Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
пальцы. У гэтыя дзве часіны года, паўтарае народ, ваўкалакі-знахары атрымліваюць нейкую асаблівую, незвычайную сілу чар і варажбы і могуць ператварацца не толькі ў ваўкоў, але і ў розных іншых жывёл і птушак: казлоў, сабак, кошак, жаб, сарок, варон, крумкачоў, соў і пеўняў. Адгэтуль народны звычай — пераапранацца напярэдадні Каляд у розных жывёл і расхаджваць у такім выглядзе з песнямі па вёсцы. Што ж тычыцца да ператварэння іншых людзей у ваўкоў і потым ізноў з ваўкоў у людзей, то знахары-ваўкалакі могуць абарачаць іх ва ўсякі час і на колькі заўгодна гадоў.
Такія забабоны мазырскага народа. Я прадставіў тут узор гэтых дзіўных вераванняў, якімі прасякнуты розум простага люду і нават іншых саслоўяў, для таго, каб паказаць, на якой ступені разумовай адсталасці і цемры знаходзіцца просты мазырскі люд.
Каб яшчэ больш упэўніцца ў атупенні мазырскага народа, трэба зазірнуць у яго бедныя хаты, па большай частцы, курныя, пабудаваныя без усялякіх зручнасцяў і неабходных гаспадарчых прылад. Мазырскі селянін цясніцца са сваёй сям’ёй, з хворымі дзецьмі ў адным пакоі, які асвятляецца лучынай ледзь не цэлы дзень, таму што нярэдка ў хаце маецца толькі адно маленькае акенца. He дзіўна, што, калі яму душна ў такім пакоі, ён бяжыць з яго або ў карчму (піцейная хата), або ў лес. Сустрэўшы ў лесе, вы можаце прыняць яго за дзікабраза: у велізарнай касматай шапцы, з пад якой тырчаць доўгія, збітыя камякі валасоў, у бурай світцы (верхняя адзежа) і ўлетку, і ўзімку на барановым футры, пашматаным і пацёртым да таго, што цяжка пазнаць — футра гэта ці простая невырабленая шкура; на нагах — велізарныя цяжкія лапці, якія запавольваюць яго хаду. Жанчыны таксама ходзяць у лыкавых лапцях, у такіх жа скрутках з нейкімі высокімі павязкамі на галовах з доўгіх, вузкіх палос, вядомых пад назвай наметак.
...Нельга не пашкадаваць, што гэты добры, сумленны, рэлігійны народ, прывязаны да радзімы, які жыве ў багатым краі, шчодра надзеленым ад прыроды ўрадлівай глебай, жыватворным кліматам, цудоўнымі пашамі і векавымі лясамі, пакінуты на волю лёсу і не знаходзіць сімпатыі ў сваіх уладальнікаў Уладальнікі, па большай частцы, не ўваходзяць у яго становішча, а некаторыя з іх нават ніколі не бачылі сваіх валадарстваў, пра-
жываючы ў сталіцах ці дзе-небудзь за мяжой. Умеючы толькі збіраць з іх чыншы, яны аддаюць лёс сваіх сялян арандатарам і яўрэям — галоўным віноўнікам канчатковага разумовага расслаблення і спусташэння сялян. Сялянам некалі падумаць аб сабе, таму што яны жывуць для ўладальнікаў, або, правільней, для ненаедных арандатараў і карчомных яўрэяў. He маючы сваёй уласнасці, якая б магла суцяшаць іх у будучым забеспячэнні сям'і, для якой яны б ахвотна і свядома працавалі, сяляне не ўмеюць паважаць і чужой уласнасці. Палі. лясы, шматрыбныя азёры і рэкі падвяргаюцца страшным спусташэнням або застаюцца без усякай апрацоўкі. Цяжка становіцца пры выглядзе шматлікіх зараснікаў і хмызнякоў на тых палях. якія пры сваім чарназёмным грунце давалі перш вялікія зборы ўсякага хлеба. Палі гэтыя такія пладаносныя, што на іх можа радзіць самая зярністая пшаніца. На шматлікіх грунтах без усякай мазольнай апрацоўкі прывольна вырастае грэчка і асабліва проса, якое славіцца ва ўсёй Мінскай губерні: проса складае значны промысел Мазырскага краю. На мазырскіх грунтах родзяць нават кавуны і дыні, якія без асаблівага дагляду спеюць у пачатку жніўня і ў шматлікіх месцах складаюць самы недарагі ласунак.
