• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    157
    цоўныя масы, барацьбы за беларускія школы, кнігу, прэсу і тэатр, што спрыяла росту нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці.
    Для беларусаў мажлівасць мець сваю перыёдыку, каб выражаць пісьмова думкі на роднай мове, лічылася вялікай справай, бо адкрывала дарогу да шырэйшага праяўлення народных талентаў, актыўнага ўзбагачэння нацыянальнай духоўнасці. Паскаралася далучэнне і да здабыткаў сусветнай культуры. Шмат рабіла ў гэтым накірунку газета “Наша ніва”, на старонках якой сістэматычна змяшчаліся пераклады з класічнай і тагачаснай прагрэсіўнай літаратуры іншых народаў. 3 асаблівай пашанай тут ставіліся да папулярызацыі жыцця і творчасці А. Міцкевіча.
    Ушанаванне памяці вялікага паэта супала з часам імкнення беларусаў да самавызначэння сябе як нацыі, барацьбы перадавых сыноў і дачок за самастойны быт у еўрапейскім супольніцтве. 3 іх асяроддзя паступова вылучаліся рупліўцы, якія бралі прыклад з традыцый філамацкага руху. Так, студэнт Новааляксандраўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах Аркадзь Смоліч (18911938) паслядоўна стаў ажыццяўляць ідэі сваіх папярэднікаўфіламатаў, за якія змагаліся А. Міцкевіч і яго сябры. Іх шчыры паслядоўнік лічыў, што асноўныя перадумовы да новага ладу жыцця яму — аўтару будучай праграмы і ідэолагу беларускай Сацыялдэмакратычнай партыі бачыліся “не ў дыктатуры пралетарыята, а ў дэмакратычным рэспубліканскім ладзе” 8. Важнейшымі заваёвамі грамадства, на яго думку, павінны стаць: “...свабода слова, друку, сходаў, сумлення, незачэпнасць асобы”. Дэмакратычныя ўмовы, па яго перакананню, “дадуць мажлівасць вызваліцца ад паднявольнае адміністрацыйнае апекі, што дасць магчымасць вольна і шырока развіваць свае прыродныя здольнасці, ухіліць нездаровыя дэмаралізуючыя ўплывы няволі і ўціску” 9. Такі народ, з упэўненасцю даводзіў аўтар, “будзе выяўляць сваю найвышэйшую творчасць у нацыянальных формах. А значыць, і ўсялюдскі прагрэс, які ёсць творчасцю перадусім, будзе ісці нацыянальнымі шляхамі і прывядзець ніякім чынам не да асіміляцыі народаў, а толькі да вышэйшай формы іх згоднага жыцця” '°.
    Грунтуючыся на філамацкіх традыцыях, А. Смоліч паспяхова развіў ідэі пра значэнне нацыянальнай школы і роднай мовы ва ўзгадаванні патрыятызму. Даводзячы гэтую вечную ісціну, ён сцвярджаў, што “асноваю нацыянальнай школы служьшь родная мова — адзнака нацыі, яе духоўны твар. Мова збірае ў сабе ўсё, што мае дух нацыі. Няма ў нацыі нічога ні малога, ні вялікага, чаго б мова не ведала. Без мовы не адбываецца творчасць народа. Пакуль жыве мова, датуль жыве і народ, датуль і нацыянальнае выха
    * Смоліч А. Гсаграфія Бсларусі. Мн., 1993. С. 365.
    ’ Ліс А. Пасляслоўс // Смоліч А. Гсаграфія Бсларусі. С. 365371.
    10 Тамсама.
    158
    ванне будзе мець вялікую вагу і значэнне. Адабраць у народа мову — значыць спыніць яго развіццё, паставіць на дарозе культурнай творчасці глухую перагародку; эпоха заняпаду мовы ў жыцці нацыі — гэта эпоха заняпаду жыцця народа, спыненне працы яго розуму: гэта нацыянальная хвароба, самае горшае няшчасце, якое можа здарыцца ў цэлага народа” 11.
    У гісторыю беларускай навукі і культуры А. Смоліч увайшоў як вялікі патрыёт Бацькаўшчыны, заслужаны яе працаўнік. Ён быў сярод тых, хто звярнуўся да спадчыны філаматаў і правільна вызначыў ролю і месца нараджэння вялікага песняра. У сваёй кнізе ён пісаў: “На паўдня ад Навагрудка ляжыць праслаўленае Міцкевічам воз. Свіцязь, а недалёка ад воз. Калдычэўскага месца ўрадзін яго — засценак Завоссе. У гэтым глухім закутку радзіўся найвялікшы з паэтаў Беларусі” 12. Далей аўтар паведамляе, што: “Навагрудская зямля радзіла і выгадавала Адама Міцкевіча. За гэта ён яе праславіў на ўвесь свет, як не праслаўляў ніадзін паэта свае Бацькаўшчыны” 15.
