• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    У вёсцы быў адзін майстравы з прыгонных самых незайздросных паводзін, але з выгляду бойкі і спрытны. У двары часта прымячалі, што ён неяк зацікаўлена пазіраў на панскую Насцю і нават аднойчы прагаварыўся на гулянцы, што жадаў бы мець яе за жонку. Вядома, усе пасмяяліся з яго, але, як гаворыцца, наканаванага на кані не аб'едзеш. Чуткі аб намерах майстравога дайшлі да пасэсаршы вельмі дарэчы: яна паклікала яго да сабе і абвясціла жаніхом Насці. Усё гэта было зроблена па сакрэце ад Базіля: Настусі забаранілі гаварыць аб гэтым пану. Зрэшты, Базіля матуля паспела ўгаварыць з'ездзіць на час да суседзяў, і ўсё было зроблена ў яго адсутнасць.
    Насця разгубілася і не ведала, з кім параіцца. Маці на той час не было ў вёсцы, яе знарок паслалі ў суседні фальварак, 258
    каб пакінуць Насцю адну і лепш дзейнічаць на яе мяккую натуру без усякіх знешніх уплываў. Бедная сялянка змучылася пад уздзеяннем пакутлівага чакання. Ёй думалася, што пані толькі палохае яе, каб выдаліць Базіля, але прызначаны дзень надышоў, а ніякай перамены не прадбачылася.
    Маці вярнулася толькі тады, калі Насця стаяла пад вянцом з бойкім майстравым, які не звяртаў увагі на тое, што Настуся прымусам прысуджана яму. Маці так распавядала браіу сваё гора:
    -— Прыходжу я ў наркву, не ведаю, як ногі трымалі мяне. Як згледзела Настусеньку маю побач з гэтым разбойнікам-сталяром, так кроў і застыла ўва мне. А Настусенька так і кінулася бы да мяне на шыю, ды нельга— крыўда горкая! Бледная-то якая! Нібы з магілы выйшла... He плача, а так страшна глядзіць, ажно самой памерці хочацца. Завошта ж ёй гэта прысудзілі? Вучылі, вучылі, ды і аддалі ў рукі гэтаму басурману бязлітаснаму. Вельмі ўжо я засмуцілася тады, не памятаю, як прывезлі мяне дахаты. Настусенька мая зусім злягла, а муж яе нарачоны грубіяніць пачаў мне. «Яна, — гаворыць, — мне жонка, навошта ўзяла яе да сябе?» Ну, і пані стала дакараць мяне: «Не ўздумай, — кажа, — трымаць яе. Ды і сама ідзі прэч, на вёску». Там мне і хатачку старэнькую прызначыла. Вось я і перайшла адна, а Настусю ўзяў муж.
    He доўга радаваўся ды бушаваў майстравы. Настуся месяц цэлы нічога не гаварыла, уся, як воск, пажоўкла. Гляджу я раз, а ў яе і каўтун уецца, ды так часта, так высока на галаве, што я ніколі і не бачыла такіх. У мяне таксама сплёўся акаянны, ды невялікі. Усё з гора, бачыш, брат. Спачатку муж лашчыўся да Настусі, грошы выманьваў у мяне, а як убачыў, што больш няма чаго ўзяць, вось і прыстаў да хворай: «Уставай, што разлежылася, далікатная паненка?» Для Настусі яшчэ больш цяжкім стала жыццё, ды якое жыццё — нябожчыцай выглядала. I хаця б жаласць якая была ў пані, адведаць нават не даслала нікога з двара. А барыч і забыў пра Настусю. Так і ёсць, я ведала пра гэта, гаварыла Насці не слухаць яго, а вось выйшла на худое.
    Узяла я да сябе маю Насцю, не сплю начэй, бегаю за шаптухамі — нічога не могуць зрабіць, а каўтун усё больш і больш расце. Ды не ўсё яшчэ скончылася. Мужанёк яе стаў піць і па цэлых тыднях вока не казаў. Аднойчы прыходзіць уначы п'яны ўшчэнт, як загрукае са двара ў вакно, шыбы так і павыляталі.
    Убег бесталковы, загарлапаніў на ўсю глотку: «Давай грошай, a то заб’ю!» Настуся зусім спалохалася: скруціла яе так, што ні рук, ні ног не разагнуць. Вось прыпавесць якая напала!
    А там і пайшло: што ні дзень, то новая хвароба, што ні ноч, то курч. Плача так страшна, што не прывядзі Бог! Кідаецца галавой — таго і глядзі разаб’е. Апамятаўся нягоднік муж, стаў шкадаваць жонку, ды ўжо позна, змарнела зусім Настуся, не жыліца яна ў мяне.
