Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі

Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
Аповед чацвёрты. У вёсцы было вяселле... Нейкі вандроўнік54, стомлены далёкай дарогай, пры выглядзе агнёў у хаце, дзе гулялі вяселле, хацеў было папрасіцца на начлег. Але выйшаў падхмелены жаніх і мала таго што па-грубіянску абышоўся з вандроўным, але яшчэ выслаў супраць яго сабак... Абражаны такім прыёмам, прахожы (то быў знахар-ваўкалак), адагнаўшы сабак палкай, сказаў жаніху: «Запомні ж! Ты на мяне высылаеш сабак— глядзі, каб гэтыя ж сабакі не сталі брахаць і на цябе, як на звера!» Ледзь знахар гэта сказаў, як усе, хто прысутнічаў на вяселлі, зрабіліся вовкалакамй і, разбегшыся па сваёй і суседнім вёскам, нарабілі шмат зла сялянам, падушыўшы хатніх жывёл і знявечыўшы людзей...
Мінула два гады пасля той страшнай падзеі: некаторыя з сялян ужо было забыліся пра яе... Але вось аднойчы памешчыкам той вёскі была прызначана облава (паляванне) на ваўкоў, якіх багата развялося ў суседніх лясах і якія не давалі праходу ні людзям, ні скаціне... Паляванне было ўдалым: забілі мноства ваўкоў... Калі сталі разглядаць здабычу, то паміж забітымі ваўкамі знайшлі трех вовкалак з ліку тых, якія былі ахвярамі помсты прохожаго-знахаря... Калі з іх здзіралі скуру, то ў аднаго пад скураю знайшлі скрыпку і другія прылады дамарослага беларускага музыкі. У другога— убор жаніха і заручальны пярсцёнак. Трэцім ваўкалакам, або вовкалачйцей (пярэварацень-самка), была разадзетая па беларускім звычаі нявеста ва ўсім вясельным убранстве.
Цікава, што адзін прохожій-знахарь хацеў атрдбйць гэтых пярэваратняў, прынамсі жаніха і нявесту, калі яны яшчэ
былі жывыя. Гэты вандроўнік, як кажуць людзі, быў у варожасці з тым, які ововкалачйл (ператварыў) іх у ваўкоў, і, па стараннай просьбе жаніха і нявесгы, хацеў ператварыць іх у людзей. Быццам бы гэты знахар узяў з сабою смажанае-перасмажанае парася, нейкі хлеб і, узброіўшыся віламі і рыдлёўкай, шукаў па лесе няшчасных ваўкалакаў. Але яго добры намер застаўся без поспеху. Першы знахар быў мацней і хітрэй за яго і таму не даў магчымасці свайму суперніку сустрэцца з зачараванымі ім ваўкалакамі... Што зрабіў бы гэты добры знахар, калі б сустрэў няшчасных пярэваратняў, апавядальнік не мог растлумачыць, і таму абрад атроблнванія, як кажуць беларусцы, невядомы55.
Аповед пяты. А вось яшчэ ўзор знахарства жанчыныведьмаркй.
Быў девйчнйк, або, як кажуць беларусцы, дзевдйнйк і завдйнйк56, куды запрасілі і векавуху Маланью, якая славілася ведьмарством, або знахарством... Па звычаі, каб не ўгнявіць, усе імкнуліся ёй дагаджаць: ёй — первую чарку, ёй — первую ласку... Здарылася так, што нявеста, будучая маладзйца (замужняя жанчына), не ведала аб гэтым і як-то абышла Маланню падчас пачастунку57. Раззлаваная такой няўвагай да сваёй асобы (можа быць, нават толькі як дзеўка, якая ўсякую выпадковую няўвагу сваіх сябровак лічыць наўмыснай), вядзьмарка ўстала з-за стала, сарвала з сябе пояс, згарнула яго ў клубок і ў такім выглядзе кінула пад парог пакоя, прамармытаўшы наступную замову: «Лыка круцйла з лйпйны й варйла, н таёіі вадой падлйла пад людзей». Затым сама выбегла. Усе дзяўчаты кінуліся за ёю, каб даведацца аб прычыне такога раптоўнага гневу... Але ледзь пераступілі парог, як зрабіліся вовкалачйцамй і адразу пабеглі ў лес.
У такім стане прабылі дзяўчаты чатыры гады, на працягу якіх пастаянна ўначы падыходзілі пад вокны Маланні і дзіўна па-воўчаму вылі, як бы просячы прабачэння за нанесеную ёй нявестай абразу.
