Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі

Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
апошнюю капу сена, адштурхнутыя іх няўвагай і халоднасцю, сяляне вельмі непрыязна глядзяць на сваіх паноў-уладальнікаў і аддаюць перавагу яўрэю, які ўмее спрытна ўкрасціся ў душу мужыка і пры выпадку паказытаць яго самалюбства, хоць мужыцкае, але ўсё ж чалавечае. I мужык неразлучны з яўрэем: усе вольныя часы і бяздзейныя гадзіны праводзіць у карчме: тут ён і гаруе, і плача, тут цешыцца заробленай у яўрэя капейцы, тут, на няшчасце, ён п'е і напіваецца, тым больш што гаспадар схіляе яго да п’янства. У гэтым стаўленні яўрэй — адкрыты вораг мужыка, і нельга не шкадаваць нават па-чалавечаму, калі, у сваю чаргу, яго абкладаюць частымі паборамі розныя земскія і сельскія ўлады. Толькі яўрэй умее спагнаць усё гэта з мужыка: для таго і існуюць карчомныя зборышчы, на якіх мужык прапівае і грошы, і адзежу. Шчаслівы падарожнік, калі ён патрапіць у карчму ў той час, калі ў ёй не бывае шумнай пацехі. Але гора вам, калі вы апынецеся там у хвіліны вясковага разгулу: на першым кроку вас аглушаць апантаныя крыкі баб і мужыкоў, якія б’юцца з яўрэямі. He ўваходзьце лепш у карчму— там п'юць і гарлапаняць на ўсю вёску... I няма каму спыніць тых, якія бясчынствуюць, няма каму абразуміць атупеўшых мужыкоў: панам не да таго, навошта ім марать рукі і псаваць сваю кроў дзеля халопа; а карчмар паблажліва глядзіць на падобныя сцэны, таму што ўсе гэтыя падгулялыя яму карысць прыносяць. Хто па п’яні за паўкошту прадасць яму цяля, хто карову, хто бочку аўса, чвэрць пшаніцы, кавалак палатна.
...1 п'е народ, п'е горкую, не думаючы аб агідных наступствах. А наступствы жудасныя! Вось ён, здаецца, і працавіты мужык, а п'е да бязладдзя: спачатку п'е для таго, каб сагрэцца, потым цеплыня паступова ператвараецца ў агонь, які распальвае яго галаву і каламуціць думкі. Ён забывае аб самім сабе, аб сваіх занятках, працы, аб сям'і — словам, аб усім... He забывае толькі падліваць у няпоўную чарку; зрэшты, яўрэй сам нагадае. Няшчасны мужык раз'юшваецца, вусны яго прамаўляюць брыдкаслоўі, нярэдка і блюзнерства. Ізноў няма каму давесці яго да розуму: яўрэю незразумела злачыннасць такіх прамоў. Ап'янелы мужык баіцца вяртацца дадому, праводзіць у карчме цэлыя дні, гаспадарскія справы яго заблытаныя, працаваць не жадае... Піць і піць, крычыць адурэлы сем'янін. Апошняе вельмі зразумела яўрэю, і ён падтрымлівае ў ім цягу да п'янства.
Урад паступіў дабратворна, загадаўшы выгнаць яўрэяў з корчмаў і забараніць ім займацца продажам гарачых напояў у корчмах і шынках, але, на жаль, гэты наказ не ў дакладнасці выконваецца да апошняга часу. Яўрэй, сапраўды, як быццам не існуе зараз у карчме, за прылаўкам сядзіць хрысціянін, але там далей, на заднім двары — гарэлка і закускі ідуць гіраз яўрэйскія рукі... Адтуль ён сакрэтна запраўляе ўсімі гаспадарчымі справамі сялян, а дзе можна, дзейнічае адкрыта. Ён нават беспакарана, як карчмар, пражывае ў казённых маёнтках. Пад маскай прыстойнага земляроба або гаспадара якога-небудзь малаважнага чыншавага артыкула паблізу сельскага кіравання пры садзейнічанні гарачых напояў яўрэй робіцца антрэпрэнёрам на ўсіх свецкіх сходках і поўным распарадчыкам здабытку сялян.
