• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    замкаў і астрогаў, якія знаходзіліся па берагах ракі Дрысы. Ен славіўся па ўсёй Белай Русі наезніцтвам і стральбой, чаму і празвалі яго князем Боем. Любімым яго заняткам было паляванне з лукам і стрэламі на лася, дзіка і іншага ляснога звера ў самых глухіх пушчах і ярах. Для такога палявання ён меў двух хартоў, з якіх адзін зваўся Ставры, а другі Гавры, і абодва былі незвычайна моцныя, так што нават велізарны мядзведзь не мог вытрымаць дужання з імі: у адну хвіліну яны раздзіралі яго на часткі. Колькі разоў здаралася, што Бой, адправіўшыся з суседзямі на паляванне, заходзіў у такія глухія месцы, што не ведаў, як і куды выйсці з іх. У гэтым выпадку яму дапамагалі яго верныя сабакі: выводзілі на дарогу і праводзілі да самага замка. Мала таго, у выпадку нападу разбойнікаў на Боя, сабакі ратавалі яго ад іх, забіваючы няпрошаных гасцей. За такія паслугі Бой надзвычай шанаваў сваіх слуг і патрабаваў ад падпарадкаваных яму дварчан, каб яны аказвалі павагу ім як найважнейшым асобам пры яго замку. Калі ж Стаўры і Гаўры памерлі, то ён пахаваў іх са шматлікімі ўрачыстымі абрадамі і прызначыў у іх гонар штогадовыя памінкі. Народ збіраўся на месцы, дзе былі пахаваны Стаўры і Гаўры, прыносіў з сабою розныя напоі і стравы і, расклаўшы агні, баляваў да позняй ночы. Астаткі страў і косткі кідалі ў агонь, прамаўляючы гучна імёны: «Стаўры! Гаўры!», і потым выклікалі іх цені8...
    Якая ні дзіўная гэта легенда, а ўсё-ткі нельга не ўзгадаць яе, таму што яна як быццам мае нейкую сувязь са Ставровскймй Дзядамі, як мы зараз убачым. 3 надыходам вечара ў хаце багатага сем'яніна збіраецца мноства народа і ўсякі прыносіць з сабой ляльку чалавека, зробленую з цеста. Пры гэтым іграе музыка і скокі працягваюцца да поўначы. Апоўначы накрываюць стол, на які ставяць як мага больш пірагоў, коржов і крыху вадкіх страў. Народ есць і п'е датуль, пакуль, нарэшце, не пастукаюць у акенца. Стукае хто-небудзь з гасцей. У гэты час усе ўстаюць з-за стала і, адкрыўшы акенца, кідаюць у яго чалавечыя лялькі з цеста і што ёсць моцы крычаць: «Стаўры, Гаўры, дзе вы там? Прыходзьце да нас!» Той, хто стукаў у вакно, абавязаны сабраць усе лялькі і прынесці ў пакой. Гэтыя лялькі вяртаюцца да сваіх ранейшых гаспадароў, якія сушаць цеста і потым раздаюць яго сваім парабкам
    (прыслузе), думаючы, што ад гэтага служкі прывязваюцца да хаты і робяцца адданымі.
    Абрад Стаўраўскіх Дзядоў у такім выглядзе выконваецца ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Прыведзены мною тут запісаны ў Мінскай губерні, мястэчку Докшычах (Докшыцах), што на рэчцы Бярэзіне.
    Дзяды Змітраўскія маюць больш права на назву Дзядоў, таму што падчас іх сапраўды здзяйсняецца памінанне нябожчыкаў. Назва Змітраўскія (Дзмітраўскія), верагодна, утварылася ад дня св. Дзімітрыя, у які, звычайна, здзяйсняецца гэты абрад. Вось ён. Яшчэ з раніцы ў хатах прыкметны нейкі асаблівы рух. Увесь дзень праходзіць у падрыхтоўцы: вараць, пякуць, чысцяць пакоі і асабліва вымятаюць смецце ўуглах і за печкою. Мала таго, увесь двор чысцяць і пасыпаюць ельнікам або пяском, быццам чакаюць гасцей. I сапраўды чакаюць, думаючы, што ўвечары ў хатах з'явяцца цені памерлых родных, якія не могуць прыйсці ў тую хату, дзе не чыста, дзе не добра прыгатаваныя стравы і напоі. Такія вераванні продкаў нашага беларускага народа, якія выказвалі вялікую павагу да духаў або ценяў памерлых родных.
