• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    5)	Можна ўзгадаць «Гамлета» Шэкспіра.
    Валачобнікі
    ° Упершыню песня надрукавана ў кнізе Яна Чачота «Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны», Вільня, 1846 г., п. 1 (кн. 4, п. 1). Шпілеўскі дадае толькі новы апошні радок: «Проша, пане добрадару!»
    2)	Гэты найбольш архаічны шэдэўр народнай творчасці, які зафіксаваў аднясенне пачатку года да веснавога раўнадзенства, быў запісаны Яўстафіем Тышкевічам ад жывых выканаўцаў з ваколіц Бярэзіны. (Я. Тышкевіч «Абрады вясковага люду з-пад Бярэз.іны».)
    ДАСЛЕДАВАННЕ АБ ВАЎКАЛАКАХ
    '’Прывяду словы расійскага вучонага этналінгвіста А. Леўкіеўскай з яе працы «Механізмы стварэння міфалагічных фантомаў у “Беларускіх народных паданнях” П. Дрэўлянскага»: «А каб абгрунтаваць сваю этымалогію гэтага слова (ваўкалака— гэта, нібы-то,
    “воўк-лекар”, “воўк-знахар”, г. зн. знахар, які абарочваецца ў ваўка), Дрэўлянскі прыдумляе цалкам немагчымую і ніколі не фіксаваўшуюся форму вовколек».
    21	Вось дакладныя словы Герадота, які ў чацвёртай кнізе «Мельпамена» апісвае паход Дарыя супраць скіфаў, што пачаўся ў 514 г. да н. э.: «Неўры былі вымушаны пакінуць сваю зямлю і пасяліцца сярод будзінаў. Гэтыя людзі, мабыць, чарадзеі. Скіфы і эліны, якія жывуць сярод іх, сцвярджаюць, што кожны неўр кожны год на некалькі дзён ператвараецца ў ваўка, а потым зноў вяртаецца ў чалавечае аблічча. Мяне гэтыя байкі, вядома, не могуць пераканаць; тым не менш так кажуць і нават клянуцца ў гэтым». (Герадот. Гісторыя. Кн. 4. Л., Навука, 1972 г., с. 213.)
    Дадатак перакладчыка Г. А. Стратаноўскага: «Воўк — татэмная жывёла неўраў, з якім яны лічаць сябе ў радстве. Паведамленне аб пярэваратнасці адносіцца да культавага свята, удзельнікі якога насілі воўчыя скуры і маскі».
    Як бачым, сам Герадот не верыў чуткам аб ваўкалацтве неўраў.
    3)	Герадот паведамляе старажытную легенду аб перасяленні скіфаў. Змеі ў ёй сімвалізуюць варожыя плямёны, якія прыйшлі з пустыні і выгналі неўраў з іх зямель.
    4)	Нашы фалькларысты могуць толькі ўсміхнуцца, прачытаўшы гэты наіўны каментарый. Пры запісе любога фальклорнага твора трэба адказаць на тры пытанні: Дзе? Калі? Ад каго запісана? Інакш запіс нельга лічыць навуковым.
    5)	Бяру на сябе смеласць сцвярджаць тое, што Авідзій ніколі не быў на Палессі. У снежні 8 г. н. э. у пяцідзесяцігадовым узросце ён быў сасланы ў маленькі горад Томы, што знаходзіўся на месцы ўпадзення Дуная ў Чорнае мора (тэрыторыя цяперашняй Румыніі). Большасць гараджан складалі буйныя і сварлівыя геты і сарматы. За Дунаем жылі ваяўнічыя качэўнікі, якія пастаянна нападалі на Томы, і іх атручаныя стрэлы падалі на гарадскія вуліцы. Сувязь са знешнім светам падтрымлівалі толькі грэчаскія караблі, якія летам прывозілі весткі з Рыма. У гэтых суровых умовах Авідзій пражыў 10 год і памёр, так і не дачакаўшыся даравання... Ці мог састарэлы паэт здзейсніць падарожжа даўжынёй амаль у дзве тысячы кіламетраў праз край, населены варожымі плямёнамі? Навошта яму было ехаць на Палессе, калі ён усёй душой ірваўся ў Рым? У сваіх «Пісьмах з Понта» (выд. «Навука», М., 1978 г.) Авідзій ні словам не згадвае аб падобным падарожжы.
    6)	Геты не былі славянскім племем. Славянамі былі венеды, якія ў першых стагоддзях н. э. жылі паміж Днястром і Дунаем побач з гетамі і дакамі. (Энцыклапедыя «Археалогія і нумізматыка Беларусі», Мінск, «Бел. Энц.», 1993 г., с. 569). Таму версію аб паходжанні беларускай мовы ад гетскай можна назваць памылковай.
