• Часопісы
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    па закліку тураўскай дружыны, якая знаходзілася пры ім, ён уступіў у барацьбу з моцнымі полаўцамі і, разбіты за р. Стугнаю, збег ізноў у Тураў, адкуль вярнуўся на велікакняжацкі пасад у 1097 годзе6. Святаполк Ізяславіч памёр у 1113 годзе, пракляты падданымі. Пасля яго Уладзімір Манамах абраў у вялікія князі кіеўскія сына свайго Вячаслава, князя тураўскага, любімага сваімі падданымі больш за ўсіх папярэднікаў. Яго не раз пасылалі для ўціхамірвання непакорлівых крывічоў — жыхароў цяперашняй Мінскай губерні7. Месца яго ў Тураве ў 1146 годзе заняў Яраслаў Ізяславіч. 3 гэтага часу ў склад Тураўскага княства ўваходзіць Пінск і лёс яго неразлучны з Туравам. У 1155 годзе, калі вялікі князь Юрый Далгарукі аддаў Тураўскае княства сыну свайму Барысу, межы княства распасціраліся за раку Гарынь і ахоплівалі ўсю цяперашнюю Мазыршчыну. У 1158 годзе Тураў быў добра ўмацаваны і напоўнены саюзнымі войскамі па выпадак нападу Яраславічаў, якія хацелі выцесніць з яго Барыса Юр'евіча. Тураў дзесяць тыдняў быў абложаны шматлікім атрадам, але вялікі князь Юрый падасгіеў на дапамогу, і Барыс утрымаўся8. У 1190 годзе летапісы называюць тураўскім князем нямоглага Святаполка Юр'евіча, які быў даннікам Олыавічаў і павінен быў дапамагаць ім супраць кіеўскага князя Рурыка: «вь льто 6715 пойдоша Олговйчй всй опять на Рюрйка к Кыеву, Всеволодь Чермный сь своею братью й сь своймй сыновцй, а йзь Турова й йзь Пйньска князь Святополк9».
    Пасля Тураўскае княства аслабла ад сталых драбненняў надзелаў, і ад моцных тураўскіх князёў пайшлі дробныя князі Астрожскія, Пагарынскія, Нясвіжскія, Свіслацкія. Канчатковае ж знішчэнне тураўскай валадарнай дынастыі настала ў эпоху ўмацавання ў Заходняй Русі літоўскай магутнасці. Уплыў гэтай магутнасці пачаўся пры Скірмунце, які, атрымаўшы бліскучую перамогу над тураўскім і валынскім князем Мсціславам пры р. Ясельдзе, пасля доўгіх супраціваў жыхароў усё яшчэ дужага (па выразе летапісаў) Турава, аб’яднаў валоданні тураўскіх князёў з літоўскімі правінцыямі. Скірмунт аддаў Тураў свайму сыну Пусімунду. У 1320 годзе Гедымін знішчыў назву Тураўскага княства, і князі тураўскіх абласцей перанеслі сваю сталіцу ў Пінск. Зрэшты, у Тураве ўсё-ткі заставалася ў гэты час галоўная рэзідэнцыя праваслаўнай епіскапіі, якой падпа-
    радкавалася Пінская епархія. Епіскапія яшчэ доўга існавала ў Тураве10: апошні біскуп тураўскі — Аўраамій Стагонскі памёр у 1630 годзе; папярэднікам яго быў Лаўрэнцій11. 3 іншых біскупаў вядомыя: знакаміты прапаведнік — св. Кірыла; уладар Іаакім12, Варлаам13, Марыон14, Арсень і Грыгорый, які ўдзельнічаў у брэсцкім саборы з выпадку мяркуемай уніі15. Тураўская епархія існавала нават у 1686 годзе, пасля злучэння Літвы з Польшчай16.
    У XVI стагоддзі ўсе ўмацаванні з замкам і каменнымі будынкамі былі разбураны татарамі; зрэшты, і да таго Тураў вытрымаў нямала спусташэнняў. У 1521 годзе татары разрабавалі замак і ўсе скарбы ўладара павезлі ў сваю прагную Арду. Падчас польскага валадарства Тураў быў ператвораны ў попел падчас кровапралітнай сутычкі князя Януша Радзівіла з Міхненка, які па шляху ў Мазыр паспеў заахвоціць тураўцаў на карысць казацтва і на абарону праваслаўнай веры і тым раздражніў польскую ўладу: Тураў спасцігла доля Мазыра (гл. вышэй, раздзел II аб Мазыры). 3 тых часоў Тураў перастае быць гістарычным горадам і не ўпамінаецца ў летапісах не толькі як княства, але нават ваяводства, у сэнсе польскай адміністрацыйнай вобласці. У канцы XVI стагоддзя, па сведчанні старадаўняга польскага географа17, значыцца толькі Мінскае ваяводства, да якога быў прыпісаны Тураў у палове XVII стагоддзя ў якасці павятовага горада.
