• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Глушь повсюду, тьма ложктся, Чтото будст, что случнтся?
    Як антытэзу тут, здаецца, можна прадставіць пераклад сучаснага беларускага паэта Янкі Сіпакова. He ўдаючыся ў параўнальны аналіз наэтыч
    169
    ных магчымасцей Л. Мартынава і Я. Сіпакова, адзначым, што апошняму ўдалося наблізіцца да арыгіналу таму, што ментальнасць аўтара яму зразумелая і блізкая.
    Цсмна, людзі, страшна, людзі, Нсшта будзс, нсшта будзс...
    Наогул, калі гаварыць нра пераклад твораў вялікіх паэтаў з эстэтычнага пункту гледжання, перакладчыкі павінны, перш за ўсё, рэальна ўлічваць свой эстэтычны патэнцыял. Іначай адбываецца прафанацыя, і вялікія мастацкія каштоўнасці, створаныя геніяльным паэтам, не дойдуць да чытача ў адэкватным выглядзе, не стануць эстэтычнай з’явай нацыянальнай літаратуры. Сказанае можна было б пацвердзіць і на прыкладзе твораў А. Міцкевіча (у тым ліку сучаснымі перакладамі яго твораў на рускую і беларускую мовы). Па ідэі, геніяльнага паэта павінен прадстаўляць на іншай мове конгеніяльны (або блізкі па маштабу таленту) паэт.
    Генію ж падуладна амаль усё. Геній, як сцвярджаў I. Кант, дае законы мастацтву. I прыклад А. Міцкевіча яскрава пацвярджае гэтую ідэю.
    Чуйны і трапяткі, як антэна, вялікі славянскі паэт аказваецца здольным даць бліскучае эстэтычнае выражэнне не толькі польскай ментальнасці і польскай манеры эстэтычнага адлюстравання свету, але і ментальнасці, асаблівасцям нацыянальнага характару іншых прадстаўнікоў вялікай славянскай сям’і, іншых народаў. Тут і мужная годнасць літоўшчыны, і пяшчота, пранікнёная прастата беларушчыны, памножаныя на тонкасць і элегантнасць польскасці. Акрамя гэтага, А. Міцкевіч змог часткова ўвасобіць і іншыя, часам супрацьлеглыя беларускапольскалітоўскаму “памежжу” рысы ментальнасці, якія ўласцівы іншым прадстаўнікам славянскіх народаў. Сярод іх такія розныя якасці, як, скажам, моц і шырыня рускага характару, мудрая быційная прыстасаванасць да жыцця чэхаў, жвавасць, песеннасць і ўчэпістасць украінцаў, імклівасць паўднёвых славян.
    Цяжка ўявіць сабе, каб адзін чалавек змог усё гэта, такое рознае (але збежнае недзе ў глыбіні, у старажытным славянскім быцці) прадставіць у сваёй творчасці, сваім разуменні (маюцца на ўвазе лекцыі А. Міцкевіча ў Парыжы). Але геній, як было ўжо сказана вышэй, можа. За кошт сваёй геніяльнасці.
    I Адам Міцкевіч сваім жыццём і творчасцю даў наглядны доказ таму, што геній, народжаны на славянскай зямлі, можа збудаваць непарыўны ланцуг сувязі паміж гэтай зямлёй і космасам чалавечага духу. У гэты космас ён унёс, у тонкай эстэтычнай апрацоўцы, і склад думак, уласцівых славянскаму суперэтнасу, і пранізлівую моц непараўнальнага славянскага пачуцця.
    170
    Багуміла Касманова (Познань, Польшча)
    РАЗАМ ЦІАСОБНА?
