Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Збіраюцца на полі раніцай і, калі жней шмат параўнальна з невялікім участкам жыта, жнуць паволі, не спяшаючыся. Калі жней мала, жнуць як мага паспешней, каб да заходу сонца абавязкова дажаць усё жыта.
Старэйшая паміж жней размяркоўвае месцы, каму дзе жаць. Усе падпарадкоўваюцца і ахвотна выконваюць яе распараджэнні. Старэйшую завуць пачйнальнйцею (гэта значыць якая пачынае жаць), а іншых — памагальнйцамй (гэта значыць памагатымі).
Прыступаючы да жніва, пачынальніца запявае:
Наша ннвка залатая, Нашн серпы вострые — Наш пан гаспадар налягая, Што б мы не былн чорствые...
Памагальніцы працягваюць:
«Ой чнё ж-та поле, Зажавцелае станць? — NN (такога-то) поле Зажавцелае станць!
Жнейкн маладыя, Серпы залатыя... Да зялён бор, зялёны,
Над уснмн барамн;
Да славён наш гаспадар Над уснмн гаспадарамн.
У нашаго гаспадара Куна на дваре нграе, Собаля вызывае:
— Сббалю, сббалю! Пагуляям з табою, Развясялнм свайго гаспадара й гаспадыню маладую й челядку вясёлую.
Калі ж жнуць на панскім полі, спяваюць наступную песню:
Золата маё, золато, на таку малачона, На стале пасыпана. Хто золата палмчнць, Той на чужу сторану не паедзець...
Да наш пан маладзенькн
На чужку не паедзець, пашлець служку Маладога н каня варанога;
Коннк будзя гарцавацн, служка паганяцн, А наш пан панавацн.
Наш пан маладзенькн — Пад нм конь вараненькн, Выехав на ннвачку, У счасьлнвую гадзнначку, Став жнеяк лнчнць, Став Бога хвалнць: «Слава табе, Боже, Маё жйтка будзе ў стозе».
Песні складаюць галоўную ўмову дажынак. Ніводны абрад так не насычаны спевамі, як абрад дажынак, і ўсе гэтыя песні больш або менш маюць адносіны да таго выпадку, па якому іх спяваюць. Дык вось, праз некаторы час (не болей дзвюх гадзін), калі жнеі нажнуць па дзясятку снагюў, яны спяваюць наступную песню, у якой гаворыцца, што яны ўжо сто коп нажалі:
Добрая ннвка была, Сто коп жыта зрадзнла, 11 еіце хвалнтца,
Што на копу калосься валйтца. Запрагайце валы, Паедзем да дубровы, Хвойкй выцйнаць, Копкй падбйраць.
Калі надыходзіць час абеду (10 або 11 гадзін раніцы), гаспадары прывозяць усякіх страў і пітва ўдосталь: нічога не шкадуюць. Ды і, праўду сказаць, можна не шкадаваць, таму што ў гэты час на Беларусі ў агародах спее амаль уся гародніна, і сяляне не ламаюць галаву, чым карміцца.
Абед працягваецца гадзіны дзве: вясёлая, шумная гаворка, звонкі рогат, песні, жарты, плясканне ў далоні не змаўкаюць на працягу ўсяго абеду. Абедныя або, так сказаць, застольныя песні не маюць адмысловага значэння, і таму я прапускаю іх. Прыводжу адну для ўзору:
Ой, послала мяне мацй Спелае жнта жацн, Ой, нуце жнейкй, He будтьце санейкй! Ой, я жытка не жала В бараздочке лежала...
Ой нуце жнейкй н т. д.... Наехалй чужія жнейкй, Нашлй мяне в бараздзейкч.
Ой нуце...
Зажурйлася Кацярнпа, Што не зжата жйцнна. Ой нуце...
Чераз твое русы волбсы Выкаснлн ўсе пакосы, Ой нуце...
Чераз твое чорны бровы Выкаснлн ўсе дубровы, Чераз твое белы рукй Выкаснлн ўсе палукн.
Н жмцйну выжалй, Н Кацярйну палюбчлй.
Ой, нуце жнейкч
He будзьце санейкн,
He рана пачалн,
Треба, штоб багацька уцялй...
Пасля абеду ізноў з песнямі прымаюцца жаць.
Гадзіне атрэцяй пасля поўдня гаспадары прывозяць полудзень, або подвечорок, з халодных страў і закусак. Як за абедам, так і за падвячоркам гаспадары частуюць жней гарэлкаю.
Пад вечар жнеі дружна прымаюцца за працу і, падганяючы адна другую рознымі прымаўкамі і прыказкамі, спяваюць песню:
Ой, мйлы Боже! Нам да паможе?