    Калі збяруцца госці, якія складаюцца з родных і, часткова, з жабракоў, то бацька сямейства або старэйшы ў хаце, запаліўшы васковую свечку, ставіць яе ў куце ганаровага месца і прамаўляе малітвы: Отче наш! Богороднце! Дзево, радуйся! Верую... Вымавіўшы малітвы, гасіць свечку. Затым усе садзяцца за стол, на якім колькасць прыбораў павінна быць нечетной. Гаспадар налівае поўную чарку гарэлкі і, выліўшы частку на абрус для дзедов, астатняе п'е сам. За ім гэта ж паўтараюць госці. Потым пачынаюць есці што-небудзь вадкае, але і тут не без асаблівасці: усякі павінен адліць з талеркі хоць лыжку заціркі ў спецыяльна прыгатаваную для таго міску, якая, будучы напоўненая даверху стравай, ставіцца на акно таксама для дзедов. Затым ядуць і п'юць моўчкі і пастаянна аглядаюцца то назад, то па баках, то глядзяць на столь або на дзверы, ці не з'яўляюцца цені дзядоў? Найменшы шоргат, шорах у пакоі прыводзіць усіх у радасць. Думаюць, што ўваходзяць духі памерлых сваякоў і нябачна прысутнічаюць разам з імі. Пры гэтым пастаянна чуюцца ўздыхі і — народ думае сам сябе: чаму б духам не з'явіцца ў выглядзе людзей? Матылёк, які праляцеў
    над сталом, лічыцца пасланцом нябожчыкаў. Кажуць, быццам ён прыляцеў за волосалш і ногтямй нябожчыкаў, якія забыліся ўзяць іх з сабою і пакінулі ў абутку за печчу. Здарся ж, што матылёк паляціць за печ, абавязкова ўсе кінуцца за ім туды шукаць этой обувй... Па заканчэнні вячэры госці разыходзяцца і на развітанне гаспадар хаты кажа: «Дзеды! Елн-пнлн, ндзнце ж да себе (к себе — домой)!»
    Пакінутых для дзядоў страў не чапаюць усю ноч. Знойдуцца ахвочыя, якія з'ядуць і потым кажуць, што духі з'елі. У некаторых вёсках гэтыя стравы аддаюць жабракам, якія вельмі добра памятаюць дні Дзядоў і з'яўляюцца за сваёй часткай.
    Дзяды Предзапустные — тыя, якія бываюць перад заговінамі Філіпаўскага посту. Абраднасць іх амаль тая ж, што і ў дзень Змітраўскіх Дзядоў. Толькі падчас Перадзапусных Дзядоў гатуюць бліны і каўбасы, частка якіх таксама прызначаецца для нябожчыкаў. У гэты дзень жанчыны апранаюцца ва ўсё белае, а мужчыны здымаюць з сябе паясны рамень, на які звычайна вешаюць нож, крэсіва і шабету (сумку) з кнотам.
    Усе гэтыя Дзяды святкуюцца ў хатах і праходзяць без слёз і смутку, таму што ў гэты час памінаецца як бы ўвесь памерлы род чалавечы, тады як зусім інакш здзяйсняецца абрад так званай Радавнйцы9.
    Радаўніца адзначаецца ў аўторак на Фаміным тыдні. Раніцай, на досвітку, пад адкрытым небам могілкі маюць жудасны выгляд: да якога долу не звярніся, усюды чуеш плач і рыданні, усюды бачыш маркотныя і адчайна-журботныя твары. I не дзіўна: не адна маці аплаквае нядаўна пахаванага сына, апошнюю апору і надзею сямейства; не ў адной дзяўчыны сэрца разрываецца на часткі пры выглядзе свежай магілы жаніха! He адзін муж тужыць аб страце мілай жонкі! He адна дачка рыдае няўцешна над магілай асіраціўшага яе бацькі, са смерцю якога яна страціла ўсё, таму што даўно ўжо пазбавілася маці! 1 колькі такіх кранальных сцэн! I ўсе гэтыя сцэны вельмі-вельмі працяглыя! Плач, стогны і рыданні раздаюцца на могільніку да самага поўдня. Але вось мала-памалу сціхаюць ляманты і настае магільная цішыня. Пачынаюцца розныя абраднасці. Катаюць фарбаваныя яйкі на долах і потым аддаюць іх жабракам. Затым пакрываюць долы абрусамі, ставяць стравы і, паспытаўшы сёе-тое, усё пакідаюць жабра-
    кам10. Прыступаючы да ежы, абліваюць долы рознымі настоямі з духмянай травы, затым звяртаюцца да памерлых з наступнымі словамі: «Мнлые раднцелн! Ходзнце да нас есьці, што Бог дав!» Паеўшы, пачынаюць развітвацца з нябожчыкамі, прыгаворваючы: «Нашн радзнцелм! Выбачайце, ня дзнвнцеся: чым хата богата, тым н рада!» Гэта суправаджаецца рознага роду галашэннямі, у якіх моляць Бога, каб зямля не душыла мёртвых і не заглушала іх пачуццяў да сваіх блізкіх.
    У гэты дзень вельмі часта ставяць на долах крыжы, KaMani або проста нешта накшталт дамавіны з дрэва з рознымі разьбянымі малюнкамі галавы, рукі, нагі. Апошнія выразаюцца тады, калі ў каго-небудзь з жывых родных баляць азначаныя органы. Робіцца гэта, па словах народа, для таго, каб нябожчыкі вымалілі ў Бога здароўе або загаенне хворых частак цела. Жывыя як быццам раюцца, вядуць перамовы з мёртвымі: новае пацверджанне таго, што слова Радаўніца можа паходзіць адрада — парада або радйть — раіцца, весці перамовы (гл. вышэй зноску).
    Вяртаючыся дадому, сваякі памерлых імкнуцца не аглядацца назад. У адваротным выпадку, кажуць, нябожчыку зробіцца цяжка, зямля прыцісне яго.
    ВАЛАЧОБНІКІ
    Повсеместное Белорусское обыкновеніе
    Валачобнікамі называюць вядомы клас людзей, якія ў велікодны тыдзень ходзяць г.а вёсках з віншаваннямі1. Гэта нешта накшталт старажытных гусляроў або баянаў, што апяваюць у сваіх песнях або распавядаюць у казках падзеі, якімі адзначаюць тое або іншае свята або ўрачысты выпадак. Абраныя ў валачобнікі абавязаны ведаць розныя песні, умець красамоўна распавесці што-небудзь пра сваю вёску або сяло і, акрамя таго, спяваць пахвальныя або ўрачыстыя гімны ў гонар свята. Яны, звычайна, карыстаюцца вядомасцю не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў навакольных сёлах і засценках. У ліку валачобнікаў знаходзяцца віншавальнікі, потым пачйнальнйкй, гэта значыць
    тыя, якія запевают песні, і, нарэшце, мехоносы, г. зн. тыя, хто збірае дарункі ў мяшкі. Дарункі гэтыя складаюцца з каўбас, пірагоў, бліноў, сала і, вельмі рэдка, з грошай. Наогул, іх адорваюць усім тым, што прыгатавана для свята Вялікадня. А трэба заўважыць, што ў Беларусі не толькі ў простанароддзі, але і ў іншых класах людзей да велікоднага тыдня падрыхтоўваюць вялікія сталы. Тут бывае мноства ўсякай смажаніны, сыроў, масла і яек: усё гэта служыць ежай на цэлы тыдзень. Частку ежы падаюць валачобнікам і жабракам. У гэты час усякі прахожы, знаёмы і незнаёмы, уваходзіць у хату і яго ахвотна пояць і кормяць, знаходзячы ў гэтым вялікае суцяшэнне. Павага да велікоднага тыдня ў беларускага народа развіта да таго, што на працягу яго нічога не вараць, не пякуць і нават не топяць у печках: сілкуюцца свенцопым, г. зн. асвячонымі стравамі. Астаткі свянцонага, напрыклад косткі і сухія скарынкі, закопваюць на палях з тым, каб высвянціць імі свае нівы і зрабіць іх урадлівымі. Нават абрус, на які на гэтым тыдні ставяць стравы, хаваюць, як святую рэч, і не накрываюць ім стол у звычайны час. Мала таго, падчас пажару або працяглага грому і навальніцы гэты абрус абносяць вакол хат, думаючы такой глыбокай пашанай спыніць або змякчыць гнеў Божы.
    Валачобнікі пачынаюць свае віншаванні на другі дзень Вялікадня і працягваюць іх увесь тыдзень з тым, каб абысці ўсю вёску. Звычайна ходзяць увечары і спяваюць песні пад акенцам. Песні гэтыя розныя, але ўсе яны болей або меней носяць характар вітальных прамоў, у якіх выказваюцца добрыя пажаданні гаспадарам. Прывяду дзве асабліва выдатныя і вядомыя ў розных губернях. Вось, напрыклад, песня, напоўненая рознымі прывітаннямі і пажаданнямі да тых, каго віншуюць. Яна вядомая ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.