    7’	Дазволю сабе не пагадзіцца з тлумачэннем П. Шпілеўскага сэнсу некаторых прымавак. He плацй шйнкару, атдай млынару. Гэтую прымаўку я б патлумачыў так: чым прапіваць грошы ў карчме, лепш схадзі да млынара ды змялі або купі сабе мукі. Сварйся з гаспадаром, толькй не берыся з дударом. Мне здаецца, што ў бессэнсоўнасці спрэчкі з дударом запэўнівае надзіва моцны гук яго інструмента: калі раве дуда — нікога не чутно:
    Як мяне татка аддаваў,
    Чатыры скрыпачкі нанімаў, Пятая жалеечка.
    Я ў бацькі паненачка, Шостая дуда раўла, Мяне з памяці звяла.
    Першы кусок на куту атдай пастуху. Ад пастуха ў многім залежала сытасць і здароўе сялянскай скаціны, а значыць, і дабрабыт сям’і. Таму і стараліся пасадзіць пастуха на лепшым месцы — куце, добра накарміць ды і чарачку наліць. На Віцебшчыне да гэтай пары захаваўся такі звычай: пасля заканчэння сезона пасьбы пастух тры дні гасцюе ў таго гаспадара, на якога прыйшлася апошняя радоўка (чарга пасвіць).
    8)	У «Шляхціцы Завальні» Яна Баршчэўскага чацвёртае апавяданне называецца «Ваўкалак» (дзея адбываецца пад Невелем) і змест яго амаль дакладна паўтарае першае апавяданне П. Шпілеўскага. «Шляхціц Завальня» выйшаў з друку невялікімі томікамі ў 1844—1846 гг. «Даследаванне аб ваўкалаках»— у 1853. Высновы я не раблю...
    АРХЕАЛАПЧНАЯ ЗНАХОДКА
    11	Артыкул прывезены мной з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі г. Санкт-Пецярбурга (зала 18, шафа 18, паліца 5, № 116).
    Друкуецца па: Санкт-Петербургскне ведомостн. —№ 18. — 1857.
    2)Х	ачу нагадаць, што з усёй багацейшай калекцыі бацькі і братоў Тышкевічаў у іх лагойскім доме-музеі засталася адна (!) кніга па археалогіі...
    3)	Светавід, Светавіт, Свентавіт — бог багоў, галоўны бог язычніцкага пантэона заходніх і прыбалтыйскіх славян, звязаны з вайной і перамогамі, упамінаецца Гельмальдам і Саксонам Граматыкам. Яго сімвалічны колер — чырвоны, а атрыбутамі з’яўляліся меч, сцяг, дзіды і баявыя значкі, у тым ліку з выявай арла.
    Свяцілішча Светавіда знаходзілася на востраве Руген у горадзе Аркона (цяпер Германія). Усярэдзіне добра ўмацаванага храма, абнесенага трыма сценамі, стаяла скульптурная выява Светавіда, значна вышэйшая за чалавечы рост, з чатырма тварамі — суадносна чатыром напрамкам свету і чатырохбаковай мадэлі свету славянскай міфалогіі. Ён трымаў у адной руцэ вялікі рог з віном, якое абнаўлялася восенню кожнага года і па якім жрэц варажыў пра будучы ўраджай, у другой — спушчаны лук -— сімвал ваяўнічасці і апякунства ўрадлівасці.
    Белы святы конь пры храме пасля ночы аказваўся пакрытым брудам: верылі, што ён выязджаў ноччу для барацьбы з ворагамі. Пры гаданнях каня падводзілі да трох радоў дзід, і калі ён спатыкаўся на левую нагу — гэта лічылася дрэнным знакам, а калі ступаў з правай нагі —добрым. Светавіду прыносілі ахвяраванні (часам і чалавечыя, з ліку палонных) вернікі з усіх славянскіх плямёнаў і купцы, што прыплывалі на Руген з гандлёвымі мэтамі. У XII стагоддзі дацкі кароль разбіў ругенскіх славян, разрабаваў і знішчыў храм. Зараз збруцкі ідал знаходзіцца ў музеі г. Кракава.
    4,	3араз гэты ўнікальны экспанат з калекцыі графа Я. Тышкевіча захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі г. Масквы. Калекцыя раскідана па музеях Расіі, Польшчы і Літвы. Прыгажун палац Тышкевічаў у гады Айчыннай вайны спалілі партызаны. Тут словы заканчваюцца, пачынаюцца адны выклічнікі...
    ЗАХОДНЕРУСКІЯ НАРЫСЫ
    Пасэсар (польск. posesor, ад лац. possesor) — арандатар маёнтка або фальварка ў Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы. (Булыка A. М. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. — Мінск : БелЭн, 1999).