Цй ня выжнем?
Сонейка нвзка, Вечерайка бліска.
Ай, ня выжнем! Пташачкй, злетайце, Снапочкй знашайце, Ой, мйлы Боже! Нам да паможе?
Цй не зносйм? Саколвкй, злетайце, Копачкй складайце.
Ой, мйлы Боже — Нам да поможе?
Загуляйка кукуя, Копачкй рахуя, He злйчйць!
Ой, мйлы Боже, Нам да поможе? Сонейка нвзка Вечерайка блвска He злйчнць!
Нарэшце дажынаюць апошні загон (маленькі ўчастак), кожная са жней адкладвае па каласку для аднаго агульнага снапа, так званага дожйночнаго. Сабраўшы такім чынам дастатковую колькасць каласоў і звязаўшы дажыначны сноп,
жнейкі дзеляцца на дзве паловы. Старыя і замужнія жанчыны зносяць і складваюць снапы ў копы, а дзяўчаты, сабраўшыся ў круг, доўга раюцца, каго выбраць багйнею2. Выбраўшы ў багіні прыгожую сяброўку, жнейкі-дзяўчаты дажынаюць пакінутае жыта, з гэтага жыта сплятаюць вялікі вянок і ўпрыгожваюць яго рознымі кветкамі і стужкамі.
Старыя жнеі:
У нас сягодня вайна была, Усё поля зваевалн.
Змялн поля мяцёлкамн, Ндзём дамов вясёлкамн. Ннвка наша, ннвка! Аддай нашу снлку.
Мы свайму гаспадару Да зрабнлн славу: Жнтачка пажалн, У снапы павязалн, У кбпы паклалн, Мы свайму гаспадару Да зрабнлн славу: Ой, гаспадарачку наш! Дажнначкав час!
У гэты ж час дзяўчаты-жнейкі, дажынаючы жыта для вян-
ка, спяваюць:
Канец ішвце, канец!
Упляцём гаспадару вянец, Да ўжо жннва ў канца, Нуце, дзевачкн, да венца!! Кружмлнся, кружнлнся, Ужо мы жнтка дажалнся;
Дажалнся дзевайкн; За яснага соняйкн.
Зрабіўшы вянок, дзяўчаты кладуць яго на галаву багіні, а ў рукі даюць дажыначны сноп, накрыты доўгім белым покрывам. Потым дзяўчаты акружаюць яе ланцугом і скачуць,
прыпяваючы:
Кружком, дзевачкн, кружком К гаспадару з паклонам;
He самн мы ндзём, Мы вяночак нясём. У нашай гаспадынн Повна хлеба ў адрынн (в амбарах); Треба пакланнтца, Штоб к ёй дабытца.
У гэты час да дзяўчат далучаюцца старыя і замужнія жнеі і пад кіраўніцтвам багіні ўсе разам накіроўваюцца да хаты гаспадара і спяваюць:
Да гудзець поля, гудзець; Багння з поля ндзець. Гаспадарка! не улекайся, У светлнчку не схавайся. Выкацн бочку ппва, А другую гарелкн...
Мы жнейкн не жавнеркн, He папьё.м усей гарелкн. Наша гаспадыня мнла, Дасьць нам белага сыра. Снва пава летала, Крыламн двор мнтала, Спадзевалася венца, Да свайго гуменца!
Песні не замаўкаюць на працягу ўсёй дарогі.
Праходзячы праз вёску, жнейкі-дзяўчаты прыплясваюць, старыя спяваюць:
Будзь сяло вясяло, Ба мы вянок нясемо: 3 добраго жнта Вельмн красавнта...
Затым усе разам спяваюць:
Адчнняй, гаспадару, свой двор. Ба ведзем весь жннвный збор; Ай, нажалн, навязалн капочак, Як на небе звяздочак...
Справжа нам, гаспадару, дажннкн, Ба мы страцнлн для цябе свае снлкн. Адчннн нам хатку, Упусьцн багнню-матку!
Забій нам, гаспадару, барана, Забій нам вялнкаго быка;
Забій нам свае гускн, He пажалуй цялушкп!
Ня крыйся ж, гаспадару, перед намн, Ба мы вндзнм цябе вакнамн.
Выйдзн да нас, Выкуіш вянок у нас!!.
Гаспадары, пачуўшы песні жней, выходзяць з хаты і сустракаюць іх на двары з хлебам-соллю. Багіня выходзіць наперад і, пакланіўшыся гаспадару, кладзе ля яго ног дажыначны сноп, які гаспадыня акрапляе святою вадою, а вянок перадаюць яму ў рукі, прыгаворваючы: «Паздароў, Божа, гаспадару! Прыняслі табе вянок з шырокага поля, з ядранага жыта. Гаспадар свайго гаспадарства не страціць, нам за вянок заплаціць, хоць чырвоныя боты для нашай ахоты, — жыту на ўраджай, а гаспадару на доўгае стагоддзе. Гаспадару вянок, а нам гарэлкі збанок!»
