Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі

Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
МАЗЫРШЧЫНА
I
Значэнне слова «Мазыршчына». — Старажытныя помнікі на Мазыршчыне і звязаныя з імі паданні. — Народныя павер'і. — Знахары і пярэваратні. — Становішча мазырскіх сялян. — Палі, лясы, рэкі і азёры на Мазыршчыне. — Судны: шугалея і байдак. — Асаблівасці некаторых мазырскіх рэк. — Князь-возера. — Рыбалоўства. — Адносіны селяніна да яўрэя. — Спойванне сялян яўрэямі. — Неабходнасць выдалення яўрэяў з корчмаў і, наогул, з вёсак. — Праект с. Кейстута-Гедыміна. — Новая сістэма арандавання фермаў у казённых маёнтках Заходнерускага краю. — Адкрытыя таргі на ўзяцце ў арэнду. — Абавязкі арандатара па новай сістэме арандавання. — Нядзельныя народныя чытанні.
Мазыршчынай завецца частка заходнерускага Палесся, якая ахоплівае ўвесь Мазырскі павет Мінскай губерні з прыналежнымі да яе старадаўнімі мястэчкамі, з якіх многія некалі ў старажытнасці былі вядомымі ўмацаванымі гарадамі, адзначанымі ў гісторыі ўдзельных заходнерускіх княстваў, татарскіх наездаў і польскага валадарства. Гэта — Тураў, Скрыгалаў, Давыд-Гарадок і Петрыкаў. Аб усіх гэтых мястэчках, як убачым ніжэй, згадваецца ў старажытных летапісах як аб старадаўніх аселішчах цяперашняга Заходнерускага краю. Таму ўся прастора Мазырскай акругі ўсеяна шматлікімі курганамі, магільнымі насыпамі — помнікамі старажытнай аседласці ў гэтым краі,
сведкамі розных палітычных сутыкненняў і войнаў. Кожны з гэтых курганоў мае сваю легенду, свой летапіс, аповесць, якія захаваліся ў вуснах народа, што пасля надаў некаторым з іх казачна-фантастычны каларыт. Да кожнага магільнага насыпу прымеркавана тая або іншая характэрная племянная назва, засвоеная потым невялікімі засценкамі, раскінутымі па суседстве з гэтымі знамянальнымі мясцовасцямі. Адгэтуль характэрныя назвы вёсак: Стараселле, Зарэчча, Гайдамакі, Семікосцішча, Гарадзяцічна, Баяраўка, Князёўе, Рубель, Мястэчка, Хаўтуркі, Забалоцце, Пагосцішча і інш., назвы, якія, відавочна, мелі сваё роднае значэнне. Гэта пацвярджаецца тымі незлічонымі ў гэтых месцах песнямі, у якіх апяваецца тая або іншая падзея, той або іншы герой, якія пакінулі свае сляды ў названых намі паселішчах. He без прычыны ж спявае народ аб непрыступных замках, зачараваных князях і палоненых князёўнах-нявольніцах, зачыненых у турэмных вежах, стогны і ляманты якіх чуюцца забабоннай прастаце дагэтуль у гушчары векавых лясоў, між курганнымі валамі. Былі ж калі-небудзь і гэтыя замкі, і гэтыя вежы, і князі, меўшыя зносіны з чарадзеямі-ведзьмакамі, і няшчасныя князёўны, захопленыя сілаю ўдальцоў гайдамакаў у церамах бестурботных дробных князёў. Раздаваліся ж у часы сваволля і бязладдзя неўладкаванага племяннога жыцця нашых продкаў ляманты выкрадзеных прыгажунь, загінуўшых у сценах зняволення...
He без сэнсу ж паўтарае народ аб героях-волатах і іх наезніцтве, аб ваярах, якія змагаліся з дванаццацігаловымі вогненнымі змеямі; аб скарбах, страшыдлах, ведзьмах, каменных балванах, вядомых пад назвай белых баб; аб чарах і замовах знахароў, якія ўмеюць хаваць ад неазнаёмленых у таямніцах прыроды свае спазнанні, заснаваныя на вывучэнні ўласцівасцяў травы, кветак і карэнняў, і надаваць ім нешта звышнатуральнае і цудоўнае.
