Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Мазыр не існаваў да 1609 года і толькі ў 1611-м, па прызначэнні каралеўскага сейма, загадана было сабраць з усяго Мазырскага краю неабходную суму для аднаўлення разбуранага горада. Дзіўнае прызначэнне цяжарам лягло не толькі на абывацеляў — валадароў маёнткаў, але і на сялян; за невыкананне пастановы сейма спаганяўся вялікі штраф (40 літоўскіх грыўняў), за адсутнасцю грошай — натураю: забіралі скаціну і нават адзежу. Вось на гэтыя сродкі па загадзе караля Жыгімонта III пабудавана ў гэты час каменная крэпасць і ўвесь горад абнесены высокімі валамі з сямю абарончымі вежамі, або фартамі. Сляды гэтых насыпных валоў захаваліся вакол Мазыра да цяперашняга часу: вышыня іх роўная з гарамі, на якіх раскінуўся горад. За гэтымі валамі цягнуцца ў розных напрамках сляды іншых умацаванняў, якія рабілі непрыступнымі мазырскія цвярдыні: так на паўднёвым захадзе ад горада бачыцца насыпная гара Сторож, дзе падчас татарскага пагрому акруговыя хутаранцы, замяніўшы цяперашніх апалчэнцаў, абавязаны былі адбываць дзённую і начную варту. Такія ж апалчэнцы складалі часовы гарнізон і на сямі абарончых фартах. У адным з навакольных хутароў, Лупнй, самай непрыступнай па сваім месцазнаходжанні, таксама была добра ўмацаваная цытадэль, або замак, акружаны канавай. Рэшткі яе ўмацаванняў прыкмет-
ныя яшчэ і зараз. Такіх замкаў падчас татарскіх набегаў было шмат вакол усяго Мазыра, таму што Мазыр служыў сховішчам для ўсіх жыхароў Палесся, якія зыходзілі адтуль на высокія вяршыні горада8.
Умацаваны такім чынам горад мог адважна процістаяць неўладкаваным натоўпам перакопскіх рабаўнікоў, але не лёгка было яму супрацьстаяць войску, арганізаванаму па ўсіх правілах ваеннай тактыкі, якім было войска польскае пры каралі Жыгімонце III. Выпадак для таго прадставіўся праз дваццаць гадоў. У час валадарання гэтага жорсткага дэспата і рэлігійнага фанатыка ўсе заваяваныя ім рускія вобласці трывалі страшны прыгнёт і паборы, а таму не дзіўна, што ўслед за рухам усяго казацтва на Украіне паднялося і народанасельніцтва заходнерускіх ваяводстваў. Дзеяннямі сваіх суайчыннікаў і адзінаверцаў захоплены былі і мазыране. У 1648 годзе казацкі правадыр Міхненка з адборнай дружынай украінцаў абыходзіў гарады Мінскага ваяводства і схіляў жыхароў на свой бок, да апазіцыі, супраць польскага самаўладства. Мазыр ахвотна далучыўся да дружыны Міхненка і доўга ўпарта трымаўся ў абарончым становішчы, нягледзячы на вялікія польскія сілы, якія асаджалі яго. Нарэшце польскі князь Януш Радзівіл падаспеў на дапамогу палякам з пяцітысячным атрадам і штурмам узяў Мазыр, пасля чаго паступіў з жыхарамі самым нялюдскім чынам: загадаў іх тапіць і кідаць у агонь. Паплаціўся жыццём і адважны Міхненка: Януш уласнаручна адсек палоннаму галаву і ўторкнуў яе, для пасрамлення, на замкавы шпіц9. У 1659 г. падчас усеагульнага літоўскага паўстання Мазыр беззваротна быў разбураны і спалены10, але ўсё яшчэ быў ва ўладзе польскага дэспатызму і не мог вызваліцца ад чужых яму пастаноў магдэбургскага права, якое ўвёў Жыгімонт III ва ўсім Заходнерускім краі для канчатковага знішчэння ў ім асноўнага старажытнарускага адміністрацыйнага элемента. Апошні раз згадваецца ў летапісных актах аб Мазыры як аб ленным маяраце польскай улады ў 1670 годзе (ад 20 кастрычніка), менавіта ў грамаце караля Міхала11, і ў 1685 годзе (11 мая) у грамаце караля Яна III, якая захоўваецца ў гарадскім магістраце і якая не ўвайшла ў збор актаў Мінскай губерні. У ёй вызначаецца гарадская ўласнасць мазырскіх мяшчан. У грамаце караля Міхала гаворыцца аб аднаўленні прывілея Жыгімонта III гораду Мазыру на Mar-
дэбургскае права, герб і гарадскія зборы: абвесткі, дзесяціну, памернае, кармавое, вагавое, вазавое, васкабойнае і паводнае, таксама аб наладжванні двух кірмашоў у Мазыры і гандлю на іх па панядзелках і пятніцах. Тут жа Мазыр завецца падстароствам. Апошнім падстаростам быў Ян Лянкевіч-Іпагорскі12. Затым, у XVIII стагоддзі, са спыненнем польскага валадарства ў Заходнерускім краі Мазыр вяртаецца ў склад аднаплемянной Расіі і прымае выгляд ранейшага абсалютна рускага горада, рэзка аддзеленага ў Мінскай губерні ад астатніх яе гарадоў і толькі крыху падобнага да Пінска і Турава па духу, характары народа і нават мясцовым адзенні.