    Знаёмства са зборнікам “Адам Міцкевіч і Беларусь”, які падрыхтаваны і выдадзены Навуковаасветным цэнтрам імя Францыска Скарыны, Польскім інстытутам у Мінску і Беларускім фондам культуры ў 1997 г. радуе. Цешаць і матэрыялы, што змяшчаюцца ў рэспубліканскім друку.
    Вікторыя Сліеоўска (Варшава)
    ЗАБАРОНЕНЫЯ ЧЫТАННІ
    Сёння, калі мы так урачыста святкуем міцкевічаўскі юбілей, калі творчасць паэта цвёрда ўвайшла ў школьныя праграмы, калі яго драмы не сыходзяць са сцэн не толькі ў Польшчы, а спадчына творцы і шляхі яго жыцця сталі аб’ектам шматлікіх даследаванняў як на радзіме, так і за мяжой, цяжка сабе ўявіць, што толькі паўтара стагоддзя аддзяляе нас ад таго перыяду, калі яны праследаваліся, “забароненыя для чытання”, а за іх захоўванне і распаўсюджванне пагражалі самыя страшныя пакаранні.
    Паражэнне Лістападаўскага паўстання, пазбаўленне палякаў нават сурагату ўласнай дзяржаўнасці, якім з’яўлялася Царства Польскае, укараненне над Віслай паскевічаўскай сістэмы і яшчэ больш суровых правілаў на ўскраінах былой Рэчы Паспалітай, — усё гэта выклікала невядомую раней з’яву патаемных чытанняў, хаджэння па руках, асабліва сярод маладых людзей, “забароненай літаратуры”, як друкаваных твораў, перш за ўсё эмігра
    " Діс А. Пасляслоўс // Смоліч А. Гсаграфія Бсларусі. С. 367.
    12 Тамсама. С. 251.
    ” Тамсама. С. 252.
    159
    цыйных, так і незвычайна багатай колькасцю і якасцю рукапіснай літаратуры. Барацьбу з памяццю пра нацыянальнае мінулае захопніцкія ўлады вялі з паступаючым нарастаннем, што супрацьпастаўлялася ўсялякім тайным і паўстанцкім рухам. Дарэчы, гэта былі ўзаемазвязаныя з’явы: тайныя гурткі і арганізацыі заўсёды займаліся дастаўкай, чытаннем, перапісваннем забароненай літаратуры. У сваю чаргу менавіта такая літаратура была тым магнітам, які масава прыцягваў моладзь у тайныя гурткі і таварыствы, аб чым дружна сведчаць як паказанні, дадзеныя следчым камісіям, так і ўспаміны.
    Побач з помнікамі менавіта следчасудовыя матэрыялы з’яўляюцца істотнай крыніцай ведаў пра такую літаратуру: кожны раз у час вобыскаў знаходзілі “рэчавыя доказы” ў выглядзе кніг, сшыткаў з перапісанымі творамі, а ў напісаных уласнай рукой паказаннях прыводзіліся назвы перадаваных з РУК У РУК' “разбойніцкіх кніг”, як іх часта называлі самі абвінавачаныя ў “чытацкіх злачынствах” (трапнае вызначэнне Марыі Яніён) 1. Вядома, тое, што трапіла ў рукі “інквізітараў”, было толькі вяршыняй айсберга. Аб гэтым пераканаўча сведчаць захаваныя ў розных аддзелах рукапісаў і архівах сшыткі паненак з прыстойных сем’яў, вучнёўскія сшыткі, у якіх знаходзім цэлыя падборкі пераважна паэтычных твораў, часта ў недакладнай версіі, розных варыянтах. Яшчэ Дора Кацнельсон 2 спрабавала сабраць рукапісную “міцкевічыяну”, таму што сярод найбольш чытаных і нястомна перапісваных аўтараў Адам Міцкевіч несумненна амаль на працягу ўсяго XIX ст. трымаў пальму першынства, не гаворачы ўжо пра міжпаўстанцкі перыяд.
    У другой чвэрці XIX ст. Міцкевіч лічыўся нядобранадзейным аўтарам і на тэрыторыях, забраных аўстрыйцамі, пра што часта забываюць, маючы перад вачыма перш за ўсё перыяд галіцкай аўтаноміі. Сярод 22 так званых “тайных выданняў Асалінэум” (за іх выданне ў Львове пасля працэсу, які доўжыўся ў 18341837, дырэктар Канстанцін Слатвіньскі, а таксама друкары былі абвінавачаны ў “дзяржаўнай здрадзе”), ажно тры выйшлі зпад яго пяра: “Рэдут Ардона”, “Да маціполькі”, а таксама “Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства” 3. Апошнія былі прызнаны аўстрыйскімі ўладамі творам “найбольш небяспечным” 4.
