Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Аднак ёсць спосаб вызначыць дакладныя адносіны да этнасу, прапанаваныя сучаснай навукай. Згодна з палажэннямі сучаснай французскай сацыялогіі, напрыклад, этнічная прыналежнасць чалавека вызначаецца згодна з яго ўласнай самасвядомасцю. Мы б дадалі: згодна з яго менталітэтам... I менавіта ў гэтым “месцы” з Міцкевічам пачынаюцца складанасці. Перш за ўсё гэта чалавек, які, пачынаючы з самых першых сваіх вершаў, зыходзіў з існавання сваёй радзімы, якую з вялікім пачуццём і натхненннем ён услаўляў:
Litwo! Ojczyznomoja!
I гэтае “Litwo” ён пранёс скрозь усё сваё жыццё.
Аднак выявілася, што гэта яшчэ не ўся радзіма паэта. Гэта, гаворачы словамі другога Міцкевіча, Канстанціна (Я. Коласа) — “родны кут”, малая радзіма. Але дзякуючы мове і, зноў жа, ментальнасці Міцкевіч здолеў стварыць у сусветным вымярэнні вобраз такога вялікага славянскага этнасу, як польскі, і яго “крэсавыя” адценні, з эстэтычнага боку гледжання, толькі ўзбагачаюць шырокую плынь “польскасці”, а праз яе — усяго славянскага свету.
Ды вернемся яшчэ раз да праблемы зямлі, як месца жыцця, месца прабывання чалавека. Прыцягненне зямлі было адкрыта яшчэ старажытнымі. Развіццё гэтай традыцыі, напэўна, ідзе ад Гіпакрата, філосафа і “родапа
165
чынальніка” медыцыны, які сцвярджаў, што “месца нараджэння назаўсёды прадвызначае лёс (характар) чалавека”. Палымяныя радкі аб родным месцы, дзе нарадзіўся чалавек і дзе ён быў выхаваны ў Бозе, засталіся ў спадчыну ад Скарыны. Мысліцелі XVIIXIX стст. адзначалі асаблівую значнасць месцазнаходжання чалавека, геаграфічных умоў, клімату ў фарміраванні этнасу, нацыянальнага характару, асаблівых рысаў ментальнасці народаў і асобных людзей. I наш вялікі класік сцвярджае слушнасць такіх думак сваім жыццём, усплёскамі сваёй душы. Прыгадаем толькі “Акерманскія стэпы” і ўскрык паэта:
Zc slyszalcm gios z Litwy —
Jcdzmy! nikt nic wola!
H bob c Лнтвы... Ho в путь! Ннкто нс позовст.
(Пераклад I Буніна)
Што чуу бы гук з Літвы, — ніхто нс кліча, сдзсм’
(Пераклад М. Танка)
I яшчэ адзін вялікі сведка з іншага, паўночнага боку:
Там псл Мнцксвнч вдохновснный Н посрсдн прнбрсжных скал Свою Лнтву воспомннал.
(A. С. Пушкін)
Але зямля ёсць яшчэ, у культуралагічным сэнсе, і носьбіт асаблівай духоўнасці, што будуецца на звычках і традыцыях пакаленняў людзей, якія жылі на ёй. I тут, калі гэта канкрэтна датычыцца творчасці А. Міцкевіча, паўстае праблема праяўлення ў ёй не толькі беларускай ментальнасці (што зразумела і што адбіваецца на ўсім творчым шляху А. Міцкевіча — ад першапачатковых вершаў да эпілога “Пана Тадэвуша”), але і такіх рысаў нацыянальнага характару этнічных літоўцаў (яны, зразумела, таксама жылі ў арэале гродзенсканавагрудскай зямлі і побач з ёю), як упартасць і высакароднасць.
I калі ўсур’ёз задумацца над воблікам Адама Міцкевіча як чалавека і творцы, можна перш за ўсё адзначыць высокую ступень яго творчай энергіі, творчага патэнцыялу. Выкарыстоўваючы “тэхналогію” Л. Гумілёва, можна сцвярджаць, што А. Міцкевіч быў пасіянарыем найвышэйшай пробы. I гэтая, вызначальная, рыса яго характару праявілася ва ўсім: у парывах да вольнасці і свабоды, у каханні і ў рэшце рэшт непасрэдна ў творчасці.
