Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Ведаючы такое вераванне беларусцаў (простага народа) у сваю сілу, гэтыя дудары, млынары і пастухі пасля некалькіх удалых пахвал свайго ўяўнага вядзьмарства памалу і самі пачынаюць верыць у сваё ўсёведанне, а некаторыя іх даходзяць да таго, што рашаюцца зарабляць сваім знахарствам і, такім чынам, жывуць прыпяваючы. Часта яны нажываюць вялікае багацце, хаця яно, звычайна, не трывалае. Беларусцы сцвярджаюць, што яно не сёння, дык заўтра огнем пойдет (згарыць), таму што гэтыя знахары знаюцца з нячысцікам.
Па паняцці беларусцаў, ваўкалакі-знахары, ператварыўшыся ў ваўкоў, пераймаюць усе звярыныя ўласцівасці, робяцца такімі ж драпежнымі і крыважэрнымі, як і сапраўдныя ваўкі, нават драпежней за іх, таму што ваўкалакі не столькі нападаюць на хатнюю скаціну і душаць яе падобна звычайным ваўкам, колькі на людзей, асабліва на маладых і пераважна на дзяцей, зрэшты, не ядуць іх, а толькі высмоктваюць з іх кроў30, як расамахй^ высмоктваюць мозг, думаючы тым амаладзіць сябе, падобна Разамаре, варожаму духу-памагатаму Бабы-Ягй32. Іх напады тым больш жахлівыя, што ніякая сіла чалавечая не можа пярэчыць ім... Драпежнасць ваўкалакаў-знахароў ва ўсякі час лютая, таму што яны ператвараюцца ў ваўкоў для таго, каб адпомсціць якому-небудзь сем'яніну за нанесеную абразу, але гэтая драпежнасць, як думае беларускі народ, асабліва выяўляецца два разы ў год. Менавіта напярэдадні Ражаства Хрыстова або, як гаворыцца ў Беларусі, перед калядным вечером і на купалу (у Янаў дзень)33. У гэтыя часы, кажуць, ваўкалакі-знахары асабліва лютуюць і не даюць праходу маладзіцам і дзецям. Тады яны так спрытна ператвараюцца ў ваўкоў, што па выглядзе іх ніяк нельга адрозніць ад сапраўдных ваўкоў. У гэты час усё цела бывае цалкам пакрыта ваўчынай поўсцю, тады як у іншую пару года, асабліва глыбокай восенню, калі агаляецца ад лісця асіна, — на хрыбце, галаве і нагах бываюць часам прыкметныя сляды чалавечага цела (або адзення і абутку), нават на лапах выдаюцца пальцы34. У гэтыя дзве пары года, паўтараюць беларусцы, ваўкалакі-знахары могуць ператварацца не толькі ў ваўкоў, але і ў розных іншых жывёл і птушак: казлоў, сабак, кошак, жаб, сарок, варон, крумкачоў, соў і пеўняў. Гэта таму, што на-коляду і на-купалу атрымліваюць яны нейкую незвычайную сілу знахарства на Лысой-Горе, куды адпраўляюцца ў гэтыя часы для нарад з Бабай-Ягой. Што ж тычыцца да ператварэння імі іншых людзей у ваўкоў і потым ізноў у людзей, то знахары гэтыя могуць ператвараць іх ва ўсякі час і на колькі заўгодна гадоў. Ім цяжка толькі самім ператварыцца (абярнуцца) ва ўсякі час35.