Чары і замовы знахароў пераважна складаюць галоўны элемент народных паданняў Мазырскага і наогул усяго Заходнерускага краю: асабліва невыкараняльныя вераванні ў знахароўваўкалакаў1. Павер'е аб ваўкалаках вельмі старажытнае і ледзь не сучасна часам Герадота, які ў сваіх этнаграфічных паданнях аб старажытнай Скіфіі ясна згадвае аб ператварэннях неўраў2, цяперашніх жыхароў валынскага і мазырскага Палесся3. Апіс-
ваючы мясцовасць, норавы, звычаі і рэлігію паганскіх продкаў цяперашняй Мазыршчыны, Герадот вельмі пераканальна кажа наконт іх пярэваратняў: «У гэтых людзей, — заўважае ён, — здаўна існуе вераванне, што яны сілаю чараўніцтва могуць у вядомы час года на некалькі дзён ператварацца ў ваўкоў і потым ізноў вяртацца ў ранейшы чалавечы стан»4. Мы не робім на гэтым паданні несумненнай высновы аб рэчаіснасці існавання павер'я Мазырскага краю ў такую аддаленую, амаль негістарычную эпоху, але не можам не сцвярджаць, што сучасныя паданні мазыран5 аб ваўкалаках занадта багатыя і разнастайныя. Няма наваколля, няма вёскі, нават няма сямейства, дзе б не ведалі якога-небудзь самага пацешнага расповеду, самага фантастычнага павер'я аб ваўкалаках. Самі старыя ў вольныя калядныя вечары паўтараюць аб гэтых то страшных, то бездапаможных пярэваратнях, а зацікаўленыя малойцы і дзяўчаты падчас святочных вячорак апяваюць выхадкі знахароў, якія абарачаюць людзей у ваўкоў, і бездапаможны стан пярэваратняў. Так пераходзіць вераванне аб ваўкалаках з роду ў род. Павер'е гэтае да таго гіпербалізавана, што нярэдка звычайных ваўкоў прымаюць за пярэваратняў. Здараецца, што падчас зімовых маразоў згаладалыя ў лесе ваўкі нападаюць на людзей. Адразу па ўсёй вёсцы прабяжыць слых, што ваўкалак напаў на такога-то Пятра або Андрэя; бяда, калі тых лічаць знахарамі. Здагадлівыя бабы дапаўняюць слых, што ваўкалак жадаў адпомсціць знахару за тое, што той абярнуў яго ў ваўка.
Ваўкалакі-знахары, як і наогул знахары, знаходзяцца ў сувязі з нячыстым духам, якому яны прадаюць сваю душу і за гэта атрымліваюць магчымасць ператвараць людзей у ваўкоў і зноў вяртаць іх у чалавечы стан. Такое вераванне, відавочна, ёсць сумесь язычніцкага элемента з новым і вядзе свой пачатак, часткай, ад антрапамарфізму нячыстай сілы, а болей — ад славянскага народнага падання, што некалі ў іх продкаў былі жрацы язычніцкіх капішчаў, якія, вывучыўшы некаторыя таямніцы прыроды і трымаючы ў цёмным народзе веру ў сваю сілу і звышнатуральную, нечалавечую магутнасць, палохалі іх рознымі чарамі, загаворамі і насланнямі. Цяперашнія заходнерускія знахары ні што іншае, як тыя ж знаўцы некаторых таямніц прыроды, якія вывучылі атрутныя або гаючыя ўласцівасці раслін і камянёў, выпадкова натрапілі на сілу магнетызму або
электрычнасці, якія пад уплывам сапсаваных нораваў злоўжываюць сваімі пазнаннямі. Славянскія язычнікі глядзелі на сваіх жрацоў быццам на бажаствы і, не разумеючы іх шарлатанства, благавелі перад іх мудрымі выслоўямі. Так, цяперашні заходнерускі, або, дакладней, мазырскі, народ, па сваёй цемнаце лічачы ваўкалакаў-знахароў чымсьці вышэй за сябе, хоць гэтыя знахары такія ж цёмныя, як і іншы просты люд, толькі больш хітрыя, — верыць ва ўсё тое, што яны кажуць, і хаця толькі дзясятая доля з іх баек спраўджваецца, а іншае аказваецца зманам. усё ж баіцца іх і аддае пашану на кожным кроку, асцерагаючыся абразіць і ўгнявіць іх магутнасць. Жрацы капішчаў нікому з простага люду не адкрывалі сваіх таямніц і хітрыкаў і пры смерці перадавалі іх таму. хто рыхтаваўся на іх месца. Так сапраўды і заходнерускія знахары ні за якія выгоды не адкрыюць свайго знахарства старонняму, а паміраючы, перадаюць яго дзецям або таму, хто вырашыўся прадаць сваю душу нячыстай сіле. Па разуменні язычніцка-славянскім, жрацы капішчаў былі дзецьмі або выбраннікамі багоў.