Нарэшце, калі наступіў апошні дзень пакарання ваўкалачыц і яны ўначы, як і раней, падышлі да вокнаў хаты вядзьмаркі, то яна выйшла да іх у вывернутым кожухе, потым, зняўшы яго з сябе, накрыла ім кожную па чарзе і прашаптала нейкія таямнічыя словы. Пасля гэтага ваўкалачыцы ізноў ператвары-
ліся ў дзяўчат. Але таму што ў нявесты не накрылі хвост, то бедная так і засталася на адзін дзень з хвастом. У наступную ноч ведьмарка накрыла хвост, і ён знік58.
Вось пяць аповедаў з вуснаў народа аб ваўкалаках. 3 іх можна скласці вельмі яснае ўяўленне як аб сйле вовкапак-знахареіі і беларускіх знахарок, так і аб бедственном состояній іх няшчасных жертв.
Для паўнаты даследавання аб ваўкалаках лічу патрэбным прывесці некалькі беларускіх прымавак аб гэтых пярэваратнях.
1.	Спрыкрывся, як вовкалака, г. зн. надакучыў, як ваўкалак. 2. Бы вовкалака шпырыць, г. зн. як ваўкалак, блукае— беспрытульны, гарамыка. 3. Каб на цябё вовкалака, г. зн. каб цябе ваўкалак-знахар ператварыў у ваўка (лаянка). 4. Kami не байсься вовкалачества, падразнй млынара, г. зн. калі не баішся быць ваўкалакам, дык угняві млынара. 5. Як дудар сказав, дак з людзей вовкалакай став, г. зн. сказаў (слова) дудар, і чалавек зрабіўся ваўкалакам.
Варшава. 1852 г. Мая 4 дня
АРХЕАЛАГІЧНАЯ ЗНАХОДКА»
Атрымаўшы з Віленскага археалагічнага музея цікавую вестку аб каштоўным для гісторыі Заходнеруская краю набыцці, лічу карысным падзяліцца гэтай весткай з чытачамі «Санкт-ІІетербургскнх ведомостей» і таму прашу рэдакцыю даць ёй месца ў сваёй газеце.
Навукоўцам, без сумневу, вядома, што Віленскі музей старажытнасцяў і пры ім Часовая археалагічная камісія з Найвышэйшага дазволу (ад 29 красавіка 1855 г.) адкрыты з 11 студзеня 1856 года па хадайніцтве галоўнага заснавальніка музея, вядомага заходнерускага навукоўца_ археолага, графа Яўстафія Піевіча Тышкевіча, які ўзбагаціў свой край выдатнымі археалагічнымі і этнаграфічнымі даследаваннямі. Гэты асвечаны саноўнік — у поўным сэнсе гэтых слоў галоўны заснавальнік музея. Ён першы перадаў у музей рэдкую скарбніцу старажытнасцяў, сабраных ім на працягу многіх гадоў: вялікі збор рукапісаў і аўтографаў, калекцыю манет і медалёў, эстампаў, гравюр і старадаўніх партрэтаў. Такому прыкладу паследавалі і іншыя
мясцовыя навукоўцы і адукаваныя памешчыкі. Многія з іх у самы кароткі час упрыгожылі музей незлічонымі прадметамі заходнерускай даўніны, так што ўжо на працягу першага года існавання археалагічная скарбніца музея налічвала да тысячы рэдкіх прадметаў і адзінаццаці тысяч тамоў кніг і рукапісаў. Годны заснавальнік музея граф Я. П. Тышкевіч быў прызначаны старшынёй Археалагічнай камісіі, а ўдзячныя жыхары Вільні з дазволу міністра народнай асветы змясцілі ў зале музея партрэт высокашаноўнага графа-археолага. Яго памочнікам прызначаны вядомы навуковец сп. М. Балінскі. Пры Камісіі заснаваны археалагічны часопіс у выглядзе Ученых Запйсок (на рускай, польскай, французскай і нямецкай мовах), які будзе выходзіць штомесяц у дзвюх кнігах. Галоўнымі супрацоўнікамі гэтага часопіса абраныя дбайныя навукоўцы: сп. Нарбут, Балінскі, Крашэўскі і Кіркор. Для большага поспеху археалагічных пошукаў аматарам і збіральнікам рэдкай даўніны надаюцца званні абавязковых членаў, членаў-супрацоўнікаў і членов-благотворйтелей. У ліку апошніх асабліва адданымі свайму званню аказаліся граф А. Чапскій і сп. Бужйнскій: і адзін, і другі прынеслі ў музей шмат выдатных рэчаў. Апошні нядаўна ахвяраваў збор актаў прыходскага духавенства (рускага і польскага) часоў Жыгімонта Старога і старадаўнія воінскія даспехі, знойдзеныя ў Дзісненскім павеце (Віленская губерня).
