• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    ты шырокі hoc і вялікія цёмныя вочы. Дадайце да гэтага вялікія вусы і чорную бараду. He меней выдзяляецца і яго вопратка: верхняя світа з цёмна-бурага сукна асаблівага крою, узімку — на мяху з нейкіх цёмна-бурых аўчын. Пад світаю, на куртцы, праз плячо перакінутая шырокая дзяга0 (тальмах) з воўчай шкуры, нярэдка поўсцю ўверх. Да дзягі прывсшаны доўгі канчук2’ накшталт нагайкі і скураная торба для крэсіва, губкі, трубкі і тытуню — пінчук кроку не зробіць без трубкі ў роце. Паверх штаноў, схаваных у халявы, выпушчана вечна чорная, у варволі кашуля. На нагах вялізныя дзягцярныя боты з надзвычай высокімі халявамі і таўшчэзнымі абцасамі, падкаваныя ледзь не конскімі падковамі — усё гэта вельмі патрэбныя рэчы ў багністым краі. Але галоўнае ўпрыгожванне пінчука складае арыгінальная высокая шапка, амаль уся футравая — з аўчын і іншых шкур, з разрэзам пасярэдзіне і з суконным верхам, аблямаваным узорыстымі стужкамі: дасканалая шапка старажытных яцвягаў, якіх гісторыкі лічаць продкамі пінчукоў.
    Жанчыны (пінчучкі) таксама апранаюцца асабліва: на галаве паверх абцягнутай наметкі доўгае шырокае покрыва з палатна або ваўняных тканін. На шыі мноства стужак, бурштынавых упрыгожанняў, ракавых вачэй1, медных і срэбных манет, таксама пацерак і шклярусу. Капот (верхняя вопратка) з сіняга або бурага сукна з рознымі аблямоўкамі самых арыгінальных узораў, пад капотам — гарсэт таксама з сукна, але цёмнага, з чырвонымі ашалёўкамі і бліскучымі металічнымі вялікімі гузікамі. Замест сукенкі —каляровы суконны андарак, абрамлены стужачкамі. Пры скураным поясе, таксама як у мужчын, торба з іголкай, ніткамі, ножыкам і грабянцом. На нагах часцей боты, радзей чаравікі, але таксама дзягцярныя, як і першыя, і са звінючымі падкоўкамі. На руках заўсёды шмат пярсцёнкаў.
    Але самае галоўнае ўпрыгожанне пінчукоў— гэта іх густыя цёмныя, нават чорныя, як смоль, валасы, якія доўгімі хвалістымі пасмамі абвіваюць шыю і падаюць на плечы. Прыгажосць і шаўкавістасць гэтых блішчастых валасоў надае ім асаблівы выгляд. Але, на жаль, над пінчукамі ляжыць нейкі злавесны лёс. Прыгожы, свежы, квітнеючы здароўем малады хлопец або прыгожая маладзіца раптам пачынаюць адчуваць нуду, знямогу, на іх нападае штосьці накшталт меланхоліі. Затым хворы або хворая падвяргаюцца розным нервовым пры-
    падкам, невыноснаму галаўному болю, страшнай ламоце ў касцях, курчу, спазмам, сэрцабіццю. Усё гэта наступствы так званага каўтуну — хранічнай хваробы, якая выражаецца ў тым, што валасы на галаве звіваюцца, потым зрастаюцца разам, склейваюцца ў адну масу ў выглядзе лямцавай шапкі. Хвароба гэтая асабліва паражае жанчын, суправаджаецца самымі нясцерпнымі пакутамі пры любой перамене надвор'я і выяўляецца ў самых пачварных нарастах і ранах на целе. Прычыну хваробы тлумачаць шкоднымі ўласцівасцямі багністай глебы і азёрнымі выпарэннямі. Лекары рашуча прадстаўляюць лёсу гэтую мясцовую эпідэмію. Дагэтуль не знайшоўся ні адзін медык, які бы звярнуў сур'ёзную ўвагу на пінскі каўтун. Многія нават рызыкуюць зрэзваць яго і тым яшчэ больш узмацняюць пакуты, канчаткова паралізуючы ўсё цела хворага.
