• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    He дазваляюць пакідаць у ігаці таўкач або ў макатры (гліняны посуд, у якім таўкуць мак) мяло, у адваротным выпадку свінні не будуць вадзіцца.
    Народжаным дзецям не робяць кашулек з новага палатна, каб яны, вырасшы, не дзёрлі хутка бялізны.
    На Вадохрышча не ядуць пред дымом. Гэта значыць, да вечара не топяць у печы і нічога не гатуюць з ежы. Увечары ж, сеўшы за стол, гаспадар кідае зерне жыта на ўсе чатыры бакі пакоя і потым ужо запрашае сваё сямейства есці. Паеўшы, гаспадар з сынамі выходзіць на двор з запаленай лучынай і заўважае, у які бок цягнецца полымя. Вераць, у які бок кідаецца полымя, адтуль улетку прыляцяць раі пчол; чаму і вуллі вясною ставяць па кірунку да гэтага боку.
    У Новы год увечары дзяўчаты з вялікім блінам адпраўляюцца на жывёльны двор, дзе кожная з дзяўчат, закрыўшы вочы, раздае па кавалачку бліна скаціне. Калі дасць блін валу, то, думаюць, выйдзе замуж сёлета, калі ж карове, то не выйдзе.
    Цяжарныя жанчыны не наведваюць рожаніц, асцерагаючыся, каб ад гэтага іх будучае дзіцё не нарадзілася выродлівым.
    У дзень 40 пакутнікаў дзяўчыны, прытанцоўваючы, пераломваюць сорак дошак і раздзіраюць сорак невялікіх вяровачак або шнуркоў.
    У дзень велікамучаніцы Варвары пякуць з пшанічнага цеста розныя фігуркі галоў, рагоў, капытоў і вушэй і кормяць імі скаціну, якая ад гэтага быццам бы лепш водзіцца і плодзіцца.
    Калі які-небудзь гаспадар кіне сваю хату і стане волочйться, як бабыль, то яго родныя даюць на позвон (на званы), думаючы, што ад гэтага ён адумаецца і вернецца да сваёй сям'і.
    Вельмі цікавае замаўленне беларускіх знахараў і шаптух ад болю ў зубах.
    Хворага вядуць на перакрыжаванне і, павярнуўшыся тварам да новага месяца (маладзіка), вядуць з ім (з месяцам) наступную гутарку:
    Знахарь: Новы, новы месячку!
    Чы ты быв на небечку?
    Месяц: Быв.
    Н не раз быв.
    Знахарь: А чы есць же людзн там?
    Месяц: Есць! Я бачыв нх сам.
    Знахарь: Чы баляць нх зубы?
    Месяц: He! Мой любый.
    Знахарь (звяртаючыся да хворага): Нехайже н табе не баляць, А як у нх седзяць.
    Да ліку забабонаў беларусцаў варта аднесці і варажбу, або гаданне. Больш за ўсё займаюцца варожбамі дзяўчаты, якія мараць аб жаніхах.
    Так, каб адгадаць, хто будзе яе мужам, дзяўчына адпраўляецца на перакрыжаванне і, звязаўшы букет руж, вымае з яго ружы па пары, прыгаворваючы: «Недзеля з панедзелкам, панедзелак за вторкам» і г. д. Нарэшце, дагаварыўшы да суботы, кажа: «Субота адна й я адпа». Затым вяртаецца дадому ў іюўнай надзеі, што ёй прысніцца жаніх. А сны іграюць вельмі важную ролю пры гаданні або варажбе.
    Калі зязюля кукуе бліз хаты, то гэта значыць, што яна прадвесціць якое-небудзь няшчасце. Па ліку яе кукаванняў варожаць, хто колькі гадоў пражыве або калі дзяўчына выйдзе замуж. Хто пачуе голас зязюлі нашча, той увесь год будзе галадаць, а хто на тую пару мае пры сабе грошы, той будзе мець грошы цэлы год.
    Дарэчы, кажучы аб зязюлі, прывяду паданне аб яе кукованій. Калісьці жыла на свеце багатая княгіня, у якой была прыгажуня дачка. Чамусьці ўздумалася княгіні выдаць сваю дачку
    за нейкага старога. Доўга дачка пярэчыла волі маці, маліла, заклінала яе не выдаваць за старога, але калі ніякія маленні не маглі пераканаць княгіню, то дачка вырашыла, нарэшце, выбраць дзень шлюбу. Прызначаны дзень надышоў. Госці сабраліся, жаніх з'явіўся ў шлюбным строі. Хапіліся — няма маладой князёўны. Маці стала шукаць яе па ўсіх пакоях. Нарэшце пайшла ў сад, стала клікаць яе, але князёўны не было і толькі ў адказ на покліч княгіні па садзе раздаўся нейкі дзіўны рогат. Тут княгіня ўзлавалася і ў прыпадку гневу скляла сваю дачку наступнымі словамі: «Дык хавайся ж назаўжды і вечна адгукайся рогатам!» 3 тае пары князёўна ператварылася ў птушку і стала куковать (адгукацца рогатам).
