Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
3Жаніх апрануты ў новую белую свнту. На галаве шапка, аблямаваная барановым мехам з кукардаю з чырвонай стужкі. На шыі белая хустка, да канцоў якой прывешваецца рознакаляровая тасьма.
Абрады сялян Віцебскай і Мінскай губерняў пры ўборцы хлеба з палёў
1 Што не з’ядуць і не вып’юць, закапываюць на тым месцы, дзе зжалі жыта для снапа.
2 Богйня — гэта значыць тая, якая павінна несці на галаве вянок. У некаторых месцах абраная для гэтага дзяўчына называецца Талакою (гл. Журн. Мнн. Нар. Просв. Прнбав. Кн. 4, 1846 г., стр. 111. Артыкул: Белорусск. Народ. Поверья, слова Талака).
3 3 таго, што ў песнях гаворыцца аб плаце за вянок і што гаспадыня адорвае багіню грашыма і ботамі, не варта рабіць высновы быццам гэтым выяўляецца карысталюбства і вымаганне грошай за працу, як думаюць некаторыя польскія даследчыкі славянскай даўніны (Jucewicz, Н. Str. 311), на падставе вышэйпрыведзенай песні і прывітання багіні. Гэтым толькі даказваецца наіўная шчырасць жней і вольныя зносіны іх з тым гаспадаром, на якога яны працавалі і ў дабрыні якога яны ўпэўнены... Хто колькі-небудзь вывучаў дух
падобных абрадаў, славянскіх наогул і асабліва славяна-рускіх, той мог заўважыць, што падарункі (нярэдка самыя нікчэмныя, як напрыклад пры вясельных абрадах, — паяскі) складаюць галоўную ўмову і прыналежнасць гэтых абрадаў як выраз гасціннасці і сяброўскай славянскай таварыскасці...
Юр’еў дзень
1 Гл. Жур. Мнн. Нар. Просв. 1846 г. Прнбавл. кн. 4., мой артыкул: Белорусск. Народ. Поверья, № XXX, Ляля.
2 Niezapominajki, 1844 г.; артыкул Мацееўскага: Swieta Polakow Pogan, стр. 36, 37.
3 Гл. Жур. Мнн. Нар. Просв. 1846 г. Прнбавл. кн. 1, мой артыкул: Белорусск. Народ. Предання, слова Цмок.
4 Гл. Москвнтяннн, 1853, № 5, артыкул аб ваўкалаках.
5 Заўважце, гэта бывае толькі ў Юр’еў дзень.
Маладзіковая нядзеля
1 Напрыклад, каменныя малаткі, сякеры, нейкі посуд накшталт місак. Усе гэтыя прылады апісаў граф Тышкевіч, вядомы беларускі навукоўца. (Гл. яго Badania archeologiczne, с. 31, 32).
2 Гл. Збор актаў Мінскай губерні.
3 Адзін крывіцкі старажыл расказваў мне, што калісьці тут была рэчка і называлася Крйвйчкою, але ў апошні час яна высахла і замест яе засталася невялікая пратока — Крйвча.
4 Я апісваю збор людзей на багамолле ў летні час. Зімой людзей бывае менш.
5 Гл. № 4-й. Пантеон. 1853 г., Белорусская ярмарка.
6 Пры гэтым іншы раз робяцца памінкі, але часцей — проста падсілкоўваюцца і больш нічога. Аб памінках будзе асобны артыкул.
7 Насамрэч, у Беларусі ўмеюць цудоўна саліць і вэндзіць свіное сала, вэнджанае беларускае сала па смаку паспрачаецца з любым заморскім сырам.
8 Озерод — клетчаты пераплёт з сасновых або хваёвых жэрдак для прасушвання снапоў.
’Случызнай тут называюць увесь Слуцкі павет.
Вясельныя абрады ў засцянкоўцаў Віцебскай губерні
1 Пантеон. — № 5. ■— 1853 год, с. 31—44.
2Падрабязнае апісанне засцянкоўцаў зроблена мной у «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі». Гл. «Современннк», 1853 г., № 8, Раздзел VIII, Мінская губерня.
Чншы раз здараецца, што пры выхадзе жаніха нявеста прышпільвае або прышывае да яго шапкі вянок з кветак, якія яна сарвала на ўласным кветніку: гэтым яна паказвае сваю схільнасць да даўно абранага жаніха.
4 Зязюлька, ад чэшскага Zozulka; у пераносным сэнсе — плачучы, няўсцешна гаруючы, гарамыка, а іншы раз: міленькі, ах, галубка!..
5 Падобная песня спяваецца на вяселлях у сербаў. Wak. St. Karadzicz. Pesn. T. 1. peca. 101.