Па меркаванні заходнерускага народа, знахары-ваўкалакі людзі не простыя, яны, як быццам, складаюць адмысловую касту вышэйшых істот, якія маюць сувязь з нячыстай сілай... У склад гэтай касты ўваходзяць дудары (музыкі, якія граюць на дудзе; песельнікі; баечнікі), млынары і пастухі. Асабліва цёрты народа — дудары. Блукаючы па ўсім краі, дудар шмат чуе, шмат сам прыдумляе; умее спрытна распавесці аб бачаным, часам абдурыць каго-небудзь спрытнай хлуснёй, асабліва калі яго слухачы бываюць падхмеленыя. Нярэдка, дарэчы, акажа паслугу якой-небудзь старой бабе (пэўна, і ў простым народзе жаночая пратэкцыя мае значэнне) і — пайшла чутка: «дудар не нашага двара брат, пасябраваў з дамавіком (тое ж, што і дамавы)». Млынары — народ адчужаны, нелюдзімы, з нейкім таямнічым, змрочным тварам. Млынар пастаянна сядзіць у сваім млыне, для большага барышу меле ўначы, а п'янаму хлопцу прадставіцца, што ў млыне сам сатана запраўляе жорнамі. Здарыцца ў вёсцы пажар — усё згарыць, а млын ацалее, — якая-небудзь баба складзе казку аб тым, што бачыла, як падчас пажару чорныя крумкачы сядзелі на даху, а жабы на сценах млына і абаранялі яго ад агню, тады як млынар спакойна стаяў сабе ў дзвярах і пакурваў трубку. I загаварылі па ўсёй
вёсцы, што млынар — не просты чалавек, знаецца з водовнком. Пастухі — народ кемлівы, праводзяць усё лета ў лясах і балотах; ад нечага рабіць збіраюць траву, сушаць кветкі і розныя карані, потым гэтай жа травой, каранямі выпадкова вылечаць у суседа карову, у суседкі — авечку; пабольш назіраюць за чыёй-небудзь каровай, хоць тая і сама, па жывёльнаму інстынкту, зрывае пажыўную траву, таму дае больш малака. Мала таго, часам хітраваты пастух зловіць змяю-мядзянку (без джала), прынясе яе ў вёску, напалохае дзяцей — тыя распавядуць сваім маці. Маці, не бачыўшы змяі, выдаюць суседзям за несумнеўнае, што такіто пастух не баіцца ядавітых змей. Бывае і так, што пастух дасць якой-небудзь травяной настойкі даверлівай закаханай дзяўчыне, потым звядзе яе цішком з абраным сябруком; тая распавядзе сваім сяброўкам, што ёй дапамог пастух... і— вось прагукалі: «Наш пастух знахар!» Так творятся ўсёведныя знахары. I многія з іх, захопленыя даверам народа, пакрысе і самі пачынаюць верыць у сваё ўсёведанне і вядзьмарства. Некаторыя з іх даходзяць да таго, што вырашаюцца зарабляць сваім знахарствам і, назапасіўшы багацце, жывуць сабе прыпяваючы, хоць, як гаворыцца ў народзе, такое багацце не трывалае: «не сёння, дык заўтра огнем поіідет оно».
Па народным вераванні, ваўкалакі-знахары, ператварыўшыся ў ваўкоў, засвойваюць усе ўласцівасці звяроў, становяцца такімі ж драпежнымі і крыважэрнымі, як і сапраўдныя ваўкі, нават драпежней за іх, таму што не толькі нападаюць на жывёл і душаць іх, падобна звычайным ваўкам, але і на людзей, асабліва на дзяцей, і высмоктваюць іх кроў. Драпежнасць ваўкалакаў-знахароў ва ўсякі час ненасытна, таму што яны ператвараюцца ў ваўкоў для таго, каб адпомсціць камунебудзь з людзей за нанесеную ім абразу, але гэтая ж драпежнасць, кажуць, найболыл выяўляецца два разы ў год — перад Калядамі і на Купалу. У гэтыя тэрміны ваўкалакі-знахары не даюць праходу жанчынам і дзецям, яны так спрытна ператвараюцца ў ваўкоў, што па выглядзе іх ніяк нельга адрозніць ад сапраўдных. У гэты час, быццам бы, паверхня іх цела цалкам пакрываецца ваўчынай поўсцю, тады як у іншую пару года, асабліва ў пачатку восені, калі ападае лісце з асіны, — на спіне, галаве і нагах часам бываюць прыкметныя сляды чалавечага цела (або адзежы і абутку), нават на лапах застаюцца