    Знічка азначае перадсмяротны ўздых якога-небудзь чалавека.
    Калі жарабя або цяля гуляюць пры заходзе сонца, то абавязкова ў тую ж ноч іх задушыць воўк.
    Калі адно і тое ж слова скажуць разам два чалавекі, то з гэтага робяць выснову аб прыбыцці госця-лгуна.
    Зрэшты, аб усіх гэтых гаданнях і варожбах трэба заўважыць, што яны толькі рэшткі ранейшых вераванняў і ў цяперашні час падтрымліваюцца больш для забаў, чым для паказу веры ў іх. Нават сам народ часам смяецца з тых, хто слепа верыць ім і бачыць у іх ажыццяўленне сваіх надзей, жаданняў і прапаноў. Для гэтага выпадку ёсць нават прыказка. Калі хтонебудзь на падставе вядомай прыкметы варожыць аб выкананні якога-небудзь жадання, то жартоўна заўважаюць:
    Вавкн казу з'елн, Ба есьцн хацелн. Асталнся рогн Н чатыры ногн. Баба варажйла'. Будзець каза жйва.
    У апошніх словах наконт варажбы ясна гаворыцца ў тоне насмешкі.
    РАДЗІНЫ I ХРЭСЬБІНЫ
    Беларусь ад продкаў сваіх рускіх славян захавала незлічоныя помнікі славяна-рускіх вераванняў у песнях, прыказках, варажбе і ўсякім знахарстве. Няма ні аднаго абраду, ні аднаго, відаць, самага звычайнага выпадку ў жыцці, да якога б не былі прымеркаваны якія-небудзь паданні або песні. Некаторыя з песень і паданняў засталіся ў народзе амаль у першапачатковым выглядзе. Беларусец не можа жыць без песень, паданняў аб варажбе і розных знахарскіх таямніц. Ды і не дзіўна: не паспее ён нарадзіцца, як яго з усіх бакоў акружаюць шаптухі, лекаркі, варажбіты і да т. п. Мала таго, яшчэ да нараджэння, ва ўлонні маці, яго як бы падрыхтоўваюць пачуць або ўбачыць нейкі чарадзейны свет, нейкі хаос чар, варажбы, замоў і шаптанняў, і калі б ён мог бачыць або чуць, дык і ў той час ужо пачуў бы шмат фантастычнага і знахарскага. Так, ледзь даведаюцца ў вёсцы аб нараджэнні немаўля, як у хату парадзіхі сцякаюцца разнастайныя шаптухі і эскулапкі, хто з травой і насеннем запаветнага зелля, хто з курыльнымі зёлкамі, хто проста з парадамі або таямніцамі замаўлення і шаптання... Беднай парадзісе не даюць супакою: хто абкурвае яе, хто шэпча над яе галавой нейкія таямнічыя словы, хто прама прыступае да яе ў якасці бабкі. Гэтых бабак або проста баб (так завуцца спавівальныя бабкі) такое мноства ў вёсках, што за імі няма і прыступу сучасным дактарам. Усе яны імкнуцца трымаць народ у нейкай містычнай недасведчанасці наконт сябе і пагрозамі уроков (сурокаў), чар і галашэння прымушаюць падпарадкоўвацца сабе, так што сяляне не адважваюцца не прымаць іх дапамогі ў пэўных крытычных сітуацыях. Вядома, некаторыя з іх, як бабкі, бываюць карысныя, але шматлікія, наадварот, нават шкодныя, асабліва ў выпадку цяжкіх родаў. Тут яны часта паступаюць забабонна і па-знахарску, і хоць самі ўпэўнены, што шарлатаняць, але робяць гэта па звычцы, і галоўнае, каб падтрымаць славу свайго знахарства, асабліва калі яно калі-небудзь атрымоўвалася ў іх і набыло вядомасць у акрузе. Так, напрыклад, калі парадзісе прыходзіцца пакутаваць на апошніх хвілінах родаў, то шаптухі захутваюць яе ў вывернуты кажух з чорных бараноў, кладуць на падлогу ля парога і прымушаюць яе мужа пераступіць праз яе. Калі і гэта не дапамагае, то рашчыняюць цеста для хлеба і, пасадзіўшы яе на дзежцы,
