ахоўваў межы зямель. Аб ім захаваліся паданні ледзь не ва ўсёй Расіі, а ў Беларусі — канкрэтныя павер’і і нават розныя прымаўкі6. Вельмі магчыма, што разам з гэтымі вераваннямі ў гонар самога Чура захаваўся і танец чурыла. Так можна меркаваць, тым больш што самі ўласцівасці і сэнс танца нагадваюць раздзел і ахову межаў...
Зрэшты, акрамя такога смелага меркавання можна звярнуцца і да іншых, якія абапіраюцца на старажытныя пом-
нікі. Можна вывесці назву танца чурыла ад героя Чурылло, аб якім узгадваецца ў старажытных рускіх казках як аб нейкай міфалагічнай асобе. У іх гаворыцца, што Чурыла, па празванні Пленка, жыў у часы Уладзіміра Вялікага, славіўся наезніцтвам (набегамі) і меў цудоўны палац, у якім неаднойчы прымаў і частаваў самога князя Уладзіміра. Вось урывак з адной старажытнай песні7:
Тут Владнмір на то слово спохватался:
«Кто это Чурнлло есть таков?»
Выступнлся туто старой Бермята Васнльевнч: «Я-де, осударь, про Чурнлу давно ведаю, Чурнла жнвет не в Кіевн,
А жнвет он понмже малаго Кіевца.
Двор у него на семн верстах,
Около двора железный тын (стена),
На всякой тыненьке (железная доска) по маковке, А н есть по жемчужннке, Середн двора светлнцы стоят,
Грнднн8’ белодубовыя,
Покрыты серым бобром,
Потолок черных соболей,
Матнца9)то вальженая;
Полсереда одного серебра,
Крнвкн да пробон по булату злачены, Первые у него ворота валасчатые10*, Другіе ворота хрустальные, Третн ворота оловянныя».
А ў хроніках Червоной Русі гаворыцца, што ў Галіцыі ў XV стагоддзі існавала нейкае прозвішча Чурыла з гербам Корчак, радзімай якога Нясецкі лічыў зямлю ПремыскукР. Аб гэтым прозвішчы захавалася паданне, што ў 1570 годзе нехта Марцін Чурыла праславіўся ў бітвах з туркамі і валахамі. Ва ўзнагароду за яго небывалую мужнасць і стойкасць рускі ваявода Юрый Язлавецкі выдаў за яго сваю дачку Ганну9.
У якой меры гэтыя меркаванні справядлівыя, прадстаўляю судзіць аўтарытэтным археолагам і філолагам. Ва ўсякім выпадку, нельга не пагадзіцца, што ў гэтых меркаваннях можа быць частка праўдзівага намёку на старажытнае паходжанне існуючага ў Беларусі танца Чурылло.
Як жа выконваецца гэты танец?
Звычайна як мага больш пар хлопцаў і дзяўчат раздзяляюцца на дзве калоны. Хлопцы становяцца адзін за адным з аднаго боку, а дзяўчаты ў тым жа парадку з другога. Паміж апошняй парай становіцца больш статны мужчына, які і завецца Чурылам. Пачынаюць танцаваць. 3 процілеглага ад Чурылы боку сыходзіцца першая пара і, узяўшыся за рукі, як мага хутчэй кружыцца і стараецца абысці вакол Чурылы так, каб той не злавіў дзяўчыну. Калі ж зловіць, пара становіцца вышэй Чурылы. Між тым наступныя пары працягваюць танцаваць. Калі ж Чурыла не дапусціць пару да сваіх гранйц і зловіць дзяўчыну, то яе хлопец абавязаны стаць на месца Чурылы, а Чурыла са злоўленай дзяўчынай становіцца за мяжой свайго намесніка і г. д. Калі пара праносіцца міма Чурылы, то ў час спеваў усе крычаць: «Чур ад нас! Пусьцй нас!»"\
Вельмі цудоўная песня, якую спяваюць у час гэтага танца. Яна, як здаецца, мае значэнне старажытна-гістарычнае. Вось яна:
Ой, ты, Чурылла пане!
Гдзе тваё войска стане?
Гдзе ягб пачурыш?
Як ты-з нм парушнш?
Ой, ты, Чурылла, ой, ты! Куды ад цябе зыйцн?
— Ой, па-над межою ў прнсценю
Да пасею я ячменю: У мяне ячмень урос, У яго чырвоны калос! Ой, калбс Да ўрос!
А па ячменю я парушу 3 войскам вбрагу на катушу.
Зразумела, што тут згадваецца аб паходзе Чурылы супраць туркаў. А можа, гэтую песню можна аднесці да часоў валадарства манголаў і татарскага рабавання на Заходняй Русі?
Танец чурыла тым цікавей, чым больш танцуючых пар.
Казак. Казак вядомы амаль на ўсёй Русі і таму не патрабуе асаблівага апісання. Але таму, што гэты танец, як і іншыя гра-
мадскія, уласна кажучы, йгршцные танцы ў Беларусі, суправаджаецца прыпеўкамі і песнямі, то лічу не лішнім прывесці адну з песень, якую спяваюць, танцуючы, хлопцы (іншы раз, зрэшты, і дзяўчаты скачуць казака) і якая, мабыць, прыйшла ў Беларусь з Маларасіі.
