Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
. ..Нарэшце пасля доўгіх няўдач ён вырашыўся правесці дослед на апошнюю капейку. I ці многія з'явіліся паглядзець? А з тых, што з'явіліся і пабачылі несумнеўны доказ важнасці адкрыцця, ці многія падалі яму руку дапамогі? А дослед праведзены быў як нельга лепей. Ён адбываўся на летнім (конным) пляцы бліз Знамення. Былі пабудаваны дзве хаткі, з якіх адна была выфарбавана нававынайдзенай вадкасцю, а другая заставалася нефарбаванаю. Вакол нефарбаванай хаткі расклалі вогнішча, і калі запалілі яго, нефарбаваная хатка загарэлася, а пафарбаваная заставалася цэлаю на адлегласці сажня (і потым нават двух аршынаў) ад агню і толькі тады стала загарацца, калі яе шчыльна ссунулі з хатай, якая гарэла. Мінула нямала часу пасля доследу — і як быццам яго не было. Дагэтуль яшчэ не знайшліся людзі, якія б пагадзіліся даверыць с. Сасноўскаму хоць частку сваіх капіталаў для адкрыцця фабрыкі, на якой можна было б рабіць карысную фарбу ў вялікіх колькасцях.
* * *
У Пецярбургу ўзбуджае шмат чутак і пытанняў новая музычная крама, адкрытая нядаўна людзьмі, якія не належаць да касты гандляроў кнігамі ці наогул купцоў. Крама гэта заснава-
на двума адукаванымі чыноўнікамі, якія, адкінуўшы ўсякія забабоны і лжывы сорам, вырашылі даказаць, што ўсякі занятак, усякае гандлёвае прадпрыемства само па сабе сумленнае, абы былі сумленнымі самі выканаўцы падобнай справы.
...Мы жадаем, каб гэты прыклад падзейнічаў на тых, хто з прадузятасцю глядзіць на гандлёвую справу і лічыць за сорам, калі за прылаўкам стаіць адукаваны чалавек. Няўжо ж лепш быць службоўцам з дваццаццю рублямі жалавання і звяртацца да розных цёмных сродкаў для існавання? Ці не лепш быць сумленным забяспечаным прыказчыкам, чым мімавольным хабарнікам?
* * *
У «Московскнх ведомостях» з'явілася аб'ява пра выхад у свет першага тома твораў Бялінскага. У пятніцу «Петербургскне ведомостн» абвясцілі пра продаж гэтага тома ў краме Д. Я. Кажанчыкава. Ён аірымаў з Масквы ўсяго паўтараста асобнікаў гэтага тома. Да абеду гэтага ж дня ў краме не заставалася ўжо ніводнага. Гэты факт, рэдкі ў нашым кніжным гандлі, лепш за ўсё даказвае, які ўплыў робяць на нашу публіку крытычныя працы Бялінскага. Што пасля гэтага значыць усё гудзенне казурак нашай журналістыкі супраць гэтага крытыка, выхадкі злосных банкрутаў супраць велізарнай здольнасці пісьменніка? He, ніякія вымовы не зняважаць праўдзівага таленту. Байкапісец наш даўно сказаў, што «адны падробленыя кветкі дажджу баяцца»|7).
* * *
Вясна' У поўным сэнсе пецярбургская вясна з дажджамі і брудам. Блізка і лета. Раз'едуцца па дачах, бязлюдным зробіцца Пецярбург. Уладальнікі дач як быццам адгадалі палітычныя падзеі за мяжой, якія ўтрымліваюць шматлікіх аматараў вандраванняў ад паездкі ў чужыя краі, дзе, можа быць, наканавана цяперашнім летам разгуляцца крывавай еўрапейскай драме. Як сквапныя крумкачы, гэтыя дачаўладальнікі ўзвысілі кошты на прыгарадныя хаткі, асабліва ў Паўлаўску, які так страшна папакутаваў у мінулае лета ад пажараў. Але і прагнасць гэтых драпежных птушак не палохае прыхілыйкаў Паўлаўска, што заўсёды застаецца любімым месцам ад-
пачынку паклоннікаў Штрауса, які на радасць паненак зноў з'яўляецца да іх паслуг.
* * *
Развітальны канцэрт выдатнага скрыпача с. Апалінарыя Контскага суправаджаўся бясконцымі воплескамі. Канцэрціста сустрэлі і праводзілі з надзвычайным захапленнем пры вялікай колькасці публікі, ад імя якой артысту было паднесена некалькі вянкоў і букетаў. Авацыі паўтараліся кожны раз, як толькі Контскі паказваўся на сцэне. Па ўсім было бачна, што яны шчырыя, нягледзячы на апазіцыйныя дэманстрацыі некаторых карэспандэнтаў, якія намагаліся паменшыць заслугі такога скрыпача, як Апалінарый Контскі. He дарма яго абралі дырэктарам кансерваторыі ў Варшаве, куды ён і з'язджае назаўжды са званнем саліста двара Яго Вялікасці. Большую частку канцэртных нумароў выканаў сам канцэрціст. Між іншым, ён іграў на аднаструннай скрыпцы вядомую фантазію Паганіні «Малітва Майсея», клавір якой ён падпісаў Контскаму як вучню.
* * *
Выйшла таксама кніга пад назвай «Апісанне вайны паміж Расіяй і Швецыяй у Фінляндыі ў 1741, 1742 і 1743 гадах» спадарыні Шпілеўскай, удастоеная высокай адзнакі. Аўтар узнагароджаны дыяментавай брошкай18).
* * *
Як людзі багатыя, не звязаныя ніякімі абавязкамі спяшаюцца ўлетку за мяжу насыціцца ўсімі задавальненнямі тамтэйшага жыцця, так чыноўнікі, пецярбургскія службоўцы, з нецярпеннем чакаюць летняга сезона, каб выклапатаць камандзіроўку ў правінцыіо, часткай для забаўкі, часам для папраўкі здароўя, а вельмі часта для таго, каб пракаціцца па якой-небудзь губерні ў якасці рэвізора. Апошняе вельмі прывабна для прыхільнікаў фармалізму і чынашанавання, які даходзіў некалі ў губернях падчас прыезду рэвізора да рабскага зневажання і крывадушнасці: усе бягуць насустрач з паклонамі, мітусяцца, рукі па швах, неправадзейнага саветніка правасхадзіцельствам завуць. Прыемна быць рэвізорам у правінцыі19’!
* * *
Вядома, што ў Пецярбургу кроку зрабіць нельга без пратэкцыі. Асабліва жудасна даводзіцца новаму, прыезджаму чалавеку: кланяецца, кланяецца няшчасны, усе дарогі абаб'е; усюды прымаюць з усмешкаю, вельмі ветліва, суцяшаюць, падбадзёрваюць, абяцанням канца няма, а на справе — нічога, фразы накшталт наступных: «Будзем мець на ўвазе! Паглядзім, як адкрыецца вакансія» і г. д. Чакае даверлівы правінцыял адкрыцця вакансіі, іншы раз і вызваліцца мястэчка, ды не для яго, а для матчынага сынка, у якога пратэкцыя мацней. Паняволі змарнее змучаны абяцаннямі пачатковец, схуднее, абносіцца, у даўгі ўлезе. На што яму разлічваць у Пецярбургу? На шчаслівы выпадак? Але гэтыя выпадкі такія рэдкія ў пасталічнаму спакойнай і празаічна ціхай сталіцы Поўначы.
* * *
Жаночы ўлюбёнец Штраус з бародкай прыехаў у Паўлаўск і з мінулай нядзелі ўжо меў гонар падскокваць перад шматлікай публікай, узрадаванай з'яўленню такога знакамітага скакуна. Паненкі замітусіліся, многія знарок паспяшаліся пераехаць у Паўлаўск раней мяркуемага тэрміну.
* * *
У апошні час у газетах поўна вестак пра распаўсюджванне цвярозасці нашага народа ў правінцыях. Уцешная, суцяшальная з'ява!
