• Часопісы
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    аддаюць перавагу працы ля роднага агменю, на вачах любімай сям'і і побач дарагіх папялішчаў. Гэтая любасць да роднай хаты мае вялікі ўплыў на адзінства думак і братэрства заходнерускіх сялян. Гэта ратуе ад сваволля і бясчынства, робіць цярплівымі да незнаёмых велікарускаму касмапаліту-селяніну самаахвяраванняў. На няшчасце, уладальнікі гэтых адданых сялян не ўмелі або, правільней, не мелі часу заўважаць такіх якасцяў і па неасцярожнасці дазволілі пасяліцца ў Заходнерускім краі (у тым ліку і ў Мінскай губерні) двум страшным бедствам: распаўсюджванню дробных2 пасэсій (арандатарстваў) і яўрэйскага пралетарыяту ў вёсках. Гэтыя два бедствы мелі ўплыў не толькі на аб'яднанне заходнерускіх сялян, але і на іх маральны побыт. Уплыў гэты будзе працягвацца да таго часу, пакуль сялян не забяспечаць якой-небудзь уласнасцю. Валодаючы ёю і не звязаныя прыгонным правам, яны пазбавяцца ад самаўпраўнага падначалення іх пасэсарам і могуць выжыць са сваіх участкаў зламысных яўрэяў-пралетарыяў, якія нярэдка сакрэтна гандлююць у карчме па бестурботнасці ўладальнікаў або па разліках дробных пасэсараў-перакупшчыкаў.
    Шкода дробных пасэсій у Заходнерускім краі прызнаецца не толькі староннімі, вандроўнікамі, але і самімі мясцовымі абывацелямі. Хто такія, гэтыя дробныя заходнерускія пасэсары? Аканомы, камісары, пісарчукі, войты, якія выслужыліся пры дварах багатых паноў, — словам, тыя, каго народ кліча падпанкамі, шэракамі (таму што яны носяць сурдуты з простага шэрага сукна). Яны ўсё сваё дзяцінства, усю маладосць правялі ў зневажэнні для накаплення маленькага капітальца і потым на сабраныя з грахом папалам грошы спачатку вымалілі ў якога-небудзь магната пяць-шэсць двароў у пасэсію, нарэшце пажывіліся за рахунак сялян і ўзялі ў арэнду дзесяць, дваццаць, а многія і трыццаць двароў. Яны выраслі па-за ўсякімі пачаткамі разумовага развіцця і высакародных чалавечых памкненняў, навучыліся ў сваіх шарачковых родных аднаму круцельству і зману, не прачыталі ніводнай кнігі, акрамя Бердзічаўскага календара, таму ў іх не было магчымасці пераканацца, што чужыя сяляне, якіх яны арандуюць, павінны быць прадметам іх клопату і бацькоўскай апекі. Наадварот, яны прывыклі абыходзіцца з імі не як з людзьмі і, не атрымаўшы ніякай адукацыі
    і забыўшыся пра сваё першапачатковае жыццё-быццё, пагардліва, з азіяцкай нецярпімасцю пазіраюць на іх як на сваіх рабоў і абдзяляюць нават сваёй увагай, калі мужык уздумае шукаць у іх заступніцтва ад яўрэйскага прыгнёту: для іх барыш вышэй за ўсё. Чаго ж чакаць ад такіх гандляроў? Відавочна, не дабрабыту, а жабрацтва і галечы сялян і спусташэння саміх маёнткаў. I колькі багатых маёнткаў спустошана такім чынам дробнымі пасэсарамі, якія карыстаюцца адсутнасцю магнатаўпамешчыкаў, што пражываюць дзе-небудзь у чужых краях і не маюць ніякага паняцця аб побыце сваіх сялян! Карыстаючыся безграшоўем уладальнікаў, асабліва маладых спадчыннікаў, нярэдка гатовых аддаць у пасэсію свае маёнткі каму бы тое ні было і на якіх заўгодна ўмовах, толькі б атрымаць на патрэбны тэрмін неабходныя грошы. Гэтыя пасэсары нажываюць потым стоадсоткавыя выгоды, а за ўсё адказвае селянін, за ўсё плаціць бедны працаўнік: да Бога высока, да цара далёка. А колькі трываюць сяляне, калі адной вёскай распараджаюцца два-тры пасэсары (што здараецца вельмі часта), з якіх адзін бяднейшы за другога?! Але асабліва сялян чакае гора, калі дробныя пасэсары бываюць вымушаны па якіх-небудзь меркаваннях узяць у арэнду ўчастак за завышаны кошт, амаль з боем, з прычыны суперніцтва добранамерных арандатараў з вялікімі паямі. «Не