У цяперашні час, не гледзячы на частыя пажары на працягу пяцідзесяці гадоў і асабліва моцны пажар у 1856 годзе, які спаліў ледзь не большую палову будынкаў, Мазыр належыць да ліку самых прыгожых і ўтульных мястэчак Заходнерускага краю. Пастаянных жыхароў у ім, па апошніх статыстычных дадзеных, 4700, але, як партовы горад, ён мае шмат часовых пасяленцаў, асабліва ўлетку, калі прыстань яго на працягу паўвярсты бывае абстаўлена рознымі вялікімі і малымі суднамі, дзе пераважаюць прускія і пазнанскія берлінкі. У гэты час Мазыр ажывае і ўяўляе сабой сумесь плямёнаў і гаворак: да таго ж улетку бываюць два кірмашы, з якіх адзін, так званы Спаскі, пачынаецца 6 жніўня і працягваецца каля трох тыдняў, бывае цікавы гандлем. На Спаскі кірмаш з'язджаецца дваранства і купецтва не толькі з суседніх паветаў, але нават з іншых губерняў. Прускія і пазнанскія купцы скупляюць лён, пяньку, сала, авечую шэрсць, свіное шчацінне, вэнджаную рыбу, рыбны тлушч і скуры: усё гэта складае вельмі выгодны матэрыял для мясцовага гандлю. I трэба заўважыць, што мазырскія гаспадары (больш мяшчане) і некаторыя памешчыкі з поспехам збываюць азначаныя тавары. Асабліва раскупляюцца скуры і рыбны тлушч: мазырскія мяшчане амаль усе рыбаловы і гарбары; некаторыя з іх прадаюць гэтага тавару на вялікія сумы. Мазырскія скуры адрозніваюцца своеасаблівым вырабам, сакрэт якога мясцовыя прамыслоўцы ўтойваюць ад усіх: кажуць, яны ўжываюць нейкі асаблівы сок, які здабываецца з пажыўных лясных раслін.
Падчас кірмашу на галоўнай плошчы горада ўладкоўваецца цэлая калона дашчаных крам і балаганаў, у якіх можна
знайсці розныя прывазныя рэдкасці, замежныя і тубыльскія, якія дасылаюцца з Варшавы, Вільні, Кіева і Мінска. Галоўная роля на кірмашы належыць яўрэям, без пасрэдніцтва якіх не зможа арганізаваць аптовы продаж ні адзін прыезджы, асабліва пачатковец: або вазьмі для дапамогі яўрэя, або ён будзе ва ўсім замінаць, распаўсюджваючы самы невыгодны слых аб тваім тавары. Яўрэй абавязкова павінен быць пасрэднікам паміж прадаўцом і пакупніком, за што мае вядомы адсотак ад прададзеных рэчаў. Сярод прывазных тавараў сустрэнеце залатыя і срэбныя вырабы, сукно, шаўковыя матэрыі і кнігі — не толькі рускія і польскія, але і замежныя. Да гонару мазырскага адукаванага грамадства трэба сказаць, што кнігі раскупляюцца імі ахвотна. Акрамя гэтых кніг, некаторыя мазыране выпісваюць нават часопісы і сочаць за сучаснасцю. Мне не раз прыходзілася бываць у грамадстве такіх людзей, якія з любоўю займаюцца навукамі і мастацтвамі, крапатліва распрацоўваюць матэрыялы па гісторыі Заходнерускага краю, з захапленнем аддаюцца даследаванням мясцовых старажытнасцяў і адкрыццяў у вобласці натуральных навук. 