Ігрышчы
1 Улетку гэтыя ігрышчы часцей бываюць пасля ўборкі з палёў і агародаў каноплі, таму і называюцца конопельнымй, прычым і самі песні носяць назву конопельных.
2Водар ад слова вадзіць, кіраваць. Уласна кажучы— кіроўца, кіраўнік.
3 Музыку плацяць, звычайна, хлопцы, дзяўчаты ж танцуюць за кошт кавалераў. Свайго роду ветлівасць.
4Гэты падман яўрэяў-карчмароў вельмі праўдзіва апісаў беларускі (мінскі) пісьменнік В. Дунйн-Марцйнкевйч у вядомай народнай аперэтцы «Селянка». Вось як у гэтай аперэтцы яўрэй Іцэк угаворвае селяніна Ціта браць гарэлку ў доўг: «Ну, калі не заплатіс, то закарбуй, а мы пазіцым, і я прыму стырну сена, сто ў цябе ў адрынцы, і есцэ на барыс кварту гарэлкі пастаўлю». (Сялянка, с. 13).
53аславль — зараз мястэчка ў Мінскай губерні, а ў старажытнасці — горад, пабудаваны князем Уладзімірам. У гэтай песні ён называецца слаўным, знакамітым горадам, згодна з запісамі летапісаў.
6Гл. Журн. Мнн. Нар. Просв. 1846 г. Прнбавл. кн. 1, статью: Белорусскне народ. преданія; стр. 19, слово чур-бог.
7 Древнія россійск. стнхотворенія, собр. Кнр. Даннловым. Москва 1818 г.
8Нясецкі. Korona Polska, т. 1, с. 389.
9Такое паданне можна дапусціць па сэнсэ песні, якую спяваюць у час танца чурыла. Гл. тут жа.
Чары, замовы, прымхі, забабоны
1 Значная частка міфалагічных паданняў і павер’яў апісана ў Жур. Ммн. Нар. Просв. 1846 г. Прнбавл. кн. 1,4. Прнбавл. № 3.
2Што, калі б ашлічане ведалі гэты беларускі сакрэт? Пэўна, пры дапамозе пары пусцілі б яго ў справу! Вось бы цяжка прыйшлося рускім крэпасцям і цытадэлям! Без ключоў адамкнулі б замок кронштадскій!..
Радзіны і хрэсьбіны
1 L. Got^nbiowski-Lud. Polsk. Warszawa, 1830 r. str. 246, 247, 248.
2 A як часта здараецца, што парадзіха ў дзень родаў працуе і гаспадарыць дома; мала таго, нарадзіўшы ў полі, у час жніва, праз некалькі гадзін працягвае жаць.
3 Журн. Мнн. Нар. Пр. 1846 г. Прнбавл. кн. I. — Сравн. Нзвестня Академнн Наук. Том. I. стр. 115.
Пахаванне і памінкі
1 Мертвячыхі ў некаторых беларускіх вёсках складаюць асобны клас людзей: яны жывуць у канцы вёскі і харчуюцца, збіраючы хлеб і грошы ў час памінак. Ім прыпісваюць якасці чараўніц і баяцца іх абразіць: кажуць, што яны адкапваюць трупы на другі дзень пасля пахавання, зразаюць з іх тлушч, з якога робяць чароўныя свечкі, незгараемыя і нябачныя нікім, акрамя саміх мертвячых.
2 Таму што гэтыя выпадкі бываюць мімавольнымі, асабліва заспаніе, або прйспаніе, дзяцей. У апраўданне маці кажуць, што быццам вядзьмаркі і чараўніцы насылаюць на іх такі цяжкі сон.
3 Адметна, што беларускі народ не называе самагубцаў покойнйкамй: ён прыдумаў для іх іншую назву: загубок, г. зн. той, хто наўмысна загубіў сябе, і таму яго душа не знойдзе спакою на тым свеце.
4 Выраз догнать памерлага вельмі ясна гаворыць аб тым, што беларускі народ уяўляе тагасветнае жыццё дзесьці далёка, куды трэба доўга бегчы.
5 Адметна, што беларусец усялякі іншы павет, а не толькі іншую губерню, дзе ён не жыў і не быў, называе чужой стараной. Яго родная старонка — той павет і нават тая вёска, дзе ён нарадзіўся. 3 гэтага бачна, што беларусцы не любяць, як велікарусы, пакідаць свае аселішчы: іх не завабіш у Маскву або ў Пецярбург.
