Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
У такім выглядзе нявеста кланяецца ва ўсе бакі. Замужнія жанчыны падыходзяць да яе і кожная, па чарзе, павінна зрабіць адзін круг танца, вядомага пад назвай очепнаго, атрымаўшага, відавочна, сваю назву ад очетіня, г. зн. апрананне каптура.
Нарэшце, калі ўсе нацешацца весялосцю, нявеста падыходзіць па чарзе да кожнага з гасцей і з найніжэйшым паклонам кажа: «Заставайцеся з Богам!», г. зн. «Бывайце!», — можаце весяліцца без мяне або ідзіце спаць!
На другі дзень ля дзвярэй каморкй маладых грыміць музыка на дзень добры, а баяры і баяркі спяваюць песні датуль, пакуль, нарэшце, не выйдзе малады, які абавязаны пры гэтым надзяліць іх, як і музыкаў, грашыма (хоць па капейцы). Калі выйдзе малады, матроны і ўсе замужнія жанчыны бягуць у пакой да маладой і праз некалькі хвілін выводзяць яе ў суправаджэнні музыкі ў гасціную ў тым самым каптуры, які падарыў ёй жаніх. Тут пачынаюцца скокі.
Здараецца часам, што нявесту выводзяць у старой хустцы, але ў такім разе скокаў не бывае2).
ІГРЫШЧЫ"
Ігрышчамі ў Беларусі называюць грамадскія сходы і неразлучныя з імі скокі ў корчмах, якія, звычайна, наладжвалі па папярэдняй згодзе ўсёй моладзі якога-небудзь сяла або вёскі падчас Каляд і іншы раз, вельмі рэдка, улетку'. На гэтыя ігрышчы збіраецца моладзь з роднымі, якія неадлучна знаходзяцца побач, асабліва пры дзяўчатах, да самага канца скокаў. Магчыма, хтонебудзь падумае, што раз гэтыя зборы бываюць у корчмах, то,
вядома, там не абыходзіцца без п’янства. Так думаць — значыць не мець паняцця аб беларускіх норавах або змешваць ігрышчы беларускія з забавамі велікарускіх сялян і польскімі гулянкамі. Беларускія ігрышчы толькі збольшага маюць некаторае падабенства з польскімі гулянкамі, менавіта з варшаўскімі. Быўшы ў Варшаве, я меў магчымасць параўнаць тыя і іншыя забавы, наведваючы для гэтага зборышчы простага люду на так званых Саксонскйх островах (Saska kepa), што на Пражскім прадмесці за Віслай. Падабенства паміж беларускімі і пражска-варшаўскімі зборышчамі ў тым, што мэта тых і іншых, уласна, павесяліцца, пабачыцца са знаёмымі дзяўчатамі, нярэдка, нявестамі, з якімі хлопцы не могуць сустракацца ў хатах, дзе служаць тыя і іншыя. Тут усё прыстойна: ніякага буянства і шуму не сустрэнеце, таму што гэтыя забавы, большай часткай, абыходзяцца без віна — адзін аднаго частуюць, пераважна, півам і салодкім пітным мёдам. Адрозненне ж тое, што на Саксонскіх выспах нярэдка сустракаюцца пакаёўкі і лёкаі, а значыць -— народ больш або менш цёрты і, прытым, у тонкай вопратцы. Тады як на беларускіх ігрышчах убачыце выключна сялянак і, хіба ў мястэчках або вялікіх сёлах, прылеглых да панскіх двароў, часам дварчан, гэта значыць дваровых людзей. Затое на апошніх ігрышчах захоўваецца болып народнасці, як ва ўборах, так і ў зносінах, скоках і, наогул, спосабе баўлення часу проста, па-вясковаму. Тут і музыка звычайна немудрагелістая. Яна складаецца з аднаго скрыпача, рэдка — з двух, трох.
На ігрышчы збіраюцца не раней шасці гадзін вечара і праседжваюць, нярэдка, далёка апоўначы. Скокі пачынаюцца тады, калі збяруцца ў вялікай колькасці наведвальнікі і, асабліва, калі з’явяцца так званыя водары1, або галоўныя кавалеры, якія кіруюць і дырыжыруюць цэлай грамадой. Гэтыя вадары вядомы ў вёсцы спрытам, прыгажосцю і зухаватасцю, а такім чынам — зайздросныя жаніхі. Зрэшты, яны маюць сваіх абраных дзяўчат, мяркуемых нявест, і з імі больш скачуць на ігрышчах. Вадары карыстаюцца агульнай павагай. Ім падпарадкоўваецца музыка і ўвесь збор моладзі. Да іх звяртаюцца за парадай і ўсе жадаючыя скакаць просяць у іх згоды на той ці іншы танец.