    Але як ні распаўсюджанае ва ўсім краі меркаванне аб прычыне каўтуну, усё-ткі людзі дасведчаныя, мясцовыя старажылы прыпісваюць яго больш душэўнаму ўзрушэнню, раптоўнаму страху, сполаху, і гэта пацвярджаецца самым лагічным чынам. Часта ў адной і той жа вёсцы з двух мужчын аднолькавага арганізма адзін пакутуе каўтуном, а другі — не. Потым у аднаго праходзіць гэтая хвароба, каўтун звальваецца сам, калі пройдзе душэўная скруха, узрушэнні, а ў іншага, па меры ўзмацнення нуды або няшчасця, каўтун усё большае. Так бывае ў вёсках сярод сялян, тое ж здараецца і з гараджанамі, у якіх значна больш магчымасцяў скарыстацца парадамі лекараў. Душэўныя пакуты роўна нясцерпныя і для мужыка, і для пана, і для мурзатай сялянкі, і для чысцюткай пані. Мне не раз прыходзілася быць сведкам сямейных сцэн у сялянскім побыце пінчукоў, і я больш і больш пераконваўся ў тым, што прычына каўтуну — хутчэй душэўныя ўзрушэнні, чым клімат або глеба: бо багністая глеба ва ўсім Пінскім краі, чаму ж не ўсюды існуе каўтун, а нярэдка, насупраць, шкодзіць жыхарам мясцовасці менш багністай. I я жадаю дадаць да маёй здагадкі адну са шматлікіх бачаных мною падзей.
    Яна пра брата і сястру: селяніна Яўсея і сялянку Хвядоссю — з розных вёсак, даволі аддаленых і адрэзаных адна ад другой некалькімі азёрамі, якія зліваюцца ў адзін бяздонны басейн.
    Адным сухім летам Хвядосся адправілася наведаць брата і распавесці яму пра сваё гора. Яна сустрэла яго ля самай вёс-
    кі, дзе жыў Яўсей. Брат да таго быў здзіўлены страшнаю худнечаю раней часу састарэлай, за тры гады расстання, сястры, што спачатку не пазнаў яе.
    — Што з табою, Хадося? Ты так змянілася — не да дабра, відаць.
    — Якое дабро, брат, калі гора ў хаце, ні днём, ні ўначы не сыходзяць слёзы. Настуся загібла зусім. Усё, што было, прадала на лячэнне: паляпшэння няма. Дапамажы, брат.
    — Ды што ж сталася з Настусяй? Хіба пані не можа памагчы твайму ropy?
    — Настуся даўно ўжо не пры двары. Заелі бедную Настусю, не жыць ёй больш. Усё пайшло прахам у хаце, хутка не застанецца ні кала, ні двара.
    Брат зразумець не мог гора сястры і павёў яе да сябе. Дарогай ён цішком аглядаў сястру з ног да галавы, і яшчэ больш зашчымела яго сэрца: Хвядосся падобная была на жабрачку.
    — Вось што значыць бабін розум! —падумаў пра сябе Яўсей. — He жадала жыць разам з братам, аддзялілася, панскімі ласкамі заганарылася, брата забыла... Хто такая яна зараз? Жабрачка...
    А быў час і не так даўно, не далей трох гадоў, як Хвядосся жыла лепш за усіх у сваёй вёсцы Цёмныя Прудкі. Усяго было поўна ў хаце. Яна засталася маладою ўдавою з маленькай дачкой Настусяй, ды такой прыгожанькай, ды такой ласкавай і бялявай, што ўсе далі ёй мянушку Панначка. Усяк судзілі аб дачцэ Хвядоссі, але яна не баялася намоў людскіх, сумленне яе было чыстым, душа спакойнай. Яна жыла ў здаволенні і міры з тымі, якія за вочы абгаворвалі яе ўсякай няпраўдай і паклёпам.
    He доўга, аднак, жылося так Хвядоссі: было ёй добра, а потым стала яшчэ лепш — дабра ўсякага прыбавілася ў хаце, ды і дачкі не было з ёю. Нані яе, пасэсарша, таксама ўдава, убачыўшы неяк раз бегаўшую пястушку Настусю, прыстала да маці: «Аддай ды аддай мне сваю дачку, замест роднай вазьму яе да сабе». Доўга не верылася сялянцы, што пані праўду гаворыць: ці бачная справа, каб дачка яе і запраўду зрабілася панначкай.
    Але пані не адыходзіла ад Хвядоссі, нагаварыла ёй столькі мядовых прамоў, што прасцячка разявіла рот: занадта ўжо са256
    лодкімі здаліся панскія казкі. Казкамі яны і выйшлі— сама пасля прызнавалася Хвядосся.
    Вось і ўзялі Настусю ў панскія пакоі, вымылі, апранулі ў гарадскія ўборы, расчасалі густыя валосікі, абулі чаравічкі — проста панначка, зусім не верыцца, што ў мужыцкай хаце нарадзілася. Хвядосся глядзела на дачку і не пазнавала: яна або не яна, а ўсё неяк матчынаму сэрцу хацелася спадзявацца, што дачка яе будзе шчаслівая ў панскім доме. Каб суцешыць Хвядоссю, пасэсарша дазволіла ёй жыць у сваім двары і часам пускала яе да Настусі. Настуся сама імкнулася да маці.
    Як падрасла Настуся, пасадзілі яе за кніжку, грамаце і пісьму сталі вучыць, але далей не пайшла навука. Цяжка было зразумець, што жадала пасэсарша зрабіць з дачкі Хвядоссі: паненку або так — дзяўчынку сабе на забаву. Толькі на дачку пані не падобная была Настуся: апранута чыста і ела з панскага стала, ды толькі пры гасцях саджалі яе далей ад пані, а як стала падрастаць прыгожая сяляначка, здаралася і так, што Настусю прымушалі выконваць абавязкі пакаёўкі, а швачкай яна сапраўднай і без таго была. Вывучылася хутка і лёгка шыццю, на пані майстравала ўсялякія моды і ўпрыгожанні.
    У шаснаццаць гадоў Настуся здзівіла ўсіх сваіх родных: як убачылі яе ў царкве, падысці не рашыліся. Настуся ўсё з пані, ды такая важная, прыбраная, за панну ўсе лічылі. Сельскі дзячок усё збіваўся ў спеве, як яна ўваходзіла, пазнаёміцца жадаў, вельмі спадабалася яму Настуся.
    У гэты час прыехаў з Кіева сын пасэсаршы, відны з сябе, зусім малады, дзевятнаццаці гадоў — толькі што з навукі выйшаў. Спадабалася яму прыгожанькая Настуся, закахаўся, стаў часцей уступаць у гутарку з ёю, чытаў ёй кнігі. Насця прывыкла да яго, але паводзіла сябе сціпла, не падавала найменшай падставы да благой гаворкі. Васіль Васільевіч (сын пані) не на жарт стаў заляцацца да Настусі і нават гаварыць ёй аб каханні. Маці глядзела на заляцанні сына як на панскія свавольствы. «Чаму б і не пагарэзіць яму з сялянкай?» — думала яна і не асуджала памкненні свайго Базіля, мяркуючы цалкам натуральнай, звычайнай справай для барыча яго залёты.
    Але не так думаў ідылічны сынок. Яму падабалася ў Настусі адкрытасць і прастата, вольныя, але цнатлівыя адносіны да яго. Прытым гэта была першая жанчына, якую ён пакахаў
    па-дзіцячаму, захоплена, у першы раз пасля выпуску са школы. У маладым сэрцы гэтае каханне развівалася хутка і не давала часу падумаць аб тым, што з гэтага выйдзе. Хіба думаюць у такія гады?
    Улюбёнец маці і спадчыннік вялікага багацця. ён карыстаўся неабмежаванай 'воляй і, як госць, які прыехаў на кароткі тэрмін, мог рабіць усе магчымыя дурыкі: матулька толькі любавалася сынком. Але не даспадобы было ёй, калі аднойчы Базіль напрамую сказаў, што ён жадае ажаніцца з Настусяй.
    Маці спачатку смяялася, жартавала з сынка, думаючы што ён дурэе, але ўсё скончылася слязамі. Базіль настойваў, што не можа адмовіцца ад слова, якое даў Насці.
    — Падумай, Вася! — угаворвала матуля. — Што ты за дурасць уявіў сабе: хіба ты не ведаеш, што Настасся сялянка? Я магу зараз прагнаць яе.
    — Ах, матулька, як вы дзіўна разважаеце! Хто ж зараз глядзіць на паходжанне? Усе мае таварышы далі слова ажаніцца з простымі. Гэта значна паэтычней і цікавей. Колькі паэзіі ў такой жонцы, як Насця! Вы не разумееце яе...
    — Але табе толькі дзевятнаццаць гадоў. Я не дазволю ажаніцца так рана.
    I маці зноў расплакалася.
    Некалькі дзён працягвалася барацьба маці з летуценным сынком. Базіль паўтараў адно: «Ажанюся з Настусяй!» — і не думаў з'язджаць з вёскі. Маці рашылася на крайні сродак і для любага сынка ахвяравала беднай сялянкай.