Што тычыцца мазырскіх лясоў, то яны ўяўляюць вялікую спажыву для спусташальнікаў: тут вы знойдзеце такія велізарныя векавыя дрэвы, якія ўразяць вас сваёю таўшчынёю і велічным выглядам разрослых галін. Вялікую частку лясоў складаюць стогадовыя дубы, хвоі, піхта, клён; ёсць гаі бярозавыя, ліпавыя, грабавыя, арэхавыя; ёсць нават у лясах грушавыя, яблыневыя, вішнёвыя і слівавыя дрэвы, што даюць шмат пладоў, якімі карыстаецца любы прахожы, нярэдка ў шкоду ўладальніку, не дасведчанаму, што робіцца ў яго лясах. Шкода на ўсякім кроку: там ляжыць без толку ссечанае дрэва, тут гіганцкі дуб, сапсаваны ад распальваемага ля яго вогнішча, — амаль уся ўнутранасць дуба выгарала, дрэва ледзь трымаецца і пры найменшай буры само гіне і іншыя суседнія дрэвы губіць, ламаючы ў трэскі ўсё, што ні патрапіць пад яго цяжар падчас падзення. Тут прасека, зробленая пастухом для прагону жывёл, таму што інакш немагчыма прабірацца ў гушчары мазырскіх лясоў: у іх могуць разгульваць толькі дзікія звяры, якімі багаты гэты край. Дзікі, мядзведзі, ваўкі, рысі, куніцы, выдры, сарны, хахулі, барсукі, лісіцы ў вялікай колькасці плодзяцца ў мазырскіх пушчах, але
іх часта трывожаць спусташальнікі лясоў. Спусташальнікамі гэтымі бываюць самі ж сяляне, падбухтораныя дробнымі яўрэйскімі гандлярамі, якія скупляюць лясы ў паноў для высечкі праз пасрэдніцтва арандатараў і не шкадуюць іх для сваіх барышоў. Бедная тая пушча, дзе габрэі сякуць лес: не пакінуць ні аднаго жывога пня, з густога лесу зробяць пасеку або голае поле. Самым лепшым гандлёвым лесам габрэі лічаць хваёвы, з якога робяць брусы, так званыя галандскія і англійскія; з дубовага дрэва — клёпкі, з ліпавага — луб, з яловага гоняць смалу, з бярозавага — дзёгаць. Дубовая і альховая кара ўжываецца на выраб скур. Нямала таксама пакутуюць лясы ад пчалярства, якім так любяць займацца мазырскія сяляне для сябе і для продажу. Дагляд за пчоламі здзяйсняецца без усялякіх асцярожнасцяў, без усялякай клапатлівасці аб панскіх лясах. Нярэдка для таго, каб паставіць вулей на якім-небудзь велізарным дрэве і абараніць яго ад мёдалюбівага мядзведзя, прыносяць у ахвяру некалькі суседніх дубоў і клёнаў, па якіх няпрошаны госць можа залезці да пчол. He кажу ўжо аб тым, што абранае для размяшчэння вулея дрэва страшэнна псуюць насечкамі і агаляюць яго ад галін з нізу да верху — гэта таксама засцярога вулляў ад цікаўнасці мядзведзя. А што казаць аб здзіранні кары з ліп ці нарыхтоўцы лучыны і пусканні соку з маладых бяроз? Ад усяго гэтага няспынна штодня гінуць дзясяткі самых лепшых, сакавітых дрэў.
He менш гаго ў вялікім запусценні застаюцца азёры і рэкі, якімі парэзаны ўвесь Мазырскі край і якія ўтвараюць з сябе шырокі басейн вод. Вясною і ўвосень яны разліваюцца ў выглядзе бязмежнага мора, па якім зносіны магчымыя толькі пасродкам зробленых асаблівым чынам невялікіх абсталяваных суднаў. Паміж гэтымі суднамі больш ужывальная так званая шугалея'. яна робіцца з распаранага дубу, звонку абшываецца хваёвымі дошкамі, усярэдзіне абкладваецца такімі ж скобамі і заліваецца смалой. На шугалеі перавозяць падарожнікаў, для якіх (асабліва для паноў) уладкоўваецца бліз кармы навес са скур або трыснягу, якім так багатыя мазырскія азёры. Зрэшты, ёсць шугалеі і вялікія, на якіх можа змясціцца розных тавараў ад ста да трохсот пудоў; самая вялікая шугалея мае тры аршыны ў шырыню. Больш грувасткае еудна — байдак, нешта накшталт баркі, на якім перавозяць ад трох да дзесяці тысяч пудоў паклажы: на іншым байдаку бывае тры і чатыры мачты.
