Беларусь у абрадах і казках
Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
Пад вазамі з прадуктамі ў мяшках і без мяшкоў ляжаць вобады, косы, граблі, лыкі, драні, вяроўкі, лапці, скрынкі і даўжэзныя лучнйкн з ліпавага луб’я — гэта дымнікі, ці каміны, беларускіх хат. На вазах, між мяшкамі, сядзяць старыя ў наметках (галаўны ўбор замужніх і старых жанчын), жуючы перепечку (род аладкі) з пшанічнай мукі і чакаючы пакупнікоў прывезенага збожья (зернавы хлеб).
Побач платоў тупаюць капытамі ўкормленыя валы, каровы і бычкі. Худыя канякі ад спякоты махаюць уверх і ўніз пысамі і зганяюць з хрыбтоў дакучлівых мух і вастражалых аваднёў. Прадаўцы, нахмурыўшы бровы, шукаюць вачамі пакупнікоў і чухаюць рукамі за пазухай. Вось падыходзіць цыган з пугай і розным прыладдзем самавукаў-канавалаў і, не пытаючыся дазволу гаспадароў, бесцырымонна задзірае бедным жывёлам пысы і зазірае ім у зубы. Вось раскланьваецца з мужычкамі ветлівы яўрэйчык і, называючы гаспадара рознымі прыемнымі словамі, гладзіць рукой кароўку або бычка і прапаноўвае мізэрны кошт, абяцаючы даць у дадатак мерку гарэлкі і пару сякер.
Паміж тым, у корчмах і стадолах загараюцца і дымяцца нізенькія агмені. Расцягнуўшыся ва ўвесь рост на зямлі, на падлозе, чырванашчокія, загарэўшыя на сонцы гаспадары — мужыкі, большай часткай старыя —скаляць зубы, паляць цюцюн, вараць ячменную кашу з салам і бурчаць на абадранцаў-яўрэйчыкаў. А некаторыя, за адсутнасцю месца ў корчмах, робяць агмені сярод наваленых камянёў або проста раскладваюць агні ў канцы мястэчка, часцей за ўсё ля ракі. Але ўжо ніяк беларусец не абыдзецца на кірмашах без вогнішча. Гэта любімы яго занятак і асалода зімою і ўлетку, у лесе і на сенажацях, на пашы і на начлегах.
А першай гадзіне з трубкамі ў зубах, з палкамі і арапнікамі ў руках збіраюцца франты, якія складаюць высшій класс кірмашу. Потым — панй й паненкй застенковыя (з ваколіц) у капялюшыках, капотах і ніцяных пальчатках. Яны раз-пораз аглядаюцца направа і налева і прыкмячаюць употай, ці не пазірае на іх які-небудзь ваколічны паніч з намасленымі валасамі і наваксаванымі ботамі.
Увечары твар кірмашу змяняецца.
Як і ўсё на свеце напрыканцы і на развітанні, маркотна, журботна і задуменна. Які журботны баль, калі згасаюць свечкі! Якая маркотная картачная гульня, калі прыбіраюць карты і складаюць столікі. Якая бессэнсоўная гулянка, калі на падлозе валяюцца пустыя бутэлькі, крэслы пераламаныя, а сталы перакуленыя. Такі ж маркотны, сумны і бескаляровы беларускі кірмаш напрыканцы.
Ах! Якая дзіўная карціна!!!
На пляцоўцы п'яныя і заляпаныя брудам мужыкі спрачаюцца і лаюцца са сваімі бабамі, трымаючыся за іх рукі і на-
пяваючы нейкім сіплым голасам, павольна і ціха, няскладныя песні. Ля платоў яўрэі, заспетыя шабасом, спяшаюцца пакаваць непрададзеныя тавары і лаюць сваіх балабост (гаспадыня, жонка) за тое, што яны так мала намаклачылі ў маладзіц курэй, гусакоў і індычак.
У корчмах валяюцца пабітыя шклянкі і чаркі, пераламаныя лавы і сталы. Бруду цемра. Пад крамамі спяць шчаслівыя вакханальцы. На ўскраінах мястэчка дагараюць раскладзеныя агні і дымяцца непатушаныя галавешкі. Па ўсім рынку валяюцца аб’едкі, старыя лапці, кавалкі і лахманы світак. У стадолах, па кутах галодныя сабакі ліжуць кроў зарэзаных бараноў.
Пад плотам, дзе стаялі валы і коні, брудны цыган з цыганёнкам, у якога скрозь дзіры кажуха віднеюцца лахманы кашулі, шэпчуцца з багатым мужыком, які дарма намагаецца высечы з крэменя агню для сваёй люлькі і ледзь трымаецца на нагах. Дзве цыганкі, асмуглыя, з белымі зубамі і растрапанымі чорнымі валасамі, са сваімі немаўлятамі ў мяшку, перакінутым цераз плячо, дапамагаюць цыгану дурыць ап’янелага мужыка і, гладзячы яго па барадзе, выманьваюць апошні грош за варажбу.
Усе ўкладваюцца, мітусяцца і спяшаюцца дадому.
Маладзіцы і чырванашчокія дзяўчаты развітваюцца са знаёмымі мяшчанкамі і кумамі, са сваццямі і суседкамі па вёсцы. Абдымаюцца, цалуюцца і садзяцца на вазы, прыгаворваючы: «Дзякуй вам за ўсё». «Прабачаййе», — адказваюць мяшчанкі. «Добра прабачаць наевшйся», — звычайна адказваюць, ад'язджаючы, маладзіцы, красныя дзяўчаты.
Рынак пусцее...
Па дарогах, па прасёлках імчацца коломашкй з ваколічнымі панамі, падскокваюць брычкі з іх панямі, снуюць пустыя вазы і калымагі, запрэжаныя валамі.
Такі беларускі кірмаш!
КАЛЯДНЫЯ ПАВЯЧОРКІ
ВЯЧЭРНІ ЗБОР ДЗЯЎЧАТ ПАДЧАС КАЛЯД
Паўсюдны звычай у Беларусі
Пачынаючы з другога дня Каляд да Вадохрышча, а ў некаторых месцах і да Вялікага посту ладзяцца ў Беларусі, у заможных гаспадароў, асабліва ў тых, у якіх шмат дарослых дочак, — так званыя колядные повечоркй.
Напярэдадні дня, прызначанага для павячорак, дачка гаспадара адпраўляецца да сваіх сябровак і запрашае іх на вячоркі. Нягледзячы на гэта, на павячоркі могуць заходзіць і незапрошаныя дзяўчаты. Чым больш, тым лепш. Але ні адны павячоркі не абыходзяцца без халастых хлопцаў. Іх, вядома, не запрашаюць, але яны самі знаходзяць туды дарогу, употай ад сваіх родных і асабліва ад бацьков (бацькоў). Іх вабіць туды сардэчная зазноба, як іншага франта на танцавальны баль або ў маскарад завабліваюць вочкі або ножкі сталічнай прыгажуні... Вядома, хлопцаў-буянаў і дерунов (ахвочых да бойкі) не прымаюць на павячоркі.
У кожнага заможнага гаспадара бывае два і нават тры пакоі, таму для павячорак абіраецца самы вялікі пакой, каб не турбаваць старых-бацькоў, у якіх гэтым часам бываюць свайго роду зборы, якія праходзяць у набожных гутарках і разважаннях аб гаспадарчых справах.
Пакой беларускага селяніна варты апісання. На сценах развешаны ручнікі, а на іх вянкі з кветак або з жыта і пшаніцы. На покуце пад абразом стаіць дзежка з рошчынай. На дзежцы ляжыць печаны хлеб, накрыты обрусом. Пасярод пакоя ўзвышаецца доўгі вузкі стол, накрыты таксама абрусам і застаўлены блінамі, каўбасамі, грачанікамі, пшеннйкамй (застыўшая каша з проса з прымешкам мёду) і іншымі стравамі. Каля сцен прымацаваныя шырокія лавы. Ля дзвярэй цебер (цэбар) з вадой. Падлога з бітай, утаптанай гліны, але рэдка ў каго помост (падлога) з дошак, пасыпаны яловым веццем і аерам. Але асабліва цікавае асвятленне пакоя. У Беларусі просты люд яшчэ не ведае свечак. Звычайна там паляць лучыну. Але падчас павячорак ладзіцца асаблівага роду агмень, ужывальны, зрэшты, у некаторых і ва ўсякі іншы час. Са зробленай у столі
адтуліны вертыкальна спускаецца да паловы пакоя так званы лучнйк (нешта накшталт трубы з ліпавага луб’я) — чым ніжэй, тым шырэй. Да краёў гэтага лучніка прывешваецца жалезная клетачная рашотка, на якой кладуць древкй, г. зн. маленькія паленцы, і, пастаянна варушачы іх, вырабляюць вялікае полымя, якое асвятляе ўсю хату.
У чатыры або ў пяць гадзін вечара збіраюцца красныя дзяўчаты ў беленькіх кашулях з шырокімі рукавамі, зашпіленымі ля кісці рук шпонкамй (гузікамі), у гарсэтах, споднйцах, з павязанымі на галовах белымі палатнянымі хустачкамі. Кожная нясе з сабою калаўрот або пер’е хатніх птушак, а ў прйполе (фартуху) — розныя закускі: каўбасы, сала, бліны і інш. Большай часткай уваходзяць па некалькі разам і спяваюць песні. Нацалаваўшыся ўдосталь, размяшчаюцца па лавах і кожная займаецца сваёй працай: хто прадзівам кудзелі, хто абскубваннем пер’яў. I па чарзе распавядаюць казкі аб князях-волатах, аб ведзьмаках, якія прыварожваюць красных дзяўчат, аб гаючай і жывой вадзе, аб шапцы-невідзімцы і прыгажунях князёўнах. Калі нацешацца казкамі, прапаноўваюць адна другой загадкі. Потым спяваюць, нарэшце, варожаць. Звонкі дзявочы смех, бестурботная балбатня, жартаўлівыя прымаўкі, гучная гаворка без спрэчак, без боек штохвілінна раздаюцца ў хаце і пры яркім, асляпляльным асвятленні яе лучніком, які кідае полымя на вясёлых дзяўчат, робяць беларускія павячоркі падобнымі на чарадзейнае, чароўнае відовішча.
Але вось з'яўляюцца ў новых белых світках з чырвонымі паясамі і ў магерках (асаблівага крою шапкі) прйгожіе хлопцы з арэхамі, сушанымі яблыкамі, з півам, саладухай і нават лубкамі мёду ў руках і ў кішэнях. На хвіліну ўвесь збор змаўкае. Здзіўленне! Як быццам ніхто не чакаў хлопцаў. Непадробная сарамлівасць і бязгрэшнасць душ прыгажунь мімаволі выклікае на іх і без таго пунсовых шчоках яркую, як полымя, чырвань. Цішыня! Толькі дзе-небудзь удалечыні вылятае цяжкі ўздых з грудзей сіроткі, таму што паміж хлопцамі, якія ўвайшлі, няма яе мілага Васіля, ненагляднага галубка. Затое якая радасць, якая весялосць і неапісальная ўрачыстасць выяўляюцца ў поглядах тых, да якіх прыйшлі іх любыя сябры.
Хлопцы ставяць на стол прынесеныя пачастункі і займаюць месцы побач сваіх мілых. Быццам нехаця, быццам не згаджаючыся і нават аднекваючыся для выгляду, абраныя ледзь-ледзь
перасоўваюцца на сваіх месцах, а ўсё-ткі ўсаджваюцца побач прыгожых хлопцаў. Тут ужо сцэна мяняецца. Утвараюцца дзве партыі. Адна — гэта дзяўчаты без любых, другая — гэта дзяўчаты з прыгожымі хлопцамі. Першая спявае песні, а другая слухае казкі і прыказкі сваіх волатаў.
Вось адна партыя заспявала нейкую вясёлую песню, якая часам перарываецца смехам. Іншая... ды вось — Кузьма распавядае сваёй Просе (Ефрасінні) казку пра шэрага ваўка, пра чарадзея, які загубіў аднаго хлопца за тое, што яго пакахала дзяўчына, з якой ён сам жадаў ажаніцца. Кузьма — хлопец не дурань, ад казкі пра ваўка пераходзіць да аповеду аб сабе і пачынае як умее паўтараць Просі аб сваім каханні да яе. Замоўклі спявачкі, змоўкла і ўсё. Усе пераглянуліся... Хто пачырванеў, хто ўздыхнуў. Навошта яны змоўклі?
■— Запейце, дзевочкй, еіце! Запейце, красочкй, зязюлькй! — раздаюцца галасы шчасліўцаў, і вось красачкі зноў спяваюць, зноў рагочуць. Шчасліўцы працягваюць пачатыя гутаркі, шэпчуцца са сваімі любымі, замілавана пазіраюць на іх. Вось Кузьма маркотна схіліў галаву, паклаў на калені рукі, цяжка ўздыхнуў і замоўк. Потым, як бы абудзіўшыся ад доўгага сну, схамянуўся, працёр вочы і баязліва зірнуў на любую сваю Просю... Прося — на яго. Вочы іх гарэлі мацней за полымя агменю, рукі іх перакрыжаваліся, галава Просі машынальна апусцілася на плячо Кузьмы. 3-пад хусткі рассыпалася русая каса. Кузьма абвіў рукой шыю Просі. Уздыхнула дзеўка. Уздыхнуў Кузьма... He вытрымаў хлопец:
— Прося, сердценько мое! — сказаў ён з уздыхам. — Красачка моя! Я цебе люблю, прападаю па табе! Дарма, што твае бацькй неўладу з маймй... Просячка, сйзачка! Цн любйшь ты меня, прйгоженька, руса касйца мая?!