Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
7 Гаварыў пра гэта, напр., Вінцэнт Давід, які чытаў творы Міцксвіча ў час вучобы ў Псцярбургу ў 1837 і наступных гадах (гл.: Rcwolucyjna konspiracja w Krolcstwic Polskim w latach 18401845. Edward Dcmbowski. Wroclaw, 1981. S. 292293).
’ Аўтарам музыкі да балады Міцксвіча “Свіцязянка” быў Адам Грос. Яна знайшлася ў выдадзсным праз шмат гадоў томс “Mclodii daurskich” (1883).
’ Spolcczcnstwo polskic i proby wznowicnia walki zbrojncj w 1833 roku. Wroclaw, 1984. S. 124.
'° Тамсама. C. 552.
" Гл.: Janik M. Nicznana rclacja o sprawic omskicj // Kwartalnik Historyczny. 1929. T. 1. Z. 3. S. 350. У запісной кніжцы арыштаванага па той жа справс Антонія Кшыжаноўскага таксама знойдзсна “Ода да маладосці” (гл: Djakow W., Nagajcw A. Partyzantka Zaliwskicgo i jcj poglosy (18321835). Warszawa, 1979. S. 163).
161
Філаматы і лістападаўскія паўстанцы мелі доступ да легальна выдадзеных твораў паэта. Паўстае пытанне: якім чынам іх здабывалі, калі яны ўжо былі забаронены? Па сведчаннях сучаснікаў, гэта не з’яўлялася вялікай цяжкасцю: яны перавозіліся праз мяжу, праз мытныя кардоны добра схаванымі (тут асаблівую ролю адыгрывалі вонкава леікадумныя дзяўчаты, якія не выклікалі падазрэнняў, і сур’ёзныя жанчыны 12. Карысталіся таксама паслугамі яўрэяўкантрабандыстаў. Творы паэта можна было купіць амаль у кожным большым горадзе, у давераных гандляроў кнігамі ў Маскве і Пецярбургу, у Крамянцы, Адэсе і Варшаве. Трэба памятаць, што продаж такога тавару быў вялікай рызыкай, хоць і прыносіў значны даход. Дзейнічалі так званыя перасыльныя пункты, якія ўтрымліваліся з патрыятычных пачуццяў: у Марыямпалі такім пунктам кіраваў ксёндз Кшыштаф Шварміцкі, у будучым ссыльны і шматгадовы пробашч у Іркуцку; у Мысловіцах — мадыстка Антаніна Лісоўская і інш. 13 Прыхільнік П. Сцягеннага Францішак Панточак пераслаў з Вроцлава, дзе нелегальна вывучаў фармацэўтыку, “Кнігі пілігрымства”. Нічога ў гэтым не было б надзвычайнага, калі б яго бацька, Сымон Панточак, паважаны аптэкар у Кельцах, гэтыя прывезеныя сынам кантрабандным шляхам кнігі не даваў “чытаць іншым”, што яму даказалі ў час следства 14. Нелегальна ўвезеная літаратура — паэзія, проза, публіцыстыка тайна размнажалася. Адсюль такая вялікая колькасць розных копій, якія мы сёння знаходзім у розных месцах, пачынаючы ад бібліятэк і заканчваючы сямейнымі архівамі. Гэтыя творы вывучалі на памяць, каб потым зноў па памяці перапісваць у сшыткі, ствараючы розныя тэкставыя варыянты.
Якія ж творы Міцкевіча часцей за ўсё капіраваліся і чыталіся? Несумненна, на першым месцы тут была трэцяя частка “Дзядоў” і яе асобныя фрагменты 15. Але да абавязковых для чытання таксама адносіліся і “Рэдут Ардона”, і “Пан Тадэвуш” 16. Яны хадзілі па ўсіх тайных гуртках увесь час.
12 У Кслсцкім гуртку Кароля Багдашэўскага такім “псравозам” з Кракава займаліся яго ссстры Людвіка і Эмілія, а таксама цсшча аднаго са змоўшчыкаў (гл.: Sliwowska W. Obicg wolncgo slowa w zaborzc rosyjskim w dobic mifdzypowstaniowcj // Pismicnnictwo — systcmy kontroli — obicgi altcrnatywnc. Warszawa, 1992. S. 6364; там жа гаворыцца пра іншыя пункты кантрабанды забаронснай літаратуры).
” Гл.: Djakow W. A., Galkowski R., Sliwowska W., Zajccw W. M. Uczcstnicy ruchow wolnosciowych w latach 18321855 (Krolcstwo Polskic): Przcwodnik Biograficzny. Wroclaw, 1990. S. 271, 437.