Гаспадар бярэ вянок і кланяецца багіні, а гаспадыня дорыць ёй грошы і боты3...
У той час, калі багіня вітае гаспадароў, усе жнейкі спяваюць:
Прннеслн вам плон За вснх четырех старон, Прынеслн вам збор С-пад зелёных гор;
Нз гары, с-пад гары На гаспадарскле двары; С падваров да каморы На ўселякіе заборы...
З’яўляецца музыка, і гаспадары пад гукі дамарослага артыста і скокі дзяўчат вядуць багіню ў хату. Адна з дзяўчат нясе вянок і дажыначны сноп. Зайшоўшы ў хату, гаспадары ставяць дажыначны сноп на покуце пад абразамі
разам з зажыначным, дзе ён, нярэдка, стаіць цэлы год, а вянок вешаюць на бажніцу. Затым садзяць багіню на першым месцы, побач з ёю садзіцца гаспадар і іншыя дзяўчаты. Музыка грае...
Гаспадыня кланяецца багіні. Багіня, не кранаючыся з месца, кажа:
Гасподынячка, нутка!
Звнвайся нам хутка; Так-як мы звнвалнся, Кала ннвкн напажнналнся!..
Жнейкі тут жа спяваюць:
Гаспадыньце сорам, Што седзяць так жнейкн за стблам. Снлы ўсе яны разтраслн, Шнпкн на руках нараслн: Треба нам гарелкн, Штоб разогнуць касьцелькн...
Дайцеж нам гарелкн 3 новой барелайкн!.. Казала нам ннвка: — Есьць у каморм гарелайка, У каморн на палнцы, В малёванай шкляннцы...
Пасля такой просьбы багіні і жней гаспадыня прыносіць у вядры гарэлку, і гаспадар частуе ёю працаўніц. Першая чарка прапаноўваецца багіні. Затым падаюць гарачыя стравы.
Падчас пачастунку музыка, седзячы ў аддаленні, іграе розныя пьесы своей композйцій.
У прамежках паміж зменай страў спяваюць, але гэтыя прыпевы нішто іншае, як урыўкі або нават некалькі слоў з цэлых песень.
Пасля вячэры старыя застаюцца ў хаце разам з гаспадарамі, а дзяўчаты і маладзіцы разам з дачкой і іншымі сваячкамі гаспадара выходзяць на двор, дзе, упрасіўшы музыку іграць, пачынаюць скакаць народныя, мясцовыя танцы. I скокамі і музыкай распараджаецца багіня: музыка не можа адмовіць ёй ні ў якой просьбе.
Любімыя скокі падчас дажынак разнастайныя, але часцей за ўсіх паўтараюцца: талакуха, журавель, мяцелйца і скакуха. Усе яны больш або менш падобныя адна на другую. Адна талакуха некалькі адрозніваецца ад іншых. Асаблівасць яе ў тым, што спачатку наперадзе круціцца багіня, а іншыя дзяўчаты, стаўшы паўколам, тупаюць нагамі і падскокваюць, не сыходзячы са свайго месца і размахваючы хусткамі. Потым усе дзяўчаты даганяюць багіню і, абступіўшы яе, кланяюцца ёй, а яна, седзячы на зямлі, спявае:
Да нграласовнейка, Ня багата нграла, У хмурку схавалася, Дажджу баялася... Камарочкв мае, Ня кусайце вы мяне, А кусайце вы жнеяк, Што мне устаць неяк
Пасля гэтага ўсе дзяўчаты садзяцца каля багіні.
Між тым гаспадыня не забывае пра дзяўчат і часам выносіць ім гарэлку і стравы. Выдатна, што пры падобных абрадах ніколі не бывае п'янства: п'юць трохі, для весялосці, але не для таго, каб зваліцца з ног.
Скокі працягваюцца да позняй ночы. Багіня першай нагадвае жнеям, што час ісці дадому, і вось увесь гурт старых і маладых пачынае развітвацца з гаспадарамі.
На развітанне гаспадары яшчэ раз частуюць усіх жней гарэлкаю, закускамі і дзякуюць за аказаную паслугу, просячы не адмовіць у сваёй дапамозе і на наступнае лета. Жнеі дзякуюць гаспадарам за пачастункі, прычым багіня, звяртаючыся да гаспадароў, кажа: