• Часопісы
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    рашнімі давыдгарадчанамі, і тураўцамі існуе самая цесная, сяброўская сувязь.
    Што Давыд-Гарадок даволі старажытнае аселішча даказвае грамата караля Яна-Казіміра18, у якой пад 1663 годам згадваецца аб старадаўняй праваслаўнай царкве ў Давыд-Гарадку. У самім мястэчку дагэтуль захаваўся помнік старажытнага кіравання — суполызай рады: адна вуліца завецца — Радшце (або Радзічы), ад месца, дзе некалі адбывалася рада. На гэтай вуліцы, кажуць, была радная йзба, у якой збіраліся выборные меіцане для рашэння і абмеркавання местачковых спраў. У памяць старажытнай рады і зараз яшчэ некаторыя з нашчадкаў выбарных значацца ў паперах раднымі мяшчанамі. Гэтыя старшыні нават носяць па святах асаблівы нацыянальны строй (які, кажуць, быў прысвоены званню ранейшых выбарных): доўгі, амаль да ног кафтан, абшыты пазументавымі снуркамі з кутасамі, шырокі шаўковы пояс і высокая футравая баярская шапка. Г'эты строй нагадвае старажытныя ўборы дапятроўскай Русі. He менш цікавыя строі і іншых давыдгарадоцкіх мяшчан — таксама кафтаны, толькі цёмнага колеру, з паясамі, высокія боты вышэй калена, кашуля з некалькімі запінкамі, на плячах тальмах з кайстраю; пры гэтым доўгія валасы, вусы і ў некаторых — голеныя бароды. Давыдгарадчане адрозніваюцца здаровым, атлетычным складам цела, спрытам і разумным выразам твару. Жанчыны відныя, жывога характару і працаўніцы ў вышэйшай ступені.
    Жыццё давыдгарадчан вельмі прывольнае: усе яны вялікія гаспадары і пераважна — агароднікі. Пастаянны прадмет іх прамысловасці і гандлю — гародніна і насенне, сушаная садавіна, проса і кмен, які выдатна захоўваецца. Усё гэта яны развозяць па суседніх губернях, пасылаюць у Кіеў, Варшаву, Вільню. У Вільні нават уладкавана для іх гандлю спецыяльнае месца перад ратушай, забяспечанае старажытнай (з XV стагоддзя) гарадской пастановай, якая загадвае не перашкаджаць давыдгарадоцкім купцам вольна гандляваць у Вільні на ратушевом пляцу. Сюды ж яны і прывозяць сушаныя баравікі, якімі славяцца іх лясы, вэнджаную рыбу, саланіну і вяндліну, якая сваім прыгатаваннем не саступае вестфальскай: яркі ружовы колер, крэпасць і маласольны смак складаюць адметную вартасць як давыдгарадоцкай саланіны, так і вяндліны. Каб
    упэўніцца ў вартасці гэтай вяндліны, варта паглядзець на саміх кабаноў, велічынёю з маладога вала, якія адкормліваюцца жалудамі, дзікімі яблыкамі, грушамі і сакавітымі карэннямі на давыдгарадоцкіх астраўках, дзе іх пакідаюць без усякага нагляду: кабаны гэтыя кормяцца два-тры гады, так што з-за заплыўшага тлушчу не могуць хадзіць. I гэта свіное сала часам бывае таўшчынёю ў чвэрць аршына, яго шмат закупляюць для замежных рынкаў. He апошняе месца ў даходах складаюць сушаныя яршы і ўюны, якія прадаюцца вазамі, нанізаныя на доўгіх дубцах, а яшчэ лепш — салёныя яршы і марынаваныя ўюны.
    Выдатна, што ў Давыд-Гарадку яўрэі ніяк не маглі ўцерціся ў мясцовы гандаль: як дробны, так і аптовы продаж усіх магчымых тавараў вядуць выключна хрысціянскія мяшчане. Нават рамесніцтва ў руках хрысціян. Асабліва цікавае мясцовае шавецтва: у мястэчку робяць непрамакальныя боты і чаравікі з падвойнымі падэшвамі, ды такімі трывалымі, што нават у давыдгарадоцкіх балотах вытрымліваюць каля года. У гэтых адносінах Давыд-Гарадок можна паставіць нараўне з Таржком (Цвярской губерні) — мястэчкам, якое гандлюе гатовымі ботамі. Я нават думаю, што давыдгарадоцкі шавецкі тавар значна лепшы і мацнейшы за таржкоўскі, таму што мясцовы юхт вырабляецца без прымешку розных вострых, едкіх вадкасцяў, якія выкарыстоўваюць у Таржку пры ачыстцы скур дзеля іх лепшага вонкавага выгляду. Давыдгарадчанін больш клапоціцца аб трываласці, чым аб вытанчанасці скуры — асабліва для мужчынскага абутку. Гэта ад таго, што ў мястэчку ўсе жыхара ходзяць у ботах, і значыць — робяць тавар болын для сябе. Зрэшты, давыдгарадчанін такі добрасумленны, што ён не вырашыцца абманіць старонняга. Асноўнае правіла ў яго жыцці: «што не люба іншаму, то не міла і мне». Тады становяцца зразумелымі тыя высакародныя якасці, якімі вылучаюцца давыдгарадоцкія жыхары сярод іншых сялян. Іх добрыя справы ў сваю чаргу вяртаюцца ім сямейным шчасцем і дабрабытам. Яны жывуць у дастатку, нават, можна сказаць, багата. Некаторыя мяшчане валодаюць вялікімі капіталамі і запісаліся ў купецтва. Пісьменнасць паміж імі — рэч звычайная.
