Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Недалёка ад Мазыра, падаецца— у дваццаці вёрстах, на гасцінцах тураўскім і давыдгарадзецкім, пры рацэ Прыпяці ляжыць старажытнае мястэчка Скрыгалов, аб якім як аб старажытным горадзе згадваецца ў польскіх летапісах. Зараз яно складае ўласнасць с. Аскеркі. Але быў час, гавораць старыя людзі, калі ў ім ішоў вялікі гандаль лесам і адбываліся дваранскія сеймы,
тады Скрыгалаў лічыўся ўмацаваным і непрыступным горадам. У доказ такой здагадкі спасылаюцца на суседняе городніце як на рэшткі старажытнай скрыгалаўскай крэпасці. Народ дагэтуль заве гарадзішча Городкам. Гарадзішча гэта нішто іншае, як шырокі пляц сярод густога лесу, які займае некалькі дзесяцін. Яно акружана высокімі землянымі акопамі і глыбокім ровам з вадой. Будучы заценена глухім, непраходным лесам ад самога Скрыгалава, гарадзішча амаль не прыкметна для тых, хто праязджае па вялікай тураўскай дарозе. Уся яго плошча зарасла векавымі дубамі, якія яшчэ больш надаюць таямнічасці ўсярэдзіне земляных акопаў. Але той, хто б захацеў бліжэй пазнаёміцца з гарадзішчам, убачыўшы шіучны насып грунту, мімаволі прыйшоў бы да высновы аб старажытным яго значэнні. Яшчэ больш упэўніўся бы ў сваёй здагадцы, калі б крануў грунт рыдлёўкай або плугам: на невялікай глыбіні трапляюцца кавалкі гліны, цэглы, часанага каменя, нават сям-там абломкі мармуровых паліраваных пліт. Частку такой пліты мне прыйшлося бачыць. Распавядаюць, што некалькі гадоў таму адзін цярплівы археолаг-землякоп, які капаў у адным кутку пляца, знайшоў цэлую лесвіцу з мармуру, пад якой прасочвалася вада, як быццам са штучнага водаправода. На жаль, на тым і скончваюцца аповеды скрыгалаўскіх старажылаў: мясцовы памешчык не аматар старога і не цікавіцца тутэйшымі скарбамі. Як тут было на самай справе, цяжка сказаць: не існуе ніякага дакладнага падання аб гарадзішчы. Адзіныя сведкі мінуўшчыны — кругавы вал і ўсярэдзіне самога гарадзішча — магілы розных велічынь, мноства малых і вялікіх курганоў...
На паўднёвым усходзе ад Мазыра знаходзіцца яшчэ адно старажытнае мястэчка — Юревйчй над Прыпяццю. Каля яго таксама ёсць штосьці накшталт гарадзішча з курганамі, празванае Граднею. Тут жа на значным узвышэнні, паміж Прыпяццю і прыгожым возерам, красуецца пышны каменны замак Барбаров, закрыты ля падножжа ланцугом гор. Старажытная архітэктура гэтага замка, зубчастыя вежы, калоны, шпіцы, высокія равы, канавы, падземныя хады і ланцуговыя масты надаюць будынку характар нейкага асаблівага часу, амаль рыцарскага, калі толькі рыцарства існавала ў Заходнерускім краі. Каменны замак Барбараў належыць сп. Аскерку, уладальніку Скрыгалава.
Ill
Прыбярэжныя мястэчкі ад Мазыра да Петрыкава. — Мястэчка Петрыкава. — Абрад Купалы. — Купальныя вераванні. — Чэрнін. — Тураў і Тураўскае княства з X стагоддзя да аб 'яднапня Літвы з Польшчаю. — Тураўская епіскапія і яе біскупы. — Тураў пад польскім валадарствам. — Рэшткі старажытнасцяў. — Курган Тура. — Колькасць цэркваў. — Тураўскі могільнік. —Паданні аб ім. —Землі. —Тураўскіялясы. —Кампанія англічан для вырубкі лесу і пабудовы фермаўу Тураве. — Авечкагадоўля і пчалярства. — Тураўскія жанчыны. — Прадмесці Турава. — Каменны вугаль. — Мястэчка Давыд-Гарадок. —Яго правы. —Давыдгарадчане і іх гандаль. —Радзішча і старажытныя выбарныя ў мястэчку. — Іх строі. — Шавецтва. — Праца жанчын. — Давыдгарадоцкая мова. — Мястэчка Семікосцішча і фантастычная народная легенда аб сямі сёстрах.