    Да ліку “забароненых” таксама вельмі хутка далучылі творы, якія былі выдадзены з дазволу цэнзуры ў Пецярбургу, з “Конрадам Валенродам” на
    1 Janion М. Litcratura і spisck // Stowarzyszcnic Ludu Polskicgo w Krolcstwic Polskim: Gustaw Ehrenberg i “swi?tokrzyzcy". Wroclaw, 1978. S. 77100.
    2 Сабраны Д.Кацнсльсон вслізарны матэрыял парансйшаму чакас апрацоўкі і выдання.
    ’ Гл.: Wislocki W. Т. Tajnc druki Zakladu Ossolinskich: W stulccic proccsu o zdrad? stanu. Lwow, 1935. S. 3845.
    4 Тамсама. C. 3940; параўн.: Sala M. Gcschichtc des polnischcn Aufstandcs vom Jahrc 1846. Wien, 1867. S. 60; Borys W. Wyprawa J. Zaliwskicgo i polskic organizacjc spiskowc w Galicji w latach 18321835 // Spolcczcnstwo polskic i proby wznowicnia walki zbrojnej w 1833 roku. Wroclaw, 1984. S. 86.
    160
    чале. Забарона датычылася ўжо не толькі некаторых твораў паэта, але і яго імя.
    Здзіўляе тое, што паэзія Міцкевіча беражліва захоўвалася не толькі ў шляхецкіх дварах, знаходзілі яе хітра схаванай сярод кулінарных рэцэптаў, у бібліятэчках, купленых у складчыну, легальных і паўлегальных, у студэнтаў Кіеўскага ’, Маскоўскага 6 і Пецярбургскага 7 універсітэтаў, у вучняў Варшаўскіх юрыдычных курсаў, у дарожных куфрах, выпадкова забытых у гатэлях; яна даходзіла нават у далёкую Сібір, куды яе прывозілі з сабой ссыльныя, нягледзячы на кантроль і забарону, а затым дэкламавалі на агульных вечарынах, пісалі на вершы музыку і спявалі разам з іншымі “баладамі” 8.
    Няма патрэбы нагадваць, што сасланыя ў розныя бакі царства філаматы і філарэты добра ведалі паэзію свайго сябра і калегі. Удзельнікі Лістападаўскага паўстання, якія былі ўключаны ў расійскае войска ці высланы на катаргу, насілі ў сваіх салдацкіх ранцах вершы паэта. Пра гэта даведаліся ў час следства па так званай справе “Омскай змовы” (18331837): у паперах галоўных абвінавачаных побач з патрыятычнай паэзіяй перыяду паўстання была знойдзена менавіта паэзія Міцкевіча: меў яе, напрыклад, Геранім Гольштайн ’, ведаў яе ксёндз Ян Серацінскі, які са здзіўленнем занатаваў у сваім дзённіку, што “зусім неспадзявана” ў школьнай бібліятэцы ў Омску, дзе ён працаваў настаўнікам (хоць павінен быў адбываць як пакаранне службу радавым) натрапіў на “твор Міцкевіча” 10. Трэба дадаць, што ў многіх арыштаваных па “Омскай справе” знаходзілі паэзію Міцкевіча, у тым ліку “Оду да маладосці” ". Іне толькі ў іх.
    5 Матэрыялы на дадзсную тэму знаходзяцца ў дакумснтах аб працэсс студэнтаў — члснаў гуртка Уладзіслава Гардона (Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны ў Кісвс, (далсй: ЦДГАУ), ф. 470, воп. 1, адз. зах. 28, 29, 31, 32, 58, 63, 64, 105, 108, 173177, 188 і інш.
    6 Пра гэта пісаў Рамуальд Свяжбсньскі ў уласнаручных паказаннях (гл.: Wiosna Ludow w Krolcstwic Polskim: Organizacja 1848 roku. Wroclaw, 1994. S. 223 i наст.), a таксама ва ўспамінах, напісаных ад трэцяй асобы (Sprzysigzcnia pomigdzy rokicm 1839 і 1849 // Бібліятэка імя Асалінскіх у Вроцлавс, рук. 3204). Факт хаджэння сярод польскіх студэнтаў у Псцярбургу “Пана Тадэвуша”, “Дзядоў", “Кніг пілігрымства", а таксама “Лскцый па славянскай літаратуры" пацвсрдзілі і іншыя выпускнікі, супраць якіх была ўзбуджана справа за змоўніцкую дзсйнасць у Царствс Польскім.