А. Міцкевіч у пэўнай ступені можа прадставіць сабой ідэал, на якім, што ўпарта прапаноўвалі педагогі ў савецкі час, павінна выхоўвацца моладзь. I сапраўды, для сучаснага беларуса ў вобліку А. Міцкевіча ёсць шмат і павучальнага, і востра неабходнага, — менавіта сёння, у момант гістарыч
166
нага пераходу, трансфармацыі беларускага грамадства ў грамадства новага тыпу, пабудаванага па законах адкрытасці і дэмакратызму, на арганічных суадносінах паміж грамадскаабшчынным і асобасным пачатках. У сувязі з гэтым нам здаецца неабходным адзначыць тыя дамінантныя структуры новай парадыгмы суадносін свету і чалавека, якія магла б даць настроенасць на Міцкевіча юнакоў, што ўступаюць у жыццё на золку новага тысячагоддзя, і якія маглі б ім сутнасна дапамагчы ў найскладанейшым працэсе будаўніцтва чалавечай індывідуальнасці і самабытнасці.
Зразумела: адрадзіць ідэал шляхетнасці патрэбна. Гэтая праблема ўяўляецца нам надзвычай актуальнай: гаворка ідзе аб адраджэнні ў чалавека на зямлі беларускай на новым узроўні пачуцця ўласнай годнасці, пачуцця, якое арганічна было ўласціва грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага і якое было потым страчана, і страта гэтая замацавалася ў савецкую эпоху.
Між тым у наш час, калі галоўнымі дэтэрмінантамі быцця абвешчаны правы чалавека, зразумела, што без пачуцця ўласнай годнасці немагчыма ні сфарміраваць асобу дэмакратычнага, адкрытага грамадства, ні існаваць чалавеку ў якасці творцы і носьбіта культуры. 1 Адам Міцкевіч, вялікі грамадскі дзеяч і вялікі мастак, народжаны на беларускай зямлі, уяўляе сабой найлепшы тып адносін да быцця, які малады чалавек павінен браць за ўзор у сваёй дзейнасці.
Разглядаючы постаць Міцкевіча, неабходна адзначыць, што ён уяўляе сабой апантаную, звышдухоўную асобу. Часам мы разважаем аб культуры амаль што надарэмна толькі таму, што ўяўляем яе неяк функцыянальна (або аперацыянальна), забываючыся пра тое, што яна засноўваецца цалкам на субстраце духоўнасці. Апошняе паняцце, як вядома, шматмернае, і сучасная гуманітарная навука толькі пачынае на новым узроўні спасцігаць інтэгральную сутнасць духоўнага пачатку. Але зразумела і іншае: у структуру духоўнасці так ці інакш уваходзіць вера. Гэта характэрна і для нашага часу; у рэтраспектыўным жа ракурсе адназначна відаць, што вераванні той ці іншай зямлі не толькі паказваюць накірунак і шляхі развіцця культуры, але і вызначаюць яе сутнасць, яе асаблівасці. Постаць А. Міцкевіча неабходна нам сёння таму, што яна аднаўляе традыцыі веравызнання, арганічныя для Беларусі. Як вядома, найбольш глыбокім і значным для Беларусі з’яўляецца хрысціянскае веравызнанне — можа, з падсвядомым язычніцкім (паганскім) адчуваннем свету, якое так блізка беларускай ментальнасці.
Міцкевіч увасабляў сабой вышэйшы хрысціянізаваны ідэал адносін чалавека да жыцця (зразумела, што гэты ідэал прадстаўлены ў каталіцкім выглядзе, але і гэта можна трактаваць як аб’ядноўваючы элемент культур на іх “мяжы”: беларускай, польскай, літоўскай). Адначасова вялікі паэт быў носьбітам і тонкім інтэрпрэтатарам протабеларускіх народных
167
уяўленняў, якія ўваходзілі ў глыбіню язычніцкага светапогляду людзей прынёманскага краю, што так цудоўна, так моцна адбілася на яго творчасці.
I, у рэшце рэшт, з пункту гледжання культуры Міцкевіч увасабляў і сцвярджаў у сваёй творчасці вышэйшую планку этнічнасці і мастацкасці.
Прастора невялікага па аб’ёму даследавання не дазваляе паказаць усю эстэтычную вышыню А. Міцкевіча, таму міжволі гаворка ідзе толькі аб яе тэзіснай дэманстрацыі, толькі часткова — аб ягоным вялікім эстэтычным патэнцыяле.
Тэзісна ж мастакоўская геніальнасць вялікага паэта можа мець такі выраз:
1. магутная метафарычнасць, якая ўзнікае на тонкай асацыятыўнай аснове;
2. вытанчаная эстэтыкамастацкая апрацоўка дэталей, з’яў прыроды і чалавечых адносін;
3. моцны “паэтычны дух і гістарычная праўда”, якія ўвасабляюцца з выключна дакладным адчуваннем славянскай ментальнасці.