3 Мазыра ў Тураў можна дабрацца сухапутна і вадой, але я ўпадабаў апошняе, тым больш што можна было адправіцца на параходзе. Мне хацелася паглядзець на прыбярэжныя наваколлі Прыпяці, міма якіх павінен быў праходзіць параход і спыніцца па шляху да Петрыкава, а гэта не цяжка было зрабіць пры тым павольным плаванні, якім адрозніваюцца новаўведзеныя мазырскія параходы. На параходзе было вельмі мала пасажыраў, увесь груз складаўся больш з таварнага багажу. Па меры аддалення парахода ад Мазыра берагі Прыпяці ўсё больш і больш былі пакрытыя цяністымі хмызнякамі ядлоўцу і хвойніку, што паступова змяняліся густым лесам, які ператварыўся, нарэшце, у самыя глухія, некранутыя рукою чалавека гушчары гіганцкіх, таўшчэзных дубоў, якія народ заве стогадовымі. I сапраўды, дубы велізарных памераў-— утраіх цяжка абхапіць, і стаяць цэлымі сем'ямі на высокіх перамежных гарах, нярэдка абрамленых друзлай багнай. Паміж тым берагі Прыпяці становяцца ўсё ніжэй і ніжэй, так што пры такой нізіне берагоў зразумелы той страшны разліў вод у прыбярэжных лясных мясцовасцях Мазыршчыны і тураўскай ускраіны. Але вось, нарэшце, паказалася мястэчка Петрыкава, раскінутае ў маляўнічым беспарадку на абрывістым
беразе Прыпяці. Мястэчка размешчана на высокай гары, усе будынкі драўляныя, царква і касцёл архітэктуры незайздроснай. Петрыкава належыць князю Горскаму-Хадкевічу, продку сіарадаўняга літоўскага роду, апошнія прадстаўнікі якога лічыліся віленскімі кашталянамі. Тут ёсць гандлёвая прыстань для мясцовых суднаў. Гандлююць лесам і рагатай жывёлай, асабліва падчас кірмашоў, якімі багата мястэчка. У Петрыкаве калісьці быў умацаваны замак з бастыёнамі і часовым гарнізонам слуцкага князя Юрыя Алелькавіча, знакамітага родапачынальніка старажытнай заходнерускай дынастыі ў Слуцкім княстве. Петрыкаў складаў некалі павятовае мястэчка слуцкай долі князёў Алелькавічаў, а ад іх. па праве сваяцтва па жаночай лініі, перайшоў да Хадкевічаў.
Параход спыніўся ў Петрыкаве на ўсю ноч для загрузкі скур, і я паспяшаўся скарыстацца вольным часам, каб прагуляцца па лясах і курганах мястэчка. Гэта было пад вечар, сонца хілілася да заходу. Я абышоў амаль усе бліжэйшыя гушчары дубоў і ўжо прабіраўся да прыстані, як раптам здзіўлены быў у самім глухім месцы лесу страшным полымем: мне здалося — ці не пажар у мястэчку, але, падыходзячы бліжэй да агню, убачыў зусім іншае. На высокім, амаль квадратным кургане — хто ведае, ці не гістарычнага паходжання — кружыўся натоўп сялян і сялянак, прытанцоўваў і спяваў ля пылаючага вогнішча з галля.
— Што ў вас такое? — спытаў я адну сялянку.
— Купалу спраўляем, — наіўна адказвала дзяўчына.
Купалу?.. Тут я ўспомніў, што патрапіў на народнае свята язычніцкага паходжання, вядомае ў велікарускіх вёсках пад назвай Іванава дня. У Заходнерускім краі гэты дзень завецца Купалой у памяць старажытнага язычніцкага славяна-рускага бажаства Купалы, апекуна кветак і пладоў, і святкуецца напярэдадні Іванава дня — 23 чэрвеня. Мне было знаёма гэтае свята па дзіцячых успамінах, і я захацеў прыняць удзел у абрадзе народнага гуляння. Пасярод кургана быў прымацаваны ў паглыбленні доўгі драўляны шост, увесь абвіты зелянінай. На яго верхавіне было прывязана некалькі вянкоў з кветак і бярозавых галін. Шост увасабляе бога Купалу. Яго, звычайна, прыносіць маладая прыгожая дзяўчына-купальніца, якая таксама ўся з ног да галавы ўпрыгожана кветкамі і зелянінай, на галаве вянок. Яна абавя-
зана ўторкнуць у яму шост, а іншыя сяброўкі на значнай адлегласці ад яго (каб не згарэў раней часу) накідваюць галлё і вянкі са свежай і сухой травы. Усё гэта рыхтуецца да заходу сонца. Як толькі сонца схаваецца, купальніца з завязанымі вачыма садзіцца ў яму, карагод дзяўчат і хлопцаў колам кружыцца вакол ямы і шаста са спевамі. Паміж тым, купальніца без разбору вымае з ямы вянкі і раздае сяброўкам. Калі якой дзяўчыне трапіцца вянок са свежых кветак •— быць ёй шчаслівай і багатай замужам. Калі ж дастанецца вянок з сухой травы — значыць, дзяўчына будзе нешчаслівая і бедная ў замужжы. Па заканчэнні варажбы хлопцы кідаюць салому і лясное галлё ў яму і запальваюць іх, а каб шілюмйнація ітрацягвалася — падкідаюць сухіх дубцоў і лісця пакуль не спыняцца скокі. Да канца згарае і сам шост... 3 гэтым абрадам звязаны даволі пацешныя народныя павер'і. Думаюць, што Купальская ноч поўная незвычайных здарэнняў. Вераць, быццам у тую ноч весяліцца і скача ўвесь свет... Галоўная весялосць адбываецца на Лысай гары, дзе ведзьмы спраўляюць шабайг. на гэты шабаш павінны з'ехацца ўсе ведзьмы і падуладныя ім чараўніцы і ведзьмары; таму ў Купальскую ноч не пакідаюць коней на пашах у поўным перакананні, што які-небудзь вядзьмар абавязкова з'едзе на самым лепшым кані. Млынары адпраўляюцца на раку і прыварожваюць рыбу назло рыбакам, якія ў гэтую ноч атрымліваюць нейкае асаблівае прасвятленне ад незвычайнага водбліску на азёрах. Гэты водбліск абуджае качак і іншых рачных птушак, якія весела перагукваюцца на сваёй птушынай мове. Дрэвы скачуць, пераходзяць з аднаго месца на другое і размаўляюць паміж сабой пасродкам шуму лісця і галін. Каб разумець гэтую гутарку, трэба знайсці кветку папараці і насіць яе ў ботах або ў лапцях. 3 папараццю шукаюць скарбы і ўпэўнены, што знаходзяць.
