• Часопісы
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    Але вось уваходзіць у карчму стомлены, змучаны мужык, які прыехаў на трасучай лубачнай таратайцы, запрэжанай калматым канякам. Мужычок бедны, ён жыве ў нястачы і яму патрэбна дапамога яўрэя як адзінага грашовага чалавека ў вёсцы, і дэкарацыя змяняецца. Той жа гнуткі, як удаў, яўрэй ператвараецца ў нерухомую сапраўдную статую і нават брывом не вядзе. Мужык кажа яму: «Здароў, Рэбка», а Рэбка быццам не чуе і толькі пасля некаторых меркаванняў з агідна-велічным выглядам задае пытанне: «Што скажаш, Якім? Прывёз ячмень? He прывёз —гутарка закончана». Яўрэй сыходзіць у сваю каморку і ўжо не выходзіць з яе да самага ад'езду мужыка. Дарэмна Якім упрошвае яўрэя даць яму ў доўг касу або серп (у яўрэя ёсць усё на ўсякі выпадак, у яго цэлая крама і без гільдзейскай платы, па сакрэце — яўрэй любіць усё сакрэтнае). Яўрэй няўмольны і бязлітасны да мужыка. Гэта яго васал, яго ахвяра, з якой ён павольна, па кроплі смокча здароўе і маёмасць і на якога ўвесь час лаецца. На бедным мужыку яўрэй спаганяе ўсе свае няўдачы з панамі, усе абразы і збіццё якога-небудзь падарожнага прапаршчыка. Ён не без падставы пасяліўся ў вёсцы: вы думаеце, для таннага жыцця, для гаспадарчых разлікаў? Памыляецеся. Іншая, больш важная прычына вабіць яго ў вёску і прытым у самую глухую, далей ад горада і вялікай дарогі. У любога заходнерускага, грубага, неадукаванага талмудыста два шляхі ў жыцці — з іх любы ён выбірае яшчэ з дзяцінства, які болын па сэрцы, — скіраваныя на дасягненне адной мэты: хутчэй, нічога не робячы, не працуючы, нажыць капейку і пусціць на афёру, перакупніцтва. Першы шлях — жыць у горадзе і зарабляць фактарствам усіх родаў і відаў. Але на гэта не ўсякі яўрэй вырашаецца, таму што за найменшае круцельства яму моцна дастаецца ад улад, у тым ліку і ад гарадавога, часта прыбыткі роўныя выдаткам. У кожным горадзе столькі ж фактараў, колькі саранчы ў гарачае лета — перспектыва суперніцтва незайздросная. I вось, нязвыклы да рамяства і сур'ёзнай працы, яўрэй ідзе іншым шляхам: спакушаны поспехамі сваіх сабратаў, ён адпраўляецца разам са сваёй Соркай і шматлікімі бохурамі (дзецьмі) шукаць шчасця там, дзе няма суперніцтва сабрата, дзе няма перашкоды для падману і шашняў, — словам, жабраком падарожнічае па вёсках. Пасля доўгіх падарожжаў з клункам за спінай знаходзіць,
    нарэшце, па нюху запаветную зямлю і размяшчаецца з дапамогай сабраных капеек спачатку ў хаце мужыка, потым, дамовіўшыся з камісарам або прыказчыкам, выпрошвае ў іх сабе лесу для хаты і абзаводзіцца, так сказаць, хаткай на курыных ножках. Пасля з'яўляецца вялікая карчма, з якой часам яўрэй выязджае мільянерам у горад, дзе ўжо з грашыма не баіцца ўлад. Зрэшты, падобная хатка застаецца ў такім жа выглядзе цэлыя дзесяцігоддзі і пераходзіць у спадчыну, не таму, што гаспадар не мае сродкаў паставіць новую, лепшую, бо ў ёй водзяцца тысячы рублёў і чырвонцаў, у ёй жывуць бацькі багатыроў. У такой жа бруднай хатцы, між іншым, вырас адзін з цяперашніх нашых мільянераў-выскачак, які марыць аб правах Ротшыльда для заходнерускіх талмудыстаў. Нашаму яўрэю неяк уцешней жыць у паскуддзі і брудзе, а галоўнае — яму не хочацца, каб па палацы здагадаліся аб яго скарбах: мабыць, прыйшлося б падзяліцца сваім дабром з няпрошанымі гасцямі. Ён жыве скурчыўшыся і ўсяляк імкнецца пасябраваць са сваімі дваровымі і паслугачамі ўладальніка вёскі. Нарэшце ўсё на яго баку. Улады далёка, адзін станавы, можна адкупіцца невялікай сумай грошай. I па задуманым плане дзеянні разгортваюцца хутка, з дапамогай Соркі і падросшых бохураў. Сорка скупляе ў сялян курэй, індыкоў, палатно, яйкі, насенне, грыбы, ягады ў той час, калі сяляне маюць патрэбу ў грашах, перад святамі або перад кірмашамі, калі іншай маладзіцы хочацца купіць абноўку або неабходную ў гаспадарцы рэч. Таму ўсё гэта Сорцы дастаецца амаль за бясцэнак. Набыты такім чынам тавар прадаецца потым за сапраўдны кошт у горадзе, у двары памешчыка або ва ўласнай хаце падчас праезду згаладаўшыхся паноў.
    У сваю чаргу і бохуры, забяспечаныя бацькам рознымі забаўкамі: яскравымі стужачкамі, паяскамі, меднымі пярсцёнкамі, адпраўляюцца па святах на гулянні і, дразнячы маладых дзяўчат гэтымі цацкамі, прадаюць іх хлопцам па неадступнай просьбе той або другой прыгажуні. Усё гэта робяць бохуры па навучанні бацькі і з дзяцінства пачынаюць збіраць свой капіталец са схаваных капеек. Бацька скупляе ў мужыкоў сена, авёс па частках падчас іх безграшоўя, а потым ім жа прадае ўдвая даражэй. Мужыку няма чым заплаціць, яўрэй дае сілком у доўг ды яшчэ пачастуе гарэлкай пад падставай сяброўства. Мужык вып'е чарку дарма, потым тры за грошы, якія палічаць за пяць.
    Мужык сп’яну не памятае, а яўрэй пры ім і іншых сведках запісвае павялічаны доўг. Мала-памалу мужык уцягваецца ў вялікія даўгі, не мае чым заплаціць памешчыку падушныя. Яўрэй карыстаецца выпадкам, наперад скупляе ў яго жыта, пшаніцу на караню і плаціць за яго памешчыку. Даверлівы мужык цешыцца, што паспеў загадзя збыць хлеб у надзейныя рукі і лічыць яўрэя сваім дабрадзеем. А паглядзелі б вы на гэтага дабрадзея, калі неасцярожны памешчык або перакупшчыкпасэсар наблізіць яго да сабе, дасць яму поўнае права распараджацца сялянамі і, такім чынам, пусціць ваўка ў аўчарню, асабліва ў былую эпоху, калі яўрэям дазвалялася гандляваць віном у корчмах. Гэтыя дабрадзеі ўмелі прыбраць да рук і сялян, і памешчыка, адкрыта ведучы гандаль усімі таварамі і раздаючы іх пад велізарныя адсоткі. Зараз, калі ім забаронена карчэмства, яны прыходзяць пад заступніцтва камісараў і саміх уладальнікаў і прыбіраюць да сваіх рук сялян. Усё гэта робіцца пад маскай добрапрыстойнасці: яўрэі пражываюць у вёсках у якасці арандатараў зямлі або хлебаробаў, жыллё іх абстаўлена вельмі сціпла. Вы ўбачыце паблізу яго агарод і поле, для парадку часам яўрэй ходзіць нават з плугам, а яўрэйка кешкаецца на градах. Але гэта толькі выкруты.
    Г этыя самыя ўяўныя хлебаробы займаюцца продажам віна, толькі таемным чынам: у карчме для выгляду жыве хрысціянін і сядзіць за прылаўкам з віном. Але і віно, і ежа— уласнасць яўрэя, які прытуліўся ў задніх пакоях, дзе можна знайсці ўсё што заўгодна. Яны па-ранейшаму распараджаюцца вёскай, толькі з тым адрозненнем, што патрапілі ў большую залежнасць ад уладальнікаў і акруговых улад, якіх паняволі павінны шанаваць. Затое яны ўмеюць узнагароджваць сябе за такую дарагую для іх залежнасць. У корчмах тая ж папойка сялян, тое ж апутванне іх даўгамі, тыя жа мірскія сходкі і розныя ігрышчы, на якія дробныя ўладальнікі дзеля асабістых выгод не звяртаюць увагі. Усё гэта выклапачуць сабе яўрэі ў памешчыкаў. Я ведаю нават выпадкі, калі па вуснай дамове мужык абавязваецца ўсе свае сямейныя святы абавязкова адзначаць у карчме. Без гэтага яўрэй не дасць яму ні кроплі віна. Карчма прасторная, гаспадар такі паслужлівы з выгляду, з вясёлай усмешкай сустракае маладых, якія вяртаюцца з-пад вянца, нават адорвае іх. Зразумела, у канцы вечара гэтыя падарункі абыдуцца ап'янелым
    сватам і сваццям у тры дорага. Тут жа спраўляюцца хрэсьбіны, памінкі, пахаванні. Усё гэта агідна. I выходзіць, што мужык кроку не зробіць без яўрэя. Дзе ж яму мець пасля гэтага сваю волю, свой характар, нават калі б дабрамысныя людзі і клапаціліся аб гэтым? He, пакуль яўрэі ў заходнерускіх вёсках будуць жыць пралетарамі, датуль не будзе ў тым краі народнага дабрабыту.