    МІЦКЕВІЧ У ПОЛЬШЧЫ, ЛІТВЕ I БЕЛАРУСІ
    У выдадзенай вроцлаўскім “Дольнаслёнскім” выдавецтвам біяграфіі Вешчуна Яцак Лукасевіч напісаў: “Сёння Міцкевіч не толькі наш, і не толькі таму, што шляхам шматлікіх перакладаў уваходзіць у кровазвароты іншых літаратур. Хочуць яго зрабіць сваім таксама літоўцы, якія ўзносяць помнік таму, хто напісаў: “Літва, мая Айчына!”, беларусы, якія памятаюць, што сям’я яго паходзіць з Беларусі. Яўрэі, якія спасылаюцца на сведчанне суразмоўніка паэта аб яўрэйскім паходжанні яго маці і на словы “з чужой маці”, сказаныя ў “Нябесным адкрыцці кс. Пятра”, а таксама на тое, што ажаніўся ён з асобай, якая і па мужчынскай лініі (Шыманоўская), і па жаночай (Валоўская), паходзіла з яўрэйскіх сем’яў. Ён быў патрыётам Айчыны, якой была Польшча, і сваёй “малой радзімы”, якой была Літва, а адным з прынцыпаў, якім кіраваўся, лічыў брацтва з Ізраілем. Міцкевіча так многа, што хопіць на ўсіх. Тым лепш. Няхай аб’ядноўвае, а не раздзяляе. Ён — польскі нацыянальны паэт...” 1
    Я распачала з цытавання такога экуменічнага меркавання, таму што ён варты, каб яго згадалі ў час юбілею, калі многія, замест таго каб захапляцца прыгажосцю паэзіі аўтара “Пана Тадэвуша”, прадпрымаюць дзеянні2, якія называюцца раздзіраннем Вешчуна” 3. А той у перыяд сваёй маладосці нават не мог сабе ўявіць, што будуць вырабляць з ім нашчадкі, нападаючы на яго паходжанне, мараль, збіраючы “чорныя папкі” на тэму нібыта магчымых яго сувязей з палітычнай паліцыяй розных краін. У сувязі з усім гэтым бляднеюць тыя спрэчкі, якія вяліся вакол яго асобы ў міжваенны перыяд паміж тымі, хто адчуваў сябе суайчыннікамі Міцкевіча, пародненымі калісьці ў агульнай Рэчы Паспалітай, a пасваранымі значна пазней, калі ў другой палове XIX ст. сфарміраваўся літоўскі нацыянальнакультурны рух і ўзніклі сучасныя еўрапейскія нацыі, а сярод іх — польская і літоўская 4. Таму ён не павінен быў, як Эліза Ажэшка, пісаць: “Мне проста ніколі не прыходзіць ў галаву, што я ліцвінка. Полька, і ўсё тут! Па выпадковаму нараджэнню і абставінах, а можа, і абавязку жыву ў Літве”.
    1 Lukasiewicz J. Mickiewicz. Wroclaw, 1997. S. 210. scr.: “A to Polska wlasnic...”.
    2 Гл.: Mickiewicz zlustrowany // Dzicnnik Poznanski. 1998. 30 stycz. S. 1416.
    5 Kosman M. Szarpanic jubilata // Humaniora: Fundacja dla Humanistyki. Biulctyn. Poznan, 1998. Nr 8. S. 2327.
    4 Ha гэтую тэму гл.: Lossowski P. Po tej i tamtej stronic Nicmna: Stosunki polskolitcwskic 18831939. Warszawa, 1985. S. 9; Wisner H. Wojna nic wojna: Szkicc z przcszlosci polskolitcwskicj. Warszawa, 1978. S. 18.
    171
    У “Літве”, ці, дакладней, у Гродне... Мы павінны памятаць пра актуальнае ў той час паняцце гістарычнай Літвы, ці Літвы да падзелаў, якая займала значную частку тэрыторыі Беларусі, перш за ўсё заходняй. У той час — гэта значыць у маі 1903 г., калі аўтар аповесці “Над Нёманам” менавіта так пісала гісторыку і літаратурнаму крытыку Аўрэлію Драгашэўскаму5. Бо менавіта тады разлад паміж членамі адной сям’і, нашчадкамі Ягайлы і Вітаўта — як сказаў бы Міцкевіч, — быў ужо значным; даходзіла да шматлікіх канфліктаў, між іншым ў межах адных і тых жа парафій. Такі клімат суправаджаў увесь перыяд барацьбы за незалежнасць; да таго ж на працягу ўсяго дваццацігоддзя атмасфера была распалена спрэчкамі аб правах на Вільню, а літоўцы трактавалі Коўна толькі як часовую сталіцу сваёй рэспублікі.
    Клімат той пары добра перадаюць фельетоны журналіста Тадэвуша Катэльбаха, які яшчэ да ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж абедзвюма краінамі правёў у Коўне больш трох гадоў як пастаянны карэспандэнт “Gazety Polskiej”. У кастрычніку 1933 г. ён пісаў наступнае: “Калі размаўляеш з літоўцамі, выхаванымі пад рашучым уплывам польскай культуры, кожны паляк з прыемнасцю можа сцвердзіць, што яны не парвалі духоўных сувязей, якія аб’ядноўвалі іх з Польшчай. Нягледзячы на тое, што ў іх сем’ях сёння гучыць выключна літоўская мова, і на тое, што ў адносінах да Польшчы яны часта займалі непрымірымую пазіцыю, а сцены іх дамоў аздабляюць сімвалы літоўскапольскага разрыву, яны адразу ажыўляюцца ў час размовы пра Польшчу, цікавяцца яе палітычным, эканамічным, культурным жыццём.
    У доме такіх літоўцаў паляк адчувае сябе ўтульна, бо, у сэнсе культуры, знаходзіцца нібы ў сябе. Урэшце пасля некалькіх хвілін размовы, як правіла, на польскай мове, гэтыя літоўцы прызнаюцца табе з усёй шчырасцю, што маюць культурную роднасць з Польшчай, успамінаючы часы, калі наведвалі Варшаву і асабліва Кракаў”.
    Праз паўгода, захапляючыся цудоўным размяшчэннем Коўна, Катэльбах з горыччу заўважыў, што адсюль цягнікі курсіруюць да Кёнігсберга, Берліна ці Рыгі, а прамой сувязі са сталіцай Польшчы няма. 1 тут жа дадаў, што “ля падножжа гары праходзіць дарога, з якой дастаткова толькі крыху збочыць, каб апынуцца ў вядомай ковенскай даліне Міцкевіча. Колькі разоў я спускаўся з узгорка, каб паблукаць па ёй, столькі разоў узгадваў міцкевічаўскі эпас. На памяць прыходзяць словы: “О год той...” I стоячы ў даліне, залітай вясеннім сонцам, я ўвесь час дэкламаваў: “Ogarn?lo Litwinow serca z wiosny sloncem jakies dziwne przeczucie...”
    5 Orzcszkowa E. Listy zcbranc / Oprac. E. Jankowski. Wroclaw, 1958. T. 4. S. 126, 162.
    172
    Так пісаў карэспандэнт “Gazety Polskiej” праз восем месяцаў пасля свайго прыезду ў сталіцу Літоўскай рэспублікі. З’яўленне яго “на Ковенскім грунце было амаль палітычнай сенсацыяй” 6.
    Праз доўгія дзесяцігоддзі — нават яшчэ ў час падзелаў — літоўцы шкадавалі, што так цесна звязаны з іх краінай паэт не пісаў на іх мове 7. Вяртаючыся да сённяшняй тэматыкі, трэба адзначыць, што быў ён літоўцам гістарычным, якога нельга атаясамліваць з сучасным, этнічным, літоўцам. Пасля атрымання Літвой незалежнасці знайшлі выхад, бо трэба ж было выхоўваць у грамадства перакананне, што тыя гістарычныя тонкасці не маюць асаблівага значэння. Пытанне разгледзім на прыкладзе вядомай ў свой час спрэчкі вакол выбару твораў паэта для школьнай праграмы, які, дарэчы, прыпаў якраз на перыяд абвастрэння літоўскапольскай палемікі аб праве на сумесную культурную спадчыну, у тым ліку аб паходжанні А. Міцкевіча, якога, вядома ж, лічылі ў міжваенным Коўне суайчыннікам менавіта ў сучасным значэнні8.
    Героем дня тады стаў вядомы філолаг Міхал, ці Мікалас, Біржышка (18821962), рэктар Ковенскага універсітэта імя Вітаўта Вялікага, які паходзіў з сям’і, заслужанай для культуры сваёй краіны, і які, дарэчы, дзякуючы матцы быў цесна звязаны з польскім асяроддзем. У 1919 г. для школьнага чытання ім былі выдадзены выбраныя творы Вешчуна пад назвай “Is Adorno Mickeviciaus rastu”, вядома, без тлумачэння маладому чытачу, што гэта пераклады з польскага арыгінала, без уліку такой дробязі, як дастаткова вольная адаптацыя некаторых фрагментаў. Гэтае выданне было паўторана два разы — у 1927 і 1930 г.
    Першае выданне прайшло незаўважаным на другім баку “літоўскай сцяны”, якую тады толькі ўводзілі і досыць істотна змянялі, бо Вільня тады пераходзіла з рук у рукі. Дарэчы, яно і не магло выклікаць вялікіх пярэчанняў, бо пераклады суправаджаліся арыгінальнымі тэкстамі, ніхто не сумняваўся ў мове аўтара. Выданне, дарэчы, убачыла свет у Вільні. Што датычыцца другога выдання, ковенскага, прынцыпова змененага, то на яго востра адрэагавалі палякі з універсітэта Стэфана Баторыя, якія ўважліва сачылі за даследаваннямі ковенскіх навукоўцаў і літаратараў на ніве супольнага мінулага. Аўтар артыкула “Міцкевіч дэпаланізаваны палітоўску. Скандальная кніга пана Біржышкі” закляйміў беззаконнасць, якую дапусцілі