    Зараз Тураў— мястэчка Мазырскага павета. Відавочных слядоў старажытнага княжання ў ім няма амаль ніякіх. Адзіныя рэшткі тураўскіх старажытнасцяў — курганы і іншыя насыпы, раскінутыя вакол мястэчка; некаторыя з іх носяць назвы замчышчаў і могілак. Але ўсё гэта так цёмна, заблытана ў вуснах народа, што па паданнях яго немагчыма скласці дакладнага паняцця аб значэнні большай часткі курганоў. Самы вялікі насып, вядомы пад іменем Туры, цягнецца на значнай прасторы па правым баку Прыпяці. Назва гэта, кажуць, утварылася ад былога некалі на ёй замка з сямю башнямі (турамі — вежамі), акружанага равамі; сляды равоў прыкметныя збольшага і зараз. Але ад развалін замка не засталося ні аднаго каменя. На месцы іх пабудавана царква. Усіх цэркваў тры, а, па народным паданні, у старажытным Тураве было 80 цэркваў.
    Па левым баку Прыпяці на высокай гары размешчаны шырокі квадратны могільнік, на якім, па сцвярджэнні народа, быў прыстанак св. Кірыла, епіскапа тураўскага, і месцазнаходжанне іншых тураўскіх уладык; тут жа быў, кажуць, і Кірылаўскі манастыр. Дзіўна, што дагэтуль за свае заслугі гэты знакаміты дзеяч свайго часу не ўшанаваны ніякім грамадскім помнікам у Мінскай губерні, нават ні адзін мінскі манастыр не носіць імя св. Кірылы. Хадзіў толькі слых два гады назад, што ў самім Мінску меркавалі заснаваць прытулак і манастыр у памяць св. Кірылы Тураўскага; няўжо толькі слыхам і абмяжуецца добры намер? На тых жа могілках, паводле падання, пахаваны любімы князь тураўскі Вячаслаў Уладзіміравіч. Непадалёк ад могільніка, у велізарным густым лесе, знаходзіцца магільны курган, дзе пахаваны два героі з аховы Вячаслава. Па суседстве з насыпамі і курганамі землі незвычайна ўрадлівыя, ды і наогул Тураўская зямля славіцца выдатным чарназёмам, на якім можа нарадзіцца шыкоўная пшаніца і проса. Мне здарылася бачыць сапраўдныя кавуны і дыні ў Тураве, якіх там багата і якія спеюць да жніўня. Гародніна тураўская: морква, агуркі, бульба і гарох — вельмі смачная і спажыўная.
    Наколькі велічэзныя мазырскія лясы, але тураўскія пушчы складаюць выключэнне па сваіх незвычайна рослых ліпах, клёнах і піхтах, якія нагадваюць славутую Белавежскую пушчу (на мяжы пінскага Палесся, паміж Кобрынам і Брэстам), не хапае толькі зубраў; але затое ў тураўскіх лясах водзяцца такія мядзведзі, што пры сустрэчы з імі ахнеш ад здзіўлення: настолькі вялікія гэтыя спусташальнікі вулляў і сялянскіх палёў. Яны спакойна расхаджваюць па нівах, нішчаць авёс і пшаніцу, залазяць у вуллі і перакульваюць іх на зямлю. Водзяцца таксама сарны і барсукі. Тураўскія лясы забяспечваюць сялян сродкамі жыцця: сплаў страявога лесу, гонка смалы, падрыхтоўка луб’яў і мачулы — усё гэта важны прыбытак у мястэчку, якое ляжыць пры суднаходнай рацэ. Але асабліва вялікія заробкі з’яўляюцца вясною, калі падрадчыкі і наогул лясныя прамыслоўцы спяшаюцца пераправіць праз Прыпяць падрыхтаваны лес, а збыт лесу ў Тураўшчыне вялікі, хоць са значна болыпай засцярогай з боку ўладальнікаў, чым у мазырскіх пушчах. Тураўскія памешчыкі ведаюць
    кошт свайму лесу і не дазваляюць абыходзіцца з ім нядбайна: рубка дапушчаецца самая ўмераная. А ахвотнікаў да знішчэння тураўскіх лясоў знайшлося б шмат, сюды пранікалі нават далёкія замежныя гандляры. Слава тураўскіх пушч дайшла нават у Англію: яшчэ ў 1790 годзе нейкая кампанія англічан ладзіла маштабны праект па закупцы самых лепшых лясных мясцовасцей вакол Турава з мэтай высечкі векавых дубоў і хвой і заснавання розных земляробчых фермаў на спустошанай зямлі. Ужо нават дайшлі да складання ўмоў куплі. Памешчык Агінскі адправіўся ў Англію для заключэння кантракта на дзясяткі гадоў, але, на шчасце, палітычны пераварот у Расіі спыніў згубны намер тураўскіх валадароў, і іх лясы засталіся непашкоджанымі да цяперашняга часу. Ці не лепш самім заняцца ачышчэннем лясоў і павольнай рубкай, а потым заснаваннем фабрык і фермаў?