14 Rcwolucyjna konspiracja... S. 638.
15 Ba ўсіх судоваслсдчых матэрыялах сустракасцца інфармацыя пра чытаннс “IV тома твораў Міцксвіча”, які змяшчаў мснавіта гэтыя творы; гэты том быў знойдзсны ў Антонія Валэцкага ў Агранамічным інстытуцс ў Варшавс на Марымонцс; многія з “святакрыжцаў” успамінаюць пра ўзасмнас выпазычваннс гэтага тома (гл.: Stowarzyszcnic Ludu Polskicgo. S. 294 i інш.).
16 Фрагмснты “Пана Тадэвуша” многія з маладых людзсй всдалі на памяць (гл. паказанні В. Давіда: Rcwolucyjna konspiracja... S. 297).
162
Іх ведалі ўдзельнікі экспедыцыі Юзафа Заліўскага ў 1833 г. і “канаршчыкі”— як на Падоллі і Валыні, так і ў Кіеўскім універсітэце, а таксама тыя, каго называлі святакрыжцамі ў Варшаве, іх паслядоўнікі ў 40х гг. Часам невядома, якія творы чыталі падсудныя. Напрыклад, ураджэнец Беларусі Юліян Бакшанскі, вучань Віленскай гімназіі, быў у 1842 г. абвінавачаны ў чытанні Міцкевіча і распаўсюджванні яго твораў і высланы за гэтае “злачынства” на службу ў Разанскую губерню 17.
У паказаннях Тамаша Мразоўскага, які быў звязаны з кіеўскімі студэнтамі з гуртка Уладзіслава Гардона, што кантактаваў з Таварыствам польскага народа пад кіраўніцтвам Шымана Канарскага, пазнейшага ссыльнага ва Усходнюю Сібір, адкуль яму ўдалося ўцячы, знаходзім рэдкае апісанне сумеснага чытання міцкевічаўскіх шэдэўраў: “У час наведвання тады [Паўла] Багдановіча [студэнта Кіеўскага універсітэта. В. С.], калі мы толькі ўдваіх засталіся на станцыі [...], ён спытаў у мяне, ці ведаю я паэму “Дзяды”, выдадзеную Міцкевічам, і ці хачу яе прачытаць? Я адказаў, што не ведаю яе і вельмі хацеў бы прачытаць. Тады Багдановіч замкнуў дзверы на ключ і дастаў з ложка “Дзяды”, перапісаныя ім уласнаручна, і чытаў мне на працягу некалькіх гадзін, адначасова мы хвалілі некаторыя паэтычныя месцы. А потым, калі я наведваў ужо хворага Багдановіча, ён мне зноў чытаў другі, меншы творык пад назвай “Пілігрымства”, г. зн. “Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства”, якія таксама карысталіся вялікай папулярнасцю” 18. Такога роду “сеансы” сумесных адкрыццяў Міцкевіча не былі рэдкасцю. Вось як, напрыклад, адбываліся такія сумесныя чытанні ў гуртку Тамаша Вернера ў Варшаве ў першай палове 40х гг.: “У наступную нядзелю, — паводле слоў Вернера, — каля чацвёртай гадзіны пасля абеду зноў да мяне прыйшлі Гралеўскі з Тамашэўскім [члены тайнага гуртка. — В. С.]. Я ім тады чытаў “Імправізацыю” з “Дзядоў” Міцкевіча, але, мяркую, абодва яе не разумелі, хоць хвалілі. У час іх двухразовага знаходжання ў мяне дзверы ўвесь час былі замкнёныя на ключ, нікога ў дом я не ўпускаў і, акрамя іх, дома таксама нікога не было. А апошнім разам, калі служанка paHeft, каля шостай, вярнулася, я нават спыніў чытанне” ”,
Пра тое, як добра людзі ведалі творчасць паэта, як яе стасоўвалі да ўласных перажыванняў і выпрабаванняў, можа сведчыць, напрыклад, прасякнутыя міцкевічаўскім духам успаміны змоўшчыкассыльнага Валяр’яна
17 Гл.: Fajnhauz D. Ruch konspiracyjny na Litwic i Bialorusi 18461848. Warszawa, 1965. Старонкі паводлс паказальніка; Расійскі дзяржаўны архіў у С.Псцярбургу, ф. 1286, воп. 13, 1851, адз. зах. 620. У 1848 г. Ю. Бакшанскі быў асуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў за Байкалам. Загінуў у Студзсньскім паўстанні: быў павсшаны 4 красавіка 1863 г. у Свсчках (цяпср Маладзсчанскі рн Мінскай вобл ).
18 ЦЦГАУ у Кісвс, ф. 470, воп. 1, спр. 96, л. с. 14.
” Rcwolucyjna konspiracja... S. 409.
163
Станішэўскага, выдадзеныя мізэрным тыражом. Аўтар бясперапынна пералічвае герояў Міцкевіча, пры іх дапамозе характарызуе асоб, якіх апісвае, прытым так, нібы быў перакананы, што названыя постаці з’яўляюцца агульнавядымымі сімваламі, што не патрабуюць каментарыяў. Ён цытуе таксама цэлыя фрагменты, найчасцей, мяркуючы па шматлікіх нязначных адхіленнях ад арыгіналу, па памяці. I як ён успамінае, ужо ў школе чытаў “Конрада Валенрода”, “Гражыну”, “Дзяды”, а таксама санеты і вершы” 20. Потым Станішэўскі распаўсюджваў гэтыя творы сярод навучэнцаў Фармацэўтычнай школы ў Варшаве, удзельнікаў так званай “аптэкарскай змовы”, якія былі затым асуджаны за “чытацкія злачынствы”. У цытадэлі, — як піша, — адчуваў сябе падобна як “пустэльніца Альдона”, бо, каб захаваць прысутнасць духу, знаходзячыся ў адзіночнай камеры, дэкламаваў па памяці “Конрада Валенрода”, санеты, некаторыя фрагменты “Дзядоў”. На сценах Варшаўскай крэпасці ён знаходзіў цытаты з твораў Вешчуна, выцарапаныя іншымі вязнямі. Праязджаючы праз Карэлічы, узгадваў “неўміручыя песні “Пана Тадэвуша”; а башкірскія качэўі нагадвалі яму “Акерманскія стэпы” і г. д. 21 Для сучаснага ж чытача некаторыя з такіх сцвярджэнняў трэба было б суправаджаць каментарыем.
У другой палове XIX ст. цэнзурныя забароны крыху змякчыліся, аднак Міцкевіч, нягледзячы на тое, што ў Варшаве яму паставілі помнік і быў выдадзены збор яго твораў, да канца панавання Раманавых заставаўся пісьменнікам дазволеным толькі часткова. Падобна, як у гады ПНР, хоць і быў ён уведзены ў школьную праграму, хоць творчасць яго шырока даследавалася літаратурнымі крытыкамі, калі трапляў на сцэны тэатраў, адразу ж станавіўся прадметам “пільнай увагі”, а цэнзары, асабліва ў час спектакля “Дзяды”, уважліва прыслухоўваліся, у якіх месцах і як моцна раздаваліся апладысменты... Эпапея “Дзядоў” 1968 г. — гэта ўжо асобная гісторыя, якая мае сваю, досыць шматлікую, літаратуру. У пераломныя гады зноў аказалася, што паэзія Міцкевіча мае сваё “забароненае” адценне, да яе звярталіся і зноў адкрывалі для сябе новы, завуаляваны сэнс, актуальны і адвечны... Пасля ж 1989 г. Марыя Яніён абвясціла “сапраўдны канец эпохі рамантызму” і нармальнае ўспрыняцце спадчыны Адама Міцкевіча. Ці сапраўды гэта так? He нам, відаць, пра гэта ўжо меркаваць, а нашым нашчадкам.
Пераклад з польскай мовы Ганны Цішук
20 Staniszcwski W. PamiQtniki wi?znia stanu i zcslatica. Warszawa, 1994. C. 13.
21 Тамсама. C. 36, 62, 75, 98, 120, 123, 181, 222, 234.
164
Вадзім Салееў (Мінск)
АДАМ МІЦКЕВІЧ — ГЛЫБІНЯ I ВЯРШЫНЯ СЛАВЯНСКАГА ЎСПРЫМАННЯ СВЕТУ
У памятны год, год напрыканцы і стагоддзя і тысячагоддзя, у год юбілею вялікага паэта беларускай зямлі, наш неадменны доўг — задумацца пра воблік вялікага мастака і пра той уклад, які ён, безумоўна, унёс у культуру блізкіх, роднасных яму этнасаў, у культуру славянскага суперэтнасу і, у рэшце рэшт, у сусветную культуру.
Біяграфія Міцкевіча — гэта біяграфія летуценніка, пілігрыма, чалавека, які знаходзіцца нібы на перакрыжаванні розных шляхоў, накірункаў быцця чалавека на мяжы. Гэта тычыцца ўсяго: яго паходжання, зямлі, на якой ён нарадзіўся, стану свету, які ён апяваў, яго жыцця ў Францыі і Італіі, нават самой яго смерці ў Канстанцінопалі.
Аб паходжанні паэта зноў ўспыхнулі спрэчкі (нагадаю хаця б артыкул С. Астраўцова “Как поделнть Мнцкевнча” ў “Свободе” за 30 мая 1998 г.; пазней у тым жа выданні — артыкул С. Букчына). Гаворка зноў ідзе аб беларускасці і польскасці вялікага мастака, да якіх спрычыніліся яшчэ і літоўскасць, і нават габрэйства. Колькі народаў адначасова прэтэндуюць на вялікага паэта!