Ігрышчы — гэта грамадскія зборышчы, на якіх нярэдка завязваюцца знаёмствы хлопцаў з дзяўчатамі і з прычыны таго часта вырашаецца лёс тых або іншых, таму на ігрышчы з’яў-
ляюцца ў самых прывабных строях. Хлопцы стараюцца мець самыя чыстыя і новыя свйткй, пабольш каляровых стужак на фуражцы, бліскавак і запінак на кашулях, а галоўнае — почернее боты. Пры гэтым трэба зазначыць, што ў Беларусі больш ходзяць у лапцях, боты надзяваюць толькі ў святы або па якому-небудзь іншаму ўрачыстаму выпадку, але і тут, большай часткай, змазаныя толькі салам без сажы — рудыя. Змазаныя ж варволем2) трапляюцца рэдка. У сваю чаргу, і дзяўчаты прыбіраюцца як мага лепш. Галоўнае іх упрыгожанне складаюць незлічоныя снуркі рознакаляровых пацерак і шклярусу на шыі. Акрамя таго абуваюць чаравікі, нярэдка з абцасікамі і нават нейкімі бразготкамі3’.
Мэта ўбораў, як ужо было сказана, — спадабацца іншым і мець больш магчымасці танчыць, таму што хто лепш апрануты, таго часцей выбіраюць у скокі. Чым наряднее апранута грамадства, тым весялей бавяць час. Зрэшты, гэта не значыць, што ў склад наряднага грамадства ўваходзяць людзі староннія, не прыналежныя сялянам або саслоўю дварчан. Насупраць, няма нічога лягчэйшага, чым знерваваць гэтае вясковае грамадства, з’явіўшыся туды якому-небудзь гараджаніну або падарожніку ў гарадскім строі. З’яўленне падобных наведвальнікаў разганяе цэлае грамадства. Таму жадаючыя бліжэй пазнаёміцца з побытам беларускіх сялян і, асабліва, з іх норавамі і песнямі павінны пераапранацца ў простанародную вопратку і ўжо ў ёй з’яўляцца на ігрышчы. I мне прыходзілася рабіць падобным чынам, і толькі так я змог сабраць беларускія песні і прымаўкі. Пры гэтым трэба зазначыць, што для наведвання ігрышчаў неабходна валоданне беларускай мовай4).
Калі збіраецца чаканае грамадства, вадары з паклонам звяртаюцца да музыкаў і, заплаціўшы ім умоўленую плату за першы танец, менавіта тры капейкі з брата3, падыходзяць да сваіх абраных дзяўчат і ангажйруют іх на танец. Тое ж робяць і іншыя хлопцы, гэта значыць — кожны плаціць музыкам тры, часам і дзве капейкі, і становіцца на месца танца з дзяўчынай. Вадары, зразумела, заўсёды займаюць першыя месцы. Вельмі цікава, як выбіраюць сабе дзяўчат для танца хлопцы, якія не маюць сваіх абраных. Заклаўшы рукі за спіну, яны фертам расхаджваюць сярод пакоя і разглядваюць дзяўчат, якія хаваюцца ад іх і закрываюць свае твары рукамі або фартухамі. Гэтая цырымонія працягваецца часам даволі
доўга, так што нярэдка вадары прымушаюць або ўгаворваюць дзяўчат пагадзіцца на прапанову таго або іншага хлопца. Прычына, па якой дзяўчаты не адразу прымаюць прапановы некаторых хлопцаў, тая, што хлопцы гэтыя чым-небудзь ім не падабаюцца.
Ігрышчы пачынаюцца танцам калавбд. Такую назву ён атрымаў хутчэй за ўсё таму, што танцуючыя рухаюцца толькі па крузе. Гэты танец вельмі падобны на польскій (паланэз). Розніца ў тым, што хлопцы ў адной руцэ трымаюць хусцінкі і, прыстукваючы абцасамі, размахваюць хусцінкамі ва ўсе бакі.
У час калавода, скачучы, дзяўчаты спяваюць:
Калавод гой-да-да!
Чыя дзевка малада?
Чы дзякова, чы вайтова, Альба наша мужнкова? Калавод густа-та — Чыя дзевка красата? Чы дзякова, чы вайтова? Такн наша, мужнкова...