Першая тэза лёгка падмацоўвацца літаральна кожным творам паэта. Возьмем два розных вобразы: глыбіня балотных беларускіх азёр і акерманскія стэпы. I тут і там — тонкі (блізкае да шапэнаўскага светаадчування) рух пачуцця, які ўвасабляецца праз сістэму параўнанняў у надзвычай яркай і маляўнічай карціне.
Вада іржавая ў тых студнях шкліцца мутна, 3 глыбі дыміць смурод удушлівы, агрутны, 1 ад яго губляюць дрэвы лісцс, колср, Трухлявыя, з карой падточанай і хворай... Як ціха! Спынімся! Я журавоў лст чую, Якіх бы нават сокал быстры нс углсдзсў; I як матыль калыша квстку палявую...
(Пераклад М. Танка)
Здаецца, мастаку падуладна ўсё: і лёт сокала, і жыццё непраходных нетраў беларускай пушчы, і мерны рух пяскоў пустыні. Але Міцкевічу ўдаецца і тое, што часам не здольныя ажыццявіць і буйныя паэты: ён арганічна спалучае маляўнічыя відарысы са станам чалавечай душы і атрымлівае пры гэтым надзвычай моцны эстэтычны канцэнтрат.
Раскрыццё другой тэзы патрабуе не толькі спецыяльнага складанага эстэтычнага (з элементамі фенаменалогіі і сучаснай герменеўтыкі) даследавання, але і параўнальнага аналізу, які можа ўскрыць як пласты эстэтычнага, так і своеасаблівасці творчай манеры. Напрыклад, у “Трох Будрысах” Міцкевіча назіраем узор элегантнасці і вытанчанасці, у параўнанні з “моцнай” шырынёй пушкінскага верша і мяккай пранізлівай прастатой купалаўскага радка.
168
Bo nad wszystkich zicm branki milszc zaszki kochanki, Wcsolutki, jak mlodc kotcczki,
Zicc biclszc od mlckq z czarna rzqsq powicka, Oczy blyszczq, jak dwic gwiazdcczki...
Нст на свстс царнцы крашс польской дсвнцы.
Всссла — что котснок у псчкн —
Н как роза румяна, а бсла, что смстана;
Очн свстятся, будто двс свсчкн...
Бо 3 нявольніц мнс толькі
Спадабаліся полькі —
Так панадны мнс стан іх дзявочы,
Твар іх бсларужовы,
Як смоль, чорныя бровы,
Як дзвс зоркі, іх свсцяцца вочы...
Яшчэ адным доказам вялнкасці Міцкевіча як мастака, на наш погляд, з’яўляецца яго здольнасць даць максімальны выраз славянскай душы.
У “Пане Тадэвушы” выкладзена, як вядома, энцыклапедыя жыцця шляхціца Рэчы Паспалітай, дзе карэнная патрыярхальнасць беларускага шляхецкага быцця спалучаецца з выяўленнем польскага нацыянальнага характару ў яго надзвычай дакладнай форме — яго выразе.
Яшчэ больш паказальнымі, на наш погляд, з’яўляюцца “Дзяды”, дзе Міцкевіч праяўляе прарочы дар і дзе з максімальнай сілай знаходзіць выраз агульнаславянская (праз, зразумела, польскі трансфер) ментальнасць. Дастаткова ўспомніць знакаміты рэфрэн, які гучыць ў другой частцы вялікай паэмы:
Cicmno wszfdzic, gtucho wszqdzic, Co to bfdzic, co to bgdzic?
У двух радках выказаны канцэнтраваны кантынуум прадчуванняў, перажыванняў, болю паэта за лёс роднай краіны зза немінучасці новых узрушэнняў. I з біблейскай магутнасцю ў прарочых словах паэта гучыць звон. Гэта зроблена так глыбока па перажыванню, так памастацку моцна, што іншаму творцу, што знаходзіцца паза колам адчуванняў этнічнага масіву, якім “падпітваюцца” пачуцці паэта, прынцыпова немагчыма адэкватна выкласці вышэйшыя духоўныя каштоўнасці. Напрыклад, нядрэннаму сучаснаму расійскаму паэту Леаніду Мартынаву менавіта таму, што ён вельмі аддалены ад пачуццёвай энергетыкі жыхароў прынёманскага краю, так і не ўдалося зрабіць адэкватны пераклад на рускую мову: