• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

    Беларусь у абрадах і казках

    Павел Шпілеўскі

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    73.29 МБ
    Забраўшы падарункі, маладая ідзе да абразоў і, упаўшы ніцма, скрозь слёзы спявае:
    Таткав куточак, Божы дамбчак, Заставайся здаров, Жнвн багата.
    Затым маладая развітваецца са сваімі бацькамі і іншымі роднымі. Нарэшце ўсе садзяцца на некалькі хвілін, потым свацці праводзяць маладых на двор з наступным прыпевам:
    Вот табе, мамка, шншка ў пяткл, Што нема каму мясьцн хаткн. Ой, цяжка табе будзя без дачкн: Парастуць па-за лавкой казлячкн. Людзям треба ў бор хадзнць, А табе будуць па-за лавкой радзмць.
    Пераносіны (пераезд нявесты да жаніха)
    Надыходзіць канчатковы ад'езд маладых. На калёсы, на якіх павінны ехаць маладыя, кладуць падушку і белую кашу-
    лю, завязаныя ў прасціну чырвоным поясам. Маладая садзіцца разам з мужам і спявае:
    Таткава ннвка! Да не улекайся:
    Радзнла прн мне, радзн н бяз мяне, Добрая доля, да ндзн за мной — 3 печн пламенём, 3 хаты камнном.
    За маладымі едуць і ідуць іншыя і спяваюць на ўсё сяло.
    Даехаўшы да самой хаты, спыняюцца перад парогам і чакаюць, пакуль гаспадыня выйдзе з вечкам ад дзежкі. Згледзеўшы свякруху, маладая падыходзіць да яе і кланяецца. Свякруха, дакранаючыся вечкам да галавы маладой, кажа ёй: «Свякруха вучыць сваю нявестку: не расхаджвай, нявестка, па сяле, не перасуджвай маёй сям'і, не смейся над абедам, не грэбуй вячэрай!» Маладая кладзе на вечка загорнуты ў ручнік пірог і разам з мужам за свякрухай уваходзіць у пакой, дзе кідае на печку соль.
    Гасцей частуюць гарэлкай, півам і рознымі закускамі. Маладым бальшанкі падносяць хлеб з мёдам, прыгаворваючы: «Салодка! Салодка!»
    Пачынаюцца песні і скокі.
    Між тым, сястра жаніха рыхтуе ў лазні або ў осетй (сушыльня) пасцель, а на парозе ля дзвярэй кладзе кажух. Уваходзяць маладыя і пераскокваюць праз кажух.
    Праз некаторы час малады пакідае сваю жонку і з'яўляецца ў галоўны пакой да гасцей.
    Хутка потым з'яўляецца ў пакой і маладая, —толькі без наметкі...
    Бацькі вядуць маладых у клець, частуюць іх салодкай гарэлкай і яечняй. 3 клеці малады разам з сябрукамі і, калі ёсць, са сваім братам адпраўляецца да цешчы з падарункамі. Цешча прымае і частуе іх як мага лепш; маладога адорвае світкай, а яго брата рукавйцамй. Потым вяртаюцца назад.
    Іх з паклонамі сустракае маладая і вядзе ў клець, дзе пры маладзіцы і некаторых замужніх жанчынах хваліцца перад мужам сваім пасагам, складзеным у кубле (кубел — нешта накшталт камоды або круглай шафы), у якую складаецца бялізна, адзенне, посуд, палатно і інш., а муж дорыць ёй грошы.
    Разгледзеўшы пасаг, усе ўваходзяць у галоўны пакой і пачынаюцца скокі.
    У разгар скокаў лрйданкй (г. зн. тыя замужнія жанчыны, якія паказвалі маладому пасаг маладой) неўзаметку выводзяць маладую ў сенцы і апранаюць ёй зноў наметку, прыпяваючы:
    Пасярод хаты станць печ,
    Ня ўмела NN (такая-то) печ перапечь: Нечага на яе дзнваваць,
    Ба недавна стала жанаваць (женой быть).
    Учора была дзевою, А сягодня — жаною... Як мы захацелн, Так мы нарадзмлн, 3 жнта палавнцу, 3 дзевкн маладзшду.
    Затым уваходзяць у пакой, дзе маладую сустракае муж з венікам, і потым, сеўшы за стол, ставіць венік у куце за сабою. Бацька маладога ўзбіраецца на лаву, здымае з маладой наметку, вешае яе (наметку) на абразы, потым бярэ венік і выганяе маладых з-за стала. Маладая должна выскочйть перш за маладога і скакаць праз стол, потым кланяецца бацькам і ўсім гасцям. Пакланіўшыся гасцЯіЛ, маладая раздае дзецям паяскі. Пасля гэтага свякруха і свёкар водзяць нявестку па ўсёй хаце і паказваюць ёй новую гаспадарку.
    Пасля агляду гаспадаркі зноў пачынаюцца скокі, ігрышчы і нават свавольствы. Бальшанкі скачуць па лавах і імкнуцца што-небудзь зламаць або разбіць. Дружкі ловяць курэй і, зарэзаўшы, просяць адразу зварыць.
    Музыка і скокі працягваюцца да раніцы.
    Нарэшце — усё змаўкае: госці разыходзяцца і раз'язджаюцца.
    Развітваючыся са сваёй былой сяброўкай, бальшанкі і іншыя дзяўчаты, абняўшы яе, спяваюць (маладая плача):
    NN! (такая-то) сястрнца наша Стань же ты ў канца стала, Хаця мы наглядзнмся, Пакуль мы разьедзвмся.
    NN! сястрнца наша!
    Ужож мы дамов едзнм, Мы цябе наўчаем:
    Уставай ранюсянька, Мый лавкн бялюсянька, Мяцн хату чнсьцюсянька, Каб табе не ўішкалн, Што мы ў цябе гулялн...
    На наступны дзень маладыя запрашаюць да сябе ў хату старых людзей: хросных, цётак, дзядзькаў і іншых, якія прыносяць з сабой пірагі з макам і мёдам, аладкі, рознае печыва і частуюць маладых.
    АБРАДЫ СЯЛЯН ВІЦЕБСКАЙ I МІНСКАЙ ГУБЕРНЯЎ ПРЫ ЎБОРЦЫ ХЛЕБА 3 ПАЛЁЎ
    Уборка хлеба з палёў — адна з самых важных падзей у Беларусі.
    Апрацоўваючы ў поце надзел сваёй зямлі, беларускі селянін з нецярпеннем чакае ўраджаю як узнагароды за сваю працу. Дачакаўшыся, нарэшце, часу паспявання хлеба на апрацаванай і ўдобранай ім глебе, ён на радасцях імкнецца, па сіле свайго разумення, паводле паданняў бацькоў і дзядоў, адзначыць такую падзею ўрачыстымі абрадамі. Абраднасці гэтыя адметныя тым, што ў іх, роўна як і ў песнях і прымаўках, якія іх суправаджаюць. ярка прагледжваецца даўніна продкаў нашых, рускіх славян.
    Пры ўборцы хлеба з палёў выконваюцца наступныя абрады: 1) Покрываніе поля, 2) Зажйнкй і 3) Дожйнкй.
    Першы і другі абрад звычайна здзяйсняюцца на пачатку жніва ў кожнага селяніна, багатага або беднага, таму што не звязаны з вялікімі выдаткамі. Трэці выконваецца пры канчатковай уборцы з поля жыта (а ў некаторых гэты ж абрад святкуецца пасля ўборкі ўсяго хлеба з палёў) і толькі ў багатых сялян, пераважна, на панскім двары, бо падобны абрад патрабуе немалых выдаткаў для пачастунку значнай колькасці жней.
    1.	Покрываніе поля
    У Беларусі жыта звычайна спее ў пачатку ліпеня, і ўсякі селянін імкнецца як мага хутчэй пачаць жніво, каб збожжа не пераспела. Пачынаюць нават жаць некалькі зеленаватае жыта, думаючы, што з яго бывае больш белая мука. Хай лепш, кажуць, жыта даспее ў снапах, чым пераспее ў каласах.
    Жнуць звычайна жанчыны і дзяўчаты (а не мужчыны, як гэта бывае ў велікарускіх губернях), а таму і ў абрадах жніва ўдзельнічаюць выключна яны адны. Нават пры пачастунку ўвечары амаль не бывае мужчын.
    Раніцай, да ўзыходу сонца, адпраўляецца на поле молодйца, пераважна тая, якая нядаўна выйшла замуж, і ў прысутнасці некалькіх дзяўчат зжынае невялікі снапок і, абвіўшы яго наметкою (галаўны ўбор замужняй жанчыны) або проста ручніком, і нават кавалкам новага палатна, падкідвае ўверх, прыгаворваючы:
    Пакрыла ннвку
    На добрую спажнвку;
    Парадзн, Божа, Наша збожжа!..
    Затым дзяўчаты пляскаюць у далоні, кружацца і спяваюць:
    Пашлн, Божа, много збожжа!
    Нарадзн хлеба прн дарозе:
    Штоб было ўснм гожа, Н не пуста на каждым возе.
    Крыта, крыта!
    Повна сыта!
    Божа, памажн, Хлеба ўрадзн!
    Потым маладзіца і дзяўчаты вяртаюцца дамоў да таго сем’яніна, чыё поле яны пакрывалі.
    Пры ўваходзе ў хату ўсе разам спяваюць:
    Крыта, крыта!
    Повна сыта!
    Божа, памажн, Хлеба ўрадзн!
    Маладзіца падае снапок гаспадыні, якая дорыць ёй грошы і кавалак палатна. Потым разам з дзяўчатамі з паклонам падыходзіць да гаспадара. Гаспадар частуе іх гарэлкай і запрашае на дажынкі. На гэтым і заканчваецца пакрыванне поля.
    Пакрыванне поля здзяйсняецца амаль у кожнага селяніна Віцебскай і Мінскай губерняў. Мяркуюць, што, калі гэты абрад не зрабіць, уборка хлеба будзе няўдалай.
    2.	Зажйнкй
    Праз два дні пасля пакрывання поля робяць зажынкі. Увечары, на заходзе сонца, дачка гаспадара разам з сяброўкамі ідуць на поле. Выходзячы з хаты, яны спяваюць:
    Выправляютца малажайкн
    На справляньня зажннак;
    Паглядзеть на добрб гаспадаркн, Да прмнесць повны жнта абнрак... Да гатов жа, гатов, гаспадыня Сустречаньня нм іцнрае;
    Расчлняй, калн есть, скрыня, Да берн, несн мед з вырая...
    Адыходзяць дзяўчаты на зажынкі, каб зірнуць на гаспадарскае дабро ды прынесці невялікі сноп жыта.
    Гаспадыня дае ім яешню, сыр і гарэлку, з чым дзяўчаты і выпраўляюцца на поле'.
    Калі дзяўчаты прыходзяць на месца, то, паеўшы, зрываюць па каласку і звязваюць невялікі снапок, які вядомы пад назвай Гаспадара-снопка. Потым акрапляюць яго гарэлкай і выпраўляюцца з ім у хату гаспадара, прыпяваючы:
    Галубок Снапок!
    Нажалн малажайкіі, Да нх белыя ручайкл.
    Месяц, месячку!
    Свяцлж нам дарожачку; Штоб мы не зблудзллл, Снапочка не згубллл.
    Ба наш снапок красны,
    Як месячнк ясны;
    Еше выжшнй ад плота,
    Еше дарожшнй ад злота, Еіце выжшнй ад гары, Ясней ад зары.
    Калі прыходзяць у хату, дачка гаспадара з паклонам падносіць бацьку снапок-Гаспадарок. Гаспадар падкідвае снапок уверх і ставіць яго на покуць пад абразамі. Пад снапок кладзе четыре медзяныя манеты і кланяецца.
    Паставіўшы Гаспадара-снапка, гаспадар частуе дзяўчат гарэлкай, а гаспадыня— пшанічнымі булачкамі. Дзяўчаты спяваюць:
    Славься, гаспадарку, славься, Што малажаяк ня стыжався, Як яны ня стыжалн, Ннвку тваю зажнналн.
    Затым дзяўчаты разыходзяцца.
    Пры развітанні гаспадары запрашаюць іх на дажынкі.
    Зажыначны снапок захоўваецца ў куце хаты пад абразамі да пречйстой (Праабражэння Гасподня). Напярэдадні Прачыстай снапок абмалочваюць і збожжа прыносяць 6 жніўня ў царкву для асвячэння. Гэтымі асвячонымі зернямі засяваюць узаранае для азімага сева поле. Некаторыя ў дзень Праабражэння, а некаторыя на другі або трэці дзень пасля асвячэння. Пры сяўбе звіняць манетамі, якія былі пакладзены пад снапком.
    3.	Дожйнкй
    На другі дзень пасля зажынак бываюць дажынкі. Яны бываюць розныя: багатыя і небагатыя. Для лепшага ўразумення гэтага абраду я апішу дажынкі заможнага селяніна, якія адрозніваюцца ад панскіх тым, што ў час першых захоўваецца больш народнасці і прастаты, чым пры другіх. Панскія дажынкі нярэдка ператвараюць у нейкую гулянку, так сказаць еўрапейскую. Там бывае прыдворная музыка, больш або менш добра падабраная, з прэтэнзіямі на франтаватасць і вытанчанасць. Танцы далёка не народныя рускія, але больш — вальсы і нават полькі. Наадварот, дажынкі ў ся-
    лян адлюстроўваюць старажытнаславянскі побыт і адметныя вольнаю развязнасцю жней, адмысловымі іх скокамі і музыкам-самавукам.
    Звычайна напярэдадні дня, калі прызначаецца канчатковая ўборка жыта, на поле селяніна (па запрашэнні яго дачкі або жонкі) збіраецца мноства жней, большай часткай бясплатна пажаць, адзіна дзеля таго, каб павесяліцца ў гасціннага, ветлівага гаспадара. Лік жней залежыць ад ветлівасці гаспадара або ад адносін да яго суседзяў. Некаторыя жнеі прыходзяць нават незапрошанымі і з іншых вёсак. Гаспадар вельмі рады такім жнеям, і іх стараннасць больш цэняць, чым запрошаных працаўніц. Я сказаў, што на дажынкі збіраюцца, па большай частцы, бясплатна. Платных жней запрашаюць у тым выпадку, калі ў адзін і той жа дзень прызначаюцца дажынкі ў некалькіх гаспадароў, а чамусьці першаму гаспадару трэба абавязкова скончыць уборку жыта ў гэты дзень.