• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    У Беларусі (і Маларасіі) ужываюцца словы лёка і лек, што абазначае самавук-лекар, які лечыць хворых розным зельем (травамі); адтуль лек-лека — знахарь, вядзьмак, чарадзей, з прычыны таго, што ўдалае лячэнне, асабліва паміраючага хворага, лічыцца справай не чалавечай, звышнатуральнай: звы-
    чайнае паняцце простага беларускага народа! Гэтаму беларускаму слову адпавядае і скарочанае простанароднае польское слова lek, сербское лек, л^ек, боснійское Ijek, lik, далматское і кроатское lik, украйнское лнкарь9. Адгэтуль словы вовкалака, вовкалека, влколек, вйвкалйк — ваўказнахар, вядзьмак, які мае сілу зачараваць, ператвараць кагосьці ў ваўка, мабыць, пры дапамозе якога-небудзь зелья'0' °. Такое значэнне беларускага ваўкалака здаецца больш зразумелым — тым болып што ва ўсіх беларускіх павер'ях, і асабліва — аб ваўкалаках, знахарн і знахаркй адыгрываюць вялікую ролю.
    А каб слову вовкалака або, як яго прамаўляюць далматы, vakudlak, даць значэнне «ператвораны кім-небудзь у ваўка» — для гэтага звернем увагу на беларускія дзеясловы лачнць і лучйць. Лачйць — значыць завербаваць, сілком зрабіць кагонебудзь кім-небудзь, ператварыць у штоабо ў каго-небудзь. У беларускіх казках, дзе гаворыцца аб зачараваных князёвйчах (маладых князях, ператвораных у камяні, слупы і ў розных жывёл11), ужываецца слова лачйць', напрыклад: й плаче лачаньш (забраны у палон) князёвйчь\ To не жаба была, а жабалака (г. зн. ператвораны ў жабу). Тут слова лака — ад дзеяслова лачйць. У такім родзе ёсць шмат іншых слоў: ступалака (абернуты ў слуп), кошкалачень (абернуты ў кошку). Лўчйць — значыць зрабіцца, стаць чым-небудзь па няволі. Гэтае слова таксама ўжываецца ў казках для азначэння стану зачараваных ведьмарямй людзей: лучйв на вовкалаку, г. зн. па літасці ведьмаря (ведуна), ведзьмака зрабіўся ваўкалакам. Угневав дудара, лучйв на бобыля'. раззлаваў дударя (гл. ніжэй) і за тое зрабіўся бедняком па яго волі, г. зн. згалеў. Злучыўшы абодва гэтых дзеясловы са словам воўк, мы знойдзем наступнае значэнне ваўкалака: чалавек, ператвораны ў ваўка, які зрабіўся ваўком сілком, па волі ведзьмака, знахаря-дударяхг.
    Такім чынам, не звяртаючыся да агульнаславянскай каранявысновы ваўкалака, можам мець белорусское. Можам і нават павінны, тым болын што знаходзім падставу думаць, што павер'е аб ваўкалаках атрымала зыходны свой пачатак у Беларусі і ўжо пасля перайшло да іншых суседніх славянскіх плямёнаў. Для гэтага мы спашлёмся на найстаражытнейіпых сведак, дахрысціянскіх гісторыкаў. Геродот, апісваючы мясцовасць, норавы, звычаі і рэлігію розных славянскіх народаў, вельмі азна-
    чальна кажа наконт таго, што тычыцца павер'я Невров аб оборотнях (ваўкалаках): «У гэтых людзей, — заўважае ён, — здаўна існуе вераванне, што яны сілаю свайго чараўніцтва могуць у вядомыя часы года на некалькі дзён ператварацца ў ваўкоў і потым ізноў вяртацца ў ранейшы стан13,2)». Па картах Спенера^ і Стредовскаго'5 Герадотавых Невров трэба прымаць за жыхароў цяперашняй Заходняй Расіі, а менавіта Беларусі, г. зн. за Нестаравых дрыгавічоў, драўлян, палачан і севяран. Навуковец Нарушэвіч ясна і з упэўненасцю сцвярджае, што Невры'6’^, у якіх, як сведчыць Герадот, існавалі паданні аб ваўкалаках, займалі вялікія плошчы ад вусцяў Днястра і вышэй Кіева ўздоўж па плыні Дняпра і Дзясны, г. зн. часткова ў цяперашнім валынскім Палессі, губернях: Кіеўскай, асабліва Магілёўскай і Мінскай, і чарнігаўскім Прыдняпроўі17. Можна задаць пытанне: чаму ж Герадот, апісваючы славян з такім усестароннім веданнем, заўважае, што павер'і аб ваўкалаках знайшоў ён менавіта ў неўраў? Да сведчання Герадота дададзім тое паданне жыхароў пінскага Палесся (Мінская губ.), што Авідзій некалі жыў побач цяперашняга г. Пінска ў пячоры на высокай гары, акружанай з усіх бакоў азёрамі і черотом (вялікім трыснягом), куды, быццам, выслалі яго за дзёрзкія вершы|8’4); у памяць чаго да гэтага ў вуснах пінскага народа захаваўся назоў гары — Авід-гара і возера — Авід-возера. Аб гэтым возеры згадвае і Нарушэвіч, згаджаючыся з пінскімі народнымі паданнямі|9’5). Вельмі можа быць, што Авідзій, які жыў паміж цяперашнім пінскім Палессем і Прыдняпроўем, падслухаў беларускае (неўрскае) народнае паданне аб ваўкалаках і на падставе яго напісаў20, б) вядомыя «Ператварэнні» («Метамарфозы»). Чаму ж не дапусціць, што яго Лікаон (Lycaon)21 ёсць той жа беларускі ваўкалак?! Варта толькі дасведчанаму чалавеку, які ведае павер'е беларусцаў і з увагай чытаў фантазію Авідзія аб Лікаоне, параўнаць першае з апошнім: акажацца вялікае падабенства!