* * *
Справаздача публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу за 1858 год сведчыць аб выдатнай арганізацыі гэтай карыснай установы, якая пасля свайго пераўтварэння зрабіла гэтулькі новых набыццяў рукапісаў і самых рэдкіх кніг: не дзіўна, што замежныя дзяржавы аддаюць поўную справядлівасць пецярбургскай бібліятэцы. Замежныя газеты заўважаюць, што яна па літаратурных каштоўнасцях найбагацейшы збор у свеце. Справаздача надрукавана вельмі вытанчана, з апісаннем падрабязнасцяў набыцця новых рэдкасцяў. У ліку выдатных набыццяў названы: калекцыя грэчаскіх і ўсходніх палімпсестаў і рукапісаў пра-
фесара Цішэндорфа; калекцыя інкунабул, асобнік знакамітай Мазарынаўскай Бібліі; бібліятэкі баронаў Клопмана і Кіштэнгейма, таксама навукоўца Адэлунга (больш за 4000 тамоў) і калекцыя прывілеяў на розныя вынаходствы, выдадзеных англійскім урадам з XVII стагоддзя да нашага часу; старадаўнія рускія часопісы, камедыя Грыбаедава «Горе от ума», надрукаваная без цензурнага дазволу; масонскія хары і песні, розныя старажытныя карты і эстампы. У ліку набытых рукапісаў заслугоўваюць адмысловай увагі: падараванае імператару Аляксандру I грэчаскае Евангелле, паднесенае Яго Вялікасці Трапезундскім мітрапалітам Канстанцыем; уласнаручная цыдулка цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча да А. Д. Балашова, лісты мітрапаліта Платона, Грыбаедава, Карамзіна, Жукоўскага, паперы Катлярэўскага (аўтара «Энеіды» на маларасійскай мове) і дзесяць друкаваных маніфестаў на польскай мове, выдадзеных падчас Паўночнай вайны, з уласнаручнымі ў іх подпісамі Пятра Вялікага, князя Меншыкава і Шарамецьева, аўтографы Глінкі, Мошлеса, Ліпінскага, Рачынскага і іншых. У справаздачы прадстаўлены спіс чытачоў, якія наведвалі бібліятэку ў мінулым годзе, і людзей розных саслоўяў, якія ахвяравалі грошы на бібліятэку20).
КАМЕНТАРЫІ АЎТАРА
БЕЛАРУСКІЯ ПАВЕР'І
1 Нічога асаблівага.
2 Вядома, тут па сэнсе можна разумець: врагов бйть. Але для чаго ж Варягув Варягуі 3 роспытаў відаць, што тут маецца на ўвазе нешта іншае.
НАРОДНЫЯ ПРЫКАЗКІ
3 ТЛУМАЧЭННЕМ IX ЗНАЧЭННЯ I ПАХОДЖАННЯ
1 Гл. Prawda Ruska. Р. Rakowieckiego, т. 1, стр. 53.
2 Напрыклад, венеды пыталіся ў бога Светавіда дазволу на вайну і на мір. Czas, Krakow. Cazeta, 1851 г. № 113. Параўн. Helmold, lib. II, cap. 12. p. 89—90; Sax. Gram. Hist. Dan. cap. XIV, p. 320—321.
3 Sax. Gram. Hist. Dan. p. 297; Dytm. Merseb. Chron. I. VI.
4 Трактат Irapa з грэкамі ў 945 r. Гл. Prawda Ruska. P. Rakowieckiego, т. 1, стр. 53.
5 Brevis notitia fundationis Theodori Koriathowitz pro religionis Ruthenis ordinis s. Basilii ad Munkaes, Cassorie, an. 1799, p. 74.
6 Таксама робяць, калі сустрэнуць святара або старога чалавека, і тыя, ведаючы пра іх намеры, паспяваюць іх супакоіць.
7 Невялікае сельскае паселішча дробнай беларускай шляхты, якая зараз атрымала назву вольных хлебапашцаў і нават аднадворцаў.
8 У Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
9 Гл. Krotkie przypowicsci dawnych Polakow. Krakow. 1819.
10 Noworocznik Aug. Bielowskiego, Lwow, 1837 r. —Гл. Слова Zievonia.
11 Немцы пытаюцца: «Kuckuk, sag’mir an, wie viel Jahr ich noch leben kanu?» Палякі кажуць: «Moja kukuleczko! Sliczna Panicneczko! He ja b^dc zyl lat z moj^ulubion^?»
І2Барысаўскі павет Мінскай губерні.
ІЗНават падобна азіяцкім рабыням, жанчыны падпарадкоўваюцца мужчынам.
14 Гл. маё «Даследаванне аб ваўкалаках».
15 Гл. там жа.
,63 аповеду жахароў Нясвіжа. Акрамя таго, аб гэтых паляваннях Радзівілаў захоўваецца рукапіс у Нясвіжскай замкавай бібліятэцы.
БЕЛАРУСЬ У ХАРАКТАРЫСТЫЧНЫХ АПІСАННЯХ
I ФАНТАСТЫЧНЫХ ПАВЕР’ЯХ
Вясельныя абрады сялян Магілёўскай і Мінскай губерняў
1У некаторых месцах Беларусі гэты абрад праводзіцца інакш. Гл. Журн. Мнн. Нар. Просв. 1846 г. Прнбавл., мой артыкул: Белорус. Народ. Поверья. XXII. Слова—Дзявоя, пад псеўданімам Древлянского.
2Хата беларускага селяніна (вядома, не самага беднага, у якога не бывае такой вясельнай імпрэзы) складаецца з галоўнага, вялікага пакоя, дымнйка, светлйцы (чыстага, не дымнага пакоя), йстопкй (каморы) і клецй (летняй спальні).