Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі

Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
Пабег бедны Сцяпан-ваўкалак у лес і зрабіўся лясным жыхаром: стаў сілкавацца мясам жывёл і птушак, але заўсёды пазбягаў сустрэчы з людзьмі, асцерагаючыся, каб яго не забілі, як ваўка, таму жыццё яго было самым пакутным.
Пры ўсім падабенстве на звера ў Сцяпана захаваліся некаторыя чалавечыя пачуцці, што яшчэ больш павялічвала яго пакуты.
He раз, выбегшы з лесу і пачуўшы ў сваёй вёсцы гук царкоўных званоў, кідаўся, як шалёны, ва ўсе бакі ад адчаю, страшна выў і па-чалавечы жаласна енчыў. He раз беднаму ваўкалаку жыва ўяўлялася мінулае жыццё, радасці і асалода кахання Алёны, і тады ва ўсёй сіле выяўлялася ў ім пачуццё нянавісці да знахара Арцёма і нават да ўсіх людзей, з прычыны чаго зараджалася ў ім жаданне адпомсціць нягодніку дударю.
Аднойчы, праходзячы бліз вёскі, Сцяпан убачыў, што дачка Арцёма Ганка пасвіла гусей. 3 азвярэннем дзікага раз'юшанага
ваўка кінуўся ён на нявіннае дзіцё і, схапіўшы яго, пацягнуў у глыбокі лес. Там, змучыўшы яе, кінуў у трушчобу. Але падобная помста каштавала яму немалых пакут сумлення: ён не мог знайсці супакою; чалавечае пачуццё, якое часам абуджалася ў ім, нагадвала аб зверскім, ваўчыным злачынстве.
Сцяпан рады быў загладзіць сваё злачынства, але доўга не знаходзіў ніякага выпадку да таго. Нарэшце аднойчы ўлетку бачыць — сяляне, стомленыя працай у полі, адпачываюць у цяньку лесу... Вось чуе, адзін з іх кажа: «Дзесьці зараз блукае Сцяпан-ваўкалак? Шкада яго — гэтулькі гадоў бядуе... Ах, калі б ён якім-небудзь выпадкам напаў на Аксйнью-знахарку, кажуць, яна ўмее ператвараць людзей у жывёл і потым — з жывёл зваротна ў людзей. Здаецца, яна дзесьці тут блізка жыве».
Узрадаваны такой весткай, Сцяпан-ваўкалак абышоў усе суседнія месцы і, нарэшце, па інстынкту, напаў на жыллё Аксінні. Аднойчы, прагаладаўшыся, ён ішоў па глухім ляску. Глядзіць — на гары стаіць хатка, ля хаткі на траўцы бегае і гуляе хутка-вогненна-вокая кошка. Ваўкалак хацеў схапіць яе, але тая ператварылася ў сароку і села на даху хаткі. У гэтую хвіліну на даху, на акенцах і на агароджы хаткі аднекуль з’явілася мноства кошак. Сцяпан здагадаўся, што тут павінна жыць Аксіння... Але як з'явіцца да яе!.. У выглядзе ваўка не прыме. Прызадумаўся ваўкалак, прылёг на гары і пачаў чакаць якоганебудзь спрыяльнага выпадку. Вось на заходзе сонца выскачыла з хаткі мноства кошак, і ўсе яны пабеглі на луг, паелі нейкай траўкі і раптам з кошак зрабіліся найпрыгажэйшымі дзяўчатамі. Сцяпан-ваўкалак заўважыў чарадзейную траву, паспытаў яе і — о цуд! — стаў чалавекам. У захапленні пачаў скакаць, бегаць і гуляць з дзяўчатамі: гульня і бегатня працягваліся да паўночы. Апоўначы на даху хаткі з'явілася сова і нешта прагукала голасам дзіцяці. Зашумелі лясы, закалыхаліся воды ў ручаінках і балотах46. Дзяўчаты (то былі русалкі) правішчалі дзікім голасам: «Поўнач! Поўнач!..»— і, ператварыўшыся ў кошак, пабеглі ў хатку. Сцяпан ператварыўся ў ваўка. Спадабалася Сцяпану падобнае ператварэнне хоць на некалькі гадзін, ён паўтарыў яго і на другі дзень — увечары. Але гэтым разам ён пачуў непрыемныя словы адной русалкі аб сабе. «Ах, як я не люблю яго!» — казала яна другой, паказваючы на Сцяпана. «Чаму ж так? — спытала тая. «Ды таму, што я бачыла,
як ён ператвараўся ў ваўка, а я смяротна ненавіджу ваўкоў за тое, што воўк быў прычынай майго няшчасця...» «Як так?» — спытаў Сцяпан, увязаўшыся ў гутарку. «Калі я жыла ў бацькоў яшчэ маленькая і пасвіла аднойчы гусей, мяне схапіў воўк і, зацягнуўшы ў лес, кінуў у трушчобу. Я амаль памірала там, але раптам аднекуль узялася Аксіння і прапанавала мне перасяліцца да яе. «У мяне, — сказала яна, — шмат дзяўчын, усякі дзень скокі, песні; табе там будзе весела з сяброўкамі». Спачатку я не згаджалася, але, бачачы, што інакш павінна буду памерці ў лесе, вырашылася прыняць прапанову Аксінні — і ў тую ж хвіліну, не памятаю, якім цудам, была перанесена ў яе чарадзейную хатку. Ат, пракляты ваўкалак! Чаму ты не разарваў мяне тады ў лесе на часткі? Лепш было б тады памерці назаўжды, чым заставацца жывёлай увесь дзень і толькі на хвіліну — чалавекам!» Затросся бедны Сцяпан, пачуўшы такі праклён сабе з вуснаў Ганкй (то была Ганка), і, ператварыўшыся ў ваўка, з гора і адчаю ізноў пабег у лес. У ім абудзілася чалавечае пачуццё — яго пачало мучыць сумленне. Праклён Ганкі не даваў яму спакою. Для Сцяпана зноў настала страшнае жыццё.