Як байдак, так і вялікія шугалеі прызначаюцца для плавання па вялікіх рэках і азёрах, па якіх мазырскія яўрэі сплаўляюць у Крэменчуг збожжавы хлеб, дровы, вугаль, вэнджаную рыбу, клёпкі і абручы, а зваротна прыязджаюць з соллю. У апошні час на мазырскіх водах з'явіліся невялікія параходзікі, на якія, зрэшты, не толькі просты народ, але нават некаторыя гараджане, якія не выязджаюць далей суседняга мястэчка, глядзяць пакуль недаверліва. He ўсякі з іх вырашыцца ехаць на параходзе, нягледзячы на хуткае плаванне, іншы аддае перавагу цягнуцца некалькі дзён з гультаяватымі роздыхамі і прываламі на лядачай шугалеі. Зрэшты, параходзікі ходзяць па самай вялікай рацэ Прыпяці, якая можа быць названа царыцаю ў воднай сістэме Мазыршчыны. 3 Прыпяццю зліваюцца дзясяткі іншых дробных рэк і рэчак, злучаных прытокамі і азёрамі. Больш прыкметныя рэкі ў Мазырскім краі: Гарынь, Лань, Смерць, Волхва, Крыўча, Несетня, Лугавая, Свінавода, Уборць, Маладая, Ствіга, Плотніца, Малінаўка, Славечна, Любна, Случ, Акорыза, Белоць і Дубок. Некаторыя з гэтых рэк славяцца сваімі гаючымі водамі і вядомы чырвонымі каштоўнымі камянямі, якія знаходзяць у іх, а таксама каляровым (розных колераў) пяском; здараецца нават, кажуць, знаходзіць у іх перліны. Гэта дае права пагадзіцца з адным старадаўнім заходнерускім натуралістам Жончынскім, які заўважае, што ў рацэ Гарыні раней у значнай колькасці здабывалі жэмчуг і развозілі яго па Валыні на кірмашах6. У больш утульных рэчках, закрытых прыбярэжнымі гушчарамі трыснягу, водзяцца бабры. Кажуць, калісьці даўней баброў было шмат на Мазыршчыне, таму што іх не чапалі і нават бераглі; пасля сталі непакоіць і паляваць на іх, і частка іх была знішчана, а частка разбеглася па пінскім Палессі. 3 мазырскіх азёр асабліва шырокія і глыбокія: Грычына, Белае і Князь-озеро, вядомае таксама ў народзе пад імем Яўрэй-возёра. Адна і другая назвы маюць сваё значэнне: завуць яго Жйд-озеро, таму што ў ім водзіцца выключна рыба з луской, якую, па талмудысцкіх забабонах, ужываюць у ежу заходнерускія габрэі: вядома, што яны не ядуць рыбы без лускі (вугроў, уюноў). Князь-возерам завецца ва ўспамін аб пераборлівай задуме аднаго з князёў Радзівілаў, менавіта Карла, арыгінала свайго часу, вядомага пад мянушкай Пане Каханку. Гэтаму князю, які не ведаў перашкод
і супраціваў у самых мудрагелістых прадпрыемствах, прыйшла фантазія пабудаваць каменны замак пасярод мазырскага возера. Дарма тлумачылі князю, што гэта немагчыма, таму што возера бяздоннае і прытым напоўнена вірамі. Пане Каханку не жадаў слухаць пярэчанняў, абраў мяльчэйшае месца на возеры і загадаў прыступіць да работ. Як быццам задума яго і атрымоўвалася, замак ужо быў напалову адбудаваны на палях, але аднойчы ўначы, падчас прыліву, імклівыя воды знеслі ўсе пабудовы, засталіся толькі палі, якія дагэтуль захаваліся на ўтвораным пасля астраўку. Зараз на Князь-возеры ёсць некалькі такіх астраўкоў з выдатнымі пашамі для быдла, якія не саступаюць іншым раскошным мазырскім лугам. На гэтыя астраўкі мазыране зганяюць свінней, якія спакойна і без пагрозы з боку драпежных звяроў пасуцца там цэлае лета.
Усе названыя тут мазырскія азёры і рэкі надзвычай багатыя рыбай і пры акуратным правільным рыбалоўстве, да якога схільны ўсякі мазыранін, маглі б даставіць іх уладальнікам вялікія выгоды. У рэках паміж звычайнымі рыбамі сустракаюцца вугры, фарэль і нават нешта накшталт стерлядзі. У азёрах мноства велізарных рыб — бялуг, асятроў, самоў Але ў тым і справа, што ўладальнікі не жадаюць самі займацца рыбалоўствам, а аддаюць рэкі і азёры на самаўпраўнасць любога аферыста: лаві хто жадае, і не патрабуюць справаздачы, для каго і навошта. Ловяць, вядома, больш сяляне або гарадскія мяшчане, але частка ўсяго таго, што наловяць яны, абавязкова ідзе ў хату яўрэя, якая тут як тут тырчыць дзе-небудзь над возерам або пры рацэ ў глухім зарасніку, па якім цяжка праехаць нават найлягчэйшым аднаконным калёсам. Яўрэй не без намеру селіцца ў такіх цёмных, глухіх месцах: у каламутнай вадзе лягчэй лавіць рыбу. Але затое непазбежна пападае ў гэтую балотную яўрэйскую трушчобу ўсякі мужык: ён ужо так абвыкае да яўрэя, што без яго і кроку не зробіць. Як і быць інакш? Мужык вельмі добра бачыць, што яўрэй смокча з яго апошні грош, ды трымаецца з ім запанібрата, не глядзіць на яго пагардліва, па-панску, ён з ім і пагаворыць, і палаецца, і паб'ецца нават. А што такое для мужыка паны? Нейкая непрыступная кітайская сцяна, да якой ніколі не дабрацца мужыку пры прыгонных адносінах. Адчужаныя такою недасягальнаю сцяною ад паноў і тым болып ад фанабэрыстых арандатараў (пасэсараў), гэтых падпанкаў, што толькі забіраюць у селяніна