заставацца ж нам у страце, — думаюць яны і на падставе такой аксіёмы імкнуцца атрымаць свае барышы (галоўная мэта дробных пасэсій) самымі недазваляльнымі шляхамі. У агюшні год арэнды яны нярэдка звяртаюцца да нялюдскіх мер: мардуюць сялян самымі цяжкімі работамі, прымушаюць іх распрацоўваць рудні, удзельнічаць у падрадных пабудовах суседніх гарадоў, пасылаюць іх жонак і дочак служыць гараджанам, загадваюць займацца перавозкай камянёў, смецця і нават лёду па навакольных мястэчках, нарэшце захопліваюць участкі сялян і засяваюць іх для сябе. Услед за тым дастаецца і самому маёнтку: яны сякуць лес для продажу, а неабходнага рамонту вясковых будынкаў не робяць; прадаюць лепшае быдла, птушак; пакідаюць палі без гною і нават найменшай азімай сяўбы ў надзеі, што ім не патрэбны будуць гэтыя палі. Яны больш не будуць іх арандаваць і клапаціліся аб іх, толькі пакуль тыя былі іх часовай уласнасцю. Словам, з канчаткам пасэсіі заканчваецца ўсякі клопат аб арандаваным маёнтку. Ім няма гора, што
    ён застаецца ў спустошаным выглядзе. Вы спытаеце, куды ж глядзіць памешчык-уладальнік? У тым і справа, што памешчык, які давярае сваю спадчыну такім пасэсарам, нікуды не глядзіць, нічога не бачыць. Ды ён, мабыць, ніколі і не бываў у сваім маёнтку. Падобныя пасэсары вельмі добра разумеюць, што памешчык, які дапусціў пасэсію па завышаных (злосных, як кажуць) цэнах, не шануе сваё дабро і ва ўсім спадзяецца на прыказчыка. А яны — тыя ж падпанкі, тыя ж будучыя пасэсары, натуральна, падаюць руку сваім сабратам, якія з імі ў камерцыйнай справе, значыць, усё сыходзіць з рук і пасэсарам, і прыказчыкам. Калі ж памешчык якім-небудзь чынам даведваецца аб гэтай змове, то і тады не можа пратэставаць супраць дзеянняў пасэсараў, бо яны звычайна ўладкоўваюць арэндныя справы з памешчыкамі завочна, праз тых жа прадажных, некантралюемых самім уладальнікам прыказчыкаў, так што памешчык ніякім чынам не можа прычапіцца да самага відавочнага спусташэння. Па нейкім патрыярхальным звычаі, умовы дробных пасэсій у Заходнерускім краі складаюцца без строгіх фармальнасцяў, нярэдка сямейным чынам, на хуткую руку, або пры садзейнічанні прыказчыкаў на круцельскі лад, хоць, відаць, і на падставе актавых папер. Выключэннем у гэтым выпадку маглі быць казённыя маёнткі Заходнерускага краю, якія аддаваліся ў пасэсіі з узаконенымі, дакладнымі фармальнасцямі, пад наглядам так званых люстратаў3), захавальнікаў казённага інтарэсу. Але і пры гэтых строгасцях выявіліся злоўжыванні дробных спекулянтаў-пасэсараў, якія здолелі дамовіцца з люстратамі і па жаданні выбіраць для сябе лепшыя землі ў шкоду сялянам. Таму-то, нарэшце, урад звярнуў увагу на бескарыснасць люстрацый і з гэтага года даручыў дасведчанаму міністэрскаму службоўцу, мясцоваму памешчыку спадару Кейстуту-Гедыміну, практычна знаёмаму з патрэбамі і недахопамі краю, пераўтварыць арэнду заходнерускіх казённых маёнткаў, з правам арандаваць, згодна з духам новых распараджэнняў аб паляпшэнні побыту сялян, толькі незаселеныя запасныя землі, якія застаюцца свабоднымі пасля размежавання пасяленцамі неабходных і карысных для гаспадаркі і земляробства ўчасткаў. Мэта гэтага пераўтварэння відавочная: забеспячэнне народнага харчавання і ўдасканаленне сельскага земляробства і прамысловасці самымі справядлівымі, чалавекалюбнымі мерамі,
    якімі трэба было б скарыстацца і заходнерускім уладальнікам, асабліва ў стаўленні да дробных пасэсій. Спадар Кейстут-Гедымін ужо публічна прыступіў да правядзення і выканання гэтых дабратворных мер урада ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, ад чаго чакаюцца вялікія поспехі ў паляпшэнні народнага дабрабыту.