    Давыдгарадоцкія жанчыны робяць рыбацкія сеткі, выразаюць з бяросты табакеркі і прадуць самую тонкую паперу, з якой 224
    ткуць хусткі і очйпкй. Да ліку карысных тканін адносіцца так званая редюга, якая ўжываецца ўлетку замест шкла ў аконных рамах. Жанчыны нават плятуць з саломы мужчынскія шапкі і капелюшы, таксама кошыкі. Але асабліва прыгожыя кошыкі з вярбовых пляцёнак, якія афарбоўваюцца ў розныя колеры; з тых жа пляцёнак робяцца карабы для калёс і брычак, але гэта ўжо справа мужчын...
    Давыдгарадчане да таго адрозніваюцца ад усіх сваіх суседзяў, што нават размаўляюць на мове, не падобнай на мазырскую і тураўскую. У іх говары чуюцца старадаўнія славянскія словы і нават адчуваецца блізкасць да біблейскай мовы; гэта яшчэ больш адлюстроўваецца ў пісьмовым складзе і канструкцыі мовы.
    Мне прыйшлося яшчэ быць і ў другім старадаўнім мястэчку, не падобным на Давыд-Гарадок ні сваім месцазнаходжаннем, ні мнагалюдствам, ні прыгожымі хаткамі. Яно знаходзіцца ў лесе, а на яго мясцовасці растуць дрэвы і хмызнякі. Завецца яно Семікосцішчам і асаблівае тым, што вакол яго страшныя балоты, а само яно размешчана на сямі пагорках з самага чыстага, амаль белага пяску. Народная фантазія надзяліла Семікосцішча легендай, ад якой, быццам, мястэчка і атрымала сваю назву. Народ распавядае, што на гэтых пагорках жылі сем замужніх сясцёр — адна за другую прыгажзй і разумней. Іх мужы зараблялі пушнінай і часта ездзілі ў далёкія краі на доўгі час. Сёстры жылі дружна, так што ў адсутнасць мужоў заўсёды збіраліся і разам праводзілі час. Аднойчы, калі іх мужы кудысьці з'ехалі, выпадкова патрапіў у іх месца прыгожы, статны хлопец у золаце і срэбры на хвацкім белым кані. Як убачылі сёстры-дамаседкі такога статнага волата, усе закахаліся ў яго. Волат вырашае, у чыю хату заехаць, кожная з сямі сясцёр кліча да сабе. Нарэшце волат прапанаваў усім ім сабрацца ў бліжэйшай хаце і сам туды адправіўся. Мінула некалькі дзён, госцю трэба ехаць далей, але сёстры не пускаюць яго, перасварыліся нават паміж сабою. На бяду сваю, упрасілі яны госця застацца яшчэ на некалькі дзён: прыехалі мужы і паднялі страшную трывогу. Завязаліся сямейныя спрэчкі: жонкі адмовіліся ад мужоў і абвясцілі, што гатовы ехаць з рыцарам на край свету. Тады мужы ўступілі ў бойку з жонкамі: яна была б няроўнай, калі б
    на дапамогу сёстрам не выйшаў сам волат: ён быў вядзьмак і клікнуў гарцукоў (горныя духі). Мужы былі пераможаны і ўсе да аднаго забіты. Ведзьмаку-герою заставалася абраць адну з сямі сясцёр, але гэта нялёгка было зрабіць: кожная з іх жадала быць жонкаю волата. Каб пазбавіцца ад жонакздрадніц, якія так паступілі са сваімі мужамі, волат загадаў гарцукам склікаць сем лясных духаў і з'явіцца ўсім ім у выяве такога ж, як ён, статнага хлопца і ўзяць сем сясцёр-удоў сабе ў жонкі. Сёстры былі ўпэўнены, што кожная з іх абрана самім волатам, а яму таго і хацелася. Ён з'ехаў у той жа дзень на сваім белым кані, а лясныя духі назаўжды засталіся ўладарамі сямі сясцёр. Мужы ўсіх сямі сясцёр пахаваны на сямі пагорках, а месца бойкі названа Семікосцішчам, таму што на ім пахавана сем трупаў (касцячоў). Семікосцішча дагэтуль лічыцца прытулкам чарадзеяў і чараўніц.
    ЗАХОДНЕРУСКІЯ НАРЫСЫ'
    Дружба жыдоўская — праўда чартоўская.
    Беларуская прыказка
    Прышчамі язык зубамі і кланяйся нізка, бо як пачуе ці ўбачыць камісар, то і скура будзе ў рабоце і апошнюю авечку адбярэ.
    (Sielanka, Marcinkewicz, с. 12)
    Чалавекалюбныя меры Аляксандра II для паляпшэння побыту сялян сваёй вялікай імперыі, якая складаецца з рознаплемяннога насельніцтва, нідзе так моцна не адчуваюцца і не багаслаўляюцца, як у Заходнерускім краі, які ў апошні час уяўляў журботнае відовішча беднаты і нават галечы пад няволяй прыгону, які адбіраў у сялян магчымасць пазбавіцца ад прыгнёту дробных пасэсараў" і карчэмных яўрэяў, галоўных клеўрэтаў і прыхільнікаў сялянскага зневажэння і невуцтва. Відовішча тым больш журботнае, што яно цалкам не натуральна ў краі, надзеленым прадукцыйнымі сіламі і, галоўнае, — багатымі
    вялізнымі плошчамі ворнай зямлі, якую нават не паспяваюць усю апрацоўваць.
    Возьмем, напрыклад, Мінскую губерню, якая складае цэнтр Заходнерускага краю і можа быць названа адным з лепшых яго куткоў паміж прылеглымі да яе губернямі: Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай, Гарадзенскай і Ковенскай. У той час як гэтыя сумежныя губерні шмат чаго пазбаўлены, Мінская губерня складаецца з самых разнастайных палос зямлі, якія ўваходзяць у склад рознаплемянных яе акруг, і ўяўляе выключную ў гэтым дачыненні з'яву. Яна ўключае ў сябе амаль усе прадукцыйныя сілы, неабходныя для народнага ўзбагачэння. Назавём любую з яе акруг або паветаў, і кожная з іх прад'явіць свае правы на той або іншы матэрыял народнага дастатку. Так, напрыклад, Ігуменскі, Рэчыцкі2), Бабруйскі паветы славяцца раскошнымі, духмянымі лугамі, жывёлагадоўляй і ткацтвам. Мінскі, Слуцкі і Мазырскі могуць пахваліцца садамі, агароднай расліннасцю, авечкагадоўляй, руднямі і, збольшага, рыбалоўствам. Барысаўскі вядомы пчалярствам і смалакурэннем. Пінскі — апрацоўкай скур, мёдаварэннем і, асабліва, у вялікіх памерах, рыбалоўствам, што складае вельмі выгодны промысел Палескай акругі. Навагрудскі павет валодае асаблівага роду і колеру пластамі гліны, прыдатнымі для ганчарнай апрацоўкі. Наогул, большая частка Мінскай губерні славіцца вялізнымі векавымі лясамі, непраходнымі, пакуль яшчэ некранутымі ў шматлікіх месцах, дубовымі і піхтавымі пушчамі, у якіх можна здабываць будаўнічы матэрыял для карабельных мачтаў самых вялізных памераў. Такім чынам, з лішкам надзеленая ад прыроды ўсімі дарункамі самай урадлівай глебы і, звыш таго, багатая такімі шырокімі суднаходнымі рэкамі, як Днепр, Нёман, Прыпяць, Бярэзіна, Мінская губерня гатова падзяліцца сваімі скарбамі і сродкамі для набыцця іх уладальнікамі яе зямель, у распараджэнні якіх тысячы пакорлівых галоў і дужых рук. Гэтыя галовы і рукі тым надзейней і выгодней у параўнанні з народанасельніцтвам велікарускіх губерняў, іпто яны належаць больш аседламу і адданаму сваёй радзіме заходнерускаму працоўнаму племю. Заходнерускія сяляне, незнаёмыя з жыццём, не ведаюць велікарускай капрызнасці, не імкнуцца да багатых сталіц дзеля карысці, нярэдка капеечнай, якая развівае ў прагным аферысце круцельскую бесцырымоннасць, што ўносяць у сельскі побыт гарадскія заганы. Беларусцы