Беларусь у абрадах і казках  Павел Шпілеўскі

Беларусь у абрадах і казках

Павел Шпілеўскі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 304с.
Мінск 2010
73.29 МБ
і тым больш не могуць зараз апранацца по-дворянскй, а сталі насіць світкі з простага шэрага сялянскага сукна і лапці з лыка і толькі па святах прыбірацца ў больш тонкія сурдуты, боты і шапкі з брылямі. Паміж тым, не гледзячы на сваю беднату, яны ўсё-ткі цвёрда памятаюць аб сваім псеўдадваранскім паходжанні ад спрадвечных часоў Жыгімонта III, Уладзіслава IV або Яна-Казіміра. I хоць большая частка з іх, па цяперашнім становішчы, за адсутнасцю дваранскіх дакументаў патрапіла ў аднадворцы або вольныя хлебаробы (з абавязаннем рэкруцтва), але не жадаюць мець хлеба-солі з суседзямі-мужыкамі, якія нярэдка значна багацейшыя за іх. Той самы, які наймаецца ў мужыка за паробка (работніка, падзёншчыка), трымае сябе ў почтшпельном аддаленні ад яго і паўтарае аб сваім шляхетстве (хоць і недаказаным). Ён нізавошта не пойдзе на ігрышча сялян і не прыме ўдзел у іх сяброўскай гутарцы; наадварот, трымаецца свайго засценка і толькі з застенковымй камрадамі аддаецца ўсякім магчымым забавам і пацехам.
Прамучыўшыся ўвесь тыдзень за цяжкай працай, шляхтуны адпраўляюцца ў нядзелю ў бліжэйшую царкву, касцёл або на вечарынку, і тут, падчас свайго падарожжа, яны выглядаюць вельмі смешна: святочны ўбор, у якім яны фарсяць ва ўсе поры года, у іх адзіны, і яны абыходзяцца з ім вельмі асцярожна. Звычайна мужчыны свае сурдуты, а жанчыны сукенкі нясуць пад пахаю, а чаравікі (чабары) або боты — за плячыма на вяровачках або на кіёчках... Зразумела, пры сустрэчы з мужыком яны трымаюць сябе по-шляхетскй, г. зн. адварочваюцца ад мужыка і не жадаюць вітацца. Тут мімаволі і вырвецца з вуснаў мужычка кплівая ўсмешка, і дома, між сваімі, а часам і ў вочы гэтым жа ганарліўцам, якія прыйдуць да яго прасіць работы, заўважыць: «Бачыш — гол, як сакол, а туды ж, і ён ганарыцца!.. Шляхтура гэтакая!.. Ногй дзярець, а боты на кійку нясець...»
Прыказка гэтая вельмі дакладна характарызуе досціп беларускага мужыка і недарэчны гонар засцянковай шляхты. Адсюль вельмі зразумела паходжанне і значэнне такой бойкай і трапнай прыказкі!..
4)	Схавай грашульку на зязюльку
Варыянт: Схавай трй грошы ў руку на куку.
Прйпрячь денежку на ту пору, как явйтся кукушка й прокрйчйт: куку, т. е. на весну.
Паходжаннем сваім прыказка гэтая абавязана старажытнаму паданню славян аб зязюлі. Яшчэ язычнікі-славяне верылі, што са з'яўленнем у лясах зязюлі пачыналася вясна і той, хто, пачуўшы яе голас у першы раз, зазвініць грашыма (у руцэ або ў кішэні), будзе шчаслівы цэлы год. Калі ж ён не будзе мець на тую пару пры сабе грошай, то патрывае найвялікшую страту або няўдачу ў прадпрымаемай справе, калі гэта будзе дзяўчына, то не выйдзе замуж у той год. На падставе гэтага старажытныя славяне лічылі найвялікшым злачынствам забіць зязюлю, тым больш што некаторыя плямёны славян абагаўлялі яе10.
Паданне аб зязюлі захавалася да нашага часу. Закаханая сялянка, у першы раз пачуўшы голас зязюлі, спяшаецца пазвінець грашыма, і калі на гэтае дзіньканне зязюля адкажа куку, то загадвае аб сваім замужжы ў бягучым годзе. Маладыя звіняць грашыма і пытаюць зязюлю: «Як доўга пражывём мы разам?»". Колькі разоў адкажа зязюля, гэтулькі, вераць, пражывуць і яны (хоць з назіранняў прыродазнаўцаў вядома, што зязюля больш за 20 разоў не паўтарае ку-ку). Але найбольш важнае тое павер'е, што калі мужчына зазвініць грашыма, то ў яго будзе вадзіцца капейка на працягу ўсяго года. Таму, падобна сваім продкам-славянам, у нас лічаць грахом застрэліць зязюлю.
На падставе такога падання аб зязюлі, можна меркаваць і пра значэнне прыказкі. Яна будзе мець такі сэнс: насі вясною пры сабе грошы, каб, як пачуеш у першы раз куку, мог зазвінець імі і такім чынам наваражыць сабе шчасце. У пераносным жа сэнсе будзе значыць: беражы грошы на вясну, або — што адно і тое ж — на чорны дзень, таму што вясна для сялян што чорны дзень, бо ўвесну ў вёсках звычайна бывае недахоп у запасах хлеба, гародніны і харчовых прыпасаў. Значыць, той, хто не збярог грошай на вясну, будзе нешчаслівы, таму што патрывае голад.
5)	Мядведзь што скочнць, то цыган грошы валочйць^
Варыянт'. Мядведзь танцуець, цыгану на сало шанцуець.
Медведь скачет, а цыган деньгн забйрает, або: медведь скачет й тем кормйт Цыгана, зарабатывает ему сало.
Прыказка гэтая бярэ свой пачатак ад нядаўна яшчэ існаваўшага мядзведзеводства. Зараз яно ўжо знішчана; гультаяватыя цыгане сталі хлебаробамі. Але яшчэ нядаўна цыгане зараблялі тым, што, злавіўшы некалькіх мядзведзяў і прыручыўшы іх, вучылі гэтых жывёл розным фокусам-покусам і потым цэлым карагодам (па некалькі сямействаў разам) швэндаліся па гарадах і сёлах. Там забаўлялі народ спрытам сваіх гадаванцаў і за гэта атрымлівалі плату не толькі грашыма, але і ўсякімі харчамі, а асабліва любімым імі салам. Хлеб вельмі лёгкі. Намаганняў ніякіх, трэба толькі глядзець за сваімі гадаванцамі, а, між тым, усё сямейства было сыта і нават вельмі. Спадабалася такое жыццё цыганам, і яны вандравалі б так да сканчэння свету, але вось бяда!.. — не задавольваліся яны адной падачкаю, сталі красці коней, свінней і інш. Відаць, як ні кармі ваўка, а ён усё ў лес глядзіць. Ну, і прыбралі іх да рук, забаранілі швэндацца і паставілі за плуг. 3 гэтага відаць, якая едкая і шматзначная прыказка: мядзведзь скача, а цыган грошы забірае! На самой справе, мядзведзь працуе, мучыцца, а цыган ні за што бярэ грошы. Ці не праўда, што на Божым свеце вельмі шмат ёсць такіх цыганаў?.. Як часта медведй працуюць, а плата дастаецца цыганам\!! Відавочна, што гэтая прыказка накіравана супраць людзей бяздзейных, якія нічога не робяць, а жывуць прыпяваючы, словам, супраць тых, якія любяць чужымі рукамі жар заграбаць. Гэтую прыказку мужыкі ўжываюць у дачыненні да сваіх эканомаў і стараст, якія, карыстаючыся адсутнасцю памешчыкаў, багацеюць настолькі, наколькі бяднеюць сяляне.
6)	Хоць вы нас капут, то мы пе галём
Хоть ты убей нас, не пойдем. Словы капут і галём, відавочна, перакручаныя, асабліва галём •— замест французскага aliens. ГІрыказка гэтая вельмі новая, нарадзілася з падзей 1812 года. Вядома, што французскія афіцэры і салдаты жорстка адносіліся ў той час да беларускіх сялян; прымушалі іх вазіць і на-
сіць непасільныя цяжары, так што мучылі не толькі людзей, але коней і валоў. Гэтая прыказка існуе пераважна на Борйсовіцйне'2, і трэба думаць, што французы занадта даліся мясцовым жыхарам. Відаць, вельмі цяжка было бедным, калі, не гледзячы на лаянкі і збіццё, яны адважваліся пярэчыць сваім катам і адмаўляліся выконваць іх загады. Людзей прымушалі перавозіць параненых, амуніцыю і розныя іншыя вайсковыя рэчы. Змучаныя сяляне, бачачы, што іх канякі і валы падалі на хаду ад стомленасці, холаду і голаду, кідалі павады і ў адчаі крычалі: «Хоць вы нас зарэжце, далей не пойдзем!»
Пасля значэнне гэтай прыказкі абагульнілася і зрабілася шырэйшым: цяпер барысаўчане ў папрок немцам або французам, якія жывуць пры памешчыках, у выпадку пагрозы немцаў або французаў за невыкананне якога-небудзь даручэння, кажуць: «Хоць вы нас капут, то мы не галём». У гэтым выпадку відавочна насмешка і нават пагарда да чужацкіх наймітаў.