У час танца, так як і іншых танцаў, у песнях часта сустракаецца параўнанне сялянскіх дзяўчат з дочкамі дзяка, войта і, нярэдка, пісара (валаснога, вясковага), а таму не перашкаджае заўважыць, што прычына такіх параўнанняў заключаецца ў тым, што ў мінулыя часы дзеці вясковых дзякоў, нярэдка выбраных з сялян, войтаў і пісараў удзельнічалі ў ігрышчах нараўне з сялянамі. Зараз, вядома, гэтага не бывае, і ў народзе захавалася толькі паданне аб мінулым.
Пасля калавода бывае невялікі адпачынак і частаванне. Хлопцы частуюць сваіх дзяўчат півам, мёдам і, вельмі рэдка, гарэлкай. За гэтымі пачастункамі вельмі строга наглядаюць бацькі, якія болыпай часткай застаюцца ў адным пакоі з танцуючай моладдзю5>. Зрэшты, іншы раз здараецца, што які-небудзь хлопец, трапіўшы на ігрышча без бацькоў, дазваляе сабе некаторае свавольства і весяліцца не ў меру. Але затое падобная празмернасць каштуе яму нятанна: карчмар карыстаецца яго нецвярозасцю і прымушае асмельвацца на трайную і чацвярную аплату. А ў мінулыя часы, калі корчмамі валодалі яўрэі6), свавольства нястрымнага селяніна абыходзілася яму даражэй.
Нярэдка яўрэй-арандатар вымантачваў апошнюю карову або цялё і нават жыта ці пшаніцу на карані. У гэтым выпадку яўрэй-арандатар даваў разгульнаму хлопцу двуконечную крэйду і той уласнай рукой карбовал (крэсліў) свае даўгі ўдвая4. Знаходзячыся ў нецвярозым стане, хлопец не заўважаў такога падману і на наступны дзень, безумоўна, павінен быў расплачвацца з карчмаром па запісаным рахунку. Іначай ён губляў усялякі давер свайго ўяўнага добразычліўца і не меў права заходзіць у карчму.
Пасля калавода ідуць іншыя танцы, больш выдатныя і характэрныя. Гэта: журавель, горлйца, вербаванец, чурылла, казак і чабарашка.
Журавель. Журавель — ад птушкі журавель, бацяна. Атрымаў сваю назву таму, што танцуючыя, як журавель, павольна падымаюць то правую, то левую нагу і, наогул, усімі рухамі нагадваюць сабой гэтую птушку. Танец складаецца з таго, што некалькі пар, узяўшыся за рукі, утвараюць круг. У сярэдзіне гэтага круга ходзіць хлопец, які, уласна кажучы, і называецца жураўлём. У той час як пары кружацца, журавель пастаянна падкрадваецца да дзяўчат і стараецца выхапіць якую-небудзь з рук кавалера, але той са сваёй дзяўчынай спрытна ўхіляецца. Між тым дзяўчаты спяваюць:
Да ўнадзнвся журавель
Да да нашнх канапель.
Такн-такн журавель,
Што не выгнаць яго ннгдзель.
Такн-такн чубаты, Такм-такп насаты!
Нарэшце, калі дзяўчаты закрычаць: «Хапай, журавель!» — журавель павінен схапіць за руку якую-небудзь з дзяўчат і з ёй зрабіць круг. Калі ж не схопіць, то зноў застаецца ў крузе. Але калі схопіць, то на яго месцы апынаецца той, каго ён пакінуў без пары. Ва ўсякім выпадку той, хто застаўся без пары, павінен пачаставаць музыку.
Горлйца. Таксама ад назвы птушкі. Утвараецца вялікі круг з некалькіх хлопцаў і дзяўчат. Унутры круга ў розныя бакі кружыцца дзяўчына з завязанымі хусткай вачыма і ў той час, калі пары кружацца як мага хутчэй, яна павінна паказаць рукой на
мужчыну і спыніць яго. Мужчына, якога спынілі, губляе сваю дзяўчыну, якая ўваходзіць у сярэдзіну круга і робіць тое ж, што і першая. Калі ж дзяўчына, якая знаходзіцца ў сярэдзіне круга, спыніць рукой дзяўчыну, а не мужчыну, яна павінна пацалаваць кавалера спыненай ёй дзяўчыны, а потым зноў застацца ў сярэдзіне круга. Дзяўчына. якая знаходзіцца ў сярэдзіне круга, называецца горліцай, адсюль і танец атрымаў назву горлйца. У час танца хлопцы спяваюць: