Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
* * *
Пара ўжо рускім быць больш уважлівымі да земляробаў, якія даўно чакаюць дапамогі людзей, што разумеюць важнасць земляробства ў Расіі. Таксама трэба паклапаціцца і аб прадметах сялянскага побыту. У нашых сялян конегадоўля ў сапраўдным заняпадзе. Лепшыя коні толькі ў паноў ды ў багатых гандляроў. У сялян канякі маленькія, з нейкімі кашлатымі пысамі, кволыя, таўстаногія, сапраўды бычачай пароды. Першы дослед паляпшэння па гэтай частцы робіць начальнік заходніх акруг віленскі генералгубернатар Назімаў. Для гэтага ён заснаваў з цяперашняга года ў Вільні конныя скачкі для сялянскіх коней і прызначыў шэсць прызоў ад 60 да 500 рублёў. Каб заахвоціць сялян да ўдасканалення пароды коней губернатар Назімаў абвясціў у праграме скачак, што той, хто прадставіць у 1864 годзе лепшага каня чыстай пароды, атрымае 3000 рублёў. Вьідатна, што ўжо знайшліся сярод сялян Віленскай акругі 50 ахвотнікаў. Пажадана, каб гэты прыклад узрушыў спаборніцтва і ў іншых акругах7).
* * *
У грамадстве нашым прыкметна прыемнае абуджэнне, выяўляецца нейкі разумны, свядомы рух; мы як быццам пачынаем саромецца ранейшай сваёй дрымоты і вырашаемся прысту-
піць да добрых распачынанняў у імя грамадскіх пытанняў, якія ў нас яшчэ далёка не распрацаваныя... Пытанні гэтыя зрабіліся прадметам абмеркаванняў не толькі ў кабінетах навукоўцаў, але і ў сямейных колах.
...Рэдкі дзень не чытаеце вы, напрыклад, аб мерах для выкаранення прыгнёту, які аказваецца ў Пецярбургу працоўнаму саслоўю гаспадарамі або майстрамі. Аб важнасці гэтай справы гаварылася ўжо ў «Городскнх Нзвестнях» нашай газеты. На самой справе, нельга не задумацца над лёсам якога-небудзь працоўнага хлопчыка, асуджанага на горкую долю ў сырым склепе бязлітаснага гаспадара, які, заграбаючы яго рукамі жар, сам нежыцца ў цёплым пакоі, атрымлівае асалоду ад усіх радасцяў жыцця, а яму не дазваляе і блізка падыходзіць да гэтай цеплыні —-трымае ў каморы, не дае прыстойнага абутку, адзення, неабходнай здаровай ежы. Хлопчык працуе дзень і ноч, увесь дрыжыць ад холаду, голаду, смагі... Там пхне яго адзін, тут — другі, ды яшчэ дадасць ад сябе нялюдскі гаспадар: хлопчык марнее, хворы, аслаблены, без усякага нагляду валяецца на брудных нарах і ніхто не скажа яму ласкавага слова8). А бывае яшчэ горш: загнаны, напалоханы збіццём, ён прывучаецца да прытворства, зману, пачынае красці, робіцца нягоднікам. I хай бы гэта было ў якога-небудзь грубага кулака-невука, але гэта здараецца ў паліраванага д'Этана або Кюр’е, людзей, што прэтэндуюць на еўрапейскую цывілізацыю.
.. .He заставацца ж нам вечна без голасу і свайго меркавання: пара і нам «смець сваё меркаванне мець» і выражаць яго галосна. Галоснасць у абмеркаванні грамадскіх думак — важная рэч9)!
* * *
Так! У нас часта яшчэ шануюць не чалавека ў чалавеку, а яго вонкавае ўпрыгожанне. I гэта паўтараецца не толькі паміж якімі-небудзь Жоржамі, але нават паміж пісьменнікамі, якія болыл за ўсё павінны шанаваць чалавека за яго дзеянні, за яго перакананні і паняцці.
