Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Здагадкі дварчаніна мелі рацыю: Пятрусь з кожнымі вячоркамі ўсё болей і болей думаў аб чарнавокай Ганусі. Ён пачаў распытваць аб ёй хлопцаў і, даведаўшыся аб яе багацці, яшчэ больш задумаўся. Дзяўчаты ўжо пачалі перашэптвацца між сабой наконт Петруся і адны з іх, пакрыўджаныя яго халоднымі адносінамі, сталі распускаць плёткі аб яго патаемным знаёмстве з Ганусяй. Гэтыя чуткі яшчэ больш узмацніліся пасля таго, як дудар першы раз уставіў імя Ганусі ў знаёмую ўсім песню, дзе раней яе імя не ўпаміналася. Гэты выпадак дапамог Петрусю бліжэй пазнаёміцца з Ганусяй: яна сама загутарыла з ім у той вечар, і спрытны Пятрусь змог выкарыстаць яе ўвагу. Пасля ігрышча ён вызваўся праводзіць сваю каханую разам з іншымі хлопцамі з музыкай да самых Чурак.
Але ж гэты выпадак адкрыў вочы і закаханаму Ціту Сцяпанавічу, і ён расказаў нра ўсё бацьку Ганусі, Уласу. Рашэнне таго было кароткім: ён забараніў дачцэ хадзіць у Бялесы на ігрышчы.
Цяжка засумаваў Пятрусь, калі не ўбачыў сваёй любай на бялесаўскіх вечарынках. Яго дуда гучала так сумна, нічога яго 248
не радавала, і ён пакінуў Бялесы назаўсёды. Стаў ён блукаць па другіх месцах, але ўсюды яму бачылася Гануся, і яго любячае сэрца нідзе не знаходзіла спакою. Ён перабраўся ў Чуркі. Але бацька Ганусі і яе жаніх пільна сачылі за ёй і не давалі магчымасці сустрэцца з дударом.
Гануся здагадвалася з намёкаў маці, што бацьку не падабаецца яе знаёмства з бедняком дударом, але ніяк не ўяўляла, што ён можа прыняволіць яе пайсці за нялюбага дварчаніна. Яна думала, што Ціт Сцяпанавіч ходзіць да іх па якіх-небудзь справах, і нават зусім не заўважала яго, хаця ён заўсёды прыносіў ёй розныя падарункі і прысмакі.
Між тым надышла вясна, а Ганусі так і не ўдалося пабачыць Петруся. Дарэмна яна ўгаворвала маці прайсціся з ёй разам па вуліцы, каб хоць зірнуць на дудара, каб хоць даведацца ад іншых, што з ім робіцца. Маці не адважвалася выканаць просьбу дачкі. I Гануся сумавала не менш за Петруся. Нарэшце яна прыстала да маці і пачала таксама выпытваць бацьку.
— Да скажы ж мне, матулечка мая любая-дарагая, — звярнулася аднойчы Гануся да маці, — калі скончыцца мая няволя? За што бацька трымае мяне пад замком?
Цяжка было маці праўдзіва адказаць на гэтае пытанне, але нельга было і маўчаць аб рашэнні бацькі.
— Заўтра, Гануся, сам бацька ўсё табе скажа... He журыся, мая дзяўчынка: не добрую вестачку ён скажа, паабяцае табе ў жаніхі Ціта Сцяпаныча.
Залілася слязьмі Гануся і праплакала ўсю ноч. На наступны дзень раніцай бацька абвясціў дачцэ, што Ціт Сцяпанавіч сватаецца да яе і што ён сам жадае выдаць яе за панскага пестуна.
— Выкінь блазнаванне з галавы, — строга сказаў Улас Ганусі, — што табе ў нейкім дудары? Яшчэ хто ведае, ці не бадзяга ён які, хлопец жа не з нашых мясцін. Заўтра ты пойдзеш з маці да двара і застанешся там на тыдзень у цёткі Ціта Сцяпаныча: яна ключніца пры нашай пані. Там ты павесялееш, калі лепш пазнаёмішся з Цітам Сцяпанычам. Чалавек ён прыстойны, у панскай ласцы.
Прамовіўшы гэта, бацька лічыў справу скончанай. Але не тое было на душы ў Ганусі. Прытуліўшыся да маці, яна горка загаласіла:
— А што, калі гэтае блазнаванне не ў галаве маёй, а ў сэрцы? He, не вырваць яго адтуль ні бацьку, ні гэтаму Цііу Сцяпанычу!
3 панскага двара Гануся вярнулася дамоў яшчэ больш сумнай і задуменнай. Але дома яна заставалася нядоўга: за ёй прыйшла сама ключніца. Яна паведаміла Уласу, што Гануся спадабалася пані і тая пытаецца, ці не хочацца Ганусі зноў пабыць у панскіх пакоях, тым больш што там чакаюць шмат гасцей, і дапамога такой спрытнай, жвавай і ахайнай дзяўчыны можа спатрэбіцца.
