Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Цяжка сабраць усе павер'і беларускага народа, і таму хай чытач здавольваецца тым, што яму тут прапаноўваецца1.
Больш усяго Беларусь славіцца сваімі чарамі ў самых арыгінальных і фантастычных выглядах. Няма вёскі, няма найменшага засценка, якія б не мелі свайго роду фіглярства і чараўніцтва. Галоўнымі зберагальніцамі чар лічыліся жанчыны і пераважна старыя, непрыгожыя, а таксама якія заседзеліся ў дзеўках. Народ тлумачыць гэта па-свойму і, можа быць, на выснове якіх-небудзь дадзеных, якія захаваліся ад прадзедаў. Ён думае, што першыя чары і ўсякае вядзьмарства пайшло ад жанчыны, якая, будучы злой на ўсіх мужчын за тое, што ніхто з іх не жадаў звяртаць на яе ўвагі з прычыны яе непрыгожасці, вырашыла звярнуцца па дапамогу да нячы-
стай сілы. Спазнаўшыся, быццам бы, з нячыстай сілай, яна атрымала магчымасць ператварацца ў прыгажунь, у розных жывёл і пры дапамозе падобных ператварэнняў стала шкодзіць людзям. Але таму што нячыстая сіла запатрабавала ад яе спакусы мужчын, то яна павінна была паведаміць таямніцы свайго чараўніцтва і мужчынам.
У Беларусі ведзьмаў сустракалася больш, чым ведзьмакоў: апошнія болып вядомыя як знахарн, тады як знахарак, насупраць, вельмі мала. Але знахары і знахаркі, у меркаванні народа, стаяць ніжэй за ведзьмаў і ведзьмакоў. Гэта, большай часткай, людзі, якія могуць замаўляць некаторыя хваробы, гаіць раны з дапамогай зёлак. Яны знаходзяцца ў зносінах з ведзьмамі, тады як ведзьмы і ведзьмакі маюць, па паняццях народа, непасрэдныя зносіны з нячыстай сілай.
Галоўнаю ведзьмаю лічыцца Баба-Яга Касцяная Нага, якая згадваецца ва ўсіх беларускіх казках і адыгрывае ў іх галоўную ролю моцнага духу. Месцам знаходжання яе лічаць Лысую гору в Кіеве', адгэтуль меркаванне, што і ўсе ведзьмы апоўначы. ператвараючыся ў соў, лётаюць туды для нарады з Ягой.
Прыладдзе кожнай ведзьмы для здзяйснення чар складаюць: вёгоць (мятла), йготь, лапік кудзелі і аждг — невялікая палка або кій з абпаленым канцом, які замяняе ў беларускім простанароддзі качаргу. Прызначэнне вегтя тое, што ведзьма з дапамогай яго можа сапсаваць толькі што выдаенае кароўе малако, выгнаць ужей й гадюк (бясшкодныя змеі)2) з хат, дзе яны любяць пладзіцца і тым прыносяць шчасце сем'яніну, —закалять (рабіць закал, зацвярдзеласць пад ніжняю скарынкаю хлеба) і г. д. Для гэтага ведзьме не трэба ператварацца ў тую або іншую жывёліну, варта толькі падумаць што-небудзь, шапнуць нейкія таямнічыя словы і некалькі разоў плюнуць на вегаць. На йготй ведзьмы лётаюць і часам адпраўляюцца на Лысую гару. 3 лапіка куделй ведзьма або чараўніца можа выпрасці такую доўгую і тоненькую нітку, што ёю ўвінаецца як сеткай. Зрабіўшыся нябачнаю пры дапамозе гэтай сеткі, яна адпраўляецца на пашы і ў хлявы і там выдойвае ў кароў малако або крадзе цедйлкй (рушнік, праз які працэджваюць свежае малако), якім знаходзіць якое-небудзь ужыванне. Замест качаргі беларусцы прызначаюць чараўніцам аждг. Ажог вельмі важны для здзяйснення чар. Народ думае, што з ім ведзьма непераможная нават у барацьбе з нячыстым духам. Для па-
цверджання гэтага ў народзе захавалася паданне аб сіле ажога. Гавораць, быццам баба-чараўніца калісьці выклікала нячысціка (нячыстага духа) на барацьбу. Іх падзяляў невялікі лазовы плот. Вырашана было кожнаму выбраць любую зброю. Чараўніца выбрала ажог, а нячысцік— вілы. Нячысцік першым кінуўся на чараўніцу, але яго вілы загразлі ў тыне. Карыстаючыся гэтым становішчам суперніка, чараўніца прасунула ажог скрозь тын і так пачаставала нячысціка, што той павінен быў з сорамам збегчы. Ёсць яшчэ іншае прызначэнне ажога. На ім ведзьмы могуць ездзіць па вершалінах дрэў і высокіх будынкаў.
Дагэтуль мы гаварылі аб ведзьмах, што атрымалі моц ад нячыстай сілы або Бабы-Ягі, з якімі яны мелі зносіны. Але акрамя гэтых ведзьмаў, па меркаванні народа, ёсць яшчэ такія, якія якнебудзь выпадкова даходзяць да чар і ўсякага вядзьмарства.
Затое гэтыя чараўніцы не маюць такой сілы і дару нябачнасці, якімі валодаюць вышэйапісаныя. Вось пацешнае паданне аб адной з іх.
...Адзін парабак (слуга), прыкмеціўшы, як яго старая гаспадыня, вымачыўшы сярэдні палец у нейкай вадкасці, ператварылася ў рапуху (жабу) і разам з іншымі падобнымі ёй ведзьмамі збіралася адправіцца на ігаці (ступе) на Лысую гару, надумаў пабываць на гэтай жа гары разам са сваёй гаспадыняй.
Для гэтага ён вымачыў свой сярэдні палец у той жа вадкасці і, схаваўшыся ў ігаць у выглядзе кошкі, апынуўся на Лысай гары. Там Баба-Яга дазналася аб гэтым і не дапусціла да свайго зборышча такую недальнабачную чараўніцу...
Ведзьмы, чараўніцы і нават знахары валодалі незлічонымі таямніцамі чарадзейства і замоў. Вось апісанне некаторых з іх з вуснаў народа.
Чараўніца можа прычараваць хлопца да любой дзяўчыны. Для гэтага яна дае дзяўчыне костачку кажана і загадвае калоць ёю хлопца ў тое месца, дзе сэрца; пасля чаго, быццам бы, хлопец не адстане ад гэтай дзяўчыны.
Каб зрабіцца нябачным, трэба знайсці гняздо крумкача з птушанятамі і прывязаць іх дротам да дрэва так, каб старыя крумкачы не маглі вызваліць сваіх дзяцей ад такой няволі. Для пазбягання пагібелі птушанят крумкачы на наступны ж дзень прыносяць у гняздо нейкі чорны каменьчык, які робіць нябачным таго, хто носіць яго з сабой.
Каб выклікаць дождж, кідаюць у колодзеж мак. А каб разагнаць хмары і спыніць дождж, для гэтага аб'язджаюць тры разы вакол хаты на драўлянай лапаце.
Калі жадаюць, каб звяры і ўсякая дзічына самі беглі і ляцелі на паляўнічага, то абкурваюць стрэльбу дымам ад галавешкі. Калі ж стрэльба жйвйт, то дула абмазваюць вадой, у якой раствараюць цеста і замаўляюць наступнымі словамі: «Адгаварйваюца урокй, радасные й завйсные, й з радасьцй й з завйсьцй; іі мужчйнскіе, й жаноцкіе, й дзевйчія, й малых дзяцей; й сустречных й паперечных, й жадных поглядав».
Каб выстарацца грошай, трэба злавіць кажана і закрыць у якую заўгодна скрыню з незлічонымі дзірачкамі. У такім выглядзе пакінуць яго тамака на трынаццаць дзён, пасля чаго ў скрыні замест кажана з'явяцца грошы. Гэта павер'е настолькі агульнаўжывальнае ў Беларусі, што яго ведаюць амаль усе дзеці, і хоць на справе пераканаліся, што ў скрыні ніколі не з’яўляюцца грошы, усё-ткі не перастаюць верыць у чары.
Каб курэй і асабліва куранят не хапалі драпежныя птушкі, абкурваюць іх порахам або садзяць квоктух на гнёздах, высланых вароніным пер’ем.
Канвульсіі ў дзяцей лічацца насланнем злога духу і таму дзяцей, якія пакутуюць на канвульсіі, абкурваюць травой, вядомай пад назвай каткй.
Калі курыца спявае пеўнем, то думаюць, што ў ёй пасяліўся нячысты дух. Для яго выгнання шаптухі, звязаўшы няшчасную птушку, кідаюць яе ад аднаго парога да другога. Калі курыца апынецца на парозе хвастом, то вераць, што нячысціка можна выгнаць, адсекшы ў курыцы хвост; калі ж на парозе апынецца галава, то гэта значыць, што курыца невылечная і нячыстую сілу з яе можна выгнаць адсячэннем галавы, што і робяць.
Ёсць чарадзейныя сродкі (відавочна, не дакладныя) для адмыкання замкоў без ключоў, менавіта з дапамогай нейкага зелья (травы), якім сілкуецца дзяцел. Кажуць, для гэтага варта толькі абгарадзіць яго гняздо з яйкамі асінавымі дубчыкамі, і ён на другі дзень прынясе траву, якая мае сілу знішчаць усе агароджы2.
Чараўніцы таксама вучаць, што можна здабыць скарб пры дапамозе золотых ножек предводйтеляужей, г. зн. самага старэйшага вужакі. Для гэтага вось што трэба зрабіць. У дзень 24 чэрвеня3),
калі ўсе змеі збіраюцца да свайго старэйшыны, трэба прымеціць, як будзе паўзці старэйшына, і разаслаць перад ім белую хустку. За такі гонар старэйшына абцірае свае залатыя ножкі аб хустку. 3 гэтай хусткай можна адшукаць скарбы.
He менш за чар знойдзеце ў Беларусі прымхаў і забабонаў. Некаторыя з іх захаваліся ад паганства. Прыводжу тут цікавейшыя, якія маюць значэнне ў археалагічным стаўленні.
Напярэдадні Купалы збіраюць кветкі, вядомыя пад назвай купалок'. усякі хавае асобна сабраныя ім купалкі і чакае, ці заквітнее яна? Калі зусім не заквітнее, то вераць, што гэты чалавек хутка памрэ.
Думаюць, што малако ў кароў высмоктваюць змеі і жабы, падасланыя ведзьмамі або чараўніцамі. Сцвярджаюць, што гэтыя змеі з'яўляюцца каля хат на другі дзень Купалы. Некаторыя аспрэчваюць гэта тым, што змеі таму выходзяць са сваіх багністых кодлаў у гэты дзень, што ў гэты час года ў балотах квітнее ненавісная ім расліна, вядомая пад назвай Парыла. Як бы тое ні было, але, сапраўды, у той час, калі расцвітае трава смолка, каровы даюць менш малака, для прадухілення чаго гаспадыні кормяць кароў травою пад назвай божіе кресло.
Старыя неахвотна пераходзяць у новыя хаты з прычыны пераканання, што новая хата укоротйт іх стары век.
Адметна, што амаль усім катам (але не кошкам), асабліва чорным, адсякаюць хвасты, думаючы, што ў іх хвастах утойваецца нячыстая сіла.
Ніколі не паляць той калоды, на якой сякуць дровы, таму што лічаць гэтую калоду прыладай чараўніц і ведзьмаў. Калі неасцярожная маці прыспіць сваё дзіцё, то следствам гэтага няшчасця лічаць тое, што быццам бы ведзьмы падклалі пад ложак спячай калоду.
Наведваючы памерлага, імкнуцца глядзець яму не ў вочы, а на ногі, думаючы, што ў такім разе ён не прысніцца. Каб палегчыць пакуты паміраючага, яго грудзі абмываюць вадою, пададзенаю праз акенца, або абкурваюць скрозь рэшата ліпавым цветам.
Пры аглядзе пчол не дазваляюць староннім глядзець на вуллі скрозь плот. У адваротным выпадку, кажуць, пчолы моцна кусаюць бортнікаў. Калі пчолы адлятаюць, то тыя, хто бяжыць за імі, прысядаюць і нават прыпадаюць да зямлі, думаючы, што ад гэ-
тага і пчолы асядуць на зямлю. Калі госць прыходзіць на кароткі час, гаспадар просіць яго сесці, каб пчолы садзіліся ў вуллі.
Калі якая-небудзь скаціна заблудзіцца ў лесе, то над дзвярамі хаты забіваюць сякеру, думаючы, што пасля гэтага жывёла вернецца, калі толькі не патрапіць у зубы якому-небудзь драпежнаму зверу.
Калі воўк раніць якую-небудзь хатнюю жывёлу, то абавязкова калі-небудзь задушыць яе. Такая жывёла завецца назначанай (наслюненай).
Калі жадаюць гадаваць для расплоду набытага цяля, то яго абліваюць вадою з растворанай у ёй соллю.
Думаюць, што нядобра даваць што-небудзь дарма для расплоду або заводу ў хаце: праз гэта хто дае — губляе; таму хоць капейку ды бяруць за падораную для размнажэння жывёліну.