7)	Бабйных груш няруш: свае трасй, бабе нясй
He трогай бабыіх груш; свойх натрясй, да бабе поднесй. Тут гаворыцца аб пачцівасці да жанчын наогул і асабліва да старых. I на самой справе, у сялян, не гледзячы на прастату і необразованность, у вышэйшай ступені пераважае павага да жанчын, асабліва да старых. Судзячы па тым, што вясковая жанчына ні ў што не ўмешваецца пры вырашэнні якіх-небудзь важных спраў13: гандлёвых або грашовых абарачэннях — ніяк не зразумела, чаму аказваюць такую пачцівасць жанчынам? I чаму гэтая пачцівасць нейкая баязлівая, злучаная са страхам і пакорай? А менавіта гэтая прыказка вельмі ясна кажа аб рабалепстве да жанчын. Здаецца, не зробім нацяжкі, калі пачатак гэтай прыказкі ўзвядзём да старажытнага веравання славян у магутнасць старых баб, ведьмарок (ведунья, ведьмарка). У язычнікаў — нашых продкаў — старыя-шаптухі адыгрывалі вельмі важную ролю14 ў справах рэлігіі і розных жрэцкіх абрадах. Яны лічыліся выканаўцамі волі багоў і нячыстай сілы (нечйстйка'5): адтуль нарадзілася Баба-Яга, адтуль з'явілася паняцце аб хітрасці баб. Паводле спадчыны продкаў-славян, бабы-з//<7харкй займаюцца варажбой, гаданнямі, прысудамі, вырабам настоек з рознага зелья (зёлак) і замовамі; вельмі можа быць,
што на падставе такога павер'я аказваюць баязлівую павагу да жанчын, асабліва да старых баб. А можа быць, у гэтай прыказцы гаворыцца толькі аб пачцівасці маладых хлопцаў да старых жанчын, ад якіх залежыць лёс жаніха, які сватае дзяўчыну? У гэтым выпадку, сапраўды, усё вырашаюць жанчыны, мужчыны не ўмешваюцца ў бабіны справы. Нарэшце, можа быць, у прыказцы таму выказваецца пачцівасць да жанчын, асабліва старых, што яны бываюць больш зласлівыя, а такім чынам, і болып помслівыя за мужчын. Вядома, што жанчына часам і дабрэй, і міласцівей, але нярэдка ў гневе неўтаймоўней за ўсякага мужчыну...
8)	Вала зігядуць, зайца заСгьюць
Пока убьют зайца, так сьедят вола. Гэтая прыказка вельмі дакладна характарызуе старадаўнія дваранскія паляванні (аблавы), звязаныя з найвялікшымі выдаткамі: адгэтуль нарадзілася прыказка. I цяпер яшчэ водзяцца такія панскія паляванні, але што яны значаць у параўнанні з ранейшымі, якія былі, напрыклад, у рускіх магнатаў?.. Вядома16, што калі Януш Радзівіл ладзіў паляванне, то да яго з'язджалася столькі дваранскага і недваранскага люду, што для таго, каб накарміць усіх, патрабаваўся не однн вол. Дадзеная прыказка дае зрЯзумець, што задум і выдаткаў падчас палявання бывае шмат, а справа канчаецца лоўляю якога-небудзь зайца, што, сапраўды, і бывае. Неаднойчы паляўнічыя праблукаюць увесь дзень па лесе і нічога не прынясуць дадому.
Варшава, 1852 года, мая 28 дня.

БЕЛАРУСЬ
У ХАРАКТАРЫСТЫЧНЫХ АШСАННЯХ I ФАНТАСТЫЧНЫХ ПАВЕР’ЯХ
Ёсць у нас на Русі вялікі край між Дняпром і Заходняй Дзвіной: яго завуць Белоруссіею. Жывуць там людзі беларускія, нашчадкі старажытных Крнвйчей і Дреговнчей, родныя браты людзей велікарускіх. Жылі-былі доўга яны разам плямёнамі і родамі, але разышліся потым: хто на поўнач пайшоў, хто на поўдзень падаўся, а хто і з усходам пасябраваў. Усе разрозніліся і падзяліліся... Засталіся адны дрыгавічы і крывічы — людзі беларускія — на сваіх месцах, палюбілі сваю домову (папялішча), не пакінулі сваіх аселішчаў. Селі ды сядзяць на адным месцы. Ці кепска, ці добра — не выходзяць са сваіх хат: іх гнятуць палякі, палоніць Літва, гоняць туркі і татары — яны трываюць ды маўчаць і ўсё-ткі да гэтага часу засталіся на сваіх месцах. Велікарускія людзі на новым баку зажылі іншым жыццём: загаварылі мовай велікарускаю, навучыліся ўсякім навукам, мастацтвам, майстэрствам і рамёствам — утварылі сябе на еўрапейскі лад.