Уласу былі даспадобы ліслівыя словы ключніцы, але пры ўсім жаданні дагадзіць ёй ён не мог адразу адпусціць Ганусю, бо яму трэба было дзён на пяць з’ездзіць у горад, а пакінуць дома адну хворую жонку ён не мог. Але Улас паабяцаў ключніцы, што як толькі ён вернецца, то адразу адправіць дачку.
Калі бацька паехаў, Гануся адчула сябе болып свабоднай. Яна расказала маці, як Ціт Даўгавязы (такую мянушку дала яму Гануся) назаляў ёй пры двары сваімі заляцаннямі і абрыд самахвальствам, якое даходзіла да таго, што ён лічыў сябе сынам нябожчыка пана. Маці суцяшала яе як магла. Каб якнебудзь супакоіць дачку, яна параіла ёй заняцца кветнікам, які заўсёды славіўся лепшымі кветкамі, а зараз застаўся без усялякага нагляду. Гануся ахвотна ўвайшла ў некалі пешчаны ёй кветнік і, убачыўшы ў ім запусценне, уздыхнула: не любы быў ён ёй зараз, як і не люба ўсё ў хаце, якая з некаторай пары па волі бацькі і Даўгавязага Ціта ператварылася для яе ў турму. Доўга хадзіла Гануся па кветніку, але ёй было не да працы, ды і позна ўжо яго даглядаць: вясна ў поўнай сіле, набліжаўся май. Раптам Гануся пачула — загучала дуда, і ля паркана кветніка паказаўся Пятрусь. Гануся забылася на строгі наказ бацькі і кінулася да агароджы. У гэты ж час у кветнік зайшла маці, і Гануся выпрасіла ў яе дазволу, каб заўтра Пятрусь зайшоў да іх.
На наступны дзень сонейка грэла неяк асабліва, і дзень выдаўся амаль летнім. Пятрусь з’явіўся пасля абеду і, размясціўшыся са сваёй дудой пад цяністым дубам каля самай хаты Уласа, сыграў любімую песеньку Ганусі. Тая выйшла з калаўротам і заняла месца на лаўцы каля любага. Яна не зводзіла вачэй з Петруся, які значна змяніўся з таго часу, як яна яго бачыла: твар схуднеў, вочы запалі. Акрамя таго Пятрусь ад-
пусціў доўгія валасы, якія густымі завіткамі прыкрывалі яго шыю і апускаліся амаль да спіны. Гануся распытвала, дзе ён праводзіў час і ці не забыўся пра яе. У адказ на яе пытанні Пятрусь спяваў розныя песні, у якіх выказваў, як моцна ён яе кахае і баіцца страціць.
— Навошта ж ты,— сказала Гануся, — дазваляеш мяне мучыць? Чаму не пагаворыш з Цітам Сцяпанычам і не растлумачыш яму, што мы кахаем адзін аднаго і што я ніколі не буду любіць яго?
— Я ўжо неаднойчы гутарыў з гэтым злым чалавекам, — адказваў Пятрусь, — але ён і слухаць мяне не хоча. Мала таго, пагражае мне панскім гневам, калі я не пакіну Чурак і не з’еду куды-небудзь далей. Цяжка мне, залатая мая Ганусенька: чуе маё сэрца нядобрае.
— А мне што лягчэй? За адзін гэты тыдзень, што я прамучылася пры двары, я болей сумавала, чым ты за некалькі месяцаў.
— Ад гэтага і баліць маё сэрца. Навошта пакахаў я цябе? На гора сабе і табе... Такая вось доля мая дударская...
I ўслед за гэтым Пятрусь заспяваў новую песню, якую ён злажыў аб сваім няшчасным каханні. Ён даўно ўжо збіраўся спець яе Ганусі, але падумаў, што зараз самы час. Сумна загучала дуда, але яшчэ больш сумным быў напеў. Пятрусь амаль са слязьмі спяваў:
Засеў сокал пад клёнам
I стаў галасіці: Ой, як цяжка убогаму Багату любіці.
Багата не знае, Як бедненькі нудзіць. Яна толькі дбае, Як дзецюкоў мучыць. Колькі часу так згібаець, Я шчасця не знаю.
Сэрца ўва мне наддыбае, Што чыніці маю?
Хаджу-блуджу, хаджу-блуджу, Як сонца ў крузе.
Куды пайду, ці што раблю,
Усё сэрца ў тузе.
Хаджу-блуджу, хаджу-блуджу, Век свой праклінаю, Што палюбіў багатую, Ды яе не маю...
Спазналася ўжо Гануся
3 панамі, з панскім дворам: Цяпер больш ёй не прыгажуся, Пайду зайграю чорным борам...