Такім чынам, не мінула і года з часу адкрыцця Віленскага археалагічнага музея, а як хутка ён узбагаціўся гістарычнымі каштоўнасцямі2)! На ганаровым месцы сярод гэтых каштоўнасцяў узвышаецца выдатная археалагічная рэдкасць: каменны (з пясочнага каменя) йстукан Световйда^, бажаства старажытных славян, знойдзены ў 1848 годзе ў Галіцкай Падоліі, у рацэ Збручы, у маёнтку графа М. Патоцкага, ля падэшвы так званых Медоборскйх Гор, аб якім у свой час загаварыў увесь славянскі1 і неславянскі свет.
Нямала мінула часу з тае пары, і вось — зноў на славянарускай зямлі знайшлі не менш каштоўную гістарычную рэдкасць, якая таксама ўвайшла ў склад скарбаў Віленскага археалагічнага музея. Гэта доўгая, на вялікі, атлетычны рост, стальная рубашка (накшталт старадаўняй кальчугі). Уся яна складаецца з буйных плоскіх (не кранутых іржой) кольцаў. На кожным з кольцаў выразна вычаканеная славянская надпйсь самых
далёкіх, старажытных часоў. Кажуць, усе гэтыя надпісы разам уяўляюць сабой апісанне падзей той эпохі, да якіх адносіцца знойдзеная кашуля. Форма кашулі мае вялікае падабенства з цяперашнімі кашулямі рускіх сялян: з карапенькім каўняром, шырокімі рукавамі і бакавым разрэзам. Адкрыццё гэтай кашулі — самае выпадковае. У мінулым 1856 годзе ў павятовым горадзе Орша (Магілёўскай губерні) падчас перабудовы аднаго са старажытных каменных будынкаў з вялікай адтуліны зламанай сцяны са звонам выпала нейкая сталёвая рэч, якая, па невуцтве рабочых, ледзь было не патрапіла ў кузню для пераробкі на сякеры. На шчасце, сварка паміж рабочымі з-за гэтай знаходкі была прычынай яе выратавання ад знішчэння, і каштоўнасць патрапіла ў надзейныя рукі, з якіх перайшла ў Вільню і зараз аддадзена для чытання надпісаў аднаму з віленскіх навукоўцаў. Што вырашыць навуковец — пабачым, а зараз прыемнай з’яўляецца і сама вестка аб такой знаходцы.
Мяне асабліва радуе гэтая вестка, таму што я таксама прысвяціў свае пасільныя пошукі старажытнасцям Беларускага краю2, у складзе якога ёсць і Орша. Орша — адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў, аб якім летапісы згадваюць у самым пачатку XII стагоддзя (1116 г., у зпоху Уладзіміра Манамаха). Даўней ён быў вядомы пад назвай: Горсы і Ршы. Пасля, у сярэдзіне XIII стагоддзя, Орша разам з іншымі заходнерускімі гарадамі трапіла пад уладу Літоўскага княства, і Товтйвнл, пляменнік Міндоўта, зваўся аршанскім намеснікам. Затым горад Орша ўвайшоў у склад польскай Рэчы Паспалітай і, як вядома, быў вернуты ў склад манархіі — рускай дзяржавы... На працягу ўсіх гэтых пераходных станаў Орша была сведкай шматлікіх палітычных падзей, у тым ліку: страшнага пабоішча падчас вайны Васіля Іаанавіча з Жыгімонтам Старым ля ракі Крапіўны (1508 г., 13 ліпеня), увядзення уніі і фанатычных дзеянняў езуітаў. Усё гэта пазначалася ў аршанскіх помніках старых часоў, да ліку якіх (помнікаў) адносяцца старажытныя храмы, пабудаваныя ў XVI і пачатку XVII стагоддзя. Адным з гэтых будынкаў аказаўся былы старажытны кляштар (пасля ліквідаваны і ў цяперашні час перабудаваны ў казённы ўрадавы будынак), у сценах якога і знойдзена сталёвая кашуля4).