• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    Звычайна, падышоўшы да акенца, валачобнікі стукаюць у яго і пачынаюць вітаць гаспадара вядомым радасным прывітаннем: «Дзень добры, пане гаспадару! Хрыстос уваскрос!»
    Затым усе валачобнікі спяваюць:
    Да цераз поля да шнрокае”, Да цераз межы залаценькія йшлн-цяклн валачобннчкн, Да пыталнся славнаго пана,
    Славнаго пана, пана гаспадара. Да чым жа ён уславнвся?
    Н дабром сванм н дваром сванм. Паметаюць двор усё павнм пяром, Усё павнм пяром, залатым крылом. Ставляе столы ўсё цнсовые, Засьцнлае сталы ўсё кнгайкою, Усё кнтайкою, усё зеленаю. Ставляе кубкн ўсе сребляные, Налнвае кубкн зеленым внном, Зеленым внном, чорным гшвам. Чорным гшвам да салодкнм медам. Зеленае внно пану гаспадару, Чорнае пнва для жаны яго, Салодкн мядок для его дзетак. Дай табе Божа, пане гаспадару, Да пнва варнцн, да сына жаннцн, Гарелачку гнацн, дочкн давацн. Дай табе Божа, пане гаспадару, Н ў каморы, н ў аборы, Гдзе гара, там жыта капа, Гдзе лог, там жыта стог.
    Пане гаспадару! He кажн там нцн, He кажн там нцн, кажн падарнцн. Да нашн дары не вялнкіе, Валачобннкн не дакучннкн, Да ў год ходзяць, да Бога ііросяць: Пачннальннку па дзесятннчку, Старшаму певцу да капу ейцу, Да кашелнносу да пнрог к носу.
    Затым пачынальнік скорагаворкай кажа:
    Хрнстос Воскрес — Сын Божы! Проша, пане гаспадару, Проша, пане добрадару!
    Апошні куплет пачынальнік паўтарае двойчы.
    Другая песня больш цікавая і характэрная: яна ўтрымлівае поўны каляндар і расклад усіх гаспадарчых работ па святах. Гэтая песня заслугоўвае асаблівай увагі: яе спяваюць у Мінскай і Магілёўскай губернях.
    Пачынальнік віншуе гаспадара наступнымі словамі: «Хрнстос Воскрес, добрыя людзн!»
    Затым усе валачобнікі спяваюць2):
    Ншлн, прншлн валачобннкн, Нграючы, сьпеваючы2, Добрага пана шукаючы. — Добры вечар, пане гаспадару! Чы спнш, чы ляжнш, пане гаспадару? Калн да сплш, Бог з табою, Калн ня спнш, мов са мною.
    Адчннн вакнб, паглядзн на двор: На тванм дваре станць шацёр Навюсенькн, бялюсенькн, А ў тым шатры залатое кресла, На том кресле сам Бог сядзяць. Перад Богам усе Святкн3 Шнкуютца, рахуютца: — Катораму Святому наперод пайцн? Святыя Саракн наперод пашлн, Святы Алексей сохн чешець, Святое Благовешанье заорываець, Святы Вярбнч вярбу пасьвяцаець, Чнсты Чацьвер ячмень засеваець, Святое Вялнчка з красным яечкам; Першы дзень пнрагн маюць, А середнн дзень пагуляюць, А пасьледнн дзень выправляюць Радавннца статак запасываець; Святы Юрья — Божій пасол — Да Бога пашов, А ўзяв ключы залатые, Атамкнув землю сырусенькую, Пусьцпв росу цяплюсенькую На Белую Русь м на ўвесь свет4.
    Святы Барнс бабы сеець,
    Святы Мнкола па межах ходзнць, Жыта родзнць.
    Ураслвся, умачывся, Под залаты пояс падаткнувся.
    Святы Ушестнлк жыта выплываець, Святая Сёмуха на вазы возлць й Бога прослць.
    Святы Дзевятннк жыта равнуець, Святая Дзесятуха жыта красуець.
    Святы Нван пчолы садзлць Пад пералазам па шесьцёра разам.
    Святы Петра жыта сьпелнць, Святы Кузьма сярпы роблць Залатые — новые — л сталёвые. Святы Павлюк граблл робнць. Святы Дземян сена грабнць.
    Святы Нльля славная жнея.
    Святы Барлс снапы зносйць. Святые Ганны дамов возяць. Святы Спас жыта пасвяцаець.
    Святая Прачйстая папары мешаець5 Н жыта засеваець, а другая ёй памагаець. Святое Узьвлженьне з поля збнраець. Святы Млхайла з халодным ветрам.
    Святы Пакров зямлю пакрыв, — Зямлю лйстом, а ваду лёдам.
