Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
жвавыя ад прыроды. Звычайна ж яны ходзяць у суконных, даволі грацыёзных жупянках 16, абшытых каляровай цясьмой, а зімою ў кажушках у абліпку. Яшчэ грацыёзныя іх гарсэты, большай часткай яркія шаўковыя, ваўняныя, суконныя, паркалёвыя і нярэдка аксамітавыя. У гэтых гарсэтах са шматлікімі бліскучымі гузікамі спераду і ззаду, з разрэзанымі баскінамі ніжэй таліі, без рукавоў хораша абмалёўваецца стройны жаночы стан. 3-пад гарсэта бачны вялікія плоеныя або проста складчатыя каўняры белай кашулі, рукавы якой заканчваюцца ля кісці рукі чымсьці накшталт уздутых абшывак або буфаў, перацягнутых шырокаю стужкаю і прышпіленых вялікімі каніфольнымі запінкамі. Паверх каўняра адзяваецца мноства нітак бурштынавых караляў, гранатаў і шклярусу са срэбнымі манетамі. Гэта спадчына бабуль і прабабуль, якая пераходзіць з пакалення ў пакаленне і якую не прадаюць нават у выпадку крайняй беднаты. Дадаткам гарсэта служыць андарак}\ які не закрывае ног: ён робіцца больш з ваўнянай тканіны хатняй нарыхтоўкі, што афарбоўваецца стойкай фарбай, вядомай пад назвай чарвяца. Чарвец гэты здабываецца з нейкіх палявых і лясных кветак, якіх вельмі шмат на Мазыршчыне, і дае цудоўную, чыстую, ярка-чырвоную фарбу, якая не губляе свайго колеру да апошняга зносу андарака. Шматлікія прыезджыя замежныя гандляры імкнуліся даведацца сакрэт афарбоўвання чарвяцом і рабілі ў сябе доследы, але, па іх жа прызнанні, мазырская фарба значна чысцей і ярчэй. Для падрыхтоўкі гэтай фарбы не ўжываюць ніякіх хітрых сродкаў, кладуць толькі нейкі рачны камень, які раствараецца ў гарачай вадзе, але гэтага каменя і не называюць, і яго нялёгка дастаць; яго назапашваюць вытворцы ў пэўны час года. Колер мазырскіх андаракаў кідаецца ў вочы ўсякаму новаму чалавеку і нельга не пажадаць, каб нашы натуралісты звярнулі сур'ёзную ўвагу на чарвец, які, гавораць, водзіцца выключна на глебе мазырскай і рэчыцкай і не можа прычапіцца да іншых грунтоў, як у гэтым упэўніліся замежныя гандляры, якія без поспеху спрабавалі разводзіць яго на сваёй зямлі. Чарвяцовыя андаракі такія прывабныя для простага мазырскага люду, што шматлікія — з большым дастаткам — сялянкі лічаць абавязковай умовай свайго сельскага гардэробу мець для ўрачыстых дзён хоць адзін прыгожы мяшчанскі андарак. Шкада толькі, што
з любоўю да андарака ў мазырскіх мяшчан не ўкараняецца і любоў да адукацыі: цемната страшная паміж простага сельскага люду!
Падчас Спаскага кірмашу для прыезджага дваранства і мясцовых гараджан уладкоўваецца часовы тэатр, які мае, зрэшты, сталае памяшканне ў знарок прыгатаваным будынку. Будынак невялікі, але не пазбаўлены некаторай прывабнасці ва ўнутраным аздабленні. Прыезджая мінская губернская трупа, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў казённым вядзенні, забяспечана жалаваннем і карыстаецца летнімі канікулярнымі водпускамі. У складзе гэтай трупы ёсць некалькі адукаваных артыстаў і артыстак, сярод якіх прываблівае сваёй натуральнай ігрой і прыемным гучным голасам маладая дзяўчына спадарыня Драздоўская, якая збіраецца нават дэбютаваць на сталічнай сцэне. Прыязджаюць таксама артысты-музыкі і здараюцца неблагія канцэрты. Але галоўнай забаўкай кірмашовай бываюць ресурсы, г. зн. высакародныя танцавальныя зборы, да якіх наперад загадзя падрыхтоўваюцца мазырскія дамы, зазначу, ахвочыя прыбірацца. Ёсць такія, якія не задавальняюцца таварамі мазырскіх гандляроў і вырабамі мясцовых маршандемодйсток, а выпісваюць матэрыялы і нават уборы калі не з Варшавы і Пецярбурга, дык абавязкова з Вільні або хоць з Мінска. А можна знайсці сёетое і ў мазырскіх гандлёвых пунктах, у ліку якіх ёсць некалькі крам і модных прылаўкаў...