    2)	У сярэдзіне XIX стагоддзя Палессе ўваходзіла ў склад Мінскай губерні.
    3)	Люстрат (польск. lustracja, ад лац. lustrum — падатковы перыяд) — удзельнік камісіі па перыядычным апісанні дзяржаўных маёмасцяў у Польшчы і на Беларусі ў XVI—XVIII стст. з мэтай вызначэння іх прыбытковасці.
    4)Фактар — пасрэднік, камісіянер.
    Краспаслупскі камісар і мужык Аксён
    ”Так называюцца дробныя дваране ў Заходняй Расіі, якія не маюць маёнткаў і жывуць нароўні з вольнымі хлебаробамі.
    Дулар
    ° Думка — жанр гістарычнай народнай песні, звычайна ўкраінскай.
    Пінчукі
    ° Дзяга — рэмень, паясная папруга.
    2)	Канчук — раменны бізун.
    ДЗЁННІК ЗНАЁМАГА ЧАЛАВЕКА
    ° Нллюстрацня: Всемнрное обозренне. — № 2. — 09.01.1858.
    2)Тамсама. — № 11. — 13.03.1858.
    3)	Заўважце: іменна Польшчу і Беларусь аўтар лічыць сваёй Радзімай.
    4)Нллюстрацня: Всемнрное обозренне. —№ 11. — 13.03.1858.
    5)Тамсама. — № 12. — 20.03.1858.
    6’ Тамсама. — № 13. — 03.04.1858.
    7)Тамсама. — № 15. — 17.04.1858. Калі чытаеш гэтае паведамленне, прыходзіць думка: а ці не продкамі знакамітых вараных дрыкгантаў, апісаных Уладзімірам Караткевічам у «Дзікім паляванні караля Стаха», з’яўляліся тыя маленькія конікі з кашлатымі пысамі? У такім разе сучасныя каняводы аддалі б мільёны, каб займець хаця б пару прадстаўнікоў гэтай знікнуўшай пароды.
    8)Чым не сюжэт для «Ванькі Жукава»?
    ’’Заўважце, сказана за паўтара стагоддзі да М. С. Гарбачова.
    І0)Нллюстрацня: Всемнрное обозренне.— № 16. — 24.04.1858.
    "’У дадзеным выпадку —права на гандаль гарэлачнымі вырабамі.
    ,2)йллюстрацмя: Всеммрное обозренне. — № 57. — 12.02.1859.
    із)	у ГЭТуЮ «Галерэю» марыў трапіць і П. М. Шпілеўскі.
    14)Нллюстрацня: Всемнрное обозренне. —№ 63. — 26.03.1859.
    15,Тамсама. —№ 64. — 02.04.1859.
    16)Тамсама. —№ 65. — 09.04.1859.
    І7)Тамсама. —№ 65. — 09.04.1859.
    І8)Тамсама. —№ 66. — 23.04.1859.
    І9)Тамсама. — № 67. — 30. 04.1859.
    20)Тамсама. —№ 69. — 14.05.1859.
    РЭКАМЕНДУЕМАЯ ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
    Александровіч, С. Пісьменнік і этнограф Павел Шпілеўскі / С. Александровіч // Беларусь. — 1947. — № 7.
    Афанасьев, A. Н. Поэтнческне воззрення славян на прнроду : в 3 т. / A. Н. Афанасьев. — М. : Современный пнсатель, 1995.
    Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі / В. К. Бандарчык.—Мінск, 1964.
    Беларуская міфалогія : дапам. / укл. У. А. Васілевіч. —2-е выд. — Мінск : Універсітэцкае, 2002.
    Беларуская міфалогія : Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2004.
    Беларускі эпас / склад. С. Васілёнак, М. Грынблат, К. Кабашнікаў. —Мінск, 1959.
    Богдановнч, A. Е. Пережнткм древнего мнросозерцання у белорусов / A. Е. Богдановнч. — Гродно, 1845.
    Бялькевіч, I. К. Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны / 1. К. Бялькевіч. — Мінск, 1970.
    Васілевіч, У А. Беларускі народны каляндар / У. А. Васілевіч. — Мінск, 2003.
    Васілевіч, У. А. Збіральнікі / У А. Васілевіч. — Мінск, 1991.
    Гарэцкі, М. Гісторыя беларускай літаратуры / М. Гарэцкі. — Мінск, 1926.
    Германовіч, L К. Беларускія мовазнаўцы / I. К. Германовіч. — Мінск, 1985.
    Гурскі, A. I. Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі / A. I. Гурскі. — Мінск : Права і эканоміка, 2001.
    Добровольскнй,В.Н.Смоленскнйобластнойсловарь/В. Н. Добровольскнй.—Смоленск, 1914.