    Святы Юрья грудай гвозьдзйць, Святы Млкола снегам мосцйць. Прншлн Калядкл — гаспадарам парадкн. Святая Вэсйльля дзяжу мясйла, Пнрагн пекла й рагатые л букатые.
    Святое Вадохрніце ваду пасьвяцаець, — Людзей покраплясць.
    Прйшлн Саракй да другйх Сараков.
    Дай, Божа, гаспадаром здаровье, Дай, Божа, каб жыта радзмла На ішве капамн, а ў гумне сьцйртамй, На таку ўмалотам, а ў арудзе спорам,
    А ў прудзе намолам, У дзяжы падходам, а ў печцы растбм. А да на стале ж сыццём.
    Гасподарок! Дары гасьцей, He бав жеж, баржджей! Нашы дары нявелнчкн, Валочобннкн не збытннчкн: Ены ў дзьверы ня лезуць, У вакно змежуць.
    Пачннальннку капу яец, А памагальннкам па дзесятку. Для механоса тры грошы, — Музыцкая горкая доля: Што даюць, бярець тоя. Гаспадарок! Дары на параду, А не дарыш — прасн ў хату. Мы на тоя прііступаем, Пачастуй, усе пріймаем.
    Пачынальнік прыгаворвае:
    Хрнстос воскрес! Пане гаспадару!
    Іншы раз здараецца, што гаспадары нічога не дораць. Валачобнікі не крыўдуюць, а пераходзяць да наступнай хаты. Толькі іншы раз пачынальнік спявае:
    Перайшлн сялцо, Знайшлн яйцо; Перайшлн другоя, Згубнлн н тоя.
    Пасля заканчэння віншаванняў валачобнікі збіраюцца ў пачынальніка і там дзеляць дарункі. Пры гэтым частку сабранага раздаюць жабракам.
    Адметна, што валачобнікі праводзяць час віншаванняў як мага больш сціпла, без усялякіх непрыстойных гульняў і шумных забаў.
    ДАСЛЕДАВАННЕ АБ ВАЎКАЛАКАХ1 На падставе беларускіх павер'яў
    Беларусь настолькі насычана, настолькі багата рознымі паданнямі, павер'ямі, прымхамі і забабонамі, што, ведаючы аб усім гэтым, мімаволі пашкадуеш, — чаму дагэтуль нашы навукоўцы не жадаюць звярнуць увагі на гэты край і вывучыць яго ва ўсіх галінах айчыннай даўніны... На старонках нашых часопісаў пастаянна з'яўляюцца розныя даследаванні аб старажытнасцях Афін і Рыма, гарнітурах, звычаях і нават баляваннях іх жыхароў. А старажытнасці Заходняй Расіі, асабліва Беларусі, як быццам лічацца занадта малазначнымі для таго, каб надрукаваць аб іх у якім-небудзь перыядычным выданні. He ведаю, чым растлумачыць такую абыякавасць нашых навукоўцаў да Беларусі. Ці не тым, што аб старажытнасцях рымскіх і грэчаскіх лягчэй пісаць у кабінеце па замежных крыніцах, а каб напісаць аб Беларусі, для гэтага неабходна ведаць яе, пражыць у ёй, прасачыць некалькі гадоў на месцы за ўсімі яе асаблівасцямі? Калі за гэтым справа, дык чаму ж не прыступіць да вывучэння Беларускага краю тым, якія маюць магчымасць прысвяціць гады гэтай карыснай і важнай справе?.. Бо Беларусь варта таго... Гэты куток нашай айчыны па справядлівасці можна назваць сталіцаю старажытнай славяна-рускай міфалогіі. Там —зыход усіх нашых язычніцкіх продкаў, якія з прычыны ўзаемных племянных міжусобіц рассяліліся па суседстве на розных ускраінах цяперашняй велічэзнай Расіі... Быць можа, такое ўшаноў-
    ванне Беларусі падасца каму-небудзь дзіўным. Каб пагадзіцца са мной, для гэтага трэба быць беларусам, трэба ведаць незлічоныя песні, прымаўкі, казкі, паданні і павер'і гэтай акругі, трэба бачыць сляды родавых адносін, якія дагэтуль захаваліся ў Беларусі паміж так званай тутэйшай застенкбвою шляхтпою2. Толькі ў такім выпадку зразумела будзе значэнне Беларусі ў археалагічных, філалагічных і гістарычных адносінах.