    Пайшла я ў двор да пані, прашу прыставіць доктара да Настусі. Неяк упрасіў яе барыч, ён яшчэ не зусім забыў Насцю. Вось і прыйшоў доктар, паківаў галавой, пакратаў жылы на руках. Насця язык высунула яму, ды з тым і сышоў.
    «Не магу, — гаворыць, — нічога зрабіць, такой хваробы нельга вылечыць, трэба зрэзаць каўтун». Я рукамі і нагамі: «Як можна рэзаць?» А ён як закрычыць на мяне, ну я і адпусціла яго з падзякай. 1 за тое дзякуй, што прыйшоў паглядзець хворую. А майстравы наш сядзіць і праклінае сваю долю: «Навошта ажаніўся?»
    He, брат, навошта я аддала яе ў навуку? Можа, і не здарылася б такога граху, калі б Насця жыла ў мяне. I ў сваёй хаце магла б вывучыцца ад людзей грамаце, вось дзячок навучыў бы яе ўсяму.
    — Што ўжо зараз-то дарма трывожыць сябе? — адказваў брат Яўсей. — Пойдзем заўтра ж да хворай і перавязём яе да мяне, тут лягчэй ёй будзе.
    Яўсей стрымаў слова. Ён узяў Насцю да сабе з дазволу пасэсаршы, але хворай нядоўга заставалася мучыцца: праз паўгода Насця памерла.
    Майстравы запіў з гора, і яго аддалі ў салдаты за благія паводзіны. Пасэсарша не магла трымаць яго ў сябе ў вёсцы, таму што ён нагадваў ёй аб Настусі...
    ДЗЁННІК ЗНАЁМАГА ЧАЛАВЕКА
    Вясёлы час — Каляды! Усюды запрашаюць, усюды сустракаюць ветлівымі прывітаннямі...
    Усюды весялосць, усюды радасць, усюды віно. А можа быць, хто-небудзь і засумуе за весялосцю, за ігрыстым віном... Можа быць, у той час, як вы падносілі келіх да ўсмешлівых вуснаў у імя сучаснасці і нават будучыні, можа быць, у чыёйнебудзь душы адгукнуўся трывожны ўспамін. Але дзе ж вам зразумець гэта, вам, якія забыліся пра тое, што прайшло, або незнаёмым з трывогамі сэрца. Вакол вас усё светла і бліскуча: яркія агні разганяюць цемру.
    ...I мімаволі захапляешся агульнай весялосцю, паступова паддаешся абаянню музыкі. Усё забыта.
    * * *
    ...нярэдка адкрыцці і карысныя вынаходствы нашых суайчыннікаў не знаходзяць у нас падтрымкі і апоры, таму што аб гэтым не засведчана ў друку: для нас усё яшчэ важна таўро замежнага вырабу. А, паміж тым, тое ж адкрыццё, тое ж вынаходства падхопіць чужы чалавек, засвоіць сабе і пусціць у свет Божы пад сваім імем, пад сваёю фірмаю. I чужы чалавек нас жа затрэ нашым розумам, нашай здольнасцю, ды потым пасмяецца з нас, а мы пашкадуем ды і ізноў — на супакой0.
    * * *
    Toe, што рускі мужык гатовы вучыцца, што ён надзелены незвычайнай знаходлівасцю, кемлівасцю, даказваецца незлічонымі прыкладамі нашых самавукаў-рамеснікаў і нават спевакоў, музыкаў і мастакоў, з якіх шматлікія, не маючы магчымасці развіць свае прыродныя здольнасці, застаюцца самавукамі ў невядомасці, у глухмені, у аддаленых ускраінах радзімы (у нас дагэтуль іншагароднія жыхары не жадаюць, або лянуюцца, або не лічаць патрэбным дзяліцца са сталічнымі часопісамі весткамі аб правінцыйных з'явах, якія выходзяць з узроўню паўсядзённага жыцця); некаторыя ж, пры найменшым кіраўніцтве якой-небудзь дабратворнай асобы, удасканальваюць свае таленты і нават робяцца вядомымі адукаванаму свету. Варта больш уважліва зірнуць на такарныя працы нашых мужычкоў, на іх кавальскія выдумкі і інш., каб пераканацца, што пры іншых лепшых акалічнасцях гэтыя самавукі маглі б дасягнуць лепшай долі. Аб спеваках і музыках і казаць няма чаго. Нядаўна ў Маскве з'явіўся выдатны самавук-музыка, прыгонны чалавек с. Ванлярскага, нехта Мяшкоў, які аказаўся выдатным віяланчэлістам. Зрэшты, удасканаленнем сваіх здольнасцяў ён абавязаны, уласна, самому сабе. Ён узяў толькі не больш дванаццаці ўрокаў у маскоўскага аріыста Шміта і гэтулькі ж урокаў у Серве. Мяшкоў да таго звярнуў увагу сваёй ігрой у некаторых колах, што яму параілі даць публічны канцэрт, і ў канцэрце самавука-мужыка не адмовіліся ўдзельнічаць вышэйшыя дамы — аматаркі-артысткі.