На працягу ўсёй песні Гануся памінутна ўздрыгвала, але пачуўшы апошнія словы, яна парыўна ўскочыла і горка заплакала: Пятрусь несправядліва ўпікнуў яе панскім дваром.
— Злыя людзі агаварылі мяне, — прамовіла скрозь слёзы Гануся, — а ты і паверыў. Ці ж па добрай волі я жыла пры двары? За што ты хочаш пакінуць Ганусю?
Пятрусь не ведаў, як яе суцешыць. Ён сам не меней за Ганусю адчуваў патрэбу ў спачуванні. Нарэшце паступова твары закаханых праяснелі, і яны пачалі ўжо ўсміхацца, але за агароджай кветніка паказаўся Ціт Сцяпанавіч, і дудар паспешна развітаўся з Ганусяй.
На наступны дзень Гануся па загаду пана была пры двары. Бацька, які вярнуўся з горада, паспяшаўся да Ціта, і той супакоіў яго. Але скончылася ўсё не так спакойна...
Ціт паспеў праз цётку-ключніцу падбухторыць пані, і тая, калі чаканыя госці з’ехаліся, залічыла Ганусю ў штат пакаёвак. Тыя ж непрыязна паглядалі на Ганусю, бо яна была маладзейшай і прыгажэйшай за іх.
Гануся вярнулася дамоў для пакут. 3 аднаго боку — любячая маці марнела ад выгляду таючай прыгажосці дачкі; з другога боку — бацька стараўся позняй пяшчотай загладзіць свой учынак, які давёў дачку да ганьбы. Яе ўспрыімлівая душа не магла вынесці гэтай пяшчоты. Гануся з кожным днём чэзла і амаль ні з кім не размаўляла. Ніхто ніводнага разу не чуў, каб яна прамовіла імя Петруся.
Нарэшце аднойчы раніцай яе не знайшлі ў накоі. Гануся ноччу пайшла з дому і доўга яе не маглі знайсці. Яе цела вынесла на бераг рэчка. Пахавалі Ганусю на тым жа месцы, і насыпалі над магілай высокі курган.
Народнае паданне захавала песню, у якой спяваецца аб сумным дудары, які, быццам бы, кожную ноч з’яўляецца на магіле Ганусі, і замагільныя гукі дуды наводзяць жах на ўсю ваколіцу Чурак.
ПІНЧУКІ
Сяляне Пінскага павета, або, як іх звычайна завуць, пінчукі, складаюць у Заходнерускім краі нейкае асаблівае племя, рэзка выбітнае паміж народанасельніцтвам Мінскай губерні. Аддзеленыя ад сумежных жыхароў іншых паветаў шырокаю, непарыўнаю сеткаю рэк і прытокаў, акружаныя з усіх бакоў густымі, амаль непраходнымі лясамі, пінчукі ледзь не ўсё жыццё сваё не выходзяць з гэтага заварожанага лабірынта вод і, загразціы ў сваіх чарназёмных, гразкіх, клейкіх балотах, вядуць нейкае асобнае жыццё, без усялякіх зносін не толькі з іншымі гарадамі і мястэчкамі, але нават са сваім горадам Пінскам. Прычына такога затворніцкага жыцця, вядома, складаецца ў нелюдзімым, недаверлівым характары лясных пінчукоў і, не меней таго, тлумачыцца цяжкасцю, амаль немагчымасцю зносін па непраходных балотах, асабліва ўлетку, увесну і ўвосень, падчас разводдзя незлічоных азёр і рэк. У гэтыя поры года ў некаторых месцах нават адна вёска з іншай не можа мець сталых зносін. Адзіны шлях — водны, але пры нядбалай пабудове дробных суднаў хатняга ўжытку, накшталт плавічак (маленькая лодка) або шугалеек (доўгая, вузкая лодка), ён неразлучны з пастаяннымі перашкодамі і гібеллю падарожнікаў: басейны пінскіх вод, большаю часткаю, ключавыя і таму імклівыя. Вось чаму з'яўленне пінчука ў іншым павеце. асабліва ў галоўным губернскім горадзе Мінску, складае рэдкасць. На пінчука, які заехаў туды, глядзяць як на нейкага заморскага жыхара, і пры з’яўленні яго на гарадскім пляцы збягаецца народ, як на незвычайнае відовішча. Нават мова яго не падобная на мову іншых жыхароў Мінскай губерні. Трэба, зрэшты, сказаць, што пінчук па вонкавым выглядзе сапраўды кідаецца ў вочы жыхару аддаленага Мінска. Колер твару яго адрозніваецца моцнаю асмугласцю, у фізіяноміі дзівяць буйныя, рэзкія рысы, паміж якімі асабліва звяртаюць на сябе ўвагу раздзьму-