Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Гаспадар і гаспадыня просяць іх адпачыць за сталом і закусіць перад дарогай.
Адбываецца невялікі пачастунак: піва. мёд і гарэлка не сыходзяць са стала, і старэйшыя госці дазваляюць крышку пацешыць сябе веселяіцймн сердце напоямі.
Вось жанчыны, развесяліўшыся, пачынаюць гаварыць гучней і бесцырымонней. Гаворка і рогат узмацняюцца. Гаспадыня просіць яшчэ выпіць, госця аднекваецца. Просьбы паўтараюцца, госцейка, быццам нехаця, бярэ кубак з гарэлкаю і, паставіўшы яго перад сабою, пачынае нешта напяваць. Суседкі ёй падпяваюць, пачынаюцца прыпевы. Весялейшая спявае:
Цмж нам беда не надаела?
Уснм нам кепска доля не прнспела...
Пасядзнм, пагадайма...
Адна другую пацяшайма!..
He вялнкае пнцн дзела,
Уснм нам в вочах пачарнела...
Гаспадыня, уважай, Як не стане, далнвай!..
Маеш трунак у пнвннцы, Будуць повны все шкляннцы! А ты, нут-ка, увнвайся, Многа гасьцей -— не улекайся!..
Пек вам! He баюся, Уснм дагаджу, сама звернуся...
Будзя годзн!.. He прасн... Пойдзем да сваясн.
У другім канцы стала мужчыны таксама на падпітку. Тут сцэнка вельмі замілаваная, чыста ідылічная. Яны прысягаюць адзін аднаму ў дружбе, абдымаюцца, цалуюцца, просяць прабачэння ў гаспадара за тое, што заседзеліся ў яго так доўга. Гаспадар у сваю чаргу просіць у іх прабачэння за тое, што не змог пачаставаць іх чым-небудзь лепшым, і прапануе гасцям выпіць яшчэ на развітанне.
Нарэшце які-небудзь балака, паднімаючы чарку, развітваецца з гаспадаром і, матляючы галавой, спявае наступную песню:
He усё ж нам з вамн быць, треба н разстацца, 3 уснмн вамн тут прнтомнымн папраіцатца... Выежджаю ад вас да свайго дому, Н кланяюся вам з-асобна каждбму.
Кланяюся табе, іцнры гаспадару, Н дзякую табе за ужнтак дару; He хай Бог сто раз надгародзнць цебё, А па сьмерцн штоб нам быць разам у небе. Чнм каго абразнв, то перапрашаю, Добра шмрае серца да каждага маю, Даруйце образы, якую хто мае, А сам нехай в счасьцв-здаров застае. Бывайце здаровы, да не забывайце, Што я вас пріяцель, мяне вспамннайце; Вспамннайце мяне такнмн славамн: «Быв тут добры чалавек, чшо бавнвся з намн!»
Гаспадар з гаспадыняй праводзяць гасцей да весніц і, перацалаваўшы ўсіх, запрашаюць да сябе на наступную маладзіковую нядзелю.
Госці, у сваю чаргу, запрашаюць гаспадароў да сябе на якое-небудзь свята альбо проста на хлеб-соль.
ВЯСЕЛЬНЫЯ АБРАДЫ ЎЗАСЦЯНКОЎЦАЎ ВІЦЕБСКАЙ ГУБЕРНІ
Я ўжо апісаў вясельныя абрады ў сялян Магілёўскай і Мінскай губерняў', а зараз лічу патрэбным, для параўнання, зрабіць нарыс вясельных абрадаў у застенковцев Віцебскай губерні, г. зн. навакольнай шляхты, якая ў цяперашні час нічым не адрозніваецца ад сялян. Гэта аднадворцы або, як кліча іх народ, шеракй, г. зн. тыя, якія носяць шэрыя сурдуты, чым, уласна, і адрозніваюцца ад сялян. Што ж тычыцца іх жыцця, выхавання і маёмасці2, то яны вядуць такое ж простае жыццё, гэтакія ж неадукаваныя і такія ж аратаі, як і сяляне.
Але ўсё-ткі ў Беларусі яны складаюць асобнае саслоўе — сярэдняе паміж сапраўднаю шляхтаю і простым людам: маюць свае асобныя землі, асаблівыя характарыстычныя павер'і, паданні і песні. Ёсць і ў іх розныя абрады, якія захаваліся са спрадвечных часоў. Да ліку гэтых абрадаў можна аднесці і вясельныя. Вядома, у галоўным яны больш-менш падобныя на абрады сялян, але, у прыватнасці, маюць сваю арыгінальнасць і самабытнасць. Асабліва адметныя песні, якія выяўляюць дух і звычаі засцянкоўцаў.
