Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
1 сапраўды, як толькі ў 1848 г. пачаліся масавыя рэвалюцыйныя падзеі, вядомыя пад назвай “вясны народаў”, А. Міцкевіч разгарнуў энергічную дзейнасць. Спачатку стварыў у Італіі легіён з эмігранцкай моладзі для барацьбы з АўстраВенгерскай манархіяй, пазней кіраваў Міжнародным рэвалюцыйным трыбуналам і газетай на французскай мове “La tribune des peuples”. Апошнім актам яго палітычнай дзейнасці была арганізацыя эмііранцкіх легіёнаў у Турцыі ў час рускатурэцкай вайны.
За месяц да сваём смерці Адам Міцкевіч пісаў з Канстанцінопаля, што некаторыя мясціны гэтага горада здаліся яму “цалкам падобнымі на вуліцы майго роднага гарадка ў Літве” 20, маючы на ўвазе Навагрудак. Яму ўсё верылася, што з кожным годам яго шлях на радзіму становіцца карацейшым.
Марцэлі Косман (Познань, Польшча)
ПРАЎДА IЛЕГЕНДА ПРА САПЕРНІКА ПАЭТА ВАЎЖЫНЕЦ ПУТКАМЕР I АДАМ МІЦКЕВІЧ
Колькі страціла б паэзія, каб не было юнацкага суму Міцкевіча аб няўдалым каханні з Марыляй. Вобраз каханай узнікаў з розных нагод — і пры нагодзе няшчасце сэрца прымалася нашчадкамі абсалютна за чыстую манету. Больш таго, у розныя часы шмат даставалася з гэтай нагоды саперні
11 Mickiewicz A. Dzicla. Т. 15. S. 624.
19 Тамсама. С. 109110.
20 Тамсама. С. 617.
146
ку, які быццам бы забраў дзяўчыну ў паэта. А паколькі сапернік меў графскі тытул (хоць ім і не карыстаўся), з’явілася басня пра беднага і таленавітага хлопца, багатага пана і тую, якая выбрала багацце, адхіліўшы сапраўднае пачуццё.
Такая версія знаходзіла дасканалую глебу ў пасляваенны перыяд у сувязі з ідэяй класавай барацьбы і яўнымі тэндэнцыямі да мінімізацыі ролі асобы і адначасова ідэалізацыі тых, хто быў прыняты ў новы нацыянальны Пантэон. Міцкевіч меў шчасце трапіць туды. Сапраўдныя даследчыкі былі, аднак, стрыманымі. Прыкладам няхай паслужыць біяграфія, якая шматразова пісалася нанава і якая належыць пяру Мечыслава Яструна (“Міцкевіч”). Яна была прадстаўлена да выдання восенню 1948 г. і можа быць залічана да таго перыяду, калі згаданыя вышэй тэндэнцыі цалкам яшчэ не праявілі сябе.
Заставалася яшчэ адна акалічнасць, што не дазваляла шырэй раскруціць гэтую байку, — хоць гэтая з’ява была выразна акцэнтавана толькі пазней, на новым этапе развіцця польскага гуманізму, вольнага ад вульгарызацыі і спрашчэнняў. Рамантычная душа патрабавала вялікага платанічнага каханння, якое меў не толькі Міцкевіч, пачуцця, аддаленага ад спальні, у якой істота з крыві і касцей хутка нібыта магла пацешыцца ў Коўне. Думаю тут пра прывабную пані Кавальскую, жонку мясцовага медыка.
Што такое, дарэчы, пакуты стваральніка балад і рамансаў у параўнанні з морам чарніл, якія доўгі час выліваў Зігмунд Красінскі у шматлікіх і аб’ёмных лістах да каханай Дэльфіны з Камароў Патоцкай. Вяртаючыся да праблемы, можна коратка сказаць: шчаслівы сапернік паэта нічым не заслужыў непрыязных адносін нашчадкаў, больш таго, ён належыць да цікавых, хоць і не спапулярызаваных постацей у гісторыі Віленшчыны першай паловы XIX ст. 3 удзячнасцю гаварылі пра яго сучаснікі, не сустракаем таксама негатыўных сведчанняў і аб тым, што ён, паводле пазнейшых чутак, быў багатым арыстакратам, эгаістам, нячулым да шчасця іншых, і без згрызотаў сумлення разбіў цудоўнае будучае закаханых.
Путкамеры належалі да старой інфлянцкай шляхты. Шляхам шлюбаў, а яны заключаліся, наколькі гэта было магчыма, пераважна ў асяроддзі кальвінскіх аднаверцаў, трапілі яны ў ваколіцы Вільні. Ваўжынец (папулярнае імя ў сям’і), з 1709 г. тытулаваны інфлянцкім стольнікам, ажаніўся з Даротай Шрэтэр і меў з ёю чацвёра дзяцей. Адным з найбольш старых помнікаў на евангельскарэфарматарскіх могілках у былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага была так званая шрэтэраўская капліца.
Ваўжынец Путкамер таксама быў тытулаваны ў 1755 г. паручнікам Караля Ягамосці, а праз сем гадоў — генералад’ютантам. Узяўшы шлюб у Асташыне з Даротай з Цадроўскіх, ахрысціў 7 кас грычніка 1762 г. свайго сына Аляксандра Ежага ў Бальценіках Эйшышскага павета. Аляксандр у
147
17921798 гг. падпісваўся каралеўскім камергерам, аднак да тытулаў ставіўся раўнадушна, гэта відаць, як мы зазначалі раней, з таго, што сваё графскае званне не афішыраваў. Ад шлюбу з Каралінай Стрыенскай (таксама кальвінкай) нарадзілася чацвёра дзяцей: Яцак Багуслаў (у 1792 г.), Ваўжынец Станіслаў (у 1794 г.), Дарота Катарына (у 1797 г.) і Іаанна Канстанцыя (у 1798 г.).
Будучы сапернік Міцкевіча быў, такім чынам, старэйшы ад яго амаль на чатыры гады (дакладней —■ чатыры гады і чатыры месяцы), што ў час сватаўства да Марылі не мела ніякага значэння, а калі мела, то толькі ў карысць Ваўжынца, якому тады было дваццаць шэсць гадоў, у той час як Міцкевічу толькі дваццаць два.
Будучы “перахопнік Марылі” (так яго назвалі сучаснікі), нарадзіўся 14 жніўня, а ахрышчаны быў 26 таго ж месяца ў Бальценіках, у сядзібе генерала Путкамера. Кальвінісцкай царквы там не было, прыхільнікаў гэтай веры з кожным годам станавілася менш, хоць яна мела выдатнае рэфармацкае мінулае. Сярод гэтых прыхільнікаў пераважалі шляхецкія сем’і, нашчадкі былых пратэстантаў. Толькі на Жмудзі, дзе яна была ўведзена яшчэ ў язычніцкі перыяд у палове XVI ст., сустракалася больш сялянскіх супольнасцей з гэтай верай. Усіх іх аб’ядноўваў ЕвангелісцкаРэфарматарскі Сінод у Вільні (вярхоўная ўлада), а арганізацыйныя парафіі ўваходзілі ў склад акруг — адпаведнікаў каталіцкіх дыяцэзій, хоць на практыцы іх хутчэй па памеру можна параўноўваць з дэканатамі 1.
У 1807 г. Путкамер быў аддадзены ў вядомую школу ў Слуцку. Існавала там ужо больш за сто гадоў кальвінская гімназія, у якой тады вучылася каталіцкая моладзь з прычыны высокага ўзроўню навучання. Ён заставаўся пад асабістай апекай рэктара кс. Міхала Ваноўскага. Пасля заканчэння гімназіі ў 1810 г. шаснаццацігадовы юнак накіраваўся ў Імператарскі публічны універсітэт у Вільні, у цэнтр, які пачынаў якраз у гэты момант аказваць уплыў на ўсю былую, фармальна ўжо падзеленую польскалітоўскую Рэч Паспалітую, а фактычна паранейшаму існуючую ў свядомасці пакалення, якое жыло да і пасля 1795 г. Запісаўся ён на фізікаматэматычны факультэт, адзін з чатырох ва універсітэце. Скончыў яго ў 1812 г. са ступенню кандыдата філасофіі2.
“У тыя часы” малады Путкамер не застаўся ў баку ад вялікіх падзей, ад надзеі вярнуць поўную незалежнасць. Зазначым, што кальвінісцкая школа дала яму значна лепшую падрыхтоўку для атрымання вышэйшай адукацыі і жыцця, чым Адаму, які атрымаў адукацыю ў навагрудскіх даміні
' Kosman М. Litcwska Jcdnota EwangclickoRcformowana od poiowy XVII w. do 1939 r. Opolc, 1986. S. 58 in.