Пакуль у яўрэяў канчаткова не адбяруць усе сродкі свавольнага карчмавання і ўмяшання ў хатнія справы сялян, датуль не спыняцца страшныя абуральныя сцэны сельскага п'янства і спусташэння. Але для гэтага павінна ўтварыцца самая цесная, інтымна-чалавечая сувязь паміж панам, або пасэсарам, і селянінам. Няўжо яна не акрэпне пасля прызнання свабодных правоў нашых сялян, лёс якіх павінен палепшыцца пры наданні ім законнай вечнай уласнасці і свабоды? Усё залежыць ад свабоды ў жыцці нашага простага люду: пакуль не зробяць яго вольным грамадзянінам, пакуль не дадуць яму ўласнасці і не зблізяць яго з сабою ўладальнікі, датуль ён будзе ў разумовым застоі і сталым загоне ў яўрэяў. На шчасце, воля манарха пакрысе ажыццяўляецца на справе і прыкладзе камітэтаў, якія скончылі свае паседжанні, і прымусіць дзейнічаць больш рашуча іншыя губерні. Заходнерускі край таксама пачынае выпрабоўваць дабратворныя распараджэнні на рахунак пераўтварэння сістэмы арандавання фермаў у казённых маёнтках, якімі так багатыя заходнія губерні, у тым ліку і Мазыршчына. Дамова арэнд заходнерускіх казённых маёнткаў у новым выглядзе ўскладзена была ўрадам на дасведчанага міністэрскага службоўца, с. Кейстута-Гедыміна, практычна знаёмага з патрэбамі і недахопамі Заходнерускага краю.
У гэтым годзе7 праект с. Гедыміна аб пераўтварэнні арэнд у заходніх губернях зацверджаны Міністэрствам Дзяржаўных Маёмасцяў і ўжо апублікаваны ў друку. Па правілах гэтага грунтоўнага праекта, ухіляюцца ўсе злоўжыванні пры
арандаванні казённых зямель, якія адбываліся з-за ўдзелу ў іх карчомных яўрэяў, ад асабістага знаёмства іх з мясцовымі ўладамі. Па новых правілах, таргі на фермы будуць закрытыя, па аб'явах арандатараў, удастоеных быць кандыдатамі, у запячатаных канвертах, якія будуць ускрывацца з пачаткам таргоў у агульнай прысутнасці. Досвед пераканаў, што звычайны адкрыты гандаль амаль заўсёды вядзе за сабой адну са шкодных крайнасцяў, а менавіта — або рознага роду стачкі паміж контрагентамі, або празмернае ўзвышэнне імі плацяжоў з аўкцыёну. У першым выпадку, акрамя відавочнай шкоды для казны, узбагачаецца аферыст за кошт працы прамых вытворцаў прадпрыемства; у другім, казну чакаюць невыгодныя наступствы банкруцтва контрагентаў, якія, звычайна, суправаджаюцца незлічонымі дамаганнямі іх да казны і жаданнем выратаваць грошы такімі абарачэннямі ў гаспадарцы, якія зменшаць прадукцыйнасць зямлі і прывядуць у заняпад гаспадарку на ёй. На ўзяцце ў арэнду казённых фермаў будуць мець права паны, асабістыя і нашчадкавыя дваране, службоўцы, купцы першых дзвюх гільдый і іншыя рускія абывацелі, якія па законах маюць права на ўступ з казною ў падрады, выключаючы дробных гандляроў і асабліва яўрэяў. Нават прынята пастанова за дапушчэнне яўрэяў у гаспадары запасных участкаў па вёсках або якога-небудзь чыншавага артыкула, забараняць фермеру-арандатару ўтрымліваць фермы. Для некаторых асоб, якія маюць давер урада або мясцовага начальства, будуць дапушчальныя і адкрытыя таргі. Пажадана было б, зрэшты, каб падобныя выключэнні адкрытага гандлю не існавалі. Без сумневу, досвед з часам пакажа перавагу толькі закрытых таргоў. Значна правільней, у выглядзе выключэння, без гандлю аддаваць ва ўтрыманне арэнднай фермы за вырахункаваны прыбытак або з надбаўкай толькі дзесяці адсоткаў-— тэхнічным асобам, г. зн. тым, якія скончылі курс у земляробчым інстытуце або ўніверсітэце і маюць пасведчанне ад прадвадзіцеля дваранства, што яны з поспехам займаліся практычнай сельскай гаспадаркай. Аддача фермаў з гандлю будзе здзяйсняцца на дваццацічатырохгадовы тэрмін з наданнем права толькі добранадзейнаму арандатару працягваць арэнду па заканчэнні гэтага тэрміну на другое дваццацічатырохгоддзе. Меншыя тэрміны дапушчаюцца з найвысокага дазволу па хадайніцтве Міністэрства. Вельмі важна ў праекце
с. Гедыміна тое, што тэрмінам рэшты і прыёму фермы гаспадаром прызначаны не грамадзянскі год са студзеня месяца, а мясцовы эканамічны8, што цалкам справядліва. Год грамадзянскі няёмкі ў гаспадарчым стаўленні па наступных прычынах: у зімовы час немагчымы перагон быдла — знікае гной за паўгода, пакуль новы гаспадар набудзе статак; разлікі збожжавага хлеба заблытваюцца, і становіцца цяжка вымалоць хлеб. Тэрмін гэты ў стане быў вызначыць толькі той, хто ніколі не быў гаспадаром, а разважае аб стане сельскага земляробства як бюракрат. Мясцовае начальства Дзяржаўных Маёмасцяў, як сказана ў апублікаваным праекце9 с. Гедыміна, не мае права абмяжоўваць без дастатковай падставы волю гаспадарчых распараджэнняў арандатара; але затое і арандатар абавязваецца ўтрымоўваць як здадзеныя яму з фермаю, так і ім самім пабудаваныя жылыя і гаспадарчыя будынкі ў спраўнасці і ахоўваць казённую інвентарную рухомасць ад растраты. Павінен застрахаваць у палову ацэначнага кошту ўсе жылыя і гаспадарчыя будынкі не пазней прызначанага тэрміну. Калі ж арандатар не жадае застрахаваць будынкаў, то ён абавязаны звыш закладу, роўнага гадавой арэнднай суме, прадставіць яшчэ заклад, роўны палове ацэначнага кошту будынкаў. Нарэшце, арандатар абавязаны ва ўвесь час утрымання ферменных угоддзяў кіраваць гаспадаркай па існуючых агульных законах, у дакладнасці выконваючы іх і зусім не прадпрымаючы нічога адваротнага ім, а таксама не пагаршаць урадлівасці арандуемых ім зямель няправільным парадкам севазваротаў або апрацоўкай без належнага ўгнаення, для якога неабходна ўтрымоўваць патрэбны лік быдла. Па канчатку арэнднага тэрміну ферменныя палі павінны быць здадзеныя ў казну засеянымі.
Каб канчаткова адцягнуць заходнерускага сяляніна ад зносін з яўрэямі ў святочныя дні, вельмі карысна было б увесці нядзельныя папулярныя чытанні, якія падыходзяць да асаблівасцяў жыцця вясковага гаспадара. Толькі чытанні гэтыя не павінны быць руціннымі і кніжнымі; гутарка настаўніка або святара павінна быць жывым словам, даступнаю прамоваю; ён не павінен чытаць прамовы дзеля красамоўства, а па-сяброўску, па-братэрску дзяліцца з сялянамі сваімі звесткамі і спазнаннямі. Узрушаны плённай, цёплай гутаркай свайго бацькі-пастыра, скіраваны да чыстых, высакародных снраў і думак жыва-
творнай прамовай, селянін пойдзе ў царкву з намерам маліцца і не падумае пасля абедні зазірнуць у карчму для гулянкі або вакханальных оргій. Ён паспяшаецца дадому, да роднага агменю, у круг сваёй сям'і і там правядзе вольны час у бясшкодным адпачынку і сямейных задавальненнях.
Падобныя чытанні вельмі магчымыя, яны не абцяжарваюць ні сялян, ні настаўнікаў-пастыраў. Яны будуць непрыемныя толькі для карчмароў-яўрэяў і мімаволі прымусяць іх падумаць аб тым, каб перабрацца з вёсак у гарады, а гэтага і варта жадаць для дабрабыту Заходнерускага краю.
II
Bid горада Мазыра з набярэжнай ракі Прыпяці. — Легенда аб двух братах, першых заснавальніках Мазыра. — Жаночы кляштар Цістэрсок. — Святая гара. — Смяротная даліна. — Чортава гара. — Летапісныя паданні аб Мазыры з XII стагоддзя да цяперашняга часу. — Мангольскія і татарскія спусташальнікі. — Умацаванне горада пры Жыгімонце III. — Сляды гарадскіх умацаванняў — Гара Вартаўнік і хутар Лупня. — Казацкі правадыр Міхненка. — Прывілеі Мазыра і яго староства. — Мазыр у цяперашні час. — Спаскі кірмаш. — Кірмашовы гандаль. — Адукаванае мазырскае грамадства. — Спадар Франкоўскі і паэт Неслухоўскі. —Дваранскае вучылішча. — Кірунак мазырскіх мяшчан. — Іх гарнітуры і цяга гараджанак да ўбораў. — Чарвец — мясцовая фарба. — Часовы тэатр і рэсурсы. — Крамы і гандлёвыя пункты. — Жалезная руда. — Рускія і яўрэйскія гандляры. — Піліпоны. — Гарадскія будынкі і сады. — Старажытная цясніна. — Цэрквы і касцёлы. — Спаская і Замкавая гара. — Сляды старажытнага замка. — Замкавая вуліца. — Старажытныя літоўскія вагі. — Мазырскія граматы ў гарадскім магістраце. — Скрыгалаў: яго гарадзішча, або Гарадок; курганы і насыпы. — Каменны замак Барбараў са старадаўнімі вежсші.