Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
Ой, люлн, люлн!
Прндзн К ДЗНЦЯЦЙ, Да дай спацн!
Ой, люлн, люлн!
Ой, люлн, люлн!
Прнснмся Петрулн!
Ой, лёлн, лёлн!
Прндзн к пасцёлн!
Тут ясна клічуць Люлі або Лелі як дух або як нейкае бажаство. Магчыма, у язычніцкія часы нянькі казалі: «3 дзецьмі спяць купідоны...»
II
Ой, ходзнць сон Кала вакон, А дрымота Кала плота;
Дай пытаетца
Сон дрымоты: — Гдзе адыбаетца Начавацн?
— Гдзе хатка цеплёнька, Гдзе дзетка маленька.
III
Спн, дзнця, калышнся! А як заснеш, палепшнся! Выду я, выду пад вербамн, 3 малымн я знахаркамн; Будзець спаць, будзець есьцв Кашу — в панскам месьцн.
IV
Пашов каток у лясок, нашов каток паясок.
А котачка адняла н дзнцяцн аддала.
Пашов каток на таржок, знашов каток пнрожок;
Чн самому есьцн, чн дзнцяцн нёсьцн?
14 сам трошкн ўкуснв н дзнцяцн прннаснв. Ага, ага — люлькн! Пашов кот у дулькн, Памарознв лапкм, узлез на палаткн;
Сталн лапкн гретца, негдзе катку дзетца.
Гэтая песня адметная тым, што ў ёй згадваецца аб паяску, які як быццам мае нейкую сувязь з тым красным паяском, што шаптухі-бабы надзяваюць немаўляці на шыю і на ножкі (гл. вышэй у гэтым жа артыкуле). Акрамя таго, у ёй гаворыцца аб кацяняці: а трэба заўважыць, што каты, роўна як пеўні і розныя хатнія птушкі, у нашых гіродкаў належалі да зааміфічных
божастваў. Нездарма пеўні і каты адыгрываюць важную ролю ў беларускіх казках, дзе яны служаць чарадзеям і чараўніцам прыладай для выканання іх чарадзейных задум або памагатымі ў справе чарадзейства.
Калі дзіця адужае, гэта значыць, праз сем дзён, часам і раней, але ніколі не пазней, шаптухі абавязаны абраць кума і куму для хрышчэння немаўля. Кумы абіраюцца большай часткай з родных маці, але не бацькі, па перавазе, людзі халастыя і толькі ў крайнасці — замужнія жанчыны або жанатыя мужчыны. Бываюць, зрэшты, выпадкі, калі кумамі абіраюцца і чужыя, але гэта бывае тады, калі паблізу няма нікога з родных. Уласна ж, імкнуцца запрашаць родных, нават з аддаленых месцаў. Але вось што выдатна: просты народ у Беларусі пазбягае кумаўя з вышэйшага саслоўя. Толькі ў некаторых выпадках бяруць усіх, хто б ні патрапіў. Напрыклад, калі ў каго не растуць дзеці, а пастаянна паміраюць, выбіраюць спатыканых кумов (сустрэчных). Гэта значыць, бабка і бацька нованароджанага бяруць немаўля і адпраўляюцца з ім на вялікую дарогу і першага сустрэчнаіа, роўна як і першую сустрэчную, запрашаюць у кумаў і кумоў. Хто б ні быў сустрэчны: ці шляхетны падарожнік і спадарыня, ці просты селянін або які гараджанін (вядома, хрысціянін) — ён не можа і не павінен адмовіцца. He можа, таму што бабка і бацька нованароджанага неадсіупна просяць, тлумачачы прычыну запрашэння. He павінен адмовіць у такой просьбе таму, што гэта значыць абразіць беднага бацьку, які верыць, што менавіта толькі спатканыя кумы могуць выратаваць яго дзіцё ад смерці. Са мной быў падобны выпадак, і я, не гледзячы на тое, што спяшаўся далей па справе, не мог адмовіць бацьку, які амаль са слязамі ўмольваў прыняць яго прапанову. Ды і як стане духу ў хрысціяніна адмовіць у падобным выпадку? Акрамя таго, калі ў дзень родаў заедзе хто-небудзь неспадзявана ў хату парадзіхі, дык яго просяць у кумы. Роўна, калі б каму прыйшлося быць у святара ў той час, калі прыйдуць сяляне хрысціць немаўля, то ім абавязкова прапануюць быць кумам або кумой. I хоць бы ўжо былі абраныя кумы, усё-ткі падарожнікі або выпадковыя становяцца на першае месца і запісваюцца ў метрычных кнігах.