    Дарэчы, у Тураве добра развітыя такія галіны вытворчасці, як авечкагадоўля і жывёлагадоўля: авечкі тураўскія даюць багатую, выдатную мяккую воўну, з якой на замежных фабрыках вырабляюць тонкія ваўняныя і суконныя матэрыі. Чаму не выкарыстоўваць з карысцю тую ж воўну на мясцовых фабрыках? На фермах можна зрабіць пахты і маслабойні, жывёлы даволі, а тураўскі авечы сыр здасца далікатэсам для самых спакушаных гурманаў. У тураўскіх сёлах водзяцца козы — таксама матэрыял для фабрычнай прамысловасці. Уладальнікам трэба было б падбаць аб пчалярстве, бо сяляне атрымліваюць вялікія выгоды ад мёду, асабліва ліпавага (ліпец), пахкага і празрыстага, як ключавая бруя; некаторыя заможныя мужычкі дзясяткамі пудоў прадаюць мёд, які, нават праходзячы праз яўрэйскія рукі, усё ж такім застаецца каштоўным і мае вялікі попыт за мяжой.
    Тураўскія сяляне і сялянкі маюць шмат агульнага з мазырскімі сялянамі і ў строях, і ў вобразе жыцця; але галоўнай перавагай тураўчанак можна назваць цноту, якая складае іх упрыгажэнне і гонар. Парушэнне цноты лічыцца недаравальнай крыўдай для сям'і і вінаваты караецца выгнаннем з грамады, — бываюць выпадкі, што спакусніка прывязваюць да слупа пасярод вёскі і такім чынам выстаўляюць яго на ганьбу перад усёй грамадой. Мужчыны вельмі статныя, прадпрымальныя і энергічныя; жанчыны ціхія, пакорлівыя і кемлівыя, сярод
    іх ёсць нямала рукадзельніц. Некаторыя ткуць самыя тонкія палотны, паясы і нават стужкі з воўны. якія на мінскіх кірмашах выдаюцца за прывазныя: так хораша ў іх атрымоўваецца. Жанчыны, асабліва дзяўчыны, любяць кветкі: амаль ля кожнай хаткі ўбачыце чысценькі, хоць і невялікі кветнік, зроблены дачкой, сястрой або пляменніцай гаспадара.
    Тураў дзеліцца на дзве часткі: галоўную складае мястэчка, другую — два прадмесці: Заятель і Запесочье', прадмесці аддзелены ад мястэчка насыпам. Бліз гэтага насыпу, у лясах, нядаўна адкрылі радовішча каменнага вугалю, які аказаўся прыдатным для таплення. Кажуць, яго знаходзяць і ў іншых месцах тураўскіх лясоў, але няўменне далейшага выкарыстоўвання адбівае ў сялян ахвоту шукаць яго, а можна было б звярнуць сур'ёзную ўвагу на гэтую прадукцыйную галіну Тураўскага краю. Відаць, не прыйшоў яшчэ для нас час карыстацца дарамі сваёй айчыны... Магчыма, іншыя нагадаюць нам аб іх...
    Хто бываў у Тураве, той не мог абмінуць выдатнага, вялікага, прыгожа забудаванага прамысловага мястэчка — Давыд-городка, які вылучаецца сярод іншых у Тураўскім краі сваім вясёлым месцазнаходжаннем і норавамі жыхароў. Ён пабудаваны на некалькіх выспах паміж трыма рукавамі ракі Гарыні, якая ўпадае ў Прыпяць. Лёс гэтага мястэчка няпросты: некалі яно ўваходзіла ў склад ардынацыі вядомых князёў Радзівілаў, было ў руках іншых валадароў, карысталася правамі беспадатковай волі нароўні з мяшчанскім саслоўем, было захоплена падчас польскай бязладзіцы на Русі моцнымі панамі, нарэшце, у апошнія гады, давыдгарадчане канчаткова судовым парадкам даказалі свае старажытныя прывілеі і зараз лічацца мяшчанамі. Даказаць мяшчанскія правы давыдгарадчанам было нялёгка, хоць у захаваных прывілеях вельмі ясна пазначана законнасць іску. Па гэтых прывілеях, давыдгарадчане — кіеўскія высяленцы, якія ў якасці ратнай дружыны хадзілі ваяваць у Тураўскае княства разам з сваім князем Давыдам з племя кіеўскага ўдзела. Які менавіта гэта быў князь, у прывілеях не пазначана, але пэўна тое, што ён са сваёю дружынаю пасля розных воінскіх няўдач прамяняў меч на спакойнае жыццё і заснаваў мястэчка непадалёк ад старажытнага Турава. Магчыма, яго лёс быў цесна звязаны з Тураўскім княствам, прынамсі паміж яго дружынай, цяпе-