6 Гл. Piesni ludu ruskiego w Galicyi, Pauli Zegoty. Tom II, ctr. 38. — Lwow. — 1840 r. Акрамя таго, вельмі падобнае першае вышэйпрыведзенае галашэнне сустракаецца ў Гродзенскай губерні ля Ваўкавыска. Яго пераклаў у форме легенды г. С-Слав...ій, і таму што легенда перакладзена на польскую мову, яна атрымалася слабейшай за арыгінальнае галашэнне. Сама легенда, уласна, цудоўная, як таленавіты паэтычны твор. Гл. Poezye \ S-S Т. II. Str. 70—78. Warszawa, 1852 r.
7 Трэба памятаць, iuto, калі я кажу ад падобных павер’ях і паданнях як рэштках язычніцтва нашых продкаў —рускіх славян, я маю на ўвазе просты люд беларускі.
8 Barszczewski — Bialorus u fantastycznyeh opowiadaniach. Petersburg. Тут легенда расказана ca змяненнямі.
9 Многія тлумачаць паходжанне слова Радавнйца ад дзеяслова радоваться, або ад Род, Рожанйца. першае значэнне не мае ніякай сувязі з сумным абрадам. Другое патрабуе доказаў: ці існавалі боствы Род і Рожаніца4’, ці мелі яны ўплыў на памерлых і ў якіх славянскіх плямёнах захаваліся паданні аб гэтых боствах? Мне здаецца, Радавнйца паходзіць ад слова рада, радзіць — раіцца, прасіць парады. I насамрэч, у беларускіх галашэннях у дзень Радаўніцы жывыя раюцца з мёртвымі, просяць у іх парады, як жыць, што рабіць. Акрамя таго, у казках і песнях, пе толькі беларускіх, але і велікарускіх, і, наогул, славянскіх, вельмі часта ўзгадваецца, што сын прыходзіць да труны бацькі, каб убачыць яго цень, пагутарыць з ім і спытаць у яго парады, што яму зрабіць у канкрэтным выпадку5). I, наогул, у Беларусі існуе паданне, што той, хто раней за ўсіх прыйдзе на могілкі ў дзень Радаўніцы, той пачуе ад памерлых родных важную параду аб тым, як знайсці ў зямлі клад.
І0Адметна, што лічба страў павінна быць цотнай: стравы для гэтага гатуюцца густыя, а не вадкія.
Валачобнікі
1 Бываюць валачобнікі і ў калядныя святы, але тыя завуцца іцедрованцамй, хаця, па сутнасці, яны такія ж, як і велікодныя валачобнікі. Аб гэтым будзе ніжэй ў артыкуле аб коляде.
2 Калі бывае музыка, то яна складаецца з гусляў і дудкі. Гукі музыкі ў такім выпадку бываюць ціхімі.
3 Звычайна валачобнікі носяць з сабой палатку, шацёр з рознымі выявамі Бога і святых і, паказваючы ўсякаму гаспадару, якога віншуюць, кожную выяву, тут жа распавядаюць аб справах святых, якія іх праславілі і якія запісаны ў святцах. Прыклад гэтага можна бачыць у дадзенай песні.
4 Відавочна, гэта алегорыя. Яна азначае тое, што з таяннем зямлі і з пачаткам вясны, які народ лічыць з Юр’я (дня святога Георгія), раса пачынае з’яўляцца на зямлі.
5 У некаторых мясцінах два гэтыя радкі замяняюцца наступнымі словамі: «Першая Прачнстая жыта сеець леваю рукой, а мене коньчаць пахаць н ўлешкн ганяць» (г. зн. на першую Прачыстую (на Праабражэнне) сеюць не шмат жыта, а на другую (на Успенне) заканчваюць заворванне палёў).
ДАСЛЕДАВАННЕ АБ ВАЎКАЛАКАХ
1 У атрыкуле захоўваю беларускае вымаўленне: знаходжу несправядлівым пісаць насуперак вымаўленню, як гэта робяць некаторыя.
2 Даследаванні аб гэтым падрыхтаваны ў «Падарожжы па Палессі і Беларускім краі».
3 Белорусскія народныя преданія,—Древлянскаго'. Журн. Мнн. Нар. Просв. 1846 год. — Прйбавленія — кн. 1-я н 4-я.
4 Гэта ўзор поўных маіх даследаванняў аб беларускіх павер'ях (лікам 50), падрыхтаваных для выдання: пасля, калі дазволіце, паведамлю ўзоры даследаванняў аб беларускіх прыказках.
5 На царкоўна-славянскай і славацкай мовах гаворыцца вурколак і азначае ‘прывід’. У Ліндэ чытаем: вурколакй мертвенны йз гробов вставшіе (Linde Dikcionarz т. VI, U—Z).