    Што тычыцца пралетарыяцтва заходнерускіх яўрэяў у вёсках, то гэта такое зло, якое пры абыякавасці і бестурботнасці ўладальнікаў рана або позна прывядзе сялян да канчатковай галечы і маральнага атупення, а таму, пры сапраўднай добрай думцы ўрада аб развіцці паміж сялянамі разумных чалавечых праў, палітыкам-эканамістам варта звярнуць на гэта сваю ўвагу. Гэтае зло адзначана ўрадам у тым жа даручэнні с. Гедыміна, якое адносіцца да адной з важных прычын невыгодных наступстваў для земляробства і народнай маральнасці •— знаходжання сярод сялян пад рознымі падставамі яўрэяў, якія не пакідаюць сваёй звычкі займацца продажам спіртных напояў. I сапраўды, зло гэтае тым больш згубнае, што яно прыкрываецца самымі добрапрыстойнымі дзеяннямі і таму для чалавека, не знаёмага з характарам яўрэйскага пралетарыяцтва, не прыкметнае. Часам які-небудзь падарожнік, велікарускі жыхар, спакушаны паслужлівасцю (нярэдка ў цёмных справах) спрытнага, хітраватага фактара4*, карчмара або проста вандроўнага яўрэя, думае, што яўрэй на самой справе карысны, неабходны ў Заходнерускім краі. Яно, збольшага, так, калі вы будзеце патрабаваць ад яўрэя толькі фактарскіх паслуг, мы не адымаем гэтых якасцяў у яўрэя-пралетарыя (заўважце, мы гаворым аб заходнерускіх яўрэях і адрозніваем іх ад адукаваных яўрэяў, якіх бачым у сталіцы). Яўрэй-фактар, які звыкся з шырокім сталічным жыцём, возьме з вас за ўсю сваю бегатню надзіва невялікую плату. Іншы памешчык, які прывык усё рабіць праз фактараў, у захапленні ад свайго Янкеля, Лейбы або Беркі. Але ж усё гэта робіцца для вас, для мяне, для іншага, таму што яўрэй чуе прыбытак, няхай невялікі, але ўсё ж прыбытак — дакладны, несумнеўны і прытым у гэтую ж хвіліну, без крэдыту, без адкладу: яўрэю галоўнае хутчэй іельді Яго нават калашмацяць для пацехі (што здараецца падчас ваенна-паходных стаянак), але абы плацілі зараз жа ды наяўнай манетай. I чым даражэйшая манета, тым больш паслужлівасці
    з боку яўрэя. Чым багацейшы падарожнік, тым больш зняважаны яўрэй. Яўрэй чуйны, як заяц, і цямлівы, як кошка. Як ён вас сустракае, зыходзіць з таго, на чым вы прыехалі. Калі вы прыехалі на пары коней у якой-небудзь брычцы, ён нават насустрач вам не выйдзе, толькі паглядзіць у акно. Вы ўвайшлі ў яго карчму, ён запусціць рукі ў кішэні свайго балахона, абыходзіцца з вамі як з роўным, плюе направа і налева, паліць трубку і не вымае яе з рота, адказвае вам адрывіста, неахвотна, калі вы спытаеце ў яго сена або аўса для сваіх коней. Ён ведае, што шмат на вас не нажывецца і гандлюецца з вамі, не пускае далей агульнага, абкуродымленага пакоя і там жа ходзіць перад вамі ў шапцы.
    Калі вы прыехалі на тройцы і прытым з бомамі, калі вы спраўнік або засядацель (станавы для яго не ўказчык), яўрэй сустракае вас ля дзвярэй з паклонам, вядзе ў асобны пакой і аказвае значна больш увагі. Для засядацеля або спраўніка ганаровы пачастунак: рыба, яйкі, мёд, піва.
    Калі вы імчыцеся ў калясцы, карэце, запрэжанай чацвярнёй, а чаго добрага — шасцярнёй з фарэйтарам, гвалт раздаецца па ўсёй карчме. У яўрэя пачынаецца істэрыка: вы яшчэ не пад'ехалі, а яўрэй стрымгалоў, адціснуўшы нагу і нават галаву не адной курыцы, ляціць насустрач вам, скурчыўшыся і сагнуўшыся дугой, штохвілінна кланяючыся, адчыняе дзверцы вашай карэты, абцірае падножку шапкай або крысом свайго лапсардака, ледзь не на руках выносіць вас да самага ганка і ў той жа час паспявае адкрыць дзверы карчмы. He паспелі вы апынуцца ў агульным пакоі, як там ужо раздаецца грозны крык яўрэя: ён сілком турыць мужыкоў і расштурхвае перад вамі прыезджых. Да вашых паслуг асобная святліца. Вакол вас валтузня яўрэек і яўрэяў: адзін працірае акно, другая сцірае фартухом пыл з зэдлікаў і крэслаў, сам ён накрывае стол чыстай сурвэткай, часта прасціной, прыносіць (калі гэта бывае ўвечары) лоевую свечку і спяшаецца ўставіць яе ў брудны бляшаны шандал. Усе вашы жаданні выконваюцца ў імгненне вока, яўрэя сочыць за ўсімі рухамі, каб адгадаць вашы патрабаванні. Паслужлівасць яўрэя даходзіць да абсурду: вы чхнулі, вам жадаюць усякай усячыны; кашлянулі — яўрэй таксама кашляе; вы пазяхнулі і яўрэй пазяхнуў, імкнучыся гэтым выказаць рабскую угоднасць.