    Дакладна, чаго-небудзь ды вартыя беларускія казкі, павер'і і песні, калі іх пастаянна выкарыстоўваюць суседзі нашы, польскія навукоўцы... Але што з гэтага выходзіць пры абыякавасці да Беларусі рускіх навукоўцаў? Спадары польскія навукоўцы ўсё наша роднае перарабляюць на свой лад, паланізуюць прымаўкі і прыказкі, пераносяць на сваю глебу павер'і і паданні і такім чынам адбіраюць у Беларусі характар рускай старажытнасці. Асабліва вядомы ў гэтым стаўленні с. Войіріцкій, які вельмі мала знаёмы з рускай мовай і амаль зусім не знаёмы з Беларускім краем...
    — Што ж зрабілі Вы, Ваша міласць? -— спытаюць тут многія. — Вы, які так ухваляеце Беларусь?..
    Яшчэ знаходзячыся ў Беларусі, я запісваў з вуснаў народа розныя песні, словы, прымаўкі, загадкі, прыказкі і казкі з мэтай ужываць іх пасля. Пераехаўшы ў Пецярбург, я звярнуўся са сваімі занатоўкамі да некаторых асоб, і, па волі былога с. міністра народнай асветы графа Уварава, змясціў у Часопісе Міністэрства Народнай Асветы два ўрыўкі са складзенага мною «Словаря н корнеслова белорусскаго наречія»і. Але, усвядоміўшы незакончанасць прац свайго дваццацігадовага ўзросту, я вырашыў на некаторы час спыніцца з поўным друкаваннем іх і, пераехаўшы ў Варшаву па прызначэнні ўрада, прысвяціў сябе наступным і канчатковым пошукам беларускіх старажытнасцяў. Следствам гэтых пошукаў было тое, што я перарабіў і папоўніў слоўнік і, наоіул, усе свае занатоўкі аб беларускіх песнях, павер'ях і прыказках — і неўзабаве спадзяюся прыступіць да асобнага выдання ўсіх прыгатаваных мною твораў аб Беларусі.
    Каб даць якое-небудзь паняцце суайчыннікам аб маіх занятках, прашу Вас, спадар, абраць у часопісе, які выдаецца Вамі, мястэчка для пасылаемага артыкула аб Вовкалаках\
    Вовкалака (або вовкалёка) — пярэварацень, г. зн. чалавек, ператвораны кім-небудзь або самім сабою, па сваім жаданні, 162
    у ваўка. Вераванні ў існаванне такіх пярэваратняў агульныя ледзь не ва ўсіх славянскіх плямён. Так, у палякаў ёсць wilkolek, wilkolak', у чэхаў — wilkodlak і wlkodlak', у сербаў — влколек, врколак і влколціек', у харватаў і баснійцаў — vukodlak', у далматаў — vakudluk', у рагузцаў — vukolak', у трансільванцаў — vacodlac; нават у нямецкіх славян ёсць той жа пярэварацень пад назвай warwolf. У славян жа рускіх (ва ўнутраных губернях цяперашняй Расіі) існуе павер'е аб волколаках і вурколаках5: верагодна, на падставе апошняга вымаўлення апеў пярэваратня і знакаміты наш паэт Пушкін. Але больш за ўсіх славяна-рускіх і нават, наогул, славянскіх плямён можа пахваліцца шматлікімі павер’ямі і аповедамі аб вовкалаках-вовкалёках Белоруссія.
    Калі па-філалагічнаму разбяром караняслоў прыведзеных намі назваў пярэваратня, то знойдзем два значэнні ваўкалак ва ўсіх славянскіх плямён, асабліва ў рускіх, сербаў і палякаў, якія (значэнні) суцэльна будуць адпавядаць двум паняццям аб ваўкалаках, г. зн. аб ваўкалаках наогул, потым — аб ваўкалаках як аб людзях, ператвораных у ваўкоў кім-небудзь, і аб ваўкалаках як людзях, якія валодаюць сілай сябе і іншых ператвараць у ваўкоў.
    Першае значэнне атрымаем ад каранёў: wilk, вук, влк (волк) і dlak, dlaka (у чэхаў), kodlak (у Галіцыі), chlaka, chlak, chlup (у сербаў) — поўсць, волас, уласна, жмуткі валасоў. Гэта значыць, wilkodlak, vucodlak—які мае ваўчыную поўсць, касматы, як воўк, з камкамй6 ваўчыных валасоў. Такое значэнне адпавядае паданню славян аб ваўкалаку-пярэваратню наогул, але не дае вызначанага паняцця аб тым, сам чалавек ператвараецца або хто-небудзь іншы ператварае яго ў ваўка. А, такім чынам, такое каранёвае паходжанне вовкалакн будзе недастатковым як занадта абагульненае і нявызначанае, прытым жа не чыста славяна-рускае, а толькі славянскае7. I таму, не здавольваючыся гэтым словаўтварэннем, падобна с. Афанасьеву8, і маючы на ўвазе ўласна беларускага пярэваратня, мы прымем да ўжывання іншы караняслоў для значэння вовкалакй.