Затое колькі ваўкалакі-знахары робяць зла беларусцам пры сваім жыцці, столькі першым дастаецца ад апошніх пры іх смерці і пасля яе. Як толькі даведаюцца аб смерці падобнага знаха-
ра, які не паспеў перадаць каму-небудзь свайіо знахарства36 і, значыць, не вызваліўся ад улады д'ябальскай, то не жадаюць нават увайсці да яго ў хату, а тым больш удзельнічаць у яго пахаванні. Ды і няма для чаго хаваць такога нечйстйка, кажуць набожныя людзі ў Беларусі: яго забяруць крумкачй. Тут трэба заўважыць, што, па меркаванні беларусцаў, у перадсмяротныя хвіліны знахара-ваўкалака (як, наогул, усякага знахара) на дах і нават на трубу хаты яго злятаецца незлічоная зграя нечйстйков у выяве крумкачей, якія вартуюць, каб як-небудзь не паспелі людзі (яго сям’я) угаварыць яго звярнуцца да Бога. Крумкачы не дапускаюць людзей да таго, як яны вынесуць душу памерлага з самым страшным крыкам і з шумнымі ўзмахамі крылаў. Пасля гэтага цела знахара робіцца чорным, як вугаль, і хата яго гарыць. Я ніколі не забудуся, як вельмі нядаўна (1851 г.) распавядалі мне ў г. Слуцку (Мінскай губ.) самую фантастычную казку пра аднаго тройчатша (слуцкі мешчанін, які належаў да прыходу царквы Св. Тройцы)... Быццам бы гэты трайчанін быў знахар-ваўкалак, шмат людзей перепортйл, умеў рабіць завйткй11; ніколі не працаваў, а паміж тым усяго меў удосталь і вечна п’янстваваў у шынкара Азіка... Здарылася так, што яго спасцігла раптоўная хвароба, і ён, паміраючы, нікому не паспеў перадаць знахарскйх тайн. Адчуўшы набліжэнне смерці і ўспомніўшы аб прададзенай нячысціку сваёй душы, ён стаў прасіць жонку схадзіць за святаром, але ў гэтую хвіліну наляцела процьма крумкачоў і, махаючы, нават б’ючы крыламі ў дзверы і вокны паміраючага, ніякім чынам не выпускала з хаты яго жонкі датуль, пакуль трайчанін не сканаў. Пасля смерці, казалі, ён увесь зрабіўся чорным і ўначы цела яго знікла.
Калі ж, паміраючы, знахар-ваўкалак паспеў перадаць каму-небудзь таямніцы свайго знахарства, то яго не трывожаць крумкачы, бо сіла яго перайшла на душу таго, каму перададзена знахарства. За гэта беларусцы ўсё-ткі чужаюцца такога памерлага і пры ўсёй любові да шумных трызнаў адмаўляюцца ад запрашэнняў сям’і нябожчыка на помйнкй. Мала таго, не паверыўшы ў смерць ваўкалака38 або з нянавісці да яго, праз колькі дзён пасля пахавання гэтага знахара, збіраецца некалькі старых людзей на яго дол і ўбіваюць тры асінавыя калы39 — ва ўзгалоўе, пасярэдзіне і ў ногі, прыгаворваючы:
От-так табе-т-ка, вовкалака! Кыш, кашкалака, жабалака!.. Штоб ты не встав!
3 асннкаю пропав! Асннкаю табе
Па барадзе, Па серцу Да па калёнцу!..
Зусім інакш глядзяць у Беларусі на ваўкалакаў другога роду, г. зн. на жертв знахарскіх ператварэнняў. Першым чынам, вераць беларусцы, гэтыя ваўкалакі заўсёды маюць незарослыя поўсцю лысйнкй чалавечага цела або сляды адзення, чым адрозніваюцца ад ваўкалакаў-знахароў. Сляды гэтых лысінак тлумачаць тым, што падчас ператварэння ў оборачйваемом (тым, якога ператвараюць у ваўка) чалавеку адбываецца змаганне сілы чалавечай са знахарскою або ведьмарскою... Потым кажуць, што гэтыя ваўкалакі цалкам ручныя, як хатнія жывёлы. Яны выюць вельмі жаласна: не то па-воўчы, не то па-сабачы, а часта глуха енчаць, як цяжка хворыя людзі, таму што, не гледзячы на ператварэнне ў ваўкоў, яны не губляюць чалавечых пачуццяў і нават некаторага розуму. 3 выгляду гэтыя ваўкалакі — сапраўдныя ваўкі, толькі, болыпай часткай, бываюць аднавокія40 і нават сляпыя41 на абодва вокі (знахарская выхадка!..). Стан ваўкалака-ахвяры — самы жудасны, невыносны. Па прыданай яму зверскай натуры, ён гатовы кідацца, як воўк, на ўсякую хатнюю жывёлу і, такім чынам, шкодзіць жыхарам сваёй вёскі, нават сваім родным, але часта чалавечае пачуццё жалю і спагады, якое праяўляецца ў ім, утрымлівае яго ад такой шкоднасці, а праз гэта нярэдка бывае ён галодны па некалькі дзён і нават тыдняў, так, што зусім худнее. Ваўкалакахвяра баіцца падысці нават да агароджы якога-небудзь жылля сваёй вёскі, асцерагаючыся быць бітым, як драпежны звер; таму няспынна блукае па полі, хаваецца ў лясах і нідзе не знаходзіць сабе супакою. Зрэшты, пакуіуючы ад нясцерпнага голаду, ён прабіраецца ўпотай у вёску. Там нярэдка пазнаюць яго знаёмыя або родныя і з жалю кормяць42, але як толькі яго накормяць, ён адразу бяжыць у лес. Пазнаюць жа яго па тым, што быццам на яго не яхкаюць сабакі з прычыны таго жывёльнага інстынкгу, што ён не за тым прабраўся ў вёску, каб зрабіць гаспадарам якое-небудзь
зло... У адваротным жа выпадку, калі ваўкалак пад уздзеяннем драпежнай натуры, якая ім авалодала, залазіць на вясковы двор, каб выкрасці або задушыць якую-небудзь хатнюю скаціну, то на яго брэшуць сабакі, здалёк пачуўшы набліжэнне як звычайнага ваўка, і гаспадары лупяць яго. Затое і ён, у сваю чаргу, помсціць ім пасля такога пачастунку збіццём. Убачыўшы дзе-небудзь на поле карову, авечку або нават каня сем'яніна, які яго пакрыўдзіў, ён іх бязлітасна душыць і колькі яму трэба з’ядае, а астаткі кідае, не крануўшы. Мала таго, знявечвае людзей, заводзіць дзяцей у непраходны лес або балота43 і там кідае іх на з'ядзенне звярам. У гэтым выпадку ў ім пераважае драпежніцтва, з-за чаго пасля, апамятаўшыся, ён пакутуе, як чалавек-злачынец. Зрэшты, ваўкалак-ахвяра не душыць людзей, як ваўкалак-знахар, таму што ён не сілкуецца ні крывёй, ні чалавечым мясам.
Так з'яўленне ваўкалака-ахвяры ў вёсцы, па паняцці беларусцаў, бывае следствам яго выголодалостй, таму калі ўвосень убачаць такога ваўкалака, то варожаць аб магчымым голадзе, а таксама аб моцных маразах надыходзячай зімы, што можна бачыць з наступнага спеву беларусянак:
Ды што ж ты, вавкалака неббже, Так в сялу прнмыкуеш?
Ды чыж ты, вовкалака неббже, Лнхую знменьку чуеш?
Ой, чы лнхая, чы не лнхая, Ды не будзець як летанька, Ды не будзець же цёпленька.
У стане пярэваратняў бедныя ахвяры бываюць па некалькі дзён, месяцаў і нават гадоў, але ніколі не бываюць усё жыццё: гэтага, кажуць беларусцы, не зможе падробйць знахарская моц (не зможа зрабіць сіла знахара).
Каб чытачам лепш уразумець павер'е беларусцаў аб стане ваўкалакаў-ахвяр і сіле ваўкалакаў-знахароў, прадстаўлю некалькі аповедаў аб ваўкалаках, запісаных з вуснаў народа...
Аповед першы44'8). Адну прыгожую сялянку Алёну кахалі два маладых селяніна: Сцяпан-бядняк і Кузьма, багаты дваровы чалавек (лёкай). Алёна кахала бедняка, але, як водзіцца, багаты перасіліў беднага, паспеўшы выпрасіць дазволу ажаніцца
з Алёнай. Нягледзячы на непрыхільнасць да Кузьмы, Алёна павінна была скарыцца, але ў душы паклялася вечна любіць Сцяпана. Кузьма зразумеў гэта, і таму, каб пазбавіцца ад суперніка назаўжды, звярнуўся па дапамогу да дудара Арцёма.
.. .Прызначаны быў дзень вяселля, запрасілі на баль і Сцяпана. На працягу ўсяго вечара сярод агульнай весялосці Алёна і Сцяпан сядзелі моўчкі і былі маркотныя. Вось Арцём як бы з добрым намерам падыходзіць да Сцяпана і, нагаманіўшыся з ім уволю, прапаноўвае разам выпіць за сяброўства па чарцы варенухйА5. Нічога не падазраваючы, Сцяпан выпіў чарку, але як толькі праглынуў гарэлку, раптам адчуў нейкае дзіўнае трасенне ва ўсім целе: тое было пачаткам ператварэння (ваўкалацтва). Яшчэ некалькі хвілін мінула: вочы Сцяпана зрабіліся чырвонымі, страшнымі і зазіхацелі агнём, як у ваўка; валасы на галаве ператварыліся ў нейкую цвёрдую поўсць; на пальцах рук з'явіліся велізарныя вострыя кіпцюры; цела пакрылася камякамі ваўчыных валасоў. Прысутныя на вяселлі папалохаліся і сталі абыходзіць Сцяпана, ды і сам ён, абмацаўшы поўсць, спалохаўся самога сябе. Як воўк, шмыгнуў між нагамі гасцей, кінуўся ў дзверы і пабег у лес... Так адбылося ператварэнне беднага Сцяпана ў ваўка, здзейсненае сілай знахара-дудара Арцёма. Ён уліў у варенуху нейкага зелля: той, хто выпіваў яго, пераставаў быць чалавекам і ператвараўся ў ваўкалака.