Аднойчы ў нядзелю, прабягаючы побач ворных палёў, ён бачыць: святар ідзе з некалькімі сялянамі і навучае іх жыць сумленна, міралюбна, нікому не помсціць, тлумачачы, што помста зневажае чалавека да падабенства звяроў і супраціўна духу хрысціянскай рэлігіі, тады як прабачэнне крыўдзіцеляў і любоў да ворагаў схіляе літасць Божую... Чуў усё гэта Сцяпан, і ў яго сэрцы ўскіпела кроў... «Божа мой! — выклікнуў ён у парыве абуджанага чалавечага пачуцця любові да бліжняга. — Дапамажы мне загладзіць маё злачынства, маю помсту Арцёму! 3 гэтай пары буду імкнуцца рабіць дабро людзям...» I вось праз некалькі дзён Сцяпан адагнаў лісу ад статка гусакоў і індычак, не дапусціў мядзведзя да статка кароў, потым не раз адымаў у ваўка авечак удавы або няшчаснай сіраты. Сцяпан цешыўся сваёй змене і мог спакойна спаць. Яшчэ праз некалькі дзён Сцяпан аказаў паслугу Алёне, жонцы свайго суперніка... Неяк Алёна жала на полі, на ўзбярэжку нівы спала яе дзіцё — маленькі хлопчык. Падышоўшы да яго, ён любаваўся на гэтага малечу — хлопчыка і радаваўся, што Алёна мела дзяцей. Раптам прыбег воўк і схапіў хлопчыка. Маці, пачуўшы плач дзіцяці, стала крычаць: «Ратуйце, ратуйце маё дзіця!» — і ў непры-
томнасці звалілася на зямлю. Сцяпан дагнаў ваўка і адабраў дзіцё. На крык маці пазбягаліся аратыя і вельмі здзівіліся, убачыўшы, што воўк у ваўка адабраў дзіця. Ваўкалак уцёк у лес, але нейкае радаснае, незразумелае пачуццё авалодала ўсёй яго істотай. Прыемны сон залюляў яго, і ён убачыў нейкія дзіўныя сны... Яму ўявілася хата, сям'я, яго палі, агароды, сад і кветкі. Пасярод саду з'яўляецца нейкі волат, бярэ яго за руку, выводзіць на велізарнае поле, потым на перакрыжаванне, дзе было мноства людзей. Удалечыні віднеўся пагорак— нейкая магіла... Волат падводзіць Сцяпана да гэтай магілы і загадвае капаць яе. У страху Сцяпан несвядома выконвае ягоны загад і адкопвае чалавечы труп. «Гэта будзе тваім целам, — сказаў волат, паказваючы на труп. — Будзеш плакаць у ім усё жыццё, пакуль не заклічуць цябе да новага жыцця». Сцяпан задрыжаў і пачаў прасіць літасці... Але волат, не слухаючы яго просьбы, піхнуў беднага ў дол на труп. Змагаючыся са смерцю, Сцяпан абудзіўся і — о, цуд!.. — убачыў сябе ў вобразе чалавека...
Са страхам вярнуўся Сцяпан у вёску — і з тых часоў пастаянна быў задуменны, сумны і пануры.
Аповед другі. Знахарка Грйпйна пакахала прыгожага маладога вясковага хлопца Ціта, але той смяяўся з яе, лічыў яе каханне абразай для сябе. Дарэмна знахарка імкнулася хоць падарункамі выклікаць яго ўзаемнасць — Ціт і глядзець не жадаў на яе. Раз'юшаная ведзьма вырашылася адпомсціць за такое грэбаванне. Аднойчы, паспрабаваўшы яшчэ раз дасягнуць сваіх намераў і пачуўшы ад Ціта абразлівыя словы лаянкі, у лютасці сказала яму: «Ну, глядзі ж... Вось што табе за гэта будзе: як пойдзеш у лес секчы дровы, то з першым узмахам сякеры ператворышся ў ваўкалака!..» Ціт засмяяўся на такую пагрозу Грыпіны, але словы ведзьмы спраўдзіліся. Праз некалькі дзён, забыўшыся аб пагрозе, Ціт адправіўся на вола^ у лес па дровы і як толькі занёс сякеру, каб ссекчы бярозу, сякера выпала з рук. Ціт нагнуўся, каб падняць яе, але які быў яго сполах, калі ён убачыў, што замест рук у яго з'явіліся ваўчыныя лапы!.. Ашаломлены такім ператварэннем, ён стаў бегаць па лесе, як дзікая жывёла, і, натыкнуўшыся на раўчук, убачыў, што ён — воўк, толькі дзе-нідзе на хрыбце бачны сляды свйткй^. He было ніякага сумневу, што ён — ваўкалак; але ўсё яшчэ не верачы сваім вачам, ён пабег да калёс і хацеў ехаць дадому.
Дык што ж? Валы пусціліся бегчы з усіх ног разам з калёсамй49, як толькі ўбачылі ваўка. Ціт хацеў закрычаць на валоў, каб спыніць іх, але замест чалавечага голасу па лесе разнеслася ваўчынае выццё...
3 тых часоў бедны Ціт зрабіўся лясным жыхаром. Але, нягледзячы на ваўчыны выгляд, Ціт усё-ткі не мог забыцца роднай дамовы50, пастаянна блукаў па аселіцах сваёй вёскі і толькі тады заходзіў у лес, калі бачыў, што на яго высылаюць сабак, як на ваўка. I таму не раз па некалькіх дзён ён нічога не еў, што ніяк не мог прывыкнуць да сырога мяса жывёл. Але, панукаемы голадам, ён пускаўся на ваўчыныя хітрыкі: пужаў пастухоў, жняцоў і выкрадаў у іх хлеб, малако і іншыя харчовыя запасы. Так вовкалачество Ціта працягвалася 9 гадоў.
Нарэшце неяк сустрэўся ён з адным знахарем-пастухом, з якім некалі, будучы чалавекам, быў у дружбе. Пастух пазнаў Ціта і са спагады да яго зняў з яго ваўчыную скуру і ператварыў у чалавека.
Ціт на крылах паляцеў у вёску да сваёй дамовы, але не знайшоў нікога са сваіх родных, усе змерлі. Кася, яго нявеста, выйшла за другога і мела пецярых дзяцей, з сяброў маладосці толькі адзін застаўся. Жыццё яго стала незайздросным: стаў праводзіць увесь час у корчме (шынку), там даваў парады моладзі дагаджаць жанчынам; нарэшце, з адчаю, дапіўся да смерці51.
Аповед трэці. Небдгаі2 Кандрат сем гадоў быў вовкалакой. Нарэшце, знахары злітаваліся над ім і атрдбйлй ему вовкалачество (пазбавілі яго ад ваўчынай шкуры і воўчай знешнасці). Вось Кандрат на радасцях пабег у сваю вёску домовкй (дадому), дзе пакінуў жонку і дзяцей. Гэта было ўначы: падыходзіць да хаты, стукаецца. Абуджаная стукам жонка пытае: «Хто тамака?» «Гэта я, твой муж! Адчыняй хутчэй!» — адказваў Кандрат, пазнаўшы голас сваёй жонкі. Жонка, якая лічыла Кандрата загінуўшым і таму выйшла замуж за другога, у сполаху кінулася ад дзвярэй і стала клікаць на дапамогу свайго другога мужа. Той быў вінаваты ў ператварэння Кандрата: ён упрасіў аднаго знахара зрабіць Кандрата ваўкалакам, каб потым ажаніцца з яго жонкай, якая, відавочна, пагадзілася на гэта раней і дзейнічала з ім заадно. Думаючы, што Кандрат прыбег у выглядзе ваўкалака, другі муж выйшаў з качаргой і жадаў было прагнаць яго... Бедны Кандрат пазнаў у ім было-
га свайго паробка (работніка) і здагадаўся, хто быў прычынай яго няшчасця... «Ат! Чаму я зараз не ваўкалак? — выклікнуў ён у парыве абуранасці і шаленства. — Я б тады адпомсціў гэтаму злыдню, пакараў вераломную жонку і не бачыў больш свайго сораму!..» Ледзь сказаў ён гэта, як у тую ж хвіліну ізноў стаў ваўкалакам... Тады лаченый (ператвораны. — Слова апавядальніка) Кандрат з лютасцю ваўка кінуўся на жонку, потым на свайго парабка і прыжытае імі грудное дзіцё і стаў іх душыць... Перадушыўшы ўсіх, хацеў збегчы ў лес, але на падняты крык пазбягаліся суседзі і забілі ваўкалака, думаючы, што забілі ашалелага ваўка... Але якое было іх здзіўленне, калі пры агні яны ўбачылі мёртвага Кандрата, які сем гадоў назад дзесьці знік і якога ўсе на вёсцы лічылі загінуўшым53.