Абраўшы кума і куму, бабка здымае з шыі і ножак немаўляці чырвоныя паяскі і перадае іх бацьку для зберажэння. Затым 136
рыхтуюць у дарогу абраных кумоў з дзіцем. Калі дзіцё слабое або трэба далёка ехаць да святара, то разам з кумамі пасылаюць маладую, здаровую замужнюю жанчыну, якая корміць сваё дзіцё, з тым, каб яна карміла і нованароджанага падчас дарогі. Ва ўсякім разе, нованароджанага вязуць у хату святара, але няма прыкладу, каб запрашалі святара да сябе ў хату. He таму, каб не жадалі гэтым занепакоіць свайго духоўнага бацьку, але таму, што і ў гэтым бачаць нейкую неабходнасць, якая вынікае адзіна з таго паняцця, што немаўля павінна прайсці да хрышчэння некаторыя дарожныя выпрабаванні. Так, напрыклад, пад'язджаючы да моста, кумы павінны спыніцца і прайсці праз мост пешшу з немаўлём. Пасля трэба плюнуць на мост і кінуць жменю сена з калёс, на якіх ехалі. Пры праездзе міма могілак кум павінен выпрагчы з калёс каня і, пакінуўшы куму адну, конна крокам аб'ехаць вакол могілак, трымаючы на руках дзіця. Калі ў гэты час дзіця заплача, кум злязае з каня і нясе немаўля да калёс, а кума абавязана прывесці каня. Плач дзіця ў такім разе лічыцца прадвесцем яго нядоўгага жыцця. Калі ж немаўля будзе спакойна ляжаць на руках кума ва ўвесь час яго аб'езду вакол могілак, а асабліва калі яшчэ засне, то гэта лічаць прадвесцем яго доўгага жыцця. Пад'язджаючы да хаты святара, кум злазіць з калёс і вядзе каня на аброці да самай хаты. Пад'ехаўшы да хаты, кума застаецца ў калёсах — аблубш^е (у якіх, звычайна, ездзяць для хрышчэння дзяцей), а кум з'яўляецца да святара і потым выходзіць разам з апошнім на сустрэчу да немаўля, якога прымае ад кумы.
Кумы прывозяць святару падарункі ад імя парадзіхі і бацькі нованароджанага, якія складаюцца з кавалкаў палатна, ільну, воску або збожжавага хлеба, а ад сябе — з гарэлкі, яек, цэлага хлеба і наметкй (доўгае палатно, якім увіваюць галовы замужнія жанчыны). Усе гэтыя рэчы перадаюцца пасля хрышчэння. Гарэлка ідзе тут жа на пачастунак кумов. Здараецца часам, што святар праводзіць кумоў да хаты, але гэта бывае тады, калі ён жыве ў адным сяле з нованароджаным. Калі ж не ў адным, то на дарогу акрапляе кумоў святою вадою, і яны самі адпраўляюцца дадому. Бывае часам, што, пад'язджаючы да хаты бацькоў нованароджанага, кум іі-рае на якім-небудзь інструменце і, у сваю чаргу, яго сустракае музыка. Ва ўсякім разе, кумоў сустракаюць госці і, што выдатна, пераважна жанчыны. На
хрэсьбінах амаль не бывае мужчын, але затое збіраюцца жанчыны ледзь не з усёй вёскі.
У кумы нованароджанага бярэ галоўная баба або шаптуха і захутвае яго ў вывернуты кажух. Уносіць у пакой, дзе на яе і, вядома, на немаўля сыплюць жыта або пшаніцу. У гэты час падыходзіць маці і прымае ад шаптухі сваё дзіцё. Раздаецца музыка, пачынаюпца пачастункі і затым ідуць песні, якія спяваюцца, большай часткай, бабамн і, наогул, сталымі жанчынамі. Прыводжу некалькі песень з тлумачэннем, у якой губерні яны спяваюцца.
I
Бабулі спяваюць ад імя кумоў:
А мы прійшлн ад Божаго дому
Прннеслн у красную харбму
Дзецнну
Хрншону
3 дзетак Божых асвяіцену.
Кума куме даець дзецнну,
Кума каже: хадзн, мой сыну!
Маленькн
Краснёнькп
Белаго лнчка повненькіі.
Кума куму прывнтае, Баба за стол запрашае
В-акбла
Весела
Есьцн — пнць прннесёна.
Баба тамжа пры кумах станць,
Харошія квнточкн странць,
Частуе, Пріймуе.
Н квнточкамн даруе.
Пачйнае ад дробнага,
He мннае, а нн годнага,
Частуе,
Пріймуе
й перапечкамн даруе.
Вы, кумочкй, веселы будзьце
Н беседак не забудзьце
Гуляйце,
Сьпевайце
Ннкамуль не вшкажайце.
Гуляйце, скакайце за дзецйну, Штоб ему Бог послав гадзчну
II харошую
Н прнгожую
На пацеху матцы гожую.
Гэтая песня запісана ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, але яна спяваецца і ў некаторых паветах Чарнігаўскай губерні, якія мяжуюць з Рэчыцкім і Бабруйскім паветамі Мінскай губерні.
II
Хто ж у нас у полазе ляжйць?
Пёкалка наша да ў полазе ляжйць.
Да зажлдала влшнёвага соку;
Сышыце майго мнлага мужа з току, Нехай дабудзець вйшневага соку. Пытаецца, да хтож та радзлвся? Калл сын радзлвся, я й соку дабуду; Калл дачушка, садзйцай адбуду.
Калм сын радзввся, влавлён город ставлю;
Калн дачушка, я м шацёр не справлю.
Гэтая песня спяваецца ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні і ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Яе часцей спяваюць тады, калі парадзіха доўга хварэе. Але таму, што такая доўгая хвароба рэдка сустракаецца ў простага люду, трэба думаць, што некалі гэту песню спявалі ў княжацкіх і панскіх палацах, дзе бацька нованароджанага мог абяцаць постройть город. Гэты выраз дае падставу думаць, што песня складзена ў тыя часы, калі на Русі яшчэ спяваліся падобныя песні ў знатных харомах, а так як тыя часы былі даўно, то можна меркаваць, што і паходжанне гэтай песні адносіцца да старажытнай эпохі рускага або беларускага побыту.
Ill
Кум ходзмць па саду, кума па гароду;
Сойдземся, абоймемся, напьемся мёду.
Кумачка пьяна на ганачку пала:
Поглядзнце госьцн, чн ў тонкай сарочцы?
Калн яна ў тонкай, дайце ей пакой.
А калн ў зребнай, дайце ей пакой, беднай.
А калн ў пласкуннай, завядзнце яе ў пакой, Да не будзе ж яна такой саромненькай!
Гэта песня запісана ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, але яе спяваюць і ў іншых паветах гэтай жа губерні і, акрамя таго, у Магілёўскай.
IV
Знахаркі спяваюць ад імя парадзіхі ў тым выпадку, калі гасцям не спадабаўся пачастунак або абыходжанне неласкавага, няветлівага мужа:
Ох, вы, столнкн мае цнсовенькіе, Чагож вы станце не засланенькіе? Ох, вы, госьцмкн мае любовннькіе, Чн мой хлебец пушон, чн мой муж ня вясёл? Калн хлебец пушон, то я выпалаю, — Мужнковы наравы да я выведаю.
Куня, рыся, сабалн на вароцьках внсяць;
Мужнковы наравы на плечках внсяць;
На плечках внсяць н ў галовках шумяць — А аб дзнцяцн н госьцях ены не рупяць...
Гэтая песня спяваецца ледзьве не па ўсёй Беларускай зямлі. Мне самому даводзілася яе чуць у дзвюх месцах: у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Запісана ж у Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні.
ПАХАВАННЕ I ПАМІНКІ
Закалыханы з калыскі казкамі і потым заўсёды акружаны фантастычнымі павер'ямі, чарамі, замовамі і вядзьмарствам, беларусец як бы мімаволі парадняецца са звычаямі сваіх продкаў, якія завяшчалі яму паданні аб даўно мінулым жыцці. Прывязаны да роднага папялішча, ён любіць успамінаць аб гэтым жыцці з падсвядомым даверам да сваіх дзядоў і прадзедаў. Ад таго ён так часта звяртаецца да паданняў даўніны, якія знаёмы яму ледзь не з першага дня з'яўлення на свет. На падставе гэтых паданняў у яго з'явілася свая лекарская навука, свой каляндар, свая спрактыкаванасць у жыцці. У крытычных абставінах ён звяртаецца да гаданняў, варажбы і лячэння па прыкметах. Захварэе ён — у яго ёсць сваё зелле, свой настой з якіх-небудзь лясных раслін. Калі гэтая хвароба небяспечная і ў гэты час здараецца якая-небудзь незвычайная з'ява, ён варожыць аб сваёй смерці, аб сваім апошнім дні. I сапраўды, забабонны ад прыроды, ён яшчэ больш забабонны падчас хваробы. Які-небудзь глухі стогн здаровага чалавека, які спіць з ім у адным пакоі, тужлівы брэх сабакі на двары, іржанне каня ў начны час, страшнае завыванне ветру за акном, моцны трэск падпаленых дроў, карканне варон на даху хаты — усё гэта адносіцца да свайго лёсу і лічыцца прадвесцем смерці. А калі здараецца, што ў акно ўляціць ластаўка і пакружыць над галавой хворага — гэта ўжо несумненны знак яго смерці. Тут ужо марныя суцяшэнні родных і знаёмых. Ды і не вырашацца яны прыступіць да яго са сваімі суцяшэннямі, таму што і самі падзяляюць гэта меркаванне. Мала таго, родныя загадзя рыхтуюцца да сумнай падзеі. Яны нават як бы дапамагаюць выканацца прыкметам варажбы. Бачачы, што хворы знаходзіцца ў перадсмяротнай агоніі, яны пасылаюць за.мертвечнхамй, г. зн. за старымі жанчынамі, якія даглядаюць за хворымі ў апошнія хвіліны іх жыцця і потым мыюць і апранаюць нябожчыкаў'. Гэтыя жанчыны, заўважыўшы расслабленне хворага, здымаюць яго з пасцелі і кладуць на падлогу на голай саломе, хоць бы гэта было зімою ў наймацнейшы мароз. Дарэмна кажуць ім, што, здымаючы хворага з цёплай пасцелі і кладучы яго на халодную салому, яны паскараюць яго смерць, — яны ўсё-ткі робяць сваё. Мала таго, часта нават сам хворы, адчуваючы апошнія