* * *
«Шырокая натура ў славян!» — заўважыў багемскі археолаг Шафарык у адным са сваіх даследаванняў. I заўвага яго справяд-
лівая, асабліва ў адносінах да нас, рускіх. Рускі чалавек любіць усё рабіць на шырокую нагу. Калі заляжа спаць, дык спіць да знямогі, так што потым доўга прыходзіцца хадзіць з апухлымі ад сну вачамі. А збярэцца пагуляць, дык гулянне яго ператвараецца ў разгул, ад якога расступаецца зямля і вакол толькі трэскі ляцяць. Калі засумуе руская натура, дык не падыходзь да яе блізка. Ці нападзе лянота, дык рука не падымецца, каб паднесці лыжку да рота, язык не павернецца паклікаць слугу для якоганебудзь загаду —■ сядзіць сабе рускі чалавек і маўчыць цэлымі днямі. А загаворыць — што той курскі салавей. Адкуль мова возьмецца. Аб усім кажа, аб усім судзіць10).
* * *
Непрыязнасць да водкупаўП) ледзь не з кожным днём расце і ўзмацняецца ў нашых правінцыях.
.. .Так, у Віленскай губерні ўтрох вёсках 800 сялян прынесла грамадскую прысягу —устрымацца ад ужывання гарэлкі на працягу ўсяго жыцця. Гэта адбылося па прыкладзе сялян Вількамірскага павета, якія значна раней склалі апазіцыю водкупу і дагэтуль не п'юць гарэлкі.
...Але вось яшчэ выдатны выпадак, які цалкам даказвае, што ўсе змагаюцца з водкупамі. Гэта было ў Заходнерускім краі, у горадзе Навагрудку Мінскай губерні, і зрабіла моцнае ўражанне на сялян, якія сабраліся ў вялікай колькасці з нагоды святочнага дня. Мясцовы святар, які карыстаецца папулярнасцю і павагай сваёй паствы, так як чалавек сучасны і спалучае свае пропаведзі з духам часу, у адну з нядзель закрануў у сваім павучанні тэму п'янства. Прасякнуты свядомасцю згубнасці гэтага жудаснага бедства, прапаведнік так трапна прывёў наступствы п'янства, так моцна выказаў свае перакананні, што словы яго глыбока запалі ў душы слухачоў, і ў царкве раздаўся агульны плач. Чальцы акцызнага водкупу, якія прысутнічалі ў храме і якія з часу распаўсюджання ў Жмудзі і Ковенскай губерні цвярозасці і ўстрымання адчулі панічны страх. Жадаючы заглушыць уражанне, зробленае прапаведнікам на народ, адразу пасля абедні загадалі выкаціць бочку гарэлкі на рынкавы пляц і пачалі прадаваць напой за паўкошту. Нарэшце, калі і гэта мера не падзейнічала — ніхто не купляў гарэлкі, — загадалі раздаваць яе дарма. Дзень быў гандлёвы, усякага народу
панаехала. Зразумела, некаторыя не вытрымалі такога спакушэння: знайшліся ахвочыя да дармаўшчыны і, не думаючы доўга, да вечара апаражнілі бочку. Многія страшна перапілі, а адна баба згарэла (відаць, пітво ке было разбаўлена вадой) ад гарэлкі. Цела жанчыны валялася на зямлі, з рота вылятала сіняе полымя з дымам: ніхто не звяртаў увагі на няшчасную ахвяру, цела п'яніцы атачылі сабакі і свінні і абгрызлі яе галаву. Гэтая страшная сцэна мімаволі ацверазіла іншых п'яных: выгляд акрываўленага цела п'яніцы даказаў тое, чаго не дамовіў у сваім павучанні высакародны прапаведнік.
* * *
У «Нллюстрацнн», цалкам спачуваючай польскаму племю, як блізкаму да роднай рускай славянскай сям'і, не раз згадвалася пра знакамітага польскага паэта Адама Міцкевіча, і быў змешчаны яго партрэт. У дадатак да нататак пра паэта скажам, што ў Познані збіраюцца паставіць яму помнік, нягледзячы на тое, што Міцкевіч не вельмі шанаваў Пазнанскі край, лічачы яго амаль нямецкай краінай. Аднойчы ён гасцяваў у аднаго генерала NN, і госці завялі гутарку пра захаванне элемента польскай народнай паэзіі ў княстве Пазнанскім. Міцкевіч не ўтрымаўся і заўважыў даволі горача: «Дзе вам, пагружаным у тэндэнцыі нямецкай філасофіі, занятым бураком і бульбай, адчуваць і разумець паэзію?!» Усе госці напалі на паэта і сталі абараняць дух народа ў княстве, тлумачылі неразвіццё народнай паэзіі рознымі акалічнасцямі і няшчасным становішчам краю. Паэт прызадумаўся, твар яго праясніўся; ён, здавалася, пагадзіўся з пазнанскімі жыхарамі. Але потым, пры першым выпадку, ізноў неспрыяльна адклікаўся на іх германска-філасофскі кірунак. Калі Міцкевіч памёр, княства Пазнанскае ледзь не першае адклікнулася на цяжкі сум суайчыннікаў аб страце народнага паэта. Пазнанцы сабралі значную суму, на якую задумалі зрабіць годны помнік. Помнік гэты, работы Уладзіслава Аляшчынскага, з моцнага пясчаніку з дазволу ўрада будзе пастаўлены ў маі месяцы ў Познані поруч касцёла св. Марціна'2’.