На другі дзень з раніцы параход ляцеў на ўзмоцненых парах, і маляўнічыя краявіды з велічнымі дубамі праносіліся перад пасажырамі да самога Чэрніна, прыгожай вёскі: відаць, трэба было паспяшацца туды. Ад Чэрніна параход ізноў ішоў цішэй, а перад Туравам амаль чарапахай поўз. Нарэшце — вось і Тураў, паміж Прыпяццю і Струменем. Тыя ж велізарныя горы і курганы, тыя ж непраходныя лясы і гразкія балоты...
Хто б мог сказаць, убачыўшы невялікае мястэчка, нават вёску з маленькімі драўлянымі хаткамі, акружанымі нізень-
кімі тынамі з лазы, што гэтае мястэчка, гэтая вёска — той самы старажытны, гістарычны Тураў, галоўны горад першых рускіх удзельных князёў, найбліжэйшых сваякоў Уладзіміра Вялікага, ледзь не княства даўладзімірскай дынастыі, валоданне самабытнага варажскага князя Тура, аб якім так ясна гаворыцца яшчэ ў летапісах X стагоддзя. «Бь бо Рогволодь, заўважае складальнік Лаўрэнцьеўскага спісу1, — прншель нзь-за моря, нмяше власть свою вь Полотьскі>, а Турь — вь Туров"Ь». Такое, сапраўды старажытнае паходжанне цяперашняга мястэчка Турава. Была эпоха, калі Тураў і Тураўскае княства займалі значнае месца ў складзе старажытнай Русі. Палітычнае значэнне Турава вылучаецца з самага пачатку X стагоддзя, калі першы тураўскі князь удзельнічаў у паходах Алега супраць грэкаў. Па дамове 907 года, грэкі плацілі даніну Алегу і тураўскаму князю: «н уклады на русскіе городы н на Полтескь н на Туровь, по т4мь бо городомь сідяху князья2». 3 XI стагоддзя Тураўскае княства падпарадкоўваецца манархіі Уладзіміра Вялікага: у 1019 годзе ён пасадзіў у Тураў пляменніка свайго Святаполка Яраполкавіча, які быў жанаты на дачцэ Баляслава Храбрага. Але з гэтага часу тураўскія князі маглі станавіцца прэтэндэнтамі на званне вялікіх князёў кіеўскіх і некаторыя з іх дасягнулі сваёй мэты. Першым Святаполк Яраполкавіч пачынае марыць аб Кіеве, але пры жыцці Уладзіміра Вялікага яму не ўдалося ажыццявіць сваёй мары: дзядзька быў раздражнёны інтрыгамі Святаполка і жонкі кольберцкага каталіцкага місіянера Рэйнберна, які знаходзіўся ў яго свіце, і пасадзіў усіх траіх у вязніцу ў Кіеве3. Пасля смерці дзядзькі Святалолк пры дапамозе сваіх саўдзельнікаў быў вызвалены і, як старэйшы ў родзе Рурыкавічаў, паспеў захапіць кіеўскі велікакняжацкі пасад: адгэтуль уплыў каталіцызму на Кіеўскую Русь пры садзейнічанні біскупа Рэйнберна4. У 1078 годзе Усевалад Святаславіч умацаваўся ў Кіеве і Тураў перадаў малодшаму сыну Яраполку: «Всеволодь с"Ьде Кіевь на столЁ, перенма власть руськую всю, прндавь Ярополку Туровь5». У 1093 годзе тураўскім князем быў Святаполк Ізяславіч, які па прызначэнні Уладзіміра Манамаха абраны быў на велікакняжанне ў Кіеў. Ён быў раздражняльным і неспакойным, пастаянна варагаваў з суседзямі і рабіў смуты ў супляменных акругах. 3 першага ж года свайго княжання