    * * *
    Нельга не спыніцца на вялікім вакальным і інструментальным канцэрце (у зале дваранскага збору) з удзелам 150 спевакоў пад кіраўніцтвам князя Галіцына, які стварыў у Пецярбургу выдатны пеўчы хор, складзены з сялянскіх дзяцей і даведзены ім да вышэйшай ступені музычнай дасканаласці ў духу спеваў Бартнянскага. Вядома, што князь Ю. Н. Галіцын у наш час адзіны прадстаўнік выдатнай школы Бартнянскага. Зала была поўнай, і ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі Імператар, Імператрыца і Вялікая княгіня Марыя Мікалаеўна2).
    * * *
    Калі ж у нас спыняцца канцэртныя злоўжыванні? Ходзяць чуткі, што ў Варшаве будзе заснавана музычная кансерваторыя пад дырэкцыяй Апалінарыя Контскага. Будучы дырэктар кансерваторыі пакуль яшчэ ў Пецярбургу, але, кажуць, хутка развітаецца з намі і перад ад'ездам дасць канцэрт. Нарэшце і мы будзем мець сваю кансерваторыю3), і ў нас стануць адрозніваць праўдзівых артыстаў ад аферыстаў-музікусаў Можа быць, пасля гэтага і ў нас не вырашацца даваць канцэрты музычныя недавукі.
    * * *
    Хутка пасоўваецца наперад варшаўская чыгунка, якая, кажуць, цяперашнім летам адкрыта будзе да Дзінабурга. Прадпрымаецца спроба пусціць параходы на Паўночнай Дзвіне, плаванне на якіх можа зблізіць аддаленыя паўночныя губерні з галоўнымі гарадамі, і асабліва праз Цвер з Пецярбургам. На захадзе, у польскіх губернях і ў Беларусі з цяперашняга лета будуць рабіць рэйсы параходы па Прыпяці і Нёману.
    * * *
    Куды як нявесела сустракацца з так званымі славянафіламі, з гэтымі псеўдапатрыётамі, нашымі расійскімі фанатыкамі, якія ва ўсім сваім бачаць адны выключныя дасканаласці і захапляюцца імі да такога самаадурэння, што, адпрэчваючы ўсякія паляпшэнні, запазычаныя па-за айчынай, гатовы ахоўваць яе кітайскаю сцяною і са стараверчаскай зацятасцю нападаць на еўрапейскі прагрэс. Але яшчэ невесялей патрапіць у грамадства крыкуноў прагрэсістаў, з нейкай асалодай бязлітасна лаючых усё рускае, якія не прызнаюць у рускіх ніякіх поспехаў без замежнага ўплыву. Гэтыя еўрапейцы ўяўляюць нават, што пакуль не патрэбна руская мова ў Расіі, што для таго, каб лічыцца адукаваным рускім, досыць ведаць французскую мову. Водзяцца ж у нас такія дзеячы4).
    * * *
    На жаль, у нас нялёгка знайсці добрую кнігу для дзяцей. У нас неяк дзіўна глядзяць на дзіцячую літаратуру. Ёсць нават
    такія, якія, кажучы аб пісьменніку, прысвяціўшым сябе складанню дзіцячых кніг, заўважаюць з усмешкай: «Ён жа дзіцячыя кніжачкі піша!» Яны і не падазраюць таго, што для дзяцей пісаць значна цяжэй, чым для дарослых, зразумела, калі пісаць з мэтай прынесці хоць якую-небудзь карысць маленькім чытачам, а не забаўляць іх рознымі байкамі...5).
    * * *
    Мы бачылі знакамітага Кастона перад яго ад’ездам на адным прыватным вечары, дзе ён паказваў некалькі фокусаў з картамі: два — з занатоўкамі, на якіх з’яўляліся назвы кветак і імёны, якія выбралі гледачы, і яшчэ адзін з адгадваннем гістарычных дат, якія адносіліся да вядомых падзей, запісаных ім на дошцы. Яго самы лепшы фокус у тым, што за вечар ён узяў паўтараста тысяч срэбрамб).