* * *
Спадар Мюнстар, вядомы літограф, распачаў вельмі карыснае выданне «Партрэтная галерэя рускіх літаратараў, журналі-
стаў і іншых выдатных дзеячаў, пераважна сучасных»13’. Выданне выходзіць сшыткамі: у кожным з іх па чатыры партрэты. Ужо выйшлі сшыткі, у якіх змешчаны партрэты Краеўскага, Някрасава, Панаева, Львова, Тургенева, Кастамарава, Пісемскага, Ганчарова, Мураўёва-Амурскага, графа Талстога, Бенедзіктава і Бялінскага. Кожны партрэт звыш таго прадаецца асобна па 75 капеек срэбрам. Выдавец будзе кіравацца выбарам менавіта такіх пісьменнікаў, якія звярнулі ўвагу публікі якімі-небудзь выдатнымі белетрыстычнымі і навуковымі творамі. Большая частка партрэтаў літаграфавана з лепшых здымкаў Ажэ, Дзеп’ера і іншых і цудоўна выканана на камені. Спадар Мюнстар — адзін з нашых лепшых літографаў — робіць таксама ў сваёй майстэрні візітныя карткі з літаграфаванымі партрэтамі асобы, якой належыць картка: звычай гэты даўно ўжо існуе за мяжой і, мабыць, спадабаецца і ў нас14).
* * *
Калі, нарэшце, апамятаюцца нашы багачы аферысты і стануць паходзіць на іншых людзей сваімі зносінамі з людзьмі беднымі? Што ні дзень, то які-небудзь абуральны ўчынак з боку гэтых нашчадкаў мангольскай арды. Чыстая татаршчына аднаўляецца ў нас. Наляцелі з розных бакоў Азіі і Амерыкі, напакавалі сабе кішэні рускім золатам, растаўсцелі на пухавіках і думаюць, што сам багдыхан ім не брат. Ганарыстасць і сваволле іх даходзяць да недарэчных памераў. Уяўляюць, што ўсе павінны схіляцца перад нарабаваным золатам. «Ці ведаеш ты, з кім говорыш?» — вось любімае пытанне гэтых манголаў. Іншы ідыёт толькі і ведае, што фанабэрыцца, закідвае галаву назад ды таксама патрабуе пакланенняў і пакоры, сапраўды татарскі хан, нібы для яго законы не пісаныя.
...Мабыць, багацце дурманам дзейнічае на зазнаўшыхся аферыстаў...15).
* * *
Акрамя таго ў правінцыі заслугоўваюць увагі і іншыя высакародныя дзеянні на шляху да прагрэсу, якія даказваюць, што і ў аддаленай глухмені Расіі не адстаюць ад разумовага руху. Так
у Мінску стараннямі жонкі губернатара, графіні Келер, заснавана грамадства дам для наведвання і дапамогі бедным і закладзены асноўны капітал для стварэння багадзельні пры адных з мінскіх могілак, у той частцы горада, што завецца Залатой Горкай1б).
* * *
. ..важнае адкрыццё належыць с. Сасноўскаму. Ён прыдумаў фарбу, якая засцерагае драўляныя будынкі ад пажару, так што калі пафарбаваць ёй хату, то яна можа ацалець ад пажару або, прынамсі, не хутка загарыцца. Фарба алейная і, па жаданні пакупніка, можа быць розных колераў, кошт яе не перавышае кошт звычайнай алейнай фарбы. Карысць відавочная, урад дазволіў выдаць вынаходніку прывілей. Засталося толькі даказаць карысць фарбы на практыцы, каб узбудзіць агульную спагаду публікі. 3 гэтай мэтай с. Сасноўскі прыехаў з г. Мінска, дзе ён ужо рабіў вопыты, у Пецярбург, але на першым кроку сустрэў цяжкасці.