2 Nowak Z. J. Puttkamcr Wawrzynicc Stanislaw Jan (17941850) // Polski Slownik Biograficzny. T. 29. S. 475 inn.
148
канцаў. Трэба, дарэчы, прызнаць, што апошні выхоўваўся ў больш складаных матэрыяльных умовах. Калі вялікая армія французскага імператара ўваходзіла ў Літву, ён быў яшчэ амаль дзіцем (меў трынаццаць з паловай гадоў), і менавіта такім назіраў паўсюдны энтузіязм. Ваўжынец жа быў юнаком, уступаў у дзейснае жыццё — таму завербаваўся як радавы салдат у войска, дайшоў да Масквы, удзельнічаў у пазнейшых бітвах (Будзішын, Лютцэн), аж да бітвы народаў (Лейпцыг), пакуль не трапіў у прускі палон. Належаў тады да палымяных прыхільнікаў “малога капрала”. Калі намнога пазней (1840) рэшткі імператара ўрачыста перавозіліся з вострава Святой Алены ў касцёл Інвалідаў у Парыжы, сведкамі гэтай урачыстасці былі, між іншых, польскія эмігранты. He адзін “напалеончык” з Польшчы ўсёй душой рваўся на берагі Сены, але часцей за ўсё іх мара не збывалася зза адсутнасці грошай. Па гэтай жа прычыне не выбраўся туды і Путкамер.
Пасля вяртання з напалеонаўскай вайны вёў ён жыццё звычайнага памешчыка, але не замыкаўся ў цесным кругу гаспадарчых спраў, хоць ім і надаваў вялікае значэнне. Меў шырокія інтарэсы: заставаўся ў кантактах з філаматамі і філарэтамі, быў членам віленскага Таварыства шубраўцаў. Праяўляў актыўнасць на розных нівах, а ваеннае паражэнне навучыла яго таму, што трэба сістэматычна працаваць для айчыны іншым чынам.
Быў тады — у пачатку мінулага стагоддзя — перыяд плённага развіцця нацыянальнай культуры; шырока планаваліся даследаванні мінулага Польшчы і папулярызацыя ведаў аб тым перыядзе. У гэты ж час ствараўся новы нантэон, у які побач з ранейшымі постацямі (пераважна ўладарамі, a таксама славутымі вайскоўцамі, такімі, як Займойскі, Чарнецкі, Жулкеўскі, Хадкевіч) увайшлі новыя героі. Побач з грабніцамі манархаў на Вавелі знайшлі сабе месца князь Юзаф і Тадэвуш Касцюшка (вёўся старанны адбор, да прыкладу, кракаўскія ўлады негатыўна ставіліся да такіх праектаў, як пахаванне ў падзямеллях катэдры Яна Генрыка Дамброўскага) — менавіта ў гонар Касцюшкі наш граф арганізаваў у 1819 г., пасля атрымання дазволу ад Аляксандра I, урачыстае жалобнае набажэнства ў Навагрудку, а пры катафалку прачытаў элегію, якую, здаецца, напісаў сам.
Путкамер валодаў пяром не толькі як аўтар сацыяльных праектаў (быў адхілены, як вельмі радыкальны, ііраект ліквідацыі прыгонніцтва, перш за ўсё ва ўладаннях ЕвангелісцкаРэфармацкага Сінода), а пра яго адкрытасць сведчыць той факт, што гарачы кальвініст арганізаваў патрыятычнарэлігійную цырымонію ў мясцовых дамініканцаў. Кіраваўся розумам: мэтай было аб’яднанне ўсіх палякаў, што схілялі галовы перад Касцюшкам, ні для кога не было таямніцай тое, што пераважная большасць шляхты — католікі, падругое, дзе ж можна было знайсці іакі прадстаўнічы будынак для правядзення ўрачыстасці?!
149
Будучы павятовы лідскі маршалак не раздумваў, калі выбар сэрца спыніўся не на прадстаўніцы сваёй веры (кальвіністак знайсці было ўсё складаней), а на прыгожай маладой суседцы з каталіцкай сям’і Верашчакаў. Яны жылі ў Туганавічах, ён нядаўна пачаў гаспадарыць у суседнім, атрыманым ад бацькі, Уніхаве. Мы не ведаем ні аднаго сапраўднага канкурэнта на руку Марылі, бо ў такой ролі выступіў вельмі паспешліва, і яго прынялі. Аднак трэба яшчэ адзначыць яго талент, працавітасць і лагодны характар. У гэтым сэнсе ніхто з нядобразычліўцаў не выказаўся крытычна аб ім. Маўчалі таксама і аб тым, што датычылася знешнасці, а несумненна, што фантазія пайшла б далёка, каб існавалі для гэтага хоць бы нязначныя падставы.