    Засноўваючыся на такіх важных дадзеных, мы павінны пагадзіцца, што павер'е беларусцаў аб ваўкалаках вельмі старажытнае. Акрамя Герадота і Авідзія мы не маем іншых сведчанняў, па якіх маглі б судзіць аб падрабязнасцях гэтага павер'я ў старажытных неўраў, але па існуючай шматскладанасці яго ў цяперашніх неўраў-беларусцаў можам меркаваць, што калі ў сучасны хрысціянскі час, які, відавочна, меў моцны ўплыў на
    вынішчэнне паганскіх забабонаў і прымхаў, усё-ткі ў Беларусі захавалася шмат аповедаў і паданняў аб ваўкалаках, то, без сумневу, у язычніцкія часы Герадота і Авідзія яшчэ больш і вальней маглі існаваць паміж неўрамі такія праявы духу і фантазіі язычніцкага народа!
    А сучасныя паданні беларусцаў аб ваўкалаках вельмівельмі разнастайныя і багатыя. Няма наваколля, няма вёскі, няма сямейства, дзе б яе ведалі якога-небудзь самага пацешнага аповеду, самага фантастычнага павер'я аб ваўкалаках. Старэйшыны шматлюдных сем'яў у вольныя калядныя вечары паўтараюць сваім дзецям і ўнукам аб гэтых то дзіўных, то бездапаможных пярэваратнях, а спевы па-беларуску маладзіц падчас калядных вячорак апявае выхадкі знахароў, якія абарачаюць нялюбых ім людзей у ваўкоў, і жаласны стан звернутых22. Вось так з пакалення ў пакаленне пераходзіць вераванне аб ваўкалаках. Вераванне гэта да таго гіпербалізавана, што нярэдка звычайных ваўкоў23 прымаюць за саміх пярэваратняў. Здараецца, што падчас зімовых маразоў згаладалыя ў лесе ваўкі, як водзіцца за гэтымі ліхімі суседзямі, нападаюць на людзей — адразу ва ўсёй вёсцы праляціць слых, што ваўкалак напаў на такога-то Архіпа або Сідара. Бяда Сідару або Архіпу, калі іх лічаць знахарамі: здагадлівыя бабы (як і ўсюды) дапаўняюць слых, што ваўкалак хацеў адпомсціць знахару за тое, што той ператварыў яго ў ваўка...
    Па меркаванні беларусцаў, ёсць два роды вовкалак. Да першага адносяцца вовкалакй-знахарй, да другога— іх няшчасныя жертвы, ператвораныя ў ваўкоў. Першых беларусцы вельмі баяцца, другіх шкадуюць.