    у якой рашчынена цеста, пераносяць парадзіху ў кут да печкі і кладуць яе на падлогу ў так званым кочережнйке, дзе, звычайна, змяшчаецца рознае прыладдзе беларускай кухні: качарга, вілкі, чапяла, венік, засланка, ступачы, вілы і нават патэльні. Гэтаму прыладдзю некаторыя з нашых сучасных славістаў надаюць сімвалічнае значэнне і ўзвялі ў званне кумірных або ахвярных прыналежнасцяў старажытнага служэння нашых продкаў. Быць можа, па іх паняцці, і апісваемае мною знахарства беларускіх бабак мае якую-небудзь сувязь з прызначэннем качаргі, вілак і інш. Мабыць, скажуць, што гэта значыць тое, што немаўля прысвячалі якому-небудзь духу, захавальніку качаргі і інш. А так, збольшага, і можна зрабіць выснову, таму што, па сведчанні аднаго польскага археолага, сапраўды, нованароджанага дзіця, нараджэнне якога было звязана з жудаснымі пакутамі маці, карпацкія славяне прысвячалі нейкаму духу. Прысвячэнне гэта складалася з таго, што на сёмы дзень пасля нараджэння немаўляці абстрыгалі валасы і спальвалі іх на жалезным кружку (ужо ці не на патэльні?). Па сведчанні таго ж навукоўца, звычай гэты існуе на Палессі, Мазовіі і ў сербаў і, наогул, у карпацкіх славян'. У Беларусі таксама бывае нешта падобнае. Толькі гэта стрыжка здзяйсняецца ў самы дзень нараджэння, і абстрыжаныя валасінкі не спальваюць, а захоўваюць шаптухі, якія пасля выкарыстоўваюць іх: падчас прарэзвання зубоў абкурваюць дзіцё гэтымі валасінкамі.
    Зрэшты, абстрыжэнне не складае галоўнага абраду пры радзінах. Так, больш вядомая і з аўтарытэтам бабка равняет, распрамляет або сужйвает галоўку нованароджанага і тут жа прамаўляе таямнічыя словы. Па паняцці шаптух, дзіцё павінна ўскрыкнуць адразу, як убачыць святло. Калі ж не ўскрыкне, то бабка шэпча яму на вуха нейкія словы, быццам бы ад гэтага ён павінен абавязкова закрычаць. Нованароджанага не паказваюць першы дзень ні мужу, ні, наогул, дарослым, а даюць яго патрымаць на руках маленькім (пяцігадовым або шасцігадовым) дзецям. Потым пачынаюць абмываць немаўля. Яго купаюць у цёплай вадзе, якая кіпела наруте і ясельннке (травы гаючай уласцівасці). Выдатна, што, купаючы, немаўля захутваюць у тую самую бялізну, у якую была апранута яго маці падчас родаў. Купанні гэтыя працягваюцца да самога хрышчэння, і купаць можа толькі шаптуха, але зусім не сама маці, калі б, выкажам здагад-
    ку2, маці магла быць здаровая ў гэтыя дні. Выкупаўшы першы раз, шаптухі апранаюць на шыйку і ножкі немаўляці чырвоныя паяскі, самі кладуць яго ў калыску і люляюць, вядома, даўшы перш маці накарміць яго. Кажучы аб люлянні, лічу патрэбным прывесці песню для гэтага выпадку. Я ўжо некалькі разоў казаў і зноў паўтараю, што без песень беларусец не можа ні нарадзіцца, ні ажаніцца, ні памерці. Гэта можна бачыць з апісання вясельных (гл. вышэй) і пахавальных (гл. ніжэй) абрадаў. Вось якія песні спяваюцца ў Беларусі пры закалыхванні дзяцей.
    I
    Люлм, люлн, люлн! Прнлецелн куры.
    Селн на вороцях у чнрвоных боцях.
    Сталн сакатацн, што дзнцяцн дацн?
    Нн бобу каробу, нн гароху троху,
    Нн канапель чарапень, нн ячменю жменю;
    Нн коню вараную, нн быка палавога;
    Цялушку рабушку — дзнцяцн на юшку.
    Пачатковыя словы гэтай песні -— люлі-люлі — як быццам нагадваюць Лелю, або Леліо — старажытнаславянскае язычніцкае бажаство, альбо Купідона, як мяркуе просты беларускі люд. Па яго разуменні, люлянне: лелі! люлі! ліолі! —гэта прызыванне Купідона для аховы немаўля ў час сну. Гэта падцвярджаецца іншымі песнямі’.