3 задавальненнем магу, у гэтым выпадку, назваць адукаванага навукоўца, аматара старажытнасцяў, гарадскога прэзідэнта і павятовага памешчыка с. Франкоўскага, які збірае рэдкія славянскія манеты і які зрабіў вялікія поспехі ў справе вывучэння мазырскіх курганоў і розных іншых старажытных насыпаў, якімі, як я сказаў у першым раздзеле, багаты Мазырскі край. Між іншым, я абавязаны с. Франкоўскаму некаторымі паведамленымі мне звесткамі аб помніках даўніны горада Мазыра. Гэты ж годны навуковец даў мне магчымасць пазнаёміцца з актамі і граматамі гарадской ратушы і магістрата. Ад яго я даведаўся аб выдатным таленце мясцовага паэта с. Неслухоўскага, які апеў прыгоды некаторых мазырскіх герояў — часоў татарскіх набегаў — у гучных, лёгкіх вершах13. Спадар Франкоўскі карыстаецца агульнай падтрымкай мазыран за збліжэнне грамадства, якое ён падтрымлівае сваімі таварыскімі зборамі. Асабліва карыснае гэтае збліжэнне для настаўнікаў мазырскай гімназіі або, як яе яшчэ завуць, дваранскага пяцікласнага вучылішча. Ад гэтых збораў і гутарак настаўнікі робяцца больш сучаснымі. Запазычваючы новыя погляды і больш дакладны кірунак педагагічнага спа-
знання, настаўнікі ў сваю чаргу дзеляцца імі з выхаванцамі і з большаю ахвотаю развіваюць сваю педагагічную дзейнасць, якая пры іншым грамадскім настроі ў другіх малых гарадах, як вядома, часта ўсыпляецца правінцыйнай апатыяй і потым ухіляецца ад свайго дабратворнага прызначэння. Таму Мазырскае дваранскае вучылішча адметна вылучаецца паміж іншымі павятовымі педагагічнымі ўстановамі Мінскай губерні і лічыццаўзорным: зяго выйшланямаламаладых людзей, якія з поспехам маглі праходзіць сталічныя ўніверсітэцкія курсы. Нягледзячы на сваю назву, вучылішча дапускае ў свае класы і дзяцей мазырскіх мяшчан, якія таксама могуць служыць прыкладам для мяшчан іншых мінскіх паветаў. У дзяцей мазырскіх мяшчан ёсць адна выдатная рыса: па заканчэнні вучэння яны не саромяцца вяртацца да заняткаў сваіх бацькоў і нават апранацца ў мяшчанскае адзенне, якое, трэба зазначыць, даволі прыстойнае і ахайнае. Мужчыны ходзяць у доўгіх ботах і лямцавых бурых капелюшах з шырокімі палямі; зімой капелюшы замяняюцца футравымі шапкамі ў родзе старажытных баярскіх. Сурдут з бурага хатняга сукна з доўгімі крысамі і частымі зморшчынамі ў стане; у некаторых ён абшываецца ля каўняра і закаўрашоў сінімі або іншымі каляровымі снуркамі. Узімку носяць футравыя (ваўчыныя і мядзведжыя) шырокія кажухі. Жанчыны — абавязкова ў чаравіках, часцей з абцасамі, а па святах — з краснымі падборамі і металічнымі спражкамі на ўздыме. Галовы пакрываюць (старыя) наметкамйІ4, лямцамй15 і каляровымі хусткамі, звычайна павязанымі накшталт татарскай чалмы; маладзіцы і дзяўчаты носяць белыя хусткі, з пад якіх заўсёды выпускаюцца дзве касы з каляровымі, уплеценымі на канцах стужкамі. Некаторыя мяшчанкі фарсяць у гарадскіх сукенках і не пакрываюць (улетку) нічым галовы, прыбраныя па-моднаму. Але гэта, уласна, франціхі-мяшчанкі, якія, на жаль, захапляюцца панскімі ўборамі і ўяўляюць з сябе варон у паўлінавым пер’і. Цяга да ўбораў развіваецца паміж мяшчанкамі-мазыранкамі, якія запазычваюць пры гэтым ад паноў і розныя модныя грашкі. Эмансіпіраваная мяшчанка не рэдкасць у Мазыры, быць можа, таму што яна падбухторваецца да франтаўства сваёю прыгажосцю, якая натхняе на падарункі і валаводства гараджан. Да таго ж мазырскія мяшчанкі занадта ўразлівыя, бесцырымонныя і