Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
Калі ж менавіта здзяйсняюцца гзтыя абрады і ў чым яны заключаюцца?
Першым чынам, на сёмы дзень пасля пахавання нябожчыка робяцца прйкладйны. Абрад гэты выконваецца роднымі памер146
лага або памерлай. Муж, жонка, бацька, сын, маці, дачка або ўнук і ўнучка абавязаны з'явіцца на сёмы дзень на дол свайго роднага і пакласці камень або дошку з якім-небудзь знакам. Гэта робіцца для таго, каб адзначыць магілу, каб потым можна было знайсці яе для пастаўлення на ёй крыжа з дрэва або каменю. Такім чынам, прыкладзіны замяняюць сабой положеніе основанія помніка. Падчас прыкладзін не могуць прысутнічаць староннія, і калі прыкладзіны робіць жанчына, го ў падобным выпадку непазбежны абрад голошенья, які носіць характар беларускай народнай сентыментальнасці. Галашэнне —значыць узмоцненае рыданне, якое перарываецца прамовамі. Менавіта прамовамі, таму што жанчына на магіле блізкага, каханага ёю чалавека прамаўляе ў гонар нябожчыка амаль цэлы панегірык, у якім распавядае пра ўсё яго жыццё, пералічвае яго дабрадзейнасці, апісвае няшчаснае сваё становішча, выяўляе свой горкі смутак аб тым, што не магла памерці разам з ім і такім чынам ніколі не разлучацца са сваім мілым. Нарэшце, просіць прабачэння ў нябожчыка за абразы і крыўды, якія яна зрабіла яму пры жыцці. Усё гэта прамаўляе з рыданнямі і лямантам нараспеў і незвычайна жаласна, так, што, слухаючы збоку, мімаволі праслязішся і пашкадуеш бедную ўдаву або сірату. I трэба заўважыць, што хоць гэты звычай мае характар абраду, але, большай часткай, ён здзяйсняецца з прычыны сапраўднай скрухі і непрытворнага шкадавання, як неабходнага выканання звычаю дзядоў і прадзедаў.
Галашэнне гэта так выдатна, што лічу не лішнім прывесці тут у арыгінале надмагільны панегірык жонкі мужу, чуты мною ў Мінскай губерні, Барысаўскім павеце, вёсцы Лошыцы. Панегірык гэты можа служыць узорам галашэння.
«А мой жеж ты мнленькн, да мой жеж ты харошенькм, пташачка родненькая! Чнж я табе не спадручна была, неумела цябе гутарнць? Мы з табою жмлн як рыбка з вадою. Ты ж, бывало, устанеш з расою, працуем у полн, робнш за ўснх — пачннанье н сканчанье — усё з цябе. Ты ж такн, не быв нн пьяннцей, а ніі лайдаком, не бадзявся ў карчме: ты любнв парадкн ўсюды. Н адзёжка чіісценька, л ножкн прнбраны, чтоб было ў цябе, — ты казав завсюды: чнж не спадабнла я табе, чйж ня шанцавала табе за мной? А мой ты родненькн! А мой ты залаценькн каласок! Што ж мне зробнць, снраце, без цебе? Надаремна плачу
толькй, не дагнаць цябе4, не ўбачнць майго сакалка... Чйж на тое я з табою жыла, штоб цяпяр толька плакаць на мйгйлце тваей? Ой, прндзй, хадзн ты к нам, мой ты прнгожйнькй! Паглядзй на свэйх узецей: што йачну я без цябе? Цяжка жйць без мужыка ў хаце... Ты спйш, мой любы, й нйколй не ўстанеш паглядзець на сваю галубку, што ена без цябе не варкуе, толькй плаче й серца дратуе... Ты ж такн быв жаластлйвы, чйж перестав жалаваць сваю (такую-то). Ой, Божа наш, Божа! Горькая мая доля! А бадай жаж, я з табой айенулася! А мой ты сйзы галубок! Прабачай мяне дурную: можа я цябе не сцерегла? Можа я табе папрчкрылася? Можа ты не залюбыв сваей печкй-лавкй й папробаваць прмшлося землю сырую, студзеную... Чй ж табе не лепей цепла было жйць? А мой ты малюсенькй! А вей! А вей... А бедная — я, бедная... Ой цяжка мне, цяжка! А вей, а вей! А вей!..»
Акрамя звычайных ёсць яшчэ йсторнческія галашэнні. Я называю іх гістарычнымі, таму што яны адносяцца да вядомай гістарычнай падзеі. Вось адно з іх. Яно запісана са слоў старой жанчыны з вёскі Крупіца Аршанскага павета Магілёўскай губерні, што на мяжы з Барысаўскім паветам Мінскай губерні. Па расказаных падзеях, яно адносіцца да часу вайны са шведамі. У гэтым галашэнні жонка аплаквае мужа, забітага ў бітве.
Да ходзнв жаж ты, мой мнлы, Под Берозу на Шведскую моц. Да разтрацнв там свое ты снлы, Ба скакав нераз, гарцовав всю ноч... Ой, вернутца треба было табе дамовкн. Да прншлося нм цябе переняць да Шведам, Каб загнблн нх паганскія галовкн.
Дзегцем, да смалой кнрмнлн, а не хлебам. Зратавалн цебе, мой ты любы, з неволн, Ты йшоў через Гумёня3' на высокіе бары, Ой, упав ты, м небочнв вже ннколн, Што там робнтца на твоем двары:
Плаче жонка, плачуць дзецн да без бацькн: Горко стогне хата без свайго господара, Тяжко снрацнце мне к сабе вайцн,
He ўзвндзець там бабрнце да свайго бабра. Прападзн ж ты, шведская ты моц!
Пакарае Мацн Божа Крупскай святосьцы! Разлецнтца над тобою цемны клёц.
Н да слез тагды табе, не да радосьцн! Як згубнв ты майго (такого-то) любку, Так дабудзе табе, вражн злыдзень, Чорну долю за его (такую-то) галубку. Божа кара н будзешь ты загнджен... Ой, напасьць была ад вас, поганцы, Разц галн людзям дзетак, мужыков. He з чым будзе вам ад нас прнціі. Да свонх разчухранскйх дваров! Ой, як цяжка мне па табе плакаць, Мой ты, золот лебядзь! Што я цяпер? Да чамуж табе было паць.
He вернувся, мой сокал на свой шацер.
Зазваннлн ва ўсе званы да па табе: Ой, як звоннць, звоннць серце ў мене! Да ревнулн валы у новам Ярме, Пахавалн мнлага (такого-то) на чужой старане5... Да ревнулм валы степам ндучн;
Пахавалн мнлага (такого-то) з Берозы ндучн...
Падобнае галашэнне сустракаецца ў Галіцыі: толькі ў ім апісваецца паход рускіх у Крым супраць татараў і смерць Чумака (развозчыка солі, які пайшоў на службу ў якасці валанцёра). Згадваецца таксама аб рацэ Доне, аб атамане і аб некалі былой крэпасці Самары на левым беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго ракі Самары, пабудаванай у 1686 годзе пад наглядам князя Галіцына для ўціхамірвання татарскіх рабаўнікоў6.
Пасля галашэння пакідаюць на доле куццю. У некаторых месцах яе закопваюць у зямлю ў падгалоўі нябожчыка. Гэтым беларусцы даказваюць, што ў іх продкаў была вера ў замагільнае жыццё. Толькі гэтае жыццё яны ўяўлялі па-свойму. Ім думалася, што нябожчыкі маюць патрэбу ў ежы, адзежы, грашах і да т. п. Ва ўсякім разе, гэтым тлумачацца даволі светлыя паняцці старажытных рускіх славян аб новым замагільным
жыцці. Забяспечваючы нябожчыкаў рознымі рэчамі, яны выказвалі гэтым сваю любоў да памерлых і памяць аб іх. Памяць гэтую яны асабліва выявілі ў так званых трйзнах, якія захаваліся ў паданні цяперашняга беларускага народа пад назвай Дзедов, або памінак. Звычай гэты паважае памяць нябожчыкаў, дае нам права ўяўляць сабе характар нашых продкаў з самага светлага боку. Захаванасць гэтага звычаю беларускім народам дазваляе яму займаць ганаровае месца ў шэрагу іншых плямёнаў, што насяляюць зямны шар. I хоць многія з іх з’яўляюцца хрысціянамі, але не маюць высокага рэлігійнага абраду памінання памерлых, які складае выключны здабытак Грэчаскай Праваслаўнай Царквы.
Старажытныя славяне рускія, чэшскія, лужыцкія і польскія здзяйснялі памінанне нябожчыкаў продкаў і бацькоў сваіх у сакавіку месяцы, менавіта 1-га чысла. У гэты дзень яны, звычайна, адпраўляліся з паходнямі на могілкі і там, па прынясенні ахвяр, ахвярныя рэшткі раскладвалі на долах. У славян былі зямныя паветраныя боствы і пякельныя, або падземныя. Першыя з іх адпавядалі боствам святла, а другія — боствам цемры. Уяўленне славян аб замагільным жыцці было пачуццёвым. Яны лічылі душу нейкай паветранай істотай, якая пасля смерці чалавека выходзіць з яго цела і да самага пахавання, нібы птушка, пералятае з аднаго дрэва на другое. У старажытныя часы, па паганскім звычаі, мёртвыя целы палілі, як гэта відаць са знойдзеных у розных месцах славянскага краю урнах. Незадоўга перад увядзеннем хрысціянства ў славянскіх землях гэты звычай змяніўся, і замест спальвання цел іх хавалі на могільніках. На могілках з'явіліся насыпы. На гэтых насыпах пад адкрытым небам раз у год здзяйсняліся трйзны, або стыпы, тое ж, што ў літоўцаў chauturas, якія былі ні што іншае як бяседы на дамавінах нябожчыкаў. Падчас гэтых трызнаў, захоўваючы глыбокае маўчанне і як бы прыслухоўваючыся да найменшага руху пад сабою, родныя раскідвалі рэшткі розных страў па грудах або курганах, пад якімі быццам рухаліся ў той час нябожчыкі. Тыя. што кідалі ежу, думалі, што памерлыя абавязкова ажывалі на гэты час, каб сабраць раскінутыя па могільніку кавалкі пірагоў і мяса. Па сведчанні Нарбута, родныя па сканчэнні трызны прамаўлялі наступныя словы, апусціўшы галаву ўніз і як бы гутарачы з нябожчыкамі: «Простате, мерт-
выя душечкн! Будьте здоровы, мертвыя душечкн, благословйте нас жйвых й пошлйте покой в нашн домы!»
3 увядзеннем хрысціянства ў славян у абрадзе трызны многае змянілася, ачысцілася і прыняло характар хрысціянскага памінання і нават сама назва трызны зменена. Трызну назвалі Дедамй. 3 увядзеннем хрысціянства ў рускіх славян Деды захаваліся7 больш за ўсё ў тых землях, дзе жылі плямёнамі або родамі першыя насельнікі шырокай зямлі Рускай. А менавіта: пераважна паміж Дняпром, Сожам і Заходняй Дзвіною або па суседстве з імі, гэта значыць у Беларусі і Маларасіі. Але так як я маю на ўвазе павер'і Беларускага краю, то і апішу тут Деды беларускія.
Назва Дзяды пайшла ад таго, што ў дзень гэтага абраду жывыя ўспаміналі сваіх бацькоў і дзядоў. Успаміны гэтыя выяўлялі ў песнях, у якіх апяваліся геройскія подзвігі памерлых, іх дабрадзейнасці, добрыя ўчынкі і хатняе жыццё. Адгэтуль, верагодна, атрымалі свой пачатак і вышэйапісаныя мною галашэнні над труной або над магілай. Галоўным распарадчыкам пры абрадзе Дзядоў спачатку быў жрэц, а пасля проста які-небудзь стары чалавек, званы Гусляром, Козляром або Дударом ад назвы інструмента: гусляў, казы, дуды, на якіх ён звычайна іграў, калі спяваў. Адгэтуль і сам збор з выпадку абраду Дзядоў зваўся учпюю (гуслярскою, козлярскою або дударскою гулянкай).
У цяперашні час у Беларусі Дзяды адзначаюць тры разы ў год: улетку, увосень і зімою. Акрамя таго ёсць яшчэ Дзяды вясновыя, але яны значна адрозніваюцца ад першых трох і акрамя таго атрымалі назву Радовнйцы, а таму аб ім скажам асобна. Што ж датычыцца першых трох Дзядоў, то адны з іх завуцца ставровскймй, іншыя змйтровскймй, трэція — передзапустнымй.
Паходжанне ставровскйх, або летніх, Дзядоў прыпісваюць легендзе аб князі Боі і яго двух хартах Ставры і Гавры. Вось гэтая легенда або паданне народа, якое захавалася ў Віцебскай губерні.
...Над ракою Дрысаю (рака ў Дрысенскім павеце) ёсць хутар Краснопаль, акружаны з усіх бакоў густым, старадаўнім лесам. Блізу гэтага Краснопаля, у адным з непроходных гушчароў, некалі, яшчэ ў часы руска-славянскага язычніцтва, жыў багаты князь, валадар значных маёнткаў, незлічоных