    Вовкалакй-знахарй, як і наогул знахары, па разуменні беларусцаў, знаходзяцца ў сувязі з нячыстай сілай — чортам, якому яны прадаюць сваю душу, дзякуючы чаму атрымліваюць уладу ператвараць людзей у ваўкоў і потым, па жаданні, ізноў перарабляць у людзей. Такое вераванне, відавочна, ёсць сумесь элемента паганскага з новым і вядзе свой пачатак часткай ад антрапамарфізму нячыстай сілы, а больш ад таго падання, якое захоўваецца ў славянскім народзе, што некалі ў яго продкаў былі служэбнікі паганскіх капішчаў, якія, вывучыўшы некаторыя таемствы прыроды і каб падтрымаць у невуцкім народзе веру ў сваю сілу і звышнатуральную, звышчалавечую магутнасць, палохалі іх
    рознымі ўяўнымі чарамі, загаворамі і насланнямі... I без сумневу, цяперашнія знахары ў Беларусі выйшлі з гэтых язычніцкаславянскіх капішчаслужбоўцаў. Таму што беларускія знахары ні што іншае, як тыя ж знаўцы некаторых таямніц прыроды, якія вывучылі атрутнасць раслін, уласцівасці камянёў і выпадкова натрапілі на сілу магніту і электрычнасці і якія злоўжываюць сваімі спазнаннямі з прычыны разбэшчанасці нораву і сапсаванасці сэрца. Як славяне-язычнікі глядзелі на капішчаслужбоўцаў быццам на бажаствы і, не разумеючы іх шарлатанства, благавелі перад іх мудрымі выслоўямі. так і цяперашнія беларусцы па сваёй цемры і невуцтву, лічачы вовкалак-знахарей чымсьці вышэй за сябе, хоць гэтыя знахары такія ж цёмныя, як і яны — толькі хітрэй за іх, — вераць ва ўсё тое, што яны скажуць, і хоць толькі дзясятае з іх прадказанняў спраўджваецца, а іншыя аказваюцца ашуканствам, але баяцца іх і робяць ім пашану на ўсякім кроку24,7), асцерагаючыся абразіць і ўгнявіць іх магутнасць і ўсяведанне. Далей: капішчаслужбоўцы нікому з простага народа не адкрывалі сваіх таямніц і хітрыкаў і ў выпадку смерці перадавалі іх толькі адзін аднаму або таму, хто рыхтаваўся да падобнай службы. Так, сапраўды, і знахары беларускія ні за якія выгоды не адкрыюць свайго знахарства25 незнаёмаму чалавеку або, як яны кажуць, прасцяку, а паміраючы, перадаюць яго дзецям або таму, хто адважыўся аддаць сваю душу нячыстай сіле, і то перадаюць пад страшнымі пагрозамі — не раскрываць тайны. Па паняцці язычніцка-славянскім, капішчаслужбоўцы былі детьмй або йзбраннымй багоў — і, па меркаванні беларусцаў, знахары-ваўкалакі людзі не простыя, а, як быццам, складаюць адмысловую касту вышэйшых істот, якія маюць сувязь з нячыстай сілай. У склад гэтай касты ўваходзяць дударіі (музыкі, якія іграюць на дудзе; весельчакі; баечнікі, накшталт боянов), млынарй і пастухй26. Дударй—народ цёрты, бывалы: дудар шмат чаго чуе, блукаючы па белым свеце, многае сам прыдумляе; умее спрытна распавесці аб бачаным; часам надурыць каго-небудзь удалай брахнёй, асабліва калі большая частка яго суразмоўцаў на добрым падпітку. Нярэдка, дарэчы, услужыць якой-небудзь старой бабе пазыкай патрэбнай рэчы (пэўна, і ў простым народзе жаночая пратэкцыя мае сваё значэнне) і — пайшла гаворка: «Дудар з нашага двара, брат,.. пазнався з Дамавйкбм (пасябраваў з дамавіком)»27. Млынарй — народ адчужаны, нелюдзімы, боль-
    шай часткай з нейкай таямнічай, панурай фізіяноміяй. Млынарь пастаянна сядзіць у сваім млыне; для большага барышу меле ўначы, а п'янаму беларусцу прадставіцца, што ў млыне гудуць жорны, але колы не круцяцца. Здарыцца ў вёсцы пажар — усё згарыць, а млын, які стаіць пры рацэ і ўдалечыні ад вёскі, ацалее. Якая-небудзь баба дапоўніць гэта словамі, што яна бачыла, як падчас пажару чорныя крумкачы сядзелі на даху, а жабы на сценах млына і абаранялі яго ад пажару, тады як млынар спакойна стаяў у дзвярах і паліў пйпку. I загаварылі па ўсёй вёсцы, што млынар — не проспюй чалавек, знается з водовйком^. Пастухй — народ кемлівы, праводзяць усё лета ў лясах і балотах (самых глухіх і, нярэдка, глейкіх), дзе толькі ёсць пасьба. Ад нечага рабіць збіраюць траву, сушаць карані кветак і ўсялякіх раслін, выпрабоўваюць іх лекавыя ўласцівасці над быдлам. Як-небудзь вылечаць у суседа карову, у суседкі— авечку; пабольш назіраюць за чыёй-небудзь каровай, ды тая і сама, па жывёльнаму інстынкту, зрывае пажыўную і лепшую траву, таму дае больш малака. Мала таго, часам хітраваты пастух натрапіць на змеюмедянку (без джала), прынясе яе ў вёску, напалохае дзяцей. Тыя распавядуць сваім маці; маці, не бачыўшы змяі, выдаюць за несумнеўнае суседкам, што такі-то пастух не баіцца атрутных змей. Бывае і так, што пастух дае якога-небудзь травянога настою беднай закаханай дзяўчыне, потым звядзе яе цішком з абраным сябруком, тая распавядзе сваім сяброўкам, што ёй дапамог пастух, і вось прагукалі: наш пастух знахар!.. наш пастух ведарскій (усёведны) чалавек, пабратався (звязаўся) з нечйстйком-кадуком19\ Вось якім чынам з’яўляюцца беларускія знахары!.. Вось як лёгка дударам, млынарам і пастухам пры кемлівасці і спрытнай хітраватасці патрапіць у касту людзей непростых, г. зн. знахарей наогул і знахарей-вовкалак.