У Мазыры можна налічыць больш за сотню ўсякіх крам, у якіх нямала вырабаў, зробленых з мазырскай жалезнай руды. Дарэчы, на грунтах мазырскіх горных цяснін здабываюць жалезную руду, якую потым апрацоўваюць у мясцовых рудакопнях. Багатыя жалезнай рудой пласты зямлі, якія ляжаць уздоўж берагоў ракі Славечны. Вялікая частка крам складае ўласнасць аферыстаў-яўрэяў, якіх поўна ў Мазыры і ў руках якіх весь дробны гандаль: яны і меднікі, і срэбнікі, і залатых спраў майстры, і краўцы, і гадзіншчыкі, і гаспадары кававых і кандытарскіх корчмаў. Ёсць, аднак, корчмы і кандытарскія хрысціянскія, якія больш чыстыя і добрапрыстойныя. Яўрэі — і фактары, і вестаўшчыкі, і рассыльныя, яны ўпотай займаюцца продажам безбандэрольнага тытуню і цыгар. Смешна чуць іншы раз пытанне яўрэя-тытунніка: «Якога вам тытуню, з бандэроллю
ці без?» Калі без бандэролі — вас павядуць у такое цёмнае падзямелле, што вы адчуеце сябе ў якіх-небудзь старажытных катакомбах. Зразумела, і ў гэтае змрочнае месца павядуць вас толькі па знаёмстве, чалавека новага не пусцяць туды, яўрэі асцярожныя. Дзіўна, як яўрэі не перабілі ў мазырскіх мяшчан рымарства і шавецтва: шаўцы ў Мазыры больш хрысціяне. 3 іншых хрысціянскіх крамнікаў вядомыя так званыя рускія, г. зн. якія перасяліліся з велікарускіх губерняў. Гэтыя рускія купцы гандлююць чаем, самаварамі, ікрой, салёнай рыбай і варэннем, але такіх крам мала, падаецца, усяго дзесяць. Да ліку хрысціянскіх мазырскіх гандляроў, як тыпу мясцовых прамыслоўцаў, належаць так званыя пйлйпоны™, што раз’язджаюць па кірмашах з соллю, гароднінай і насеннем, якія яны так добра ўмеюць вырошчваць і гадаваць на сваіх па-майстэрску апрацаваных палях і шырокіх гародах: іх цыбуля, бульба, гарбузы і асабліва агуркі вядомыя па ўсім Заходнерускім краі, пранікаюць нават у Маларасію і польскія губерні. Цыбуля, гарбузы і агуркі дасягаюць у велічыню проста дзіўных памераў.
Мазыр болып забудаваны драўлянымі будынкамі даволі правільнай і прыгожай архітэктуры ў рускім стылі з дамешкам гатычнага і візантыйскага элементаў, якія пераважна адлюстроўваюцца на франтавых порціках і фасадах стрэх, упрыгожаных разьбой і насечкамі. ІІрыгожы выгляд будынкаў дапаўняецца прасторнымі дварамі і вялікімі садамі, без якіх, падаецца, ні абыходзіцца ні адзін будынак у горадзе. Сады гэтыя тым цікавыя, што амаль усе яны раскінуты на ўзгорках, якіх шмат і ў без таго гарыстым Мазыры. Паміж узгоркамі знойдзеце некалькі глухіх цяснін, але самая таямнічая і прыкметная па сваім спіральным паглыбленні, якое, па народным павер’і, не мае дна, — старажытная цясніна, што завецца татарской, у якой, быццам бы, загінулі сотні перакопскіх татараў ад рукі адважнага Базара (гл. вышэй). У паглыбленні цясніны вясною, часам у дажджлівае лета, вертыкальна б’е са дна чыстая празрыстая ключавая вада. Цясніна разразае вялікую гару19, парослую цяністай ляшчынай, лістоўніцаю і хмызнякамі дзікіх руж, сярод якіх з задавальненнем можна пагуляць у самае гарачае лета. Зрэшты, гэтая гара сапраўды з’яўляецца ў горадзе любімым месцам для гулянняў, нягледзячы на тое, што не лёгка патрапіць туды па стромкай, звілі-
стай сцяжынцы. Але мазыранам не ў дзівоцтва такія сцяжынкі і дарожкі: яны сустракаюцца ў горадзе на кожным кроку. Нават самі вуліцы праведзены з гары на гару, адзіная прамая вуліца — уздоўж набярэжнай Прыпяці.
Нельга, аднак, сказаць, каб у Мазыры не было каменных будынкаў: ёсць некалькі і нават даволі вялікага памеру. Самае значнае месца паміж каменнымі будынкамі займае Бернардынскі манастыр, размешчаны на вялікай гары. Ён заснаваны ў 1654 годзе, але ў апошні час, са знішчэннем ордэна бернардынаў, уяўляе сабой руіны. Каталіцкае набажэнства здзяйсняецца ў драўляным саборным касцёле — фаре, заснаваным польскім каралём-прапагандыстам Жыгімонтам III у 1616 годзе па хадайніцтве мазырскага старасты Балтазара Стравінскага. Праваслаўныя царквы дзве: саборная, на высокім, стромкім кургане, да якога вядзе доўгая лесвіца з сотняй прыступак, і прыходская — Пятнйцкая. Абедзве гэтыя царквы драўляныя. Па стылі вонкавай пабудовы і ўнутраных упрыгажэнняў, абразоў і купалоў яны нясуць на сабе адбітак старажытнасці: першая — саборная — адрозніваецца арыгінальнай старажытнай архітэктурай і абразамі візантыйскага стылю, не скажонымі ўплывам уніяцтва. I архітэктура, і жывапіс сведчаць аб пабудове саборнай царквы ў эпоху даўніяцкага праваслаўя. Што тычыцца прыходскай, то ўжо сама назва Пятнйцкая паказвае на яе старажытнасць. Вядома, што такую назву цэрквы атрымоўвалі ад Пятніцкіх канцоў, г. зн. вуліц горада або аддаленых прадмесцяў; а канцы існавалі толькі ў старажытных рускіх гарадах, напрыклад у старажытным Пскове і Ноўгарадзе20. Зрэшты, існаванне праваслаўных цэркваў у Мазыры з найглыбейшай старажытнасці не выклікае сумнення: іх было, паводле падання, шмат. Прынамсі, вядома аб існаванні вялікай каменнай царквы Спаскай, ад якой атрымала назву галоўная гара Мазыра21. На гэтай гары стаяла царква і гарадскі замак, які замяняў крэпасць. Адгэтуль іншая назва той жа гары — Замкавая; нават вуліца, якая абгінае гару, завецца дагэтуль Замкавай22.
Сляды старажытнага каменнага замка захаваліся ў паглыбленні гары, пры раскопванні якой знаходзілі паленую цэглу, абломкі ланцугоў і розных іншых жалезных рэчаў. Замак гэты існаваў у Мазыры да пачатку XVIII стагоддзя: самы позні напамін
аб ім сустракаецца ў каралеўскай грамаце, выдадзенай у 1670 годзе на імя мазырскіх стараст для ўразумення судовых спраў, якія вырашаліся ў палатах замка23. Як відаць з граматы, у гэты час замак меў яшчэ сваё адміністрацыйнае значэнне і рашэнні яго ўплывова дзейнічалі на палітычны строй горада без адрознення саслоўяў і званняў. Гэтым жа рашэнням падпарадкоўваліся як мясцовыя, так і замежныя гандляры, якія пражывалі тут часова, з тым толькі адрозненнем, што правы гандляроў не цалкам падпарадкоўваліся магдэбургскім пастановам. Гандлёвы клас шмат у чым кіраваўся законамі рускай або літоўскай юрысдыкцыі, але менш за ўсё магдэбургскім правам. Помнікам літоўскай даўніны могуць служыць грамадскія гарадскія весы, выстаўленыя на замкавым пляцы, да якіх павінны былі звяртацца ў выпадку абважвання ўсе пакупнікі. На гэтых жа вагах павінны былі ўзважваць усе зборы і мыты як з мясцовых, так і прыезджых купцоў. Гэтыя самыя вагі, пад назвай літоўскіх, існуюць і зараз на рынкавым пляцы, але без усякага ўжывання: яны моцна забіты ў зямлю. Уся іх аснова з масіўнага жалеза вагою ў некалькі пудоў. Нельга не звярнуць увагі, што польскія каралі падчас свайго валадарства ў Заходнерускім краі, вынішчаючы ўсё рускае і літоўскае, не знішчылі ваг літоўскіх, якія былі ў вялікім ужыванні ў заходніх губернях, у тым ліку і ў горадзе Мінскай губерні — Мазыры. Аб мазырскіх вагах гаворыцца яшчэ ў 1572 годзе ў грамаце Аўгуста II, якая дагэтуль ацалела ў архіве гарадскога магістрата. Там жа маюцца і іншыя старажытныя граматы. Я меў магчымасць праглядаць граматы ад 1572 года (аб гарадскіх парадках, аб мастах і судах у замку), 1577 года (аб гарадскіх зборах і мыце — мыце з піва), 1670 года (аб сцвярджэнні магдэбургскага права), 1680 rofla (аб гандлі і зборы за лоўлю рыбы) і 1685 года (аб гандлі па пятніцах). Ва ўсіх гэтых граматах згадваецца аб уласнасці (землях) мяшчан на прасторы ад рэчкі Лупні ўверх Прыпяці да пратокі Акарызы.