Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
хвіліны, адразу загадвае родным перанесці яго на падлогу. Здаралася, што разважлівыя памешчыкі імкнуліся растлумачыць сваім сялянам шкодныя наступствы такога дзіўнага звычаю, але добры намер сустракаў пярэчанне саміх хворых. «Дайце пакой, панок! — заўважаў хворы. — Так паміраў мой бацька і мне так казаў». Вось такі адказ у селяніна!
Нягледзячы, аднак, на дзівацтва гэтага звычаю, некаторыя сяляне робяць з яго нешта ўрачыстае. Я быў аднойчы сведкам даволі павучальнай сцэны. Паміраючы, стары, які меў велізарнае сямейства, сабраў поруч сябе ўсіх родных ад малога да вяліка і, падтрымліваемы ўнукамі і праўнукамі, якія стаялі пры ім на каленях, блаславіўшы ўсіх, звярнуўся да іх з наступнай развітальнай прамовай. «Хутка мяне не стане, — казаў старац, — жывіце ў згодзе і не падзяляйцеся на малыя сямейкі, будзьце разам заўсёды, як гэты звязак саломы, якой я благаслаўляю вас. Хай гэтая салома будзе в науку вам. Пакуль яна ляжыць у добрым месцы і не раскінутая па частках, датуль яна крэпкая і не разносіцца ветрам; але як толькі патрапіць скаціне пад ногі або разнясецца ветрам у розныя бакі, то пачынае гніць і робіцца нікуды не прыдатнай. Так і вы: пакуль будзеце жыць у маёй хаце, дзе ўсё пакідаю ў парадку і чысціні, пакуль будзеце ў згодзе паміж сабою і не разыдзецеся паасобку, датуль благаславенне маё з вамі. Але як толькі падзеліцеся і патрапіце ў нячыстую хату, то згніяце, як салома пад нагамі кароў!» Якая ні простая гэтая мараль, але яна вельмі разумная і слушная!
Адметна, што ў той час, калі паміраючаму даюць у руку свечку, мертвячыхі раскрываюць усе дзверы ў хаце і вароты ў хлявах. Кажуць, гэта робіцца для таго, каб чалавеку, які памірае, лягчэй было канаць (адыходзіць). У гэты час у хаце паміраючага забараняецца прыгатаванне ежы і нават, калі выпадкова топіцца ў печы або ў попеле цьмеюць гарачыя вуглі, гасяць агонь, а вуглі заліваюць вадой.
Як толькі хворы сканае, мертвячыхі адразу топяць печы і раскладваюць вялікі агонь, часткова на падставе нейкага павер'я, часткова для сагравання вады, у якой яны павінны мыць нябожчыка. Ваду кіпяцяць з прымешкам розных траў, якія таксама маюць нейкае значэнне. Болып вядомымі і агульнаўжывальнамі травамі для гэтага лічацца: рута, барвінак, беліца, расходнік, папараць, казельніца і жабіна лапка. Абмыў-
шы цела, яго кладуць на той жа саломе, на якой хворы памёр, і, прыкрыўшы яго саломай або сенам, пакідаюць так датуль, пакуль не прыгатуюць дамавіну. Дамавіну робяць з новых дошак, але не ляжалых і наогул не з такіх, якія былі ўжо прызначаны для якога-небудзь ужывання. Падрыхтоўка дамавіны і капанне долу складаюць прадмет незлічоных абрадаў. Так дамавіну нельга рабіць у той хаце, дзе ёсць чорны певень або сівая карова. Роўна не можа рабіць дамавіну ўдавец або бяздзетны сем'янін. Трэскі і ўсе габлюшкі, якія засталіся пасля вырабу дамавіны, таксама кладуць у дамавіну, але не тымі, хто яе рабіў, а мертвячыхамі. Барані Божа, пакінуць хоць найменшую трэску ў хаце: гэта значыць праракаць смерць каму-небудзь з тых, хто ў ёй жыве. Зрабіўшы дамавіну, майстар нясе яе як мага хутчэй, каб не сустрэцца з кім-небудзь. У выпадку сустрэчы майстар ні з кім не вітаецца і на словы не адказвае, асцерагаючыся, што, у адваротным выпадку, пашкодзіць сабе або таму, з кім загаворыць. Адметна, што пры сустрэчы з цяжарнай жанчынай майстар кідае дамавіну на зямлю і прымушае гэтую жанчыну тры разы абысці задам вакол дамавіны. Дол капаюць старыя або, часцей, жабракі бясплатна. Пры капанні пазбягаюць гутарак аб нябожчыку, для якога рыхтуецца дол. Пры капанні долу не можа прысутнічаць жонка нябожчыка або якая-небудзь жанчына, нядаўна страціўшая мужа або каго бы ні было з родных. Выкапаўшы дол, далакопы даюць знак мертвячыхам, і тыя з'яўляюцца з вадою, якою абмывалі цела нябожчыка. Гэтую ваду або ўліваюць у дол, або толькі акрапляюць яго1’.
Калі нябожчык халасты, то на яго дамавіну кладуць вянок з руты, а калі жанаты або ўдавец, то з папараці. Акрамя таго, у дамавіну ставяць часам гарэлку, бліны або кашу Таксама амаль заўсёды кладуць грошы і, здараецца, некаторае прыладдзе хатняй гаспадаркі, напрыклад, нож, сякеру або серп. Відавочна, гэта даказвае, што ў беларускім народзе захаваўся звычай продкаў нашых — рускіх славян — забяспечваць нябожчыка ўсімі гэтымі прадметамі з прычыны веравання ў замагільнае жыццё. Такое вераванне іх яшчэ ясней выявілася ў звычаі помйнаць дзедов (гл. далей), здзяйсняць трызны на долах родных і, наогул, блізкіх сэрцу людзей. Гэты звычай, як мы ўбачым ніжэй, з разнастайнымі абрадамі захоўваецца ў Беларусі да гэтага часу.
На нябожчыка ніколі не апранаюць таго адзення, якое ён насіў пры жыцці. Наадварот, гэтае адзенне, часцей, закопваюць у зямлю або спальваюць, асабліва калі нябожчык памёр ад якойнебудзь заразнай хваробы. Для гэтага выпадку робяць з новага белага, ніколі не мытага палатна нейкі саван у выглядзе доўгай кашулі з шырокімі рукавамі, які завецца сглшцем (г. зн. прызначаным для тлення саванам). Саван гэты такі доўгі, што ён пакрывае ногі, якія, у сваю чаргу, захутваюцца ў невялікія палотны. На галаву апранаюць капялюш, таксама з новага палатна. Рукавы ля кісцяў рук перавязваюць матузом (жычкаю). На грудзі кладуць невялікі абразок, а за пазуху нешта накшталт хусткі, у якую загортваюць дробныя манеты. Калі ў нябожчыка не закрываюцца вочы або вусны, то іх закрываюць меднымі манетамі або халоднымі вуглямі, якія і застаюцца ў дамавіне да пахавання. Пры апушчэнні цела ў магілу грошы здымаюць і аддаюць жабракам. Вуглі ж забіраюць мертвячыхі, якія робяць з іх прадмет сваіх чар. Кажуць, гэтымі вуглямі мертвячыхі заговарнвают ведзьмаў і не даюць ім оборачйваться ў розных жывёл. Для гэтага мертвячыхі таўкуць вуглі ў парашок і пасыпаюць імі перакрыжаванні дарог. Як толькі ведзьма пройдзе па гэтым парашку, яна губляе ўсякую сілу вядзьмарства і падпарадкоўваецца ўладзе мертвячых, якіх таксама ў некаторых вёсках лічаць ведьмаркамй. Калі ў нябожчыка пацячэ з носа або рота так званая рапа, то яе імкнуцца абцерці родныя, але не даюць абціраць мертвячыхам, таму што яны, быццам бы, робяць з яе нейкае чарадзейнае ўжыванне, якое можа шкодзіць людзям, з каторымі яны не ў ладах або ў сварцы.
Нягледзячы на тое, што нябожчыка паклалі ўжо ў дамавіну, усё-ткі не чапаюць саломы, на якой ён ляжаў, датуль, пакуль яго цела знаходзіцца ў пакоі. У некаторых месцах дамавіну ставяць на адмыслова ўладкаванай калодзе. Звычайна ж — на зэдліках і рэдка — на стале. Калі ж цела вынесуць з пакоя, у гэты час мертвячыхі спяшаюцца спаліць салому, каб паспець прысутнічаць пры самім пахаванні. Калі салому паляць на двары, то глядзяць, куды, у які бок ідзе дым, і на падставе гэтага варожаць, у якім месцы вёскі здарыцца наступная смерць. Дамавіну часцей вязуць, вельмі рэдка нясуць, хоць бы могільнік быў на самай блізкай адлегласці ад вёскі. Пры вынасе цела з хаты асцярожна гасяць свечкі, асцерагаючыся выпусціць або зламаць іх. У адваротным выпадку пойдуць пляткарствы-здагадкі, што ў гэтай хаце ізноў
хто-небудзь памрэ. Калі вынесуць цела на двор, усе прысутныя і пераважна родныя кідаюць па жмені жыта або пшаніцы на дамавіну. Пры гэтым глядзяць, каб не падбіралі зерняў хатнія птушкі, і таму ўслед за вынасам з двара дамавіны рассыпанае жыта або пшаніцу змятаюць і потым кідаюць у дол. Калі вязуць дамавіну праз вёску, то пазбягаюць сустрэчы з цяжарнаю жанчынаю або з людзьмі, якія вязуць салому і сена. Для гэтага пасылаюць каго-небудзь наперад і, у выпадку азначанай сустрэчы, прымушаюць жанчыну і падарожнікаў звярнуць куды-небудзь у двор або на процілеглую дарогу.
За дамавінай акрамя родных і блізкіх заўсёды ідуць жабракі (старцы), якія абавязаны несці кутью, або канун, таксама гарэлку і розныя стравы, якія складаюцца з пірагоў і бліноў. Усё гэта ядуць на магіле адразу па апушчэнні ў яе цела. Што застанецца, тое жабракі забіраюць з сабою.
Пасля апушчэння дамавіны ў дол, калі родныя нябожчыка кінуць у яе па жмені зямлі, далакопы кідаюць туды ж усе астаткі палатна, з якога шыюць саван, а таксама іголкі і ніткі. Асабліва памятаюць аб іголках, таму што, кажуць, гэтыя іголкі, якія называюць мертвйцамй, у руках чарадзеяў і знахароў могуць прычыніць шмат шкоды тым, на каго яны злосныя. Праз гэтыя іголкі чарадзеі могуць наслаць самыя цяжкія хваробы, асабліва слепату і трасучку ў целе. Кажуць, быццам знахары гэтымі іголкамі выкопваюць з зямлі жаб-рапух (земляных жаб) і, высушыўшы іх, робяць парашок, які ад найменшага дакранання да яго неўзаметку сушыць чалавека і даводзіць яго да вар'яцтва.
Пасля пахавання жонка нябожчыка або муж нябожчыцы пераходзяць на некалькі дзён у чужую хату і хаваюцца там ад паглядаў сваіх родных. У гэтым як бы выяўляецца іх жалоба. Здараецца, што такога роду жалоба працягваецца цэлы тыдзень і толькі ўзмоцненыя просьбы родных або блізкіх могуць угаварыць няшчасных вярнуцца ў сваю хату, дзе асірацелая сям'я патрабуе іх дапамогі. Але на працягу ўсёй гэтай жалобы не ходзяць на магілу памерлых: для гэтага прызначаецца сёмы дзень, у які здзяйсняецца асаблівы абрад, вядомы пад назвай прнкладзйн і голошенія. Але перш чым скажам аб гэтым, заўважым аб пахаваннях нехрышчоных дзяцей і самазабойцаў.
Падобныя выпадкі, асабліва самагубствы, вельмі рэдка бываюць у Беларусі, і таму яны суправаджаюцца адмысловымі
абрадамі, у якіх выяўляюцца непрыемныя пачуцці народнага шкадавання аб першых2 і агіды да апошніх. Калі дзіцё народзіцца нежывое, то яго захутваюць у салому і хаваюць дзе-небудзь у куце саду, агарода і, часцей за ўсё, на гумнішчы. Пры гэтым на насыпаным доле немаўляці раскладваюць маленькае вогнішча з осйновых галінак і прамаўляюць нейкія замаўленні, якія, на жаль, захоўваюцца ў тайне ў знахароў і шаптух, і таму не магу пазнаёміць з імі чытача. Калі ж дзіцё пажыве некалькі гадзін або два-тры дні і памрэ па якіх-небудзь прычынах без хрышчэння, то яго хаваюць па-за агароджай могільніка і замест крыжа ставяць просты камень або, у некаторых вёсках, трыкутнік з осйноваго дрэва. У падобным выпадку маці абавязаная трымаць тыднёвы пост і спавядацца. Што ж тычыцца да самазабойцаў, то іх хаваюць без усякіх абмыванняў і абкурванняў у тым жа адзенні, у якім яны пазбавілі сябе жыцця. 1х не праводзяць жабракі, а толькі некаторыя родныя і мертвячыхі. Нават жонкам і мужыкам забараняецца быць пры апушчэнні дамавіны ў дол. Адметна, што дамавіна самазабойцаў робіцца з осйноваго2> дрэва. Акрамя таго на самазабойцу кладуць осйновые трэскі; а калі апусцяць дамавіну ў дол, то мертвячыхі кідаюць у яе попел і халодныя вуглі. Закапаўшы дол, насыпаюць на ім вялікі груд або курган і навальваюць камяні. Акрамя таго, усякі прахожы лічыць абавязкам кінуць на гэты курган хоць малы камень. Магілы для самазабойцаў абіраюцца на перакрыжаваннях або на ўзвышэннях у лесе, якія, звычайна, прачышчаюцца для таго, каб яны маглі быць бачныя здалёк для ўсякага падарожніка. У некаторых месцах, напрыклад у Віцебскай губерні, на верхавіне кургана садзяць асінавае дрэва, і калі яно вырасце, вешаюць на ім забітых крумкачоў, соў, жаб і змей. Усё гэта складае прадмет чар ведзьмакоў, якія, быццам, збіраюцца на гэтых курганах і па-свойму спраўляюць там трызны па самазабойцах. Затое на магілах самазабойцаў у Беларусі не робяць ні памінак, ні галашэння, ні прыкладзін. Усе гэтыя абраднасці здзяйсняюцца толькі на долах покойнйков3, памерлых звычайнай смерцю.