Я апішу тут вясельныя абрады лепельскіх (г. зн. Лепельскага павета Віцебскай губерні) засцянкоўцаў.
Нагледзеўшы нявесту, малады хлопец просіць у бацькоў дазволу адправіцца ў хату будучага цесця і запрашае да сабе таварышаў, з якімі раіцца, як прыступіць да справы. Гэтыя таварышы завуцца боярамй. Іх абавязак — неадлучна быць пры жаніху да канца вяселля.
Бацька жаніха адпраўляецца ў хату бацькоў нявесты і, перамовіўшыся з імі, на другі дзень з'яўляецца з жаніхом і баярамі, сярод якіх адзін або два музыкі. Пры ўваходзе ў хату нявесты баяры спяваюць пад музыку:
Да прнстань, Боже, прнстань
Да да нашаго да пачатачку, Што мы яго начннаем, Госпада Бога звелнчаем.
Да доляж мая, доля:
Калн будзеш добрая, To садзнся са мною; А калн будзеш якая, To з быстраю вадою!.. He спатыкайся са мною...
Гасцей сустракае нявеста і потым тут жа сыходзіць у другі пакой. Яе месца займаюць бацькі і просяць гасцей адпачыць, калі яны прышлі з добрай весткай.
Тады бацька жаніха пачынае наступную прамову: «Паслухайце, добрыя людзі, што за вестку такую прынёс я вам. Чулі мы ад сяброў нашых і вашых, што ў вас ёсць красная княгіня. I прыгажуня з сябе, і разумная, і добрая: час бы прыстроіць яе. Прывялі мы да вас хлопца маладога, багатага і працавітага. Што вы скажаце нам на гэта? Ці рады вы нашаму прыходу? Калі рады, прывядзіце сюды сваю княгіню, хай падасць сваю правую руку нашаму малойцу, а мы, старыя людзі, пагодзімся задаволіць іх шчасце... Бог блаславіць, калі мы, бацькі і родныя, блаславім іх...»
Пасля такой прамовы маці нявесты ідзе ў другі пакой і выводзіць адтуль дачку разам з сяброўкамі-боя/жаш/. Нявеста плача, а баяркі спяваюць пад музыку баяр:
Лецяць птушачкн на трн стадачкн,
Н зязюля наперод:
Птушачкн палн, зашебеталн,
А зязюля закукавала.
Н шлн дзевачкн чераз сенечкн
Н — (такая-то) — наперод: Дзевачкн селн, песьнн запелн, А (такая-пю) заплакала...
Зязюлька, зязюлька — да неголасна
Кукуеш: голасна да не жаласна.
He чутна за ельннчкам, За белым березннчкам. Красная (такая-то) да неголасна Плачеш: голасна да не жаласна. He чутна за баяркамн, За галоснымн н гранкамн!
Калі ж нявеста не плача ці плача мала, баяркі спяваюць:
Знаць табе, такая-то, замуж хочетца, Што твае слезунькн ня коцютца? Ндзн, такая-то, у зялёны садок, Вырвн горку цыбульку, патрн свае вочннькн Цн ня пойдуць у цябе дробныя слезынькн. Узыйдзн совнннька для цепла-дзеля, Заплач, такая-то, для сораму дзеля, Узышло совнянька, абўтрала;
А такая-то плакаць н не думала.
Калі нявеста падыдзе да жаніха, баяры падносяць ёй гарэлку, і яна абавязана наліць яе ў сваю чарку і падаць жаніху. Гэта азначае згоду нявесты на ўступ у шлюб з прапанаваным жаніхом. Жаніх выпівае частку гарэлкі і потым кідае недапітую чарку да ног нявесты. Затым усе рассаджваюцца і пачынаюцца пачастункі. Паміж тым нявеста ідзе ў іншы пакой і праз некалькі хвілін вяртаецца з падарункамі. Баярам дае ручнікі ўласнага вырабу, а жаніху — вялікую каляровую хустку. Жаніх узамен дорыць нявесце які-небудзь каляровы паркаль, а баяры — чырвоныя стужкі.
Пасля заканчэння пачастункаў бацькі нявесты бяруць пад рукі сваю дачку і падводзяць яе да бацькі жаніха. Бацька жаніха кліча сына і злучае яго рукі з рукамі нявесты. Жаніх і нявеста становяцца на калені, і іх бацькі сыплюць на іх галовы жытнія зерні і потым, паклаўшы рукі на іх плечы, цалуюцца паміж сабою. Гэта азначае блаславенне бацькоў.