Ехав казак з гары за вадою.
Гоп! Гоп! За вадою!
Дай надыбав дзевчнну з бандурянаю.
Гоп! Гоп! 3 бандурмнаю!
-— Памагай Бог! Як ты маяшся?
Гоп! Гоп! Як ты маяшся?
Да дай жа мне бандурку, што на ёй граеш.
Гоп! Гоп! Што на ёй граеш!
— А мая бандурка з самаго золата.
Гоп! Гоп! 3 самаго золата.
Хто на ей заграе, забяре яго ахвбта.
Гоп! Гоп! Забяре яго ахвота.
А мая бандурка з самаго серебра.
Гоп! Гоп! 3 самаго серебра.
Хто на ёй заграе, затрасе таго трасца.
Гоп! Гоп! Затрасе таго трасца.
А мая бандурка з самой медзм.
Гоп! Гоп! 3 самай медзн.
Хто на ёй заграе, незнае беды!
Гоп! Гоп! Незнае беды!
Аб танцы казак трэба заўважыць, што танцуюць яго ў Беларусі толькі ў час незвычайнай весялосці. Яго нельга назваць любімым народным танцам беларусцаў.
Чабарашка. Чабарашка не што іншае, як мазурка з рознымі фігурамі. Асаблівасць чабарашкі ў тым, што яе танцуюць іншы раз адны дзяўчаты без мужчын, якія, зрэшты, абавязаны плаціць музыкам. Гэты танец вельмі любяць у Беларусі, і яго можна сустрэць на любым ігрышчы, нават на вяселлях. Розніца ў тым, што на вяселлях чабарашку скачуць без песень, а на ігрышчах — абавязкова з песнямі. Гэтых песень вельмі многа. Прывяду некаторыя.
I
За варота дудка грае, Мене мацн не пускае; ГІусьцн мене, мая мацн, За варота пагуляцн.
Як рыбойка з акунцамн, Так я сабе з хлапцамн.
II
На вулнцы скрыпкн граюць, А мяне, маладую, не пускаюць. Пусьцн, пусьцн мяне, мацн, На вулнцу пагуляцм.
Целу ночку б гуляла, А завтра дб-света б устала.
III
Пошла (такая-то) в поле жаць, Да забыла хлеба ўзяць.
Хлеб узяла, серп забыла, Такн (такая-то) у дома была. Ой, ба, (такая-то) добре жнець, Серпа ў руку не возьмець.
А за (такою-то) густый сноп: Повна хлопцав, бы сто коп. Пашла (такая-то) па буракн, А за ёю ўсе дваракн, А вакбман нз пяроду: «Пачкай, (такая-то)! Куплю мёду!..»
У некаторых месцах чабарашка вядома пад назвай шумкй.
Акрамя апісаных танцаў на ігрышчах бываюць і іншыя, менш вядомыя скокі. 3 іх можна назваць коломыйку, штосьці падобнае на кадрылю, таму што гэты танец агульнаславянскі. Ён вядомы ў Галіцыі, польскіх губернях, Сербіі, у славакаў і ў Венгрыі. Мабыць, каламыйку таму не любяць у Беларусі, што гэты танец вельмі вялы і нават сумны, а музыка да яго меланхалічная, тужлівая, як пахавальная.
Ігрышчы, як сказана вышэй, іншы раз працягваюцца запаўнач. Нягледзячы на гэта, іх удзельнікі на наступны дзень устаюць рана і на працу з’яўляюцца бадзёрыя, як быццам учора нічога не было.
ЧАРЫ, ЗАМОВЫ, ПРЫМХІ, ЗАБАБОНЫ"
Падаецца, ні адна паласа вялізнай Расіі не можа пахваліцца такім багаццем народных чар, замоў, прымхаў, забабонаў якім славіцца Беларусь. У гэтым дачыненні яна, па справядлівасці, можа быць названа краінай чараўніцтва і ўсялякіх дзіў якія таму і маюць археалагічнае значэнне, што ў вуснах народа надзелены нейкаю таямнічасцю, пачатак і разгадка якой даступныя толькі нябачным духам. Падаецца, калі б магчыма было калі-небудзь сабраць усе гэтыя павер'і беларускага народа, то з іх склаліся б вялікія тамы, якія лічаць зборам падобных помнікаў і якія спатрэбіліся б у вобласці навукі айчыннай археалогіі.
Але як шмат яшчэ ёсць такіх, якія лічаць збіранне падобных помнікаў народнасці марнаваннем часу! Як шмат сустракаецца і такіх, якія друкаванне старажытных паданняў, забабонаў і прымавак лічаць друкаваннем нікчэмных, дурных казак... Мне самому не раз прыходзілася чуць падобныя меркаванні, так што пасля таго думалася: а можа быць, на самай справе мая праца марная? Але святло археалогіі ўсякі раз разганяла гэтую змрочную думу, і я зноў працягваў працаваць...