    Каб рэльефней выявіць названыя мной бедствы Заходнерускага краю, прапаную некалькі нарысаў з побыту яго сялян, а менавіта — жыхароў Мінскай губерні.
    КРАСНАСЛУПСКІ КАМІСАР I МУЖЫК АКСЁН
    Вёска Красны Слуп рэзка вылучаецца сярод суседніх сёл і вёсак як па сваім месцазнаходжанні, так і па норавах і звычаях жыхароў. Строй краснаслупцаў не мае нічога агульнага з вопраткай іншых сялян і болып падобны на сукенкі гарадскіх мяшчан. У народзе гэтая вёска вядома як мястэчка. Старыя людзі кажуць, што Красны Слуп быў калісьці гарадком. Вёска раскінулася на высокіх кручах узгоркаў, уздоўж якіх сцелецца хуткая шырокая рака. Пагоркі гэтыя маюць форму курганоў, на іх ёсць рэшткі развалін, аб якіх ходзяць фантастычныя легенды. Абапал вёскі густыя, месцамі непраходныя гушчары лясоў, і сярод гэтых лясоў раптам трапляюцца сляды старадаўняй вялікай дарогі, высокіх валоў і акопаў з равамі. Усё гэта пацвярджае паданні старых аб тым, што іх дзяды валодалі нейкімі паперамі, якія сведчылі аб правах абывацеляў старажытнага Краснага Слупа. Яны памятаюць яшчэ той час, калі іх бацькі прававаліся (судзіліся) з-за сваіх векавых ільгот і ў гэтых судах страцілі ўсю сваю маёмасць. Нажыліся толькі суддзі, а краснаслупцы засталіся без папер і без сродкаў абараняць свае правы.
    Мінуў гэты цяжкі час, але жыхары Краснага Слупа перадавалі з пакалення ў пакаленне паданні старых: аднавіць прывілеі ў судах не было сілы. Выпадкова захопленыя ў прыгоннае права падчас смуты, якая злой доляй навісла над Заходнерускім краем, краснаслупцы пасля няўдалых спроб павінны былі скарыцца лёсу і застацца прыгоннымі моцнага магната, ад якога
    пасля, па нейкіх роднасных адносінах, перайшлі ў рукі выпадкова разбагацеўшага падпанка Коржыка (назавём яго хаця б гэтым імем). Выпадковы багатыр не навучыўся яшчэ панаваць, не быў знаёмы з вытанчанай сталічнай раскошай і яе прынадамі, але абвык жыць у вёсцы і збіраць грошы. Прыкупіўшы да спустошанага Краснага Слупа яшчэ некалькі суседніх вёсак, Коржык пасяліўся ў адной з іх і пачаў весці справы па гаспадарцы сам, пад асабістым наглядам, так што камісар (тое ж, што і прыказчык) яго не адважваўся ні ў чым распараджацца свавольна, без згоды памешчыка. He па душы гэта было камісару Хапункевічу, які разлічваў, што ўсё-ткі не на адно ж жалаванне прыйдзецца яму існаваць. Затое сялянам стала лягчэй пры такім клапатлівым гаспадары: значна паправіліся краснаслупцы і зажылі вальней. Але такое жыццё працягвалася нядоўга. Паспеўшы прывесці ў парадак прышоўшую ў заняпад сядзібу, стары Коржык памёр, і яго вялізны маёнтак дастаўся адзінаму сыну, які нават не прыехаў развітацца з бацькам, нягледзячы на дасланы яму ліст.
    Нельга сказаць, што ў сына Коржыка было каменнае сэрца, але ён быў дрэнна выхаваны з дзяцінства, а пераехаўшы ў Пецярбург і патрапіўшы ў кампанію нікчэмных таварышаў, канчаткова збіўся з прамой дарогі. Яшчэ студэнтам ён пазнаёміўся з усімі спакусамі свету і марыў аб замежным жыцці. Вестка аб смерці бацькі да яго дайшла, калі ён толькі скончыў курс і думаў, як бы выблытацца з даўгоў, якіх за часы студэнцтва ў яго назбіралася без меры. Стаўшы поўным уладальнікам бацькоўскага багацця і не маючы ніякага паняцця аб сваім камісары, думаючы, што калі бацька трымаў пры сабе такога чалавека, дык, мусіць, ён заслугоўваў гэтага, малады Коржык не захацеў нават зазірнуць у сваю вотчыну, а запрасіў да сябе ў Пецярбург пана Хапункевіча на асабістыя перамовы наконт грошай.