Затым усе садзяцца. Нявеста запявае, а баяркі дапамагаюць ёй спяваць наступную песню:
Аглядзнсься патбм матачка,
Як мене ня будзе — ннмашачка,
Да устанеш ранннька, да ннма каго будзнцн, Возьмеш ведзёрка, нема вадзнцы.
Ты ж будзеш думаць, што валы пагнала;
Да твае валы стаяць у хлевё:
Да тваё дзнця ў чужой семье!
Пастушкн ндуць, ты будзеш пытацн,
Яны табе, мая матачка, ня будуць казацн;
Да волнкн прндуць, да мене не будзе — Да табе, мая матачка, горшн жаль будзе.
Пры адыходзе гасцей нявеста здымае з галавы жаніха шапку і надзявае вянок з кветак (улетку — свежых, а зімою — сухіх); з гэтым вянком жаніх вяртаецца дадому. Там яго маці здымае вянок і кідае ў печ.
Апісаныя мною абрады складаюць обручеше, пасля якога, хоць бы вяселле і было адкладзена на некалькі тыдняў, жаніх можа ўсюды хадзіць і гуляць удваіх з нявестай. На іх глядзяць як на будучых мужа і жонку.
Здараецца, што і самі хлопцы без сваіх бацькоў адпраўляюцца ў хату нявесты і ўступаюць у перамовы з яе роднымі, але падобнае сватаўство завецца бездо.пьным і рэдка бывае ўдалым. Большаю часткай бацькі нявесты абражаюцца, калі які-небудзь хлопец прыходзіць па такой важнай справе без дарослых, і таму адмаўляюць жаніху. У выпадку адмовы баяркі і сама нявеста спяваюць песню наступнага зместу:
Зацьвнцела ў гародзе макавка, Забалела у такой-то галовка; Захацела заморскаго зельля: Каму ехаць за мора па зельля? Таму ехаць, каму рукадзельля. Тазку ехаць за мора па зельле. Татка кажнць: «Я-й коннка нн маю». Татка кажнць: «Я-й зельля нн знаю». Такому-то ехаць за моря па зельля, А такой-то кажнць: «Я-й коннка маю». Іон кажнць: «Я-й зельля знаю».
Адзнн коннк — поля переехаць, Другй коннк — мора переляцець, Трецн коннк — да зельля даехаць... А став такой-то зельля капацн, Сталн над нм птушкн шебетацн: «На капай такой-то зельля, Ужо ў такой-то другая вясельля. А едзь, такой-то, лугам, берегам, А стань, такой-то, у полн, над шатром: Будзмш вндзнць, як к такой-то баяры нагдуць... Пазволь, пазволь, такая-пю, на двор!
Нс пазволю табе — першы, Іосьць у мене другй мнлейшн.
Пазволь, пазволь, такая-то, у хату, He пазволю табе ў хату, Ты для мене не першы, Іосьць у мяне — мнлейшн...»
Пасля заручын у Засцянкоўцаў не бывае ніякіх асаблівых абрадаў да самага вяселля, не пякуць нават караваяў, як гэта бывае ў сялян. Калі ж і пякуць адзін каравай, то без усялякіх збораў дзяўчат і спеваў песень. Бывае толькі ўвечары напярэдадні вяселля агляд пасагу нявесты. 3 гэтага выпадку збіраюцца да нявесты дзяўчаты, а потым з'яўляецца жаніх з баярамі. Агляд пасагу не суправаджаецца ніякімі асаблівымі абрадамі. Здзяйсняецца толькі на другі дзень пасля сватаўства або заручын так званае расплетаніе косы. Гэта значыць, дзяўчатысяброўкі саджаюць нявесту перад печкаю на дзяжы і спачатку ўплятаюць у дзве касы розныя кветкі. Пры гэтым маці нявесты сядзіць з падкурчанымі нагамі на падлозе ля дзежкі і падае баяркам кветкі з глінянага чыгуна, а баяры штохвілінна кідаюць у печку соль. Уплятаючы ў косы кветкі, дзяўчаты спяваюць:
Треба косу заплетаць, Треба квнткн закладаць. Пайшла такая-то да городка Купнць на вянок квнтка. Прншла да яе матка, Н пытаець: «Што ты робнш, дзнцятка?» «Режу квнток на свой вянок...
Ой, цнж я табе, матулесечка, He выгбдна, — крнвдунесечка, Што ты мяне аддаеш чужому